Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
Выпуск 16 (484)
( 5 мая 2011 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот
Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
абавязковая
Сёньня ў выпуску:
Універсітэт Залатога веку дапаможа вязням і бяздомным .....................................2
Другая ў сезоне “Крытычная маса” адбылася ў Гродне...........................................2
Конкурс Рады Еўропы і EYP для маладых журналістаў.............................................3
Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі.............................................3
Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»............................................................4
Сусветная прэмія экалагічных праектаў....................................................................4
.......................................................................................................................................4
Навучальныя гранты ўраду Швецыі для беларусаў.................................................5
Школа адукатараў запрашае......................................................................................5
Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве...................................................5
У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста...........................................................5
Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі.........................................................6
2. Падзеі:
уверх
Універсітэт Залатога веку дапаможа вязням і бяздомным
Слухачы УЗВ, які створаны ў Гродне з ініцыятывы грамадскага аб'яднання «Цэнтр «Трэці
сектар», працуюць на карысць грамадства.
Збор вопраткі для бяздомных людзей і кніг для вязняў гродзенскай турмы ладзяць сёння
слухачы "Універсітэту Залатога Веку".
Абедзьве акцыі былі спланаваныя ў час "Школы добрых справаў".
Вопратка будзе перададзеная спецыялістам, якія працуюць з бяздомнымі, ужо сёння.
Слухачы Універсітэта Залатога Веку таксама разглядаюць магчымасць правядзення акцыі
па прыборцы смецця ў Румлёўскім парку.
Сацыяльная актывізацыя сталых людзей і праца на карысць грамадства разам з
інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыяй з'яўляецца адным з "кітоў", на якіх трымаецца канцэпцыя
гродзенскага УЗВ.
Паводле http://uzv-hrodna.blogspot.com
уверх
Другая ў сезоне “Крытычная маса” адбылася ў Гродне
Гэтай акцыяй раварысты ўшанавалі памяць гродзенкі Святланы, якая за два тыдні да
гэтага на ровары загінула пад коламі тралейбуса.
На гэты раз раварыстам не дазволілі рухацца па праезджай частцы дарогі, і яны былі
вымушаны ехаць па тратуары. Нягледзячы на гэта, людзей сабралася шмат – каля 140 чалавек.
Упершыню на гродзенскую “Крытычную масу” завіталі польскія госці – 12 раварыстаў з
клуба “Эскапада”. У ім прымаюць удзел людзі рознага ўзросту і прафесій – студэнты, бізнэсмэны,
працаўнікі мытні, рабочыя.
Разам з удзельнікамі “Эскапады” да акцыі далучыўся віцэ-мэр Беластока, Аляксандр Сосна.
Яго здзівілі ўмовы, ў якіх вымушаны ездзіць гродзенскія раварысты: тратуары не прыстасаваныя
для руху на ровары, а адсутнасць у горадзе веладарожак хвалюе гродзенскіх раварыстаў ужо
даўно.
Нягледзячы на свой сацыяльны статус, Аляксандр Сосна рэгулярна прымае ўдзел у
“Крытычнай масе” ў сваім горадзе. Акрамя таго, кожны вечар праязджае на ровары 30-40 км і
нават на працу ездзіць не на аўтамабілі, а на ровары.
У мінулай гродзенскай “Крытычнай масе” абяцаў узяць удзел кіраўнік аддзелу агітацыі і
прапаганды гарадзенскай ДАІ Яўген Дудко. Разам з гродзенскімі раварыстамі ён сапраўды
праехаў увесь маршрут, праўда, на аўтамабілі.
Паводле http://t-styl.info
уверх
2
3. Абвесткі:
уверх
Конкурс Рады Еўропы і EYP для маладых журналістаў
Тэма: свабода СМІ, а канкрэтна артыкул 10 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў
чалавека: "Без свабоды СМІ і плюралізму меркаванняў не можа існаваць дэмакратычнае
грамадства".
Катэгорыі: фота, відэа, аўдыё, тэкст.
Узнагароды: €1000 + паездка ў Страсбург у кастрычніку 2011 на сэсію Парламентскай
Асамблеі Рады Еўропы.
Умовы: 18-30 год, грамадзянства краін Рады Еўропы або Беларусі, дасылаць працы можна
максімум у 2 катэгорыі.
Апошні тэрмін - 1 жніўня.
Дасылаць працы на конкурс можна праз сайт youthmedia.eu -
http://www.youthmedia.eu/groups/136-freedom-of-the-press-2011
уверх
Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі
Цэнтр-інтэрнат сацыяльнай дапамогі г. Лодзь (Польша) - DPS No 5 «PODGORNA», дзе
жывуць каля 180 пацыетнаў з абмежаванымі разумовымі здольнасцямі, запрашае да ўдзелу ў
чарговым 14-ым Фестывалі мастацтваў, які адкрыецца ў Лодзі 7 лістапада.
У межах Фестывалю будзе арганізавана выстава работ, зробленых людьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, і дэманстрацыя фільмаў, знятых аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі (адзін
фільм – адзін герой).
