SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  41
Télécharger pour lire hors ligne
75 гадоў прайшло з таго часу, калі Вялікая Айчынная вайна жудаснай катастрофай
пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — боль,
гора і пакуты.
Захопнікі неслі з сабой смерць, гвалт, рабаўніцтва, знішчылі мільёны чалавечых жыццяў.
Кожны трэці беларус загінуў у гэтай вайне…
З першых дзён вайны на тэрыторыі Беларусі пачалося змаганне з захопнікамі. Беларусы
мужна баранілі сваю бацькаўшчыну, свае сем’і, свае гарады і вёскі, жыццё на зямлі.
Ваенны час змусіў спазнаць цяжкія выпрабаванні і беларускіх паэтаў, якія апранулі
вайсковыя шынялі і ішлі на фронт, многія змагаліся ў партызанах і антыфашысцкім
падполлі, іншым давялося выжываць ва ўмовах акупацыі, асобныя былі змушаны прайсці
праз пакуты ў гета. Франтавікам выпаў неймаверна цяжкі і суровы лёс, яны сустрэліся са
смерцю вочы ў вочы, падымаліся ў атаку пад смерчам куль і асколкаў.
Прадстаўленная прэзентацыя складаецца з двух частак: у першай гаворка пойдзе пра
тых паэтаў, якія не паспелі здзейсніць свае творчыя задумы, не дачакаўшыся пераможнага
салюту. Вайна дачасна закончыла іх жыццёвы і творчы шлях. Другая частка прысвечана
тым, хто выжыў у суровым ваенным ліхалецці, прайшоўшы доўгімі дарогамі змагання з
ворагам.
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1910 года ў
в.Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілеўскай
губерні (Цяпер Хіславіцкага раёна Смаленскай
вобласці) у сям'і настаўніка. У 1929 г. скончыў
Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у
рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля
жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы
і літаратуры ў школе.
У канцы верасня 1944г. ў складзе
падраздзялення разведчыкаў быў перакінуты на
тэрыторыю Славакіі, дзе, па некаторых звестках,
і загінуў.
Першыя свае вершы надрукаваў у 1926 годзе.
Выйшлі зборнікі паэзіі «На ўсход сонца» (1931),
«Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае»
(1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы»
(1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар»
(1933). Зборнік «Як шум дажджу» з друку не
выйшаў, захаваліся толькі гранкі.
Пісаў апавяданні. Аўтар навукова-
фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс
«Маладняк», 1932).
Пераклаў раманы М.Горкага «Маці» (1932),
Л.Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з
М.Багуном), аповесці П.Голубева «Завіруха»
(1930), М.Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы
іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Вершы З. Астапенкі
Янка (Іван Іванавіч) Бобрык нарадзіўся 21
ліпеня 1905 г. у мястэчку Глуск на Магілёўшчыне. У
1925 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае
аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага
універсітэта. Настаўнічаў у Мілаславіцкай
сямігадовай школе Клімавіцкага раёна. У 1931 г.
паступіў у аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі
мастацтваў у Ленінградзе. Пасля заканчэння
вучобы (1934) быў навуковым супрацоўнікам гэтай
акадэміі. Затым працаваў рэдактарам кінастудыі
Белдзяржкіно, а з 1938 г. галоўным рэдактарам ва
ўпраўленні па справах мастацтва Ленінградскага
гарвыканкама.
Удзельнік абароны Ленінграда: узводзіў
абарончыя збудаванні, у радах народных
апалчэнцаў удзельнічаў у баях.
Я. Бобрык, знясілены і спакутаваны, сканаў 25
жніўня 1942 г. у блакадным Ленінградзе. Пахаваны
на Піскароўскіх могілках.
З вершамі ў друку пачаў выступаць з 1924 г.
Разам з А.Звонакам і Я.Туміловічам выдаў зборнік
вершаў «Пунсовае ранне» (1926). Аўтар паэмы
«Галіна» (1930).
Пісаў артыкулы па гісторыі кіно і па пытаннях
развіцця беларускай кінематаграфіі
Вершы Я. Бобрыка
Леанід Гаўрылаў нарадзіўся ў вёсцы
Бердыж Чачэрскага раёна ў сям’і селяніна.
Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, Леанід
становіцца студэнтам Мінскага інстытута
народнай гаспадаркі. Але захапленне паэзіяй
было настолькі моцным, што ў 1935 г. ён
пераходзіць вучыцца на літаратурны факультэт
Гомельскага педінстытута імя В.Чкалава.
Улетку 1940 г. ён пайшоў у войска. Перад
самай вайной напісаў марш Н-скай танкавай
дывізііі, які лунаў ва ўсіх падраздзяленнях.
Доля паэта невядома. Лічыцца, што загінуў ён
у першыя дні вайны.
Толькі дзякуючы маці Леаніда Гаўрылава
мы маем магчымасць чытаць тое, што было
напісана Леанідам Гаўрылавым. У дні вайны,
калі на акупіраванай фашыстамі Гомельшчыне
лютавалі гітлераўскія карнікі, маці паэта
зберагла яго творы.
Лепшыя творы Леаніда Гаўрылава сабраны ў
зборніку «Вернасць» (Мн.,1961), у калектыўнай
кнізе «Крывёю сэрца».
Вершы Л. Гаўрылава
Нарадзіўся Аркадзь Андрэевіч у
Бешанковічах 10 студзеня 1919 года ў
сям’і служачага. Пісаць А. Гейнэ пачаў
яшчэ ў школе. Вучыўся ў Камуністычным
інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938–
1941). Працаваў у рэдакцыях сталічных
газет.
Многія вершы А.Гейнэ былі змешчаны ў
1939 годзе ў калектыўным зборніку
«Камсамол на граніцы». У гэтым жа годзе
выходзіць яго кніжка «Шчаслівая зорка»,
якой, на жаль, наканавана было стаць
адзінай.
У час Вялікай Айчыннай вайны
малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў
узводам 66-й механізаванай брыгады. Яго
жыццё абарвалася ў акопах пад
Сталінградам 16 снежня 1942 г. Паэт
пражыў ўсяго дваццаць тры гады.
Вершы А. Гейнэ
Нарадзіўся ў в. Норкі Чэрыкаўскага павета ў
беднай сялянскай сям’і. Закончыў школу ў
Чэрыкаве (1930), вучыўся ў Інстытуце
замежных моў. У 1933 г. працаваў у
чэрыкаўскай раённай газеце «Сацыялістычная
перамога». У 1936–1937 гг. вучыўся на курсах
журналістаў, затым вярнуўся на працу ў
рэдакцыю.
У 1937 г. на старонках газет «Советская
Белоруссия», «Рабочий» пачалі друкавацца
вершы, нарысы, допісы, замалёўкі маладога
пісьменніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны
мабілізаваны ў Чырвоную армію. Разам са
сваёй часцю трапіў у акружэнне пад Крычавам.
Знясілены і хворы вярнуўся ў родную вёску.
Удзельнічаў у партызанскім руху. Стварыў у
Чэрыкаве антыфашысцкую арганізацыю, але
быў выданы і 5 чэрвеня 1943 г. арыштаваны з
групай падпольшчыкаў, праз месяц
расстраляны.
На будынку былой турмы, дзе катавалі
І.П.Дзенісенка, устаноўлена мемарыяльная
дошка.
Вершы І. Дзенісенкі
Аляксей Рыгоравіч Рэдзька,
сапраўднае імя Алеся Дубровіча, нарадзіўся ў
Глыбоцкім раёне. У 1936 ― 1939 гадах на
старонках заходнебеларускіх газет
з’яўляюцца вершы Рэдзькі пад псеўданімам
«Алесь Дубровіч». Шырокавядомы ў народзе
быў яго верш «Крапіва» пра пакутную долю
беларуса. Творчая дзейнасць А. Рэдзькі
непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой
у Заходняй Беларусі.
Перад Вялікай Айчыннай вайной
А.Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай
газеце, змяшчаў там вершы, нарысы.
Калі пачалася вайна, разам са сваімі
братамі, бацькам і суседзямі ён стварыў
падпольную групу і наладзіў сувязь з
партызанамі. У 1942 годзе па даносе старасты
гестапаўцы забралі Аляксея, двух братоў і
бацьку.Пасля допытаў і жорсткіх катаванняў,
раніцай 7 лістапада 1942 года іх расстралялі
на вачах сястры і жонкі паэта.
Перазахаронены на могілках вёскі
Каралевічы. На месцы расстрэлу, у Жвіроўні,
пастаўлены помнік.
Вершы А. Дубровіча
Рыгор Жалязняк нарадзіўся ў 1914
годзе ў Віцебску. У 1932 ― 1933 гадах паэт
вучыцца ў Віцебскім кінатэхнікуме на
сцэнарным аддзяленні.Пасля ў Ленінградскім
інстытуце гісторыі, філасофіі і лінгвістыкі,
затым у аспірантуры. У Віцебску выйшлі дзве
кнігі яго вершаў «Першы вытап» (1933 г. у
сааўтарстве з Б. Люгоўскім) і «Веснавыя будні»
(1934 г.). У 1940-м паэт абараніў кандыдацкую
дысертацыю «Паэзія М. А. Багдановіча» (гэта
была першая беларуская дысертацыя,
абароненая ў Ленінградскім універсітэце).
Нягледзячы на тое, што па стане здароўя
ён меў права на адтэрміноўку, Жалязняк
пайшоў у армію.
Ваяваў на Ленінградскім фронце. Загінуў
у 1942 годзе пры абароне Ленінграда.
Літаратурная спадчына Р.Жалезняка,
яго вершы, артыкулы, даследаванні сведчаць аб
таленавітасці аўтара, яго добрай філалагічнай
падрыхтоўцы. Як паэту яму бліжэй быў лірыка-
публіцыстычны стыль, пазбаўлены пры гэтым
штучнай дэкларацыйнасці.
Вершы Р. Жалязняка
Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін
Аляксандар), нарадзіўся 19.08.1910г. у горадзе
Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.
Закончыўшы Рагачоўскі педагагічны
тэхнікум, настаўнічаў у саўгасе «Сосны»
Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі
інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры.
У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. З
пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце.
Першыя вершы надрукаваў у 1926 г.
Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936),
«Дняпро выходзіць з берагоў» (1938).
Надрукаваны напісаныя для дзяцей у
сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго
таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў
нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра
майго катка» (1950). У 1960 г. выйшла
«Выбранае».
Высокую ацэнку атрымала паэма пра
грамадзянскую вайну ў Іспаніі “Крывёю сэрца”.
Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок»
(з А.Ушаковым, пастаўлена ў 1940).
Загінуў 23.08.1942 г. пад Сталінградам.
Яму было толькі 32 гады.
Вершы А. Жаўрука
Каган Эля нарадзіўся 10.02.1909 г. у
Мінску ў сям'і настаўніка. Вучыўся ў
прафтэхшколе абутнікоў. У 1936-1939 гг.
працаваў у рэдакцыі часопіса «Штэрн»
(«Зорка»). У гады Вялікай Айчыннай вайны -
супрацоўнік франтавога друку.
Загінуў 22.06.1944 г. на фронце.
У друку выступіў з першым апавяданнем у
1926 г. Пісаў на мове ідыш. Празаічныя творы
ўвайшлі ў зборнікі «Апавяданні і мініяцюры»
(1932), «Горад без цэркваў» (1935), «Дзіцячыя
апавяданні» (1936). У 1932 г. выдаў зборнік
«Вершы». У 1940 г. у перакладзе на беларускую
мову выйшла асобным выданнем апавяданне
для дзяцей «Дружная сямейка», у 1979 г. -
зборнік апавяданняў «Маем зялёным».
Аўтар п'есы «Роднае поле» (1932). Разам з
З.Аксельродам зрабіў інсцэніроўку «Маленькі
чалавечак» па матывах твораў М.Мойхер-
Сфорыма (пастаўлена ў 1938).
Перакладаў творы А.Пушкіна, М.Гогаля,
Э.Самуйлёнка і інш.
Аляксей Ігнатавіч Коршак нарадзіўся ў
Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Яшчэ ў час
вучобы ў школе паспрабаваў ён свае сілы ў паэзіі.
Пасля заканчэння семігодкі ў Доктаравічах стаў
вучнем Капыльскай сярэдняй школы.
Па ініцыятыве Аляксея выпускаўся рукапісны
літаратурны часопіс «Юнае племя».
У 1938-1941г. вучыўся ў Мінскім педагагічным
інстытуце імя М.Горкага. З вершамі і рэцэнзіямі
выступаў на старонках газет. Падрыхтаваў рукапіс
першага зборніка «Пялёсткі», але пачалася вайна і
Аляксей Коршак пайшоў на фронт.
Разведчык Чырвонай Арміі Аляксей Коршак загінуў
ва Усходняй Прусіі ў 1945 годзе.
Пасля вайны некаторыя яго вершы змешчаны ў
калектыўных зборніках загінуўшых паэтаў «Мы іх не
забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967) і інш.
У 1963г. пабачыла свет першая кніга А. Коршака
«Апаленыя пялёсткі». Пад такой жа назвай выдавецтва
«Мастацкая літаратура» у 1991г. выпусціла яшчэ адзін
зборнік А.Коршака. У ім найбольш поўна прадстаўлена
творчая спадчына, а таксама змешчаны ўспаміны пра
паэта
Вершы А. Коршака
Крывец Сяргей нарадзіўся ў 1909 г. у вёсцы
Дубна Мастоўскага раёна Гродненскай вобласці ў
сялянскай сям'і.
Яшчэ ў школе ў Крыўца ўзнікла цяга да
паэтычнай творчасці. У 1928 г. заходнебеларускі
часопіс «Заранка» надрукаваў першы верш Сяргея
Крыўца.
У 1933 г. Сяргей пераехаў у Беласток, дзе з
галавой акунуўся ў тагачаснае культурнае жыццё. У
час Вялікай Айчыннай вайны (1944-1945) служыў у
Савецкай Арміі.
Пісаў на беларускай, рускай, польскай і
нямецкай мовах. Яго вершы змешчаны ў
калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949),
«Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967),
«Ростані волі» (1990). У 1972 г. выйшла кніжка
вершаў «Дубок», укладзеная Р.Шырмам.
Загінуў у 1945 г. падчас штурму Гдыні.
Пахаваны на могілках горада Кёнітца.
Вершы С. Крыўца
Ляльчук Сямён нарадзіўся 25.09.1918 г.
у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў
сям'і служачага.
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1939).
Восенню гэтага года ён прызваны ў армію і
накіраваны ў палкавую школу, пасля
заканчэння якой служыў у Прыбалтыйскай
ваеннай акрузе. Там яго застала вайна. У ліпені
1941 г. прапаў без вестак на фронце.
Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў
інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны
ленінец»), у 1938 г. стаў друкавацца ў часопісе
«Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам
з маладымі паэтамі І.Баруховічам, Х.Гурэвічам,
П.Плоткіным выдаў у 1940 г. калектыўны
«Зборнік вершаў».
У перакладзе на беларускую мову асобныя
творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не
забудзем» (1949). У 1985 г. на мове ідыш у
Маскве выйшаў зборнік «Ліра».
Вершы С. Ляльчука
Мілюць Алесь нарадзіўся ў Гродненскай
вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў два класы
пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй.
У беднай сялянскай сям'і давялося рана
працаваць. Алесь быў даволі сціплым чалавекам
у сваіх патрэбах, шчыры, адкрыты. Паэт добра
валодаў рускай, нямецкай, польскай мовамі,
сведчанне таму — ягоныя нарцысы. Быў
земляком і сябрам Я.Брыля.
Друкаваўся з 1928 г. у прагрэсіўных
заходнебеларускіх газетах і часопісах, з 1939 г. -
у стаўбцоўскай раённай газеце. Асобныя вершы
змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не
забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965),
«Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990).
Рукапісы яго твораў (некалькі сшыткаў з
вершамі 1923-43 гадоў), лісты з фронту да
сястры Марыі перададзены братам Іванам у
Музей гісторыіі беларускай літаратуры.
Загінуў 26.10.1944 г. на фронце і пахаваны ў
пасёлку Ватуціна Несцераўскага раёна
Калінінградскай вобласці.
Вершы А. Мілюця
Алесь Пруднікаў нарадзіўся ў 1910 годзе ў
Магілёўскай вобласці. У 1932 г. стаў студэнтам
педінстытута, але праз год вымушаны быў
пакінуць вучобу і да 1935 г. служыў у Чырвонай
Арміі, пасля працаваў у Клімавіцкай раённай
газеце «Камуна». У 1938 годзе закончыў
Ленінградскі педагагічны інстытут.
24 красавіка 1930 г. у газеце «Чырвоная
змена» выйшаў яго верш «Асінбуд» – пра адну з
найбуйнейшых будоўляў краіны.
16 сакавіка 1933 г. Алесь Пруднікаў быў
арыштаваны па сфабрыкаванай справе. Але ў
жніўні таго самага года ён быў вызвалены і
адразу прызваны на службу ў Чырвоную Армію.
Другая сусветная вайна застала Пруднікава
ў Карэліі. 5 жніўня 1941 г. Алесь Пруднікаў
загінуў у перастрэлцы з ворагам.
На жаль, архіў паэта загінуў у полымі вайны.
Вершы яго раскіданы па старонках беларускіх і
расійскіх газет, асобна ў 1931 г. выйшла толькі
яго невялікая паэма «Зямныя зоры».
Вершы А.Пруднікава
Рагуцкі Уладзімір нарадзіўся ў настаўніцкай
сям'і. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі
скупыя. Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое
Пашкава Магілёўскага раёна, дзе яго
настаўнікам быў беларускі паэт Я.Журба.
Затым паступіў на літаратурны факультэт
Мінскага педінстытута. Пасля заканчэння
інстытута (1939) працаваў у абласной газеце
«Камунар Магілёўшчыны», адкуль быў
прызваны ў армію. Загінуў на фронце.
Першы верш («У лагеры») У.Рагуцкі
надрукаваў у 1934 годзе у газеце «Піянер
Беларусі». У 1940 годзе Дзяржаўнае
выдавецтва БССР прыняло да друку першы
зборнік яго вершаў, рукапіс якога загінуў у час
вайны. Асобныя творы паэта змешчаны ў
калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем»,
«Крывёю сэрца», «Покліч долі адзінай».
Тэматыка вершаў У.Рагуцкага пераважна
звязана з жыццём дзяцей. Пакінуў таксама
ўзоры пейзажнай і інтымнай лірыкі, вершы да
юбілеяў класікаў рускай літаратуры
(А.Пушкін, М.Някрасаў, М.Горкі).
Вершы У.Рагуцкага
Рэйзін Рува нарадзіўся ў сям’і рабочага, які
выехаў у Лондан на заработкі і там памёр.
Неўзабаве сям’я вярнулася ў Мінск, жыла ў
беднасці. Р.Рэйзін выхоўваўся ў дзіцячым доме
ў Слуцку, з якога некалькі разоў уцякаў,
бадзяючыся па мястэчках Беларусі. У 1929
годзе прыехаў у Мінск, працаваў муляром на
будоўлі, а потым паступіў на рабфак.
У 1937 скончыў літаратурны факультэт Мінскага
педагагічнага інстытуту. У 1940 прызваны ў армію.
З першых дзён вайны зходзіўся на фронце. Загінуў
у баі. У мінскім гета была забітая яго жонка з
дзіцём.
Першыя вершы апублікаваў у 1929 г. Пісаў на
мове ідыш. Выступаў у газетах «Юнгер арбайтэр»
(«Малады рабочы»), «Акцябэр» («Кастрычнік») і
ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выйшлі «Вершы і
апавяданні» (1929), зборнікі вершаў «Нялёгкай
працай» (1934), «Вершы» (1940) і паэма «Вялікая
хартыя» (1935). Асобныя творы апублікаваны ў
перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх
не забудзем» (1949).
Грамадзянскія і лірычныя вершы. Р.Рэйзіна
былі шырока вядомыя сярод чытачоў.
Вершы Р. Рэйзіна
Рыгор Суніца (Рыгор Ціханавіч
Лынькоў) нарадзіўся ў красавіку ці маі 1909 г.
у чыгуначнай будцы каля в.Старое Сяло
Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. З 1923
да 1925 г. жыў у в. Свержань на Рагачоўшчыне.
Вучыўся ў мясцовай сямігодцы, пасля ў
сярэдняй школе ў Бабруйску. З 1928 г. працаваў
загадчыкам хаты-чытальні ў в. Ахвоцічы
Бабруйскага раёна. Прыблізна ўвосень 1929 г.
уладкаваўся на працу ў газету «Камуніст»
(Бабруйск).
Служыў у арміі, а пасля дэмабілізацыі
вярнуўся ў рэдакцыю газеты «Камуніст». Потым
пераехаў у Мінск. У 1936–1941 гг. — адказны
сакратар газеты «Літаратура і мастацтва».
Загінуў у 1941 г. на фронце.
Выступаў як паэт, перакладчык, крытык і
публіцыст. Друкавацца пачаў з 1925 г. Першыя
творы апублікаваў у 1926 г. на старонках газеты
«Камуніст» і ў літаратурным альманаху
«Уздым» Бабруйскай філіі «Маладняка». У
1928– 1931 гг. змяшчаў вершы ў штомесячніках
«Вясна» і «Ударнік» — літаратурных дадатках
да газеты «Камуніст».
Вершы Р. Суніцы
Мікола Сурначоў нарадзіўся на
Гомельшчыне. Вучыўся ў Гомельскім
педінстытуце (1937-39), працаваў у газетах
«Звязда» і «Чырвоная змена» (1940-41). З 1941 у
Чырвонай Арміі.
Яго лірычныя вершы мелі і маюць сілу
незвычайную. Хлопец з Рагачоўскага раёна, ён
прайшоў вайну ад званка да званка, пабываў на
многіх франтах. Пасля цяжкіх раненняў – месяцы
ў шпіталях, і зноў – фронт. Ён гераічна загінуў
20 красавіка 1945 года, не дайшоўшы да Берліна
васьмі кіламетраў. Да апошніх хвілін жыцця,
паранены, ён прыкрываў агнём адыход
таварышаў.
Друкаваўся з 1933. Найбольш значныя творы -
лірыка перыяду Айчыннай вайны. У вершах славіў
подзвіг савецкіх людзей, выказваў веру ў
перамогу. Лірызм, лаканізм, паўната вобразаў і
дэталяў, моцны ўплыў паэтыкі народнай песні -
асаблівасці яго паэзіі. Узнагароджаны ордэнам
Чырвонай Зоркі.
Імем М. Сурначова названая вуліца ў г. Рагачоў.
Яго імя напісана на мемарыяльнай дошцы ў Доме
літаратара ў Мінску.
Вершы М. Сурначова
Мікалай Пятровіч нарадзіўся ў
в. Барылы Полацкага павета Віцебскай губерніі
ваколіцы Оршы.
Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у
ветрынскай раённай газеце, куды перад гэтым
дасылаў свае селькораўскія допісы. Першы
верш М. Сямашкі «Люблю свой край» з'явіўся ў
друку ў 1926 годзе у газеце «Чырвоная
Полаччына». У 1939 годзе мабілізаваны ў
Чырвоную Армію. Працаваў загадчыкам
літаратурнага аддзела рэдакцыі беластоцкай
газеты «Вольная праца» (1940-1941гг.).
Асобная кніга яго паэзіі «Шчырасць»
выйшла ў Мінску ў 1939 годзе. У сваіх лепшых
вершах ён натхнёна апяваў хараство роднага
краю («Пачатак лета», «Дождж прайшоў»,
«Вечар на возеры», «Добры дзень, мой верасень
багаты»).
3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны
М.Сямашка знаходзіўся на фронце.
Свой апошні світанак ён ўбачыў у 1941 годзе,
калі абараняў ад фашыстаў горад Оршу.
Вершы М. Сямашкі
Леў Таўлай у 1925 - 1926 гг.
працаваў настаўнікам Вендароскай
пачатковай школы Магілеўскага раёна.
У 1926-1928 гг. вучыўся ў Віцебскім
пэдагагічным тэхнікуме. Быў прызваны
ў Савецкую Армію.
З 1932 г. — супрацоўнік газеты
«Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»).
У 1936-1941 гг. выкладаў рускую мову і
літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у
арміі. Загінуў у 1942 г. на фронце.
Першы верш апублікаваў у 1924 г.
Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў
«Мой першы сноп» (1932) і «На
маршы» (1940). Асобныя творы
апублікаваны ў перакладзе на
беларускую мову ў зборніку «Мы іх не
забудзем» (1949).
Тэматыка вершаў Л. Таўлая –
жыццё вёскі, сацыялістычныя змены ў
ёй, гатоўнасць воіна адстаяць сваю
Радзіму.
Вершы Л. Таўлая
Нарадзіўся 16 кастрычніка 1912 года ў вёсцы
Рабяткі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў
сялянскай сям'і. Скончыў прафтэхшколу
металістаў, працаваў слесарам у дэпо, у
майстэрнях авіяпарка, на швейнай фабрыцы
«Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску. У 1930-1931
гг. вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні
Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску, у
1933-1934 гг. — ва Ўсесаюзным інстытуце
кінематаграфіі ў Маскве. Скончыў літаратурны
факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі,
філасофіі і літаратуры (1939). З 1939 г. служыў у
Чырвонай Арміі, працаваў у рэдакцыі дывізійнай
газеты «За Советскую родину» (Гомель).
Вершы пачаў друкаваць у 1928 г. (газета
«Чырвоная змена»). Першы зборнік вершаў
«Рабочы пульс» выдаў у 1932 г. (з П.Ананьевым).
Аўтар зборнікаў вершаў «Праца і маладосць»
(Віцебск, 1933), «Зарава вагранак» (1933), «Голас
Радзімы» (1938), «Наша маладосць» (выбранае,
1962). Выйшлі напісаныя для дзяцей у сааўтарстве
з А.Жаўруком паэмы «Пра майго таварыша»
(1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага
дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго
катка» (1950).
Пісаў таксама апавяданні. Сааўтар лібрэта
аперэты «Зарэчны барок» (з А.Жаўруком).
Загінуў у 1941 годзе пад Гомелем.
Вершы А. Ушакова
Нарадзіўся Генадзь у Бабруйску. У Мінску
скончыў рабфак, а потым — літаратурны
факультэт Мінскага педагагічнага інстытута.
Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Юнгер
арбайтэр » («Малады рабочы»). Потым загадваў
аддзелам у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі»,
выкладаў рускую мову і літаратуру ў адной са
сталічных школ, быў навуковым супрацоўнікам
Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук
БССР.
Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929
годзе. Выдаў кнігі «Старт» (1934) і «Вершы»
(1939), а таксама паэму для дзяцей «Наш
Джым» (1935). Пісаў на ідыш. Прымаючы ва
ўвагу, што пражыў ён 28 гадоў, гэта не так і
мала.
Першы зборнік Г.Шведзіка ў перакладзе на
беларускую мову выйшаў у 1962 годзе і
называўся сціпла — «Лірыка».
У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у
Савецкай Арміі, быў кулямётчыкам. Загінуў
11.10.1942 г. пад Бранскам.
Вершы Г. Шведзіка
Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Чалавек-
эпоха. Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык.
27 гадоў свайго жыцця аддаў працы ў часопісе
«Маладосць».
Ён паспеў пабыць у самым пекле фронту, быў
узяты ў палон, працаваў у немцаў на шахтах,
цудам выжыў, пасля вызвалення быў
адпраўлены як «палонны» ў Данбас на цэлы
год. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1949
г.). У 1953-1980 гг. – рэдактар аддзела паэзіі
часопіса «Маладосць». Узнагароджаны
ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны 2-й
ступені, медалямі. Першыя вершы апублікаваў у
1937 г. ў бабруйскай газеце «Камуніст».
Надрукаваны кнігі паэзіі: «Пярэдні край»
(1949), «Шляхам дружбы» (1952), «Ключы
жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых
канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок»
(1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні»
(1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Радовішча»
(1976), зборнік вершаў для дзяцей «Дружба»
(1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і «Выбраныя
творы» (1980). За зборнік «Сустрэча былых
канагонаў», прысуджана Літаратурная прэмія
імя Янкі Купалы (1964).
Вершы М. Аўрамчыка
Аляксандр Мікалаевіч у 1939 быў прызваны
ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнік
Вялікай Айчыннай вайны. Дэбютаваў у друку ў
1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі»
(1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва»
(1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні»
(1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты
кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя
аповесць» (1965).
Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі
магчымасць многія яго вершы пакласці на
музыку («Радзіма мая дарагая», музыка
У.Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае
світанне» (1958, муз. А.Таранкова), «Калючая
ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968),
«Зорока Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка»
(1973, усе на муз. Ю.Семянякі).
Аўтар кнігі пра М.Багдановіча «Дарогамі
Максіма». Пісаў сатырычныя творы (зборнік
«Кавалер Мікіта», 1967). На беларускую мову
перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх
паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды
Бураціна» А.Талстога, «Тараса Бульбу»
М.Гогаля (з М.Паслядовічам), «Брэсцкую
крэпасць» з С.Смірновам інш.
Вершы А. Бачылы
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Пётр
Усцінавіч добраахвотна пайшоў у Чырвоную
Армію. У 1941—1942 г. быў інструктарам-
літаратарам франтавой газеты «За Савецкую
Беларусь».
Герой Сацыялістычнай Працы (1972).
Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі
Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі,
Дружбы народаў, «Знак Пашаны». Народны паэт
БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР
(1975). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член
Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.
Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму
«Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і
сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…»,
«Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені
за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950),
Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман
«Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за
кнігу вершаў «А дні ідуць…» (1962), Дзяржаўнай
прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з
Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін»
(1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у
стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Вершы П. Броўкі
Анатоль Вялюгін, скончыўшы Луганскую
авіяшколу, удзельнічаў у баях на Сталінградскім
фронце, атрымаў раненне.
У шпіталі ён напісаў вершы на рускай мове, якія
былі змешчаны на старонках уральскіх газет. Цяжкія
карціны ваеннага ліхалецця назаўсёды адбіліся ў яго
памяці. Па ўспамінах паэта, «той час пакінуў не
толькі суровыя засечкі на целе – раны зажываюць,
глыбіні памяці ніколі не супакояцца».
У канцы мая 1945 года Анатоль Вялюгін вярнуўся
ў Мінск, працаваў у рэдакцыі адноўленай газеты
«Літаратура і мастацтва» (1945–1946 гг). У 1946 годзе
яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў 1947
годзе выйшла з друку першая кніжка паэта «Салют
у Мінску».
У 1964 годзе за паэму «Вецер з Волгі» паэту была
прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы.
Асобныя яго вершы («Бярозка», «Закасі мае
вёсны», «Сын зямлі на віхурнай арбіце»), дзякуючы
Ігару Лучанку, ператварыліся ў песні.
Анатоль Вялюгін пакінуў свой яскравы след і ў
кінематаграфіі. Па яго сцэнарыях былі зняты
двухсерыйны мастацкі фільм «Рэха ў пушчы» (1977
год), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (па
матывах апавяданняў Янкі Брыля, 1983 год). У 1968
годзе за сцэнарый хранікальна-дакументальнага
фільма «Генерал Пушча» Анатоль Вялюгін быў
адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.
Вершы А. Вялюгіна
Мікалай Іванавіч Гамолка жыццём
і творчасцю ў выключнай ступені звязаны з
Гомельскім Палессем. У Жыткавічах скончыў
сярэднюю школу. Пэўны час вучыўся ў
Бабруйску (1936 – 1937), затым стаў студэнтам
філалагічнага факультэта (1939), аднак з
другога курса яго забралі ў войска. Савецкай
Арміі аддаў сем гадоў жыцця, менавіта таму
змог атрымаць вышэйшую адукацыю завочна
толькі пасля вайны (1948 – 1952).
У асноўным дзейнасць Міколы Іванавіча
звязана з журналістыкай і літаратурнай
дзейнасцю. Ён працаваў у рэдакцыях газет
«Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена»,
адказным сакратаром часопіса «Беларусь» (1948
– 1962). Пэўны час быў адказным сакратаром
камісіі па Дзяржаўных прэміях БССР пры
Савеце Міністраў БССР. Затым яго працоўная і
творчая дзейнасць была звязана з апаратам
СП БССР.
Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця»
(1946) і «Б'юць куранты» (1950). На яго тэксты
кампазітары Д.Лукас, Р.Пукст, Н.Сакалоўскі,
М.Шнэйдэрман пісалі песні.
Вершы М. Гамолкі
У час Вялікай Айчыннай вайны Пятро Глебка
працаваў рэдактарам франтавых газет «За
Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь».
Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў
сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім
фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы».
У 1944 годзе прызначаны кіраўніком групы па
складанню «Руска-беларускага слоўніка» (1953).
Першыя вершы былі надрукаваны ў 1925 г.
Напісаў драматычную паэму «Над Бярозай-
ракой» (1940, пастаўлена ў 1940), лібрэта оперы
«Андрэй Касценя» (пазнейшая назва «Лясное
водгулле»,1971, пастаўлена ў 1970), вершаваную
драму «Святло з Усходу» (1957, пастаўлена ў 1957).
Аўтар многіх навуковых прац у галіне
беларускай лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і
фалькларыстыкі. Ініцыятар і заснавальнік
шматтомнага Збору беларускага фальклору
(выходзіць з 1970).
Перакладаў на беларускую, мову творы
А.Пушкіна («Барыс Гадуноў», вершы),
М.Лермантава, М.Някрасава, А.Чэхава,
Дж.Байрана, А.Міцкевіча, С.Стандэ, М.Горкага,
У.Маякоўскага, А.Пракоф'ева, А.Суркова,
М.Галоднага, Б.Лаўрынёва, Т.Шаўчэнкі,
М.Рыльскага, М.Бажана, П.Варанько, І.Харыка,
А.Платнера і інш.
Вершы П. Глебкі
Зарыцкі Аляксей нарадзіўся ў Хоцімску
Магілеўскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1928 г. скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску.
У 1936 г. скончыў Маскоўскі інстытут замежных
моў. З 1938 па 1946 г. служыў у Савецкай Арміі. у
1941-1942 гг. удзельнічаў у баях пад Арлом і
Масквой. Затым прымаў удзел у баявых
аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім
франтах. Узнагароджаны двума ордэнамі
Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Перакладаў з рускай, украінскай, нямецкай,
польскай, лужыцка-сербскай моў.
Першы верш надрукаваў у 1927, у 1932 выйшаў
першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У
пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае
рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш
сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы»
(1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя
парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з
сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая
асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на
бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля
вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця»
(1986).
Вершы А. Зарыцкага
Канстанцін Ціханавіч у 1940 годзе быў
прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Быў вежавым
стралком у танкавым экіпажы, затым да сакавіка
1945 года карэспандэнтам баявога аддзела
армейскай газеты «За Родину».
Быў цяжка паранены, але выжыў і вярнуўся ў
строй. Пісаў не толькі карэспандэнцыі, але і
вершы. Творы, якія ствараліся ў дні вайны на
мінамётнай пліце, на планшэтцы ў хвіліны
дарожных прывалаў увайшлі ў першы зборнік
паэта «Ранак ідзе» (1945). Сюды ж трапілі і
асобныя даваенныя вершы, бо ўсе астатнія
загінулі ў полымі вайны. Удзельнічаў у абароне
Масквы, у вызваленні Беларусі, Польшчы.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. загадваў аддзелам
літаратуры і мастацтва ў часопісе «Беларусь»
(1945-1962), з 1962 г. - галоўны рэдактар часопіса
«Бярозка», у 1972-1986 гг. часопіса «Полымя».
На вершы К. Кірэенкі напісалі песні М. Аладаў,
У.Алоўнікаў, У.Буднік, Ю.Семяняка,С.Палонскі.
Перакладаў творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх,
латвійскіх і іншых пісьменнікаў.
У 1980-1985 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у
рабоце ХХIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Вершы К. Кірыенкі
У 1941 годзе Аркадзь Куляшоў
добраахвотна ўступае ў рады Чырвонай арміі.
Там да 1943 года працуе ў франтавой газеце
«Знамя советов», пасля - ў Беларускім штабе
партызанскага руху.
Пасля заканчэння вайны, ў 1945-1946 гадах
працуе галоўным рэдактарам газеты «Літаратура
і мастацтва», затым на кінастудыі
«Беларусьфільм».
У 1941-1950 гадах цэнтральнае месца ў
творчасці Куляшова займае вайна. У гэты час
выходзяць яго зборнікі паэзіі «Добры чалавек"
(1941), «Сцяг брыгады» (1943), «На сота вярсце»
(1945). Значнае месца ў яго творчасці часоў
вайны займае «Балада аб чатырох
заложніках». Распавядаюць, што калі яна трапіла
ў рукі лідэру партызанскага руху Мінаю
Шмырову (бацька Мінай), то той расплакаўся і не
змог дачытаць яе да канца.
Пра жыццё і творчасць Куляшова зняты
дакументалньый фільм «Край крынічны» (1972).
На вершы паэта напісаны вядомыя песні
беларускіх музыкаў - Песняры «Бывай» і
«Алеся», Neuro Dubel «Камсамольскі білет»,
Лявон Вольскі «Парушыўшы законы
прыцягнення ...» і іншыя .
Вершы А. Куляшова
У жніўні 1941 г. Максім Лужанін быў
прызваны ў Чырвоную Армію.
Ваеннага ліхалецця на яго долю выпала
зашмат: Алесь Каратай (яго сапраўднае імя)
удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам, дзе
пазнаў сапраўднае пекла, быў кантужаны. Пасля ён
актыўна супрацоўнічаў з сатырычнай газетай-
плакатам «Раздавім фашысцкую гадзіну»,
часопісам «Беларусь» і газетай «Савецкая
Беларусь» Лепшымі творамі ваеннага часу
з'яўляюцца вершы «Пачатак», «Прысяга»,
«Шынель», «Франтавік», «Васілёк», «Разлік» і інш.
Творы ваеннай пары сабраліся потым у асобную
кнігу пад назваю «Шырокае поле вайны», якая
выйшла ў 1945 г.
М.Лужанін з'яўляецца аўтарам сцэнарыяў да
мастацкага фільма «Паўлінка» па п'есе Я.Купалы
(1952 г.) і дакументальнага фільма «Народны паэт»
пра Я.Коласа (1952 г.). Асобная старонка ў біяграфіі
Лужаніна - гэта яго знаёмства з Якубам Коласам.
Ён шмат гадоў правёў побач з народным песняром,
быў яго дабравольным сакратаром. У выніку
склалася цікавая біяграфічная кніга «Колас
расказвае пра сябе», за якую ў 1965 г. М.Лужанін
атрымаў літаратурную прэмію імя Я.Коласа.
Вершы М. Лужаніна
Паўлюк Прануза ў час Вялікай Айчыннай
вайны служыў у зенітнай артылерыі. Прайшоў усю
вайну і перамогу сустрэў у Берліне. Пасля
дэмабілізацыіі выкладаў беларускую мову і
літаратуру ў сярэдняй школе №3 Нясвіжа.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II
ступені, Славы III ступені і медалямі.
Першыя вершы надрукаваў у 1936 г. У час
Вялікай Айчыннай вайны вершы друкаваліся ў
газетах «Савецкая Беларусь», «За свабодную
Беларусь», у газеце-плакаце «Раздавім
фашысцкую гадзіну».
Аўтар зборнікаў вершаў «Разгневаная зямля»
(1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне»
(1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963),
«Родныя мясціны» (выбранае, 1968),
«Непаўторнасць» (1974), «Трываласць»
(выбранае, 1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой
аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990).
Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра
М.Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладаў з
рускай, украінскай і польскай моў.
Вершы П. Пранузы
Вялiкую Айчынную вайну Пётр Фёдаравіч
Прыходзька прайшоў з першага дня i да
апошняга. Пасля вайны скончыў Вышэйшыя
лiтаратурныя курсы ў Маскве.
Пятро Прыходзька — аўтар многiх зборнiкаў i кнiг
паэзii, лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя А.
Куляшова.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі,
двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і
медалямі.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Голас сэрца» (1947),
«Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952),
«Пасля развітання» [1958), «Цёплы каравай» (1960),
«Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло»
(вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і
паэма, 1969), «Прызнанне: Выбранае» (1970), «Не
здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На
пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» [1975),
«Плацдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з
паходаў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка»
(вершы, балады, паэмы, 1982), «Парог памяці»
(вершы, балады, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты»
(вершы, балада, паэма, 1986), «Водгулле грому»
(1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990) і кнігі
нарысаў «На новых землях» (з П.Багаценкавым,
1954).
Для дзяцей выдаў зборнік вершаў «Сустрэча з
маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981),
«Сцяблінка» (1986), паэму «Сын камунара» (1973).
Вершы П. Прыходзькі
У гады Вялікай Айчыннай вайны Аляксей
Пысін служыў сувязным, быў двойчы паранены.
Узнагароджаны медалём «За адвагу».
Вайна пакінула глыбокі след у памяці паэта.
Нягледзячы на тое, што, будучы салдатам, ён
ніколі не браў у рукі пяро (выключэннем
з'яўляецца верш «Часавы», які быў напісаны, калі
А.Пысін у першыя пасляваенныя гады яшчэ
заставаўся ў арміі), цэнтрам творчасці А.Пысіна
з'яўляецца вайна.
Салдату - галоўнаму ўдзельніку вайны -
прысвечаны «Балада сувязісту» і «Балада пра
начлег». «Кожны мой верш, - сведчыў А.Пысін –
мае біяграфію, нічога няма выдуманага.
Прозвішчы, якія ў вершах пра вайну -
сапраўдныя». Там, дзе няма прозвішчаў,
адчуваецца прывязка да канкрэтных мясцінаў.
Біяграфія паэта-франтавіка ярка выявілася ў
вершах. Праз усю творчасць праходзіць матыў
памяці, «пабрацімства мёртвых і жывых». У
адлюстраванні вайны А.Пысін чымсьці блізкі да
В.Быкава. Як для паэта, так і для празаіка,
характэрнае ўзнаўленне падзей і абставін ваеннага
часу, асвятленне іх маральнага і духоўнага сэнсу.
Вершы А. Пысіна
З пачаткам вайны Аляксей Сцяпанавіч
Русецкі, як і многія, падаўся на Усход, а са
студзеня 1942 г. апынуўся на фронце, на пасадзе
начальніка палявой лабараторыі.
Ваеннага ліха зазнаў у поўнай меры, ваяваў
на розных напрамках і ў розных мясцінах.
Давялося прайсці фактычна дзве вайны - з
фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай
Японіяй, куды была накіраваная вайсковая
часць, у якой служыў А.Русецкі.
Перажытае давала багаты матэрыял для
творчасці. Таму, калі ў маі 1947 г. ён,
дэмабілізаваўшыся з арміі, прыехаў у Мінск,
яму было пра што расказаць у сваіх вершах.
Першая кніжка-зборнік «У заўтрашні свет»
з'явілася ў 1951 г. Аўтару споўнілася тады
трыццаць дзевяць год, і кніга выглядала, як
работа сталага майстра. Многія вершы звярталі
ўвагу чытача — «Хмурынка», «Наступ» (абодва-
1943), «Май» (1945), «Дадому» (1946). Яны
напісаны ў розныя гады вайны і пасля Перамогі,
захаваўшы перажыванні савецкага байца-
вызваліцеля.
Вершы А .Русецкага
У гады вайны Максім Танк працуе ў газеце
«За Савецкую Беларусь», агітплакаце
«Раздавім фашысцкую гадзіну», піша i выдае
паэму «Янук Сяліба» (1943), зборнікі вершаў
«Вастрыце зброю» i «Праз вогненны небасхіл»
(1945).
У ваеннай лiрыцы М.Танка цэнтральнае
месца займае вобраз Беларусi - партызанкi,
паланёнай, але няскоранай. Паэт адчуў нiцi,
што звязваюць вайну на перадавой з
бацькоўскiм краем, перадаў трывожныя думы
мацi, якiя чакаюць сыноў, жанчын, якiя ў
думках разам з мужамi i братамi ў баi.
У паэзii ваенных гадоў поруч з матывамi
пагрозы фашызму выразна чуецца вера ў
перамогу дабра над сiламi зла.
М. Танк — Герой Сацыялістычнай працы
(1974), узнагароджаны чатырма ордэнамі
Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага
Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені,
Дружбы народаў і медалямі, а таксама
афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы,
ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін
Мінска (1987).
Вершы М. Танка
Складальнік:
галоўны бібліёграф
аддзела абслугоўвання і інфармацыі
ЦБ імя У.Маякоўскага г.Наваполацка
Закрэўская Н.І.

Contenu connexe

Tendances

Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусіlibrary2012
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…ander_temp
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевічander_temp
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласMova Nanova
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіваander_temp
 
Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскіander_temp
 
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхСветлана Буй
 
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі МаўраЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі МаўраMova Nanova
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўняT_A_MIL
 

Tendances (19)

Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб КоласЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Сіманоўскі
СіманоўскіСіманоўскі
Сіманоўскі
 
Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шляхНіл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
Ніл Гілевіч. Жыццёвы і творчы шлях
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі МаўраЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
ЦІКАВІНКІ Біяграфія Янкі Маўра
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 

Similaire à Не бывае у вайны эпилога

" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)bntulibrary
 
Иван Петрович Шамякин
Иван Петрович ШамякинИван Петрович Шамякин
Иван Петрович ШамякинAlinaShilo
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевичzhanna2112
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)kulturanovCBS
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыAnastasiyaF
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годssuser35db48
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годVictori_otd
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаСветлана Буй
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыvgavm
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020bntulibrary
 
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў Irina
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапиваander_temp
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічNatalia Ametova
 

Similaire à Не бывае у вайны эпилога (19)

кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
" Рамантычны рыцар чалавечнасцi... "(да 90-годдзя У.С. Караткевiча)
 
Иван Петрович Шамякин
Иван Петрович ШамякинИван Петрович Шамякин
Иван Петрович Шамякин
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Наш Владимир Короткевич
Наш Владимир КороткевичНаш Владимир Короткевич
Наш Владимир Короткевич
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гадыВыяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
Выяўленчае мастацтва БССР у 2 ½ 1950-х – 1980-е гады
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменнікаВасіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
Васіль Быкаў. Творчы шлях пісьменніка
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Максим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературыМаксим Богданович - классик белорусской литературы
Максим Богданович - классик белорусской литературы
 
Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020Знамянальныя даты Беларусі 2020
Знамянальныя даты Беларусі 2020
 
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапива
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровіч
 

Plus de kulturanovCBS

Женских рук прекрасные творения
Женских рук прекрасные творенияЖенских рук прекрасные творения
Женских рук прекрасные творенияkulturanovCBS
 
Тренировка интеллекта 14
Тренировка интеллекта 14Тренировка интеллекта 14
Тренировка интеллекта 14kulturanovCBS
 
Любовь – как много нежности в этом слове
Любовь – как много нежности в этом словеЛюбовь – как много нежности в этом слове
Любовь – как много нежности в этом словеkulturanovCBS
 
Любовь, которая навсегда…
Любовь, которая навсегда…Любовь, которая навсегда…
Любовь, которая навсегда…kulturanovCBS
 
#НовополоцкСелфиВбиблиотеке
#НовополоцкСелфиВбиблиотеке#НовополоцкСелфиВбиблиотеке
#НовополоцкСелфиВбиблиотекеkulturanovCBS
 
Тренировка интеллекта 13
Тренировка интеллекта 13Тренировка интеллекта 13
Тренировка интеллекта 13kulturanovCBS
 
Современная книга-100 лет-классика?
Современная книга-100 лет-классика?Современная книга-100 лет-классика?
Современная книга-100 лет-классика?kulturanovCBS
 
Тренировка интеллекта 12
Тренировка интеллекта 12Тренировка интеллекта 12
Тренировка интеллекта 12kulturanovCBS
 
Холодное очарование скандинавского детектива
Холодное очарование скандинавского детективаХолодное очарование скандинавского детектива
Холодное очарование скандинавского детективаkulturanovCBS
 
Из книги – в жизнь
Из книги – в жизньИз книги – в жизнь
Из книги – в жизньkulturanovCBS
 
Из книги в жизнь
Из книги в жизньИз книги в жизнь
Из книги в жизньkulturanovCBS
 
Тренировка интеллекта №11
Тренировка интеллекта №11Тренировка интеллекта №11
Тренировка интеллекта №11kulturanovCBS
 
Пиноккио = Буратино?
Пиноккио = Буратино? Пиноккио = Буратино?
Пиноккио = Буратино? kulturanovCBS
 
Петербург в творчестве Ф. Достаевского
Петербург в творчестве Ф. ДостаевскогоПетербург в творчестве Ф. Достаевского
Петербург в творчестве Ф. ДостаевскогоkulturanovCBS
 
тренировка интеллекта. вып. 10
тренировка интеллекта.  вып. 10тренировка интеллекта.  вып. 10
тренировка интеллекта. вып. 10kulturanovCBS
 
10 книг, которые растопят самое суровое сердце
10 книг, которые растопят самое суровое сердце10 книг, которые растопят самое суровое сердце
10 книг, которые растопят самое суровое сердцеkulturanovCBS
 
Легкое лекарство от грусти
Легкое лекарство от грустиЛегкое лекарство от грусти
Легкое лекарство от грустиkulturanovCBS
 
Тренировка интеллекта 9
Тренировка интеллекта 9Тренировка интеллекта 9
Тренировка интеллекта 9kulturanovCBS
 
Тренировка интеллекта 8
Тренировка интеллекта 8Тренировка интеллекта 8
Тренировка интеллекта 8kulturanovCBS
 

Plus de kulturanovCBS (20)

Женских рук прекрасные творения
Женских рук прекрасные творенияЖенских рук прекрасные творения
Женских рук прекрасные творения
 
Тренировка интеллекта 14
Тренировка интеллекта 14Тренировка интеллекта 14
Тренировка интеллекта 14
 
Любовь – как много нежности в этом слове
Любовь – как много нежности в этом словеЛюбовь – как много нежности в этом слове
Любовь – как много нежности в этом слове
 
Любовь, которая навсегда…
Любовь, которая навсегда…Любовь, которая навсегда…
Любовь, которая навсегда…
 
#НовополоцкСелфиВбиблиотеке
#НовополоцкСелфиВбиблиотеке#НовополоцкСелфиВбиблиотеке
#НовополоцкСелфиВбиблиотеке
 
Тренировка интеллекта 13
Тренировка интеллекта 13Тренировка интеллекта 13
Тренировка интеллекта 13
 
Современная книга-100 лет-классика?
Современная книга-100 лет-классика?Современная книга-100 лет-классика?
Современная книга-100 лет-классика?
 
Тренировка интеллекта 12
Тренировка интеллекта 12Тренировка интеллекта 12
Тренировка интеллекта 12
 
Холодное очарование скандинавского детектива
Холодное очарование скандинавского детективаХолодное очарование скандинавского детектива
Холодное очарование скандинавского детектива
 
Из книги – в жизнь
Из книги – в жизньИз книги – в жизнь
Из книги – в жизнь
 
Из книги в жизнь
Из книги в жизньИз книги в жизнь
Из книги в жизнь
 
Тренировка интеллекта №11
Тренировка интеллекта №11Тренировка интеллекта №11
Тренировка интеллекта №11
 
Пиноккио = Буратино?
Пиноккио = Буратино? Пиноккио = Буратино?
Пиноккио = Буратино?
 
Петербург в творчестве Ф. Достаевского
Петербург в творчестве Ф. ДостаевскогоПетербург в творчестве Ф. Достаевского
Петербург в творчестве Ф. Достаевского
 
тренировка интеллекта. вып. 10
тренировка интеллекта.  вып. 10тренировка интеллекта.  вып. 10
тренировка интеллекта. вып. 10
 
Biograf Shwartz
Biograf ShwartzBiograf Shwartz
Biograf Shwartz
 
10 книг, которые растопят самое суровое сердце
10 книг, которые растопят самое суровое сердце10 книг, которые растопят самое суровое сердце
10 книг, которые растопят самое суровое сердце
 
Легкое лекарство от грусти
Легкое лекарство от грустиЛегкое лекарство от грусти
Легкое лекарство от грусти
 
Тренировка интеллекта 9
Тренировка интеллекта 9Тренировка интеллекта 9
Тренировка интеллекта 9
 
Тренировка интеллекта 8
Тренировка интеллекта 8Тренировка интеллекта 8
Тренировка интеллекта 8
 

Не бывае у вайны эпилога

  • 1. 75 гадоў прайшло з таго часу, калі Вялікая Айчынная вайна жудаснай катастрофай пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — боль, гора і пакуты. Захопнікі неслі з сабой смерць, гвалт, рабаўніцтва, знішчылі мільёны чалавечых жыццяў. Кожны трэці беларус загінуў у гэтай вайне… З першых дзён вайны на тэрыторыі Беларусі пачалося змаганне з захопнікамі. Беларусы мужна баранілі сваю бацькаўшчыну, свае сем’і, свае гарады і вёскі, жыццё на зямлі. Ваенны час змусіў спазнаць цяжкія выпрабаванні і беларускіх паэтаў, якія апранулі вайсковыя шынялі і ішлі на фронт, многія змагаліся ў партызанах і антыфашысцкім падполлі, іншым давялося выжываць ва ўмовах акупацыі, асобныя былі змушаны прайсці праз пакуты ў гета. Франтавікам выпаў неймаверна цяжкі і суровы лёс, яны сустрэліся са смерцю вочы ў вочы, падымаліся ў атаку пад смерчам куль і асколкаў. Прадстаўленная прэзентацыя складаецца з двух частак: у першай гаворка пойдзе пра тых паэтаў, якія не паспелі здзейсніць свае творчыя задумы, не дачакаўшыся пераможнага салюту. Вайна дачасна закончыла іх жыццёвы і творчы шлях. Другая частка прысвечана тым, хто выжыў у суровым ваенным ліхалецці, прайшоўшы доўгімі дарогамі змагання з ворагам.
  • 2.
  • 3. Нарадзіўся 10 кастрычніка 1910 года ў в.Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілеўскай губерні (Цяпер Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці) у сям'і настаўніка. У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. Пасля жыў у Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў школе. У канцы верасня 1944г. ў складзе падраздзялення разведчыкаў быў перакінуты на тэрыторыю Славакіі, дзе, па некаторых звестках, і загінуў. Першыя свае вершы надрукаваў у 1926 годзе. Выйшлі зборнікі паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933). Зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі. Пісаў апавяданні. Аўтар навукова- фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932). Пераклаў раманы М.Горкага «Маці» (1932), Л.Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам з М.Багуном), аповесці П.Голубева «Завіруха» (1930), М.Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Вершы З. Астапенкі
  • 4. Янка (Іван Іванавіч) Бобрык нарадзіўся 21 ліпеня 1905 г. у мястэчку Глуск на Магілёўшчыне. У 1925 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Настаўнічаў у Мілаславіцкай сямігадовай школе Клімавіцкага раёна. У 1931 г. паступіў у аспірантуру Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. Пасля заканчэння вучобы (1934) быў навуковым супрацоўнікам гэтай акадэміі. Затым працаваў рэдактарам кінастудыі Белдзяржкіно, а з 1938 г. галоўным рэдактарам ва ўпраўленні па справах мастацтва Ленінградскага гарвыканкама. Удзельнік абароны Ленінграда: узводзіў абарончыя збудаванні, у радах народных апалчэнцаў удзельнічаў у баях. Я. Бобрык, знясілены і спакутаваны, сканаў 25 жніўня 1942 г. у блакадным Ленінградзе. Пахаваны на Піскароўскіх могілках. З вершамі ў друку пачаў выступаць з 1924 г. Разам з А.Звонакам і Я.Туміловічам выдаў зборнік вершаў «Пунсовае ранне» (1926). Аўтар паэмы «Галіна» (1930). Пісаў артыкулы па гісторыі кіно і па пытаннях развіцця беларускай кінематаграфіі Вершы Я. Бобрыка
  • 5. Леанід Гаўрылаў нарадзіўся ў вёсцы Бердыж Чачэрскага раёна ў сям’і селяніна. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, Леанід становіцца студэнтам Мінскага інстытута народнай гаспадаркі. Але захапленне паэзіяй было настолькі моцным, што ў 1935 г. ён пераходзіць вучыцца на літаратурны факультэт Гомельскага педінстытута імя В.Чкалава. Улетку 1940 г. ён пайшоў у войска. Перад самай вайной напісаў марш Н-скай танкавай дывізііі, які лунаў ва ўсіх падраздзяленнях. Доля паэта невядома. Лічыцца, што загінуў ён у першыя дні вайны. Толькі дзякуючы маці Леаніда Гаўрылава мы маем магчымасць чытаць тое, што было напісана Леанідам Гаўрылавым. У дні вайны, калі на акупіраванай фашыстамі Гомельшчыне лютавалі гітлераўскія карнікі, маці паэта зберагла яго творы. Лепшыя творы Леаніда Гаўрылава сабраны ў зборніку «Вернасць» (Мн.,1961), у калектыўнай кнізе «Крывёю сэрца». Вершы Л. Гаўрылава
  • 6. Нарадзіўся Аркадзь Андрэевіч у Бешанковічах 10 студзеня 1919 года ў сям’і служачага. Пісаць А. Гейнэ пачаў яшчэ ў школе. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938– 1941). Працаваў у рэдакцыях сталічных газет. Многія вершы А.Гейнэ былі змешчаны ў 1939 годзе ў калектыўным зборніку «Камсамол на граніцы». У гэтым жа годзе выходзіць яго кніжка «Шчаслівая зорка», якой, на жаль, наканавана было стаць адзінай. У час Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Яго жыццё абарвалася ў акопах пад Сталінградам 16 снежня 1942 г. Паэт пражыў ўсяго дваццаць тры гады. Вершы А. Гейнэ
  • 7. Нарадзіўся ў в. Норкі Чэрыкаўскага павета ў беднай сялянскай сям’і. Закончыў школу ў Чэрыкаве (1930), вучыўся ў Інстытуце замежных моў. У 1933 г. працаваў у чэрыкаўскай раённай газеце «Сацыялістычная перамога». У 1936–1937 гг. вучыўся на курсах журналістаў, затым вярнуўся на працу ў рэдакцыю. У 1937 г. на старонках газет «Советская Белоруссия», «Рабочий» пачалі друкавацца вершы, нарысы, допісы, замалёўкі маладога пісьменніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію. Разам са сваёй часцю трапіў у акружэнне пад Крычавам. Знясілены і хворы вярнуўся ў родную вёску. Удзельнічаў у партызанскім руху. Стварыў у Чэрыкаве антыфашысцкую арганізацыю, але быў выданы і 5 чэрвеня 1943 г. арыштаваны з групай падпольшчыкаў, праз месяц расстраляны. На будынку былой турмы, дзе катавалі І.П.Дзенісенка, устаноўлена мемарыяльная дошка. Вершы І. Дзенісенкі
  • 8. Аляксей Рыгоравіч Рэдзька, сапраўднае імя Алеся Дубровіча, нарадзіўся ў Глыбоцкім раёне. У 1936 ― 1939 гадах на старонках заходнебеларускіх газет з’яўляюцца вершы Рэдзькі пад псеўданімам «Алесь Дубровіч». Шырокавядомы ў народзе быў яго верш «Крапіва» пра пакутную долю беларуса. Творчая дзейнасць А. Рэдзькі непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой у Заходняй Беларусі. Перад Вялікай Айчыннай вайной А.Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарысы. Калі пачалася вайна, разам са сваімі братамі, бацькам і суседзямі ён стварыў падпольную групу і наладзіў сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па даносе старасты гестапаўцы забралі Аляксея, двух братоў і бацьку.Пасля допытаў і жорсткіх катаванняў, раніцай 7 лістапада 1942 года іх расстралялі на вачах сястры і жонкі паэта. Перазахаронены на могілках вёскі Каралевічы. На месцы расстрэлу, у Жвіроўні, пастаўлены помнік. Вершы А. Дубровіча
  • 9. Рыгор Жалязняк нарадзіўся ў 1914 годзе ў Віцебску. У 1932 ― 1933 гадах паэт вучыцца ў Віцебскім кінатэхнікуме на сцэнарным аддзяленні.Пасля ў Ленінградскім інстытуце гісторыі, філасофіі і лінгвістыкі, затым у аспірантуры. У Віцебску выйшлі дзве кнігі яго вершаў «Першы вытап» (1933 г. у сааўтарстве з Б. Люгоўскім) і «Веснавыя будні» (1934 г.). У 1940-м паэт абараніў кандыдацкую дысертацыю «Паэзія М. А. Багдановіча» (гэта была першая беларуская дысертацыя, абароненая ў Ленінградскім універсітэце). Нягледзячы на тое, што па стане здароўя ён меў права на адтэрміноўку, Жалязняк пайшоў у армію. Ваяваў на Ленінградскім фронце. Загінуў у 1942 годзе пры абароне Ленінграда. Літаратурная спадчына Р.Жалезняка, яго вершы, артыкулы, даследаванні сведчаць аб таленавітасці аўтара, яго добрай філалагічнай падрыхтоўцы. Як паэту яму бліжэй быў лірыка- публіцыстычны стыль, пазбаўлены пры гэтым штучнай дэкларацыйнасці. Вершы Р. Жалязняка
  • 10. Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандар), нарадзіўся 19.08.1910г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Закончыўшы Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). У 1960 г. выйшла «Выбранае». Высокую ацэнку атрымала паэма пра грамадзянскую вайну ў Іспаніі “Крывёю сэрца”. Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А.Ушаковым, пастаўлена ў 1940). Загінуў 23.08.1942 г. пад Сталінградам. Яму было толькі 32 гады. Вершы А. Жаўрука
  • 11. Каган Эля нарадзіўся 10.02.1909 г. у Мінску ў сям'і настаўніка. Вучыўся ў прафтэхшколе абутнікоў. У 1936-1939 гг. працаваў у рэдакцыі часопіса «Штэрн» («Зорка»). У гады Вялікай Айчыннай вайны - супрацоўнік франтавога друку. Загінуў 22.06.1944 г. на фронце. У друку выступіў з першым апавяданнем у 1926 г. Пісаў на мове ідыш. Празаічныя творы ўвайшлі ў зборнікі «Апавяданні і мініяцюры» (1932), «Горад без цэркваў» (1935), «Дзіцячыя апавяданні» (1936). У 1932 г. выдаў зборнік «Вершы». У 1940 г. у перакладзе на беларускую мову выйшла асобным выданнем апавяданне для дзяцей «Дружная сямейка», у 1979 г. - зборнік апавяданняў «Маем зялёным». Аўтар п'есы «Роднае поле» (1932). Разам з З.Аксельродам зрабіў інсцэніроўку «Маленькі чалавечак» па матывах твораў М.Мойхер- Сфорыма (пастаўлена ў 1938). Перакладаў творы А.Пушкіна, М.Гогаля, Э.Самуйлёнка і інш.
  • 12. Аляксей Ігнатавіч Коршак нарадзіўся ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Яшчэ ў час вучобы ў школе паспрабаваў ён свае сілы ў паэзіі. Пасля заканчэння семігодкі ў Доктаравічах стаў вучнем Капыльскай сярэдняй школы. Па ініцыятыве Аляксея выпускаўся рукапісны літаратурны часопіс «Юнае племя». У 1938-1941г. вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага. З вершамі і рэцэнзіямі выступаў на старонках газет. Падрыхтаваў рукапіс першага зборніка «Пялёсткі», але пачалася вайна і Аляксей Коршак пайшоў на фронт. Разведчык Чырвонай Арміі Аляксей Коршак загінуў ва Усходняй Прусіі ў 1945 годзе. Пасля вайны некаторыя яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках загінуўшых паэтаў «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967) і інш. У 1963г. пабачыла свет першая кніга А. Коршака «Апаленыя пялёсткі». Пад такой жа назвай выдавецтва «Мастацкая літаратура» у 1991г. выпусціла яшчэ адзін зборнік А.Коршака. У ім найбольш поўна прадстаўлена творчая спадчына, а таксама змешчаны ўспаміны пра паэта Вершы А. Коршака
  • 13. Крывец Сяргей нарадзіўся ў 1909 г. у вёсцы Дубна Мастоўскага раёна Гродненскай вобласці ў сялянскай сям'і. Яшчэ ў школе ў Крыўца ўзнікла цяга да паэтычнай творчасці. У 1928 г. заходнебеларускі часопіс «Заранка» надрукаваў першы верш Сяргея Крыўца. У 1933 г. Сяргей пераехаў у Беласток, дзе з галавой акунуўся ў тагачаснае культурнае жыццё. У час Вялікай Айчыннай вайны (1944-1945) служыў у Савецкай Арміі. Пісаў на беларускай, рускай, польскай і нямецкай мовах. Яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). У 1972 г. выйшла кніжка вершаў «Дубок», укладзеная Р.Шырмам. Загінуў у 1945 г. падчас штурму Гдыні. Пахаваны на могілках горада Кёнітца. Вершы С. Крыўца
  • 14. Ляльчук Сямён нарадзіўся 25.09.1918 г. у горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці ў сям'і служачага. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1939). Восенню гэтага года ён прызваны ў армію і накіраваны ў палкавую школу, пасля заканчэння якой служыў у Прыбалтыйскай ваеннай акрузе. Там яго застала вайна. У ліпені 1941 г. прапаў без вестак на фронце. Вершы пачаў друкаваць яшчэ да вучобы ў інстытуце ў газеце «Юнгер ленінец» («Юны ленінец»), у 1938 г. стаў друкавацца ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на мове ідыш. Разам з маладымі паэтамі І.Баруховічам, Х.Гурэвічам, П.Плоткіным выдаў у 1940 г. калектыўны «Зборнік вершаў». У перакладзе на беларускую мову асобныя творы апублікаваны ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). У 1985 г. на мове ідыш у Маскве выйшаў зборнік «Ліра». Вершы С. Ляльчука
  • 15. Мілюць Алесь нарадзіўся ў Гродненскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. У беднай сялянскай сям'і давялося рана працаваць. Алесь быў даволі сціплым чалавекам у сваіх патрэбах, шчыры, адкрыты. Паэт добра валодаў рускай, нямецкай, польскай мовамі, сведчанне таму — ягоныя нарцысы. Быў земляком і сябрам Я.Брыля. Друкаваўся з 1928 г. у прагрэсіўных заходнебеларускіх газетах і часопісах, з 1939 г. - у стаўбцоўскай раённай газеце. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). Рукапісы яго твораў (некалькі сшыткаў з вершамі 1923-43 гадоў), лісты з фронту да сястры Марыі перададзены братам Іванам у Музей гісторыіі беларускай літаратуры. Загінуў 26.10.1944 г. на фронце і пахаваны ў пасёлку Ватуціна Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці. Вершы А. Мілюця
  • 16. Алесь Пруднікаў нарадзіўся ў 1910 годзе ў Магілёўскай вобласці. У 1932 г. стаў студэнтам педінстытута, але праз год вымушаны быў пакінуць вучобу і да 1935 г. служыў у Чырвонай Арміі, пасля працаваў у Клімавіцкай раённай газеце «Камуна». У 1938 годзе закончыў Ленінградскі педагагічны інстытут. 24 красавіка 1930 г. у газеце «Чырвоная змена» выйшаў яго верш «Асінбуд» – пра адну з найбуйнейшых будоўляў краіны. 16 сакавіка 1933 г. Алесь Пруднікаў быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе. Але ў жніўні таго самага года ён быў вызвалены і адразу прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Другая сусветная вайна застала Пруднікава ў Карэліі. 5 жніўня 1941 г. Алесь Пруднікаў загінуў у перастрэлцы з ворагам. На жаль, архіў паэта загінуў у полымі вайны. Вершы яго раскіданы па старонках беларускіх і расійскіх газет, асобна ў 1931 г. выйшла толькі яго невялікая паэма «Зямныя зоры». Вершы А.Пруднікава
  • 17. Рагуцкі Уладзімір нарадзіўся ў настаўніцкай сям'і. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вучыўся ў школе ў вёсцы Старое Пашкава Магілёўскага раёна, дзе яго настаўнікам быў беларускі паэт Я.Журба. Затым паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута. Пасля заканчэння інстытута (1939) працаваў у абласной газеце «Камунар Магілёўшчыны», адкуль быў прызваны ў армію. Загінуў на фронце. Першы верш («У лагеры») У.Рагуцкі надрукаваў у 1934 годзе у газеце «Піянер Беларусі». У 1940 годзе Дзяржаўнае выдавецтва БССР прыняло да друку першы зборнік яго вершаў, рукапіс якога загінуў у час вайны. Асобныя творы паэта змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем», «Крывёю сэрца», «Покліч долі адзінай». Тэматыка вершаў У.Рагуцкага пераважна звязана з жыццём дзяцей. Пакінуў таксама ўзоры пейзажнай і інтымнай лірыкі, вершы да юбілеяў класікаў рускай літаратуры (А.Пушкін, М.Някрасаў, М.Горкі). Вершы У.Рагуцкага
  • 18. Рэйзін Рува нарадзіўся ў сям’і рабочага, які выехаў у Лондан на заработкі і там памёр. Неўзабаве сям’я вярнулася ў Мінск, жыла ў беднасці. Р.Рэйзін выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку, з якога некалькі разоў уцякаў, бадзяючыся па мястэчках Беларусі. У 1929 годзе прыехаў у Мінск, працаваў муляром на будоўлі, а потым паступіў на рабфак. У 1937 скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытуту. У 1940 прызваны ў армію. З першых дзён вайны зходзіўся на фронце. Загінуў у баі. У мінскім гета была забітая яго жонка з дзіцём. Першыя вершы апублікаваў у 1929 г. Пісаў на мове ідыш. Выступаў у газетах «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»), «Акцябэр» («Кастрычнік») і ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выйшлі «Вершы і апавяданні» (1929), зборнікі вершаў «Нялёгкай працай» (1934), «Вершы» (1940) і паэма «Вялікая хартыя» (1935). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). Грамадзянскія і лірычныя вершы. Р.Рэйзіна былі шырока вядомыя сярод чытачоў. Вершы Р. Рэйзіна
  • 19. Рыгор Суніца (Рыгор Ціханавіч Лынькоў) нарадзіўся ў красавіку ці маі 1909 г. у чыгуначнай будцы каля в.Старое Сяло Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. З 1923 да 1925 г. жыў у в. Свержань на Рагачоўшчыне. Вучыўся ў мясцовай сямігодцы, пасля ў сярэдняй школе ў Бабруйску. З 1928 г. працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў в. Ахвоцічы Бабруйскага раёна. Прыблізна ўвосень 1929 г. уладкаваўся на працу ў газету «Камуніст» (Бабруйск). Служыў у арміі, а пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў рэдакцыю газеты «Камуніст». Потым пераехаў у Мінск. У 1936–1941 гг. — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва». Загінуў у 1941 г. на фронце. Выступаў як паэт, перакладчык, крытык і публіцыст. Друкавацца пачаў з 1925 г. Першыя творы апублікаваў у 1926 г. на старонках газеты «Камуніст» і ў літаратурным альманаху «Уздым» Бабруйскай філіі «Маладняка». У 1928– 1931 гг. змяшчаў вершы ў штомесячніках «Вясна» і «Ударнік» — літаратурных дадатках да газеты «Камуніст». Вершы Р. Суніцы
  • 20. Мікола Сурначоў нарадзіўся на Гомельшчыне. Вучыўся ў Гомельскім педінстытуце (1937-39), працаваў у газетах «Звязда» і «Чырвоная змена» (1940-41). З 1941 у Чырвонай Арміі. Яго лірычныя вершы мелі і маюць сілу незвычайную. Хлопец з Рагачоўскага раёна, ён прайшоў вайну ад званка да званка, пабываў на многіх франтах. Пасля цяжкіх раненняў – месяцы ў шпіталях, і зноў – фронт. Ён гераічна загінуў 20 красавіка 1945 года, не дайшоўшы да Берліна васьмі кіламетраў. Да апошніх хвілін жыцця, паранены, ён прыкрываў агнём адыход таварышаў. Друкаваўся з 1933. Найбольш значныя творы - лірыка перыяду Айчыннай вайны. У вершах славіў подзвіг савецкіх людзей, выказваў веру ў перамогу. Лірызм, лаканізм, паўната вобразаў і дэталяў, моцны ўплыў паэтыкі народнай песні - асаблівасці яго паэзіі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Імем М. Сурначова названая вуліца ў г. Рагачоў. Яго імя напісана на мемарыяльнай дошцы ў Доме літаратара ў Мінску. Вершы М. Сурначова
  • 21. Мікалай Пятровіч нарадзіўся ў в. Барылы Полацкага павета Віцебскай губерніі ваколіцы Оршы. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у ветрынскай раённай газеце, куды перад гэтым дасылаў свае селькораўскія допісы. Першы верш М. Сямашкі «Люблю свой край» з'явіўся ў друку ў 1926 годзе у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1939 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Працаваў загадчыкам літаратурнага аддзела рэдакцыі беластоцкай газеты «Вольная праца» (1940-1941гг.). Асобная кніга яго паэзіі «Шчырасць» выйшла ў Мінску ў 1939 годзе. У сваіх лепшых вершах ён натхнёна апяваў хараство роднага краю («Пачатак лета», «Дождж прайшоў», «Вечар на возеры», «Добры дзень, мой верасень багаты»). 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны М.Сямашка знаходзіўся на фронце. Свой апошні світанак ён ўбачыў у 1941 годзе, калі абараняў ад фашыстаў горад Оршу. Вершы М. Сямашкі
  • 22. Леў Таўлай у 1925 - 1926 гг. працаваў настаўнікам Вендароскай пачатковай школы Магілеўскага раёна. У 1926-1928 гг. вучыўся ў Віцебскім пэдагагічным тэхнікуме. Быў прызваны ў Савецкую Армію. З 1932 г. — супрацоўнік газеты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 1936-1941 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - у арміі. Загінуў у 1942 г. на фронце. Першы верш апублікаваў у 1924 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949). Тэматыка вершаў Л. Таўлая – жыццё вёскі, сацыялістычныя змены ў ёй, гатоўнасць воіна адстаяць сваю Радзіму. Вершы Л. Таўлая
  • 23. Нарадзіўся 16 кастрычніка 1912 года ў вёсцы Рабяткі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў прафтэхшколу металістаў, працаваў слесарам у дэпо, у майстэрнях авіяпарка, на швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску. У 1930-1931 гг. вучыўся на крытыка-творчым аддзяленні Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску, у 1933-1934 гг. — ва Ўсесаюзным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве. Скончыў літаратурны факультэт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры (1939). З 1939 г. служыў у Чырвонай Арміі, працаваў у рэдакцыі дывізійнай газеты «За Советскую родину» (Гомель). Вершы пачаў друкаваць у 1928 г. (газета «Чырвоная змена»). Першы зборнік вершаў «Рабочы пульс» выдаў у 1932 г. (з П.Ананьевым). Аўтар зборнікаў вершаў «Праца і маладосць» (Віцебск, 1933), «Зарава вагранак» (1933), «Голас Радзімы» (1938), «Наша маладосць» (выбранае, 1962). Выйшлі напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Жаўруком паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). Пісаў таксама апавяданні. Сааўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А.Жаўруком). Загінуў у 1941 годзе пад Гомелем. Вершы А. Ушакова
  • 24. Нарадзіўся Генадзь у Бабруйску. У Мінску скончыў рабфак, а потым — літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Юнгер арбайтэр » («Малады рабочы»). Потым загадваў аддзелам у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», выкладаў рускую мову і літаратуру ў адной са сталічных школ, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР. Упершыню выступіў у друку з вершамі ў 1929 годзе. Выдаў кнігі «Старт» (1934) і «Вершы» (1939), а таксама паэму для дзяцей «Наш Джым» (1935). Пісаў на ідыш. Прымаючы ва ўвагу, што пражыў ён 28 гадоў, гэта не так і мала. Першы зборнік Г.Шведзіка ў перакладзе на беларускую мову выйшаў у 1962 годзе і называўся сціпла — «Лірыка». У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў кулямётчыкам. Загінуў 11.10.1942 г. пад Бранскам. Вершы Г. Шведзіка
  • 25.
  • 26. Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Чалавек- эпоха. Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. 27 гадоў свайго жыцця аддаў працы ў часопісе «Маладосць». Ён паспеў пабыць у самым пекле фронту, быў узяты ў палон, працаваў у немцаў на шахтах, цудам выжыў, пасля вызвалення быў адпраўлены як «палонны» ў Данбас на цэлы год. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1949 г.). У 1953-1980 гг. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі. Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. ў бабруйскай газеце «Камуніст». Надрукаваны кнігі паэзіі: «Пярэдні край» (1949), «Шляхам дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Радовішча» (1976), зборнік вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і «Выбраныя творы» (1980). За зборнік «Сустрэча былых канагонаў», прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы (1964). Вершы М. Аўрамчыка
  • 27. Аляксандр Мікалаевіч у 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў да 1945. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэбютаваў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Шляхі» (1947), «Зоры вясеннія» (1954), «Юнацтва» (1959), «Дарыце цюльпаны» (1966), «Тры багіні» (1973), «Белы бярэзнік» (1976), «Гараць лісты кляновыя» (1981) і інш., паэмы «Асенняя аповесць» (1965). Сюжэтнасць верша, напеўнасць радка далі магчымасць многія яго вершы пакласці на музыку («Радзіма мая дарагая», музыка У.Алоўнікава, і інш.). Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне» (1958, муз. А.Таранкова), «Калючая ружа» (1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорока Венера» (1970) і аперэты «Паўлінка» (1973, усе на муз. Ю.Семянякі). Аўтар кнігі пра М.Багдановіча «Дарогамі Максіма». Пісаў сатырычныя творы (зборнік «Кавалер Мікіта», 1967). На беларускую мову перакладаў творы рускіх, украінскіх, латышскіх паэтаў, «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» А.Талстога, «Тараса Бульбу» М.Гогаля (з М.Паслядовічам), «Брэсцкую крэпасць» з С.Смірновам інш. Вершы А. Бачылы
  • 28. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Пётр Усцінавіч добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 г. быў інструктарам- літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь». Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны». Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць…» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Вершы П. Броўкі
  • 29. Анатоль Вялюгін, скончыўшы Луганскую авіяшколу, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце, атрымаў раненне. У шпіталі ён напісаў вершы на рускай мове, якія былі змешчаны на старонках уральскіх газет. Цяжкія карціны ваеннага ліхалецця назаўсёды адбіліся ў яго памяці. Па ўспамінах паэта, «той час пакінуў не толькі суровыя засечкі на целе – раны зажываюць, глыбіні памяці ніколі не супакояцца». У канцы мая 1945 года Анатоль Вялюгін вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі адноўленай газеты «Літаратура і мастацтва» (1945–1946 гг). У 1946 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў 1947 годзе выйшла з друку першая кніжка паэта «Салют у Мінску». У 1964 годзе за паэму «Вецер з Волгі» паэту была прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы. Асобныя яго вершы («Бярозка», «Закасі мае вёсны», «Сын зямлі на віхурнай арбіце»), дзякуючы Ігару Лучанку, ператварыліся ў песні. Анатоль Вялюгін пакінуў свой яскравы след і ў кінематаграфіі. Па яго сцэнарыях былі зняты двухсерыйны мастацкі фільм «Рэха ў пушчы» (1977 год), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (па матывах апавяданняў Янкі Брыля, 1983 год). У 1968 годзе за сцэнарый хранікальна-дакументальнага фільма «Генерал Пушча» Анатоль Вялюгін быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Вершы А. Вялюгіна
  • 30. Мікалай Іванавіч Гамолка жыццём і творчасцю ў выключнай ступені звязаны з Гомельскім Палессем. У Жыткавічах скончыў сярэднюю школу. Пэўны час вучыўся ў Бабруйску (1936 – 1937), затым стаў студэнтам філалагічнага факультэта (1939), аднак з другога курса яго забралі ў войска. Савецкай Арміі аддаў сем гадоў жыцця, менавіта таму змог атрымаць вышэйшую адукацыю завочна толькі пасля вайны (1948 – 1952). У асноўным дзейнасць Міколы Іванавіча звязана з журналістыкай і літаратурнай дзейнасцю. Ён працаваў у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопіса «Беларусь» (1948 – 1962). Пэўны час быў адказным сакратаром камісіі па Дзяржаўных прэміях БССР пры Савеце Міністраў БССР. Затым яго працоўная і творчая дзейнасць была звязана з апаратам СП БССР. Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б'юць куранты» (1950). На яго тэксты кампазітары Д.Лукас, Р.Пукст, Н.Сакалоўскі, М.Шнэйдэрман пісалі песні. Вершы М. Гамолкі
  • 31. У час Вялікай Айчыннай вайны Пятро Глебка працаваў рэдактарам франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь». Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». У 1944 годзе прызначаны кіраўніком групы па складанню «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Першыя вершы былі надрукаваны ў 1925 г. Напісаў драматычную паэму «Над Бярозай- ракой» (1940, пастаўлена ў 1940), лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (пазнейшая назва «Лясное водгулле»,1971, пастаўлена ў 1970), вершаваную драму «Святло з Усходу» (1957, пастаўлена ў 1957). Аўтар многіх навуковых прац у галіне беларускай лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Ініцыятар і заснавальнік шматтомнага Збору беларускага фальклору (выходзіць з 1970). Перакладаў на беларускую, мову творы А.Пушкіна («Барыс Гадуноў», вершы), М.Лермантава, М.Някрасава, А.Чэхава, Дж.Байрана, А.Міцкевіча, С.Стандэ, М.Горкага, У.Маякоўскага, А.Пракоф'ева, А.Суркова, М.Галоднага, Б.Лаўрынёва, Т.Шаўчэнкі, М.Рыльскага, М.Бажана, П.Варанько, І.Харыка, А.Платнера і інш. Вершы П. Глебкі
  • 32. Зарыцкі Аляксей нарадзіўся ў Хоцімску Магілеўскай вобласці ў сям'і служачага. У 1928 г. скончыў сярэднюю школу ў Бабруйску. У 1936 г. скончыў Маскоўскі інстытут замежных моў. З 1938 па 1946 г. служыў у Савецкай Арміі. у 1941-1942 гг. удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой. Затым прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Перакладаў з рускай, украінскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Першы верш надрукаваў у 1927, у 1932 выйшаў першы зборнік вершаў «Эпічныя фрагменты». У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). Вершы А. Зарыцкага
  • 33. Канстанцін Ціханавіч у 1940 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Быў вежавым стралком у танкавым экіпажы, затым да сакавіка 1945 года карэспандэнтам баявога аддзела армейскай газеты «За Родину». Быў цяжка паранены, але выжыў і вярнуўся ў строй. Пісаў не толькі карэспандэнцыі, але і вершы. Творы, якія ствараліся ў дні вайны на мінамётнай пліце, на планшэтцы ў хвіліны дарожных прывалаў увайшлі ў першы зборнік паэта «Ранак ідзе» (1945). Сюды ж трапілі і асобныя даваенныя вершы, бо ўсе астатнія загінулі ў полымі вайны. Удзельнічаў у абароне Масквы, у вызваленні Беларусі, Польшчы. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва ў часопісе «Беларусь» (1945-1962), з 1962 г. - галоўны рэдактар часопіса «Бярозка», у 1972-1986 гг. часопіса «Полымя». На вершы К. Кірэенкі напісалі песні М. Аладаў, У.Алоўнікаў, У.Буднік, Ю.Семяняка,С.Палонскі. Перакладаў творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, латвійскіх і іншых пісьменнікаў. У 1980-1985 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Вершы К. Кірыенкі
  • 34. У 1941 годзе Аркадзь Куляшоў добраахвотна ўступае ў рады Чырвонай арміі. Там да 1943 года працуе ў франтавой газеце «Знамя советов», пасля - ў Беларускім штабе партызанскага руху. Пасля заканчэння вайны, ў 1945-1946 гадах працуе галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва», затым на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1941-1950 гадах цэнтральнае месца ў творчасці Куляшова займае вайна. У гэты час выходзяць яго зборнікі паэзіі «Добры чалавек" (1941), «Сцяг брыгады» (1943), «На сота вярсце» (1945). Значнае месца ў яго творчасці часоў вайны займае «Балада аб чатырох заложніках». Распавядаюць, што калі яна трапіла ў рукі лідэру партызанскага руху Мінаю Шмырову (бацька Мінай), то той расплакаўся і не змог дачытаць яе да канца. Пра жыццё і творчасць Куляшова зняты дакументалньый фільм «Край крынічны» (1972). На вершы паэта напісаны вядомыя песні беларускіх музыкаў - Песняры «Бывай» і «Алеся», Neuro Dubel «Камсамольскі білет», Лявон Вольскі «Парушыўшы законы прыцягнення ...» і іншыя . Вершы А. Куляшова
  • 35. У жніўні 1941 г. Максім Лужанін быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваеннага ліхалецця на яго долю выпала зашмат: Алесь Каратай (яго сапраўднае імя) удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам, дзе пазнаў сапраўднае пекла, быў кантужаны. Пасля ён актыўна супрацоўнічаў з сатырычнай газетай- плакатам «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісам «Беларусь» і газетай «Савецкая Беларусь» Лепшымі творамі ваеннага часу з'яўляюцца вершы «Пачатак», «Прысяга», «Шынель», «Франтавік», «Васілёк», «Разлік» і інш. Творы ваеннай пары сабраліся потым у асобную кнігу пад назваю «Шырокае поле вайны», якая выйшла ў 1945 г. М.Лужанін з'яўляецца аўтарам сцэнарыяў да мастацкага фільма «Паўлінка» па п'есе Я.Купалы (1952 г.) і дакументальнага фільма «Народны паэт» пра Я.Коласа (1952 г.). Асобная старонка ў біяграфіі Лужаніна - гэта яго знаёмства з Якубам Коласам. Ён шмат гадоў правёў побач з народным