Арганізатары запрашаюць да ўдзелу з фільмамі і работамі ўсіх ахвотных.
Для кантактаў: Urszula Wasik, дырэктар DPS No 5 «PODGÓRNA»,
Teresa Grzelczak, Dom Pomocy Spolecznej im. Prof. dr hab. med. Jadwigi Szustrowej
ul. Podgorna 2/14, 93-278 Lodz
Тэл.: 643 -53-49, 643-53-59, тэл./факс: 643-97-19, e-mail:teresatex@wp.pl, newsmtg@wp.pl.
уверх
3
4. Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»
Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя абвяшчае
відэаконкурс «Тут вырашаю я! Мне не патрэбны табачны дым!».
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя, якія адпавядаюць наступным патрабаванням:
-пражыванне ў адной з краін Еўрапейскага рэгіёну СААЗ
-узрост старэйшы за 13 гадоў
Патрабаванні да відэа:
-Максімальны працяг – 4 хвіліны
-Пажадана, каб відэа было на ангельскай мове, але прымаюцца сюжэты буз словаў альбо
ўвогуле без гуку
-Знятыя сюжэты альбо анімацыя
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 20 мая.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсе http://smokefree.euro.who.int/page/submit-your-video
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Сусветная прэмія экалагічных праектаў
Прэмія Energy Globe - узнагарода, якая штогод прысуджаецца экалагічым ініцыятывам
ва ўсім свеце.
Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі, інстытуцыі, прыватныя асобы, кампаніі.
У конкурсе ўдзельнічаюць экалагічыя праекты па ахове і ашчаджэньні прыродных рэсурсаў
і энэргіі, праекты, якія прадугледжваюць выкарыстанне аднаўляльных прыродных рэсурсаў альбо
тых, якія не забруджваюць навакольнае асяроддзе.
Катэгорыі праектаў: “Зямля”, “Агонь”, “Вада”, “Паветра” і “Моладзь”.
Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць прэмію ў памеры 10.000 эўра.
Працоўная мова - ангельская ці нямецкая.
Рэгістрацыйную форму, патрабаванні да праектаў і дакумэнтацыю для ўдзелу глядзіце на
сайце: http://www.energyglobe.com/en/award-participation/
Праектную дакумэнтацыю і самі праекты адпраўляйце на электронны адрас:
contact@energyglobe.info
Апошні тэрмін падачы заявак - 17 чэрвеня.
Паводле рассылкі belngo.info (з рассылкі “Фонды і гранты”)
уверх
Не спазьніся!
уверх
4
5. Навучальныя гранты ўраду Швецыі для беларусаў
Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе (СШЭ у Рызе), міжнародная вышэйшая
навучальная ўстанова для студэнтаў з Эстоніі, Латвіі, Літвы і Усходняй Еўропы, прапануе
трохгадовую акадэмічную навучальную праграму ў галіне дзелавога адміністравання і
эканомікі, па сканчэнні якой студэнтам надаецца ступень бакалаўра навук.
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.sseriga.edu.lv/candidates-non-baltic-
countries.
Паводле http://ngo.by
уверх
Школа адукатараў запрашае
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“
(Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і
асветы запрашаем вас узяць удзел у Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20-22 мая.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
Апошні тэрмін - да 6 мая.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы
Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com
уверх
Стыпендыі для беларусаў на навучанне ў Маскве
Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук (расійска-брытанскі
паслядыпломны ўніверсітэт) абвяшчае 14-ты конкурс на атрыманне стыпендыі для навучання ў
Школе ў 2011/2012 навучальным годзе для грамадзян Беларусі і запрашае да ўдзелу ў конкурсе
тых, хто мае вышэйшую адукацыю і валодае ангельскай мовай у межах праграмы ВНУ.
Апошні тэрмін прыёму дакументаў – да 15 жніўня.
Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне Прыёмнай камісіі 7(495)564-85-82.
Больш падрабязная інфармацыя –Сайт Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і
эканамічных навук
http://www.rsci.ru/grants/grant_news/288/229369.php
Паводле http://ngo.by/
уверх
У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста
Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы
пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.
Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню
на прыродзе.
Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць
анкету і адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.
Апошні тэрмін - да 22 мая.
Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc
уверх
5
6. Канферэнцыя па альтэрнатыўнай рэабілітацыі
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
сумесна з філіялам Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта у Мінску плануюць
правядзенне Першай міжнароднай канферэнцыі па альтэрнатыўных метадах рэабілітацыі
дзяцей і дарослых з абмежаванымі магчымасцямі, інваліднасцю, ВІЧ/СНІД, анкалагічнымі і
іншымі цяжкімі захворваннямі.
Канференцыя адбудзецца 12-13 мая ў Мінску.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: goo.gl/Gce2c
Кантакт: Кацярына Ермаловіч, РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”, тэл.
+375296162309, Skype: ermkatusha
Паводле рассылкі БАСР
уверх
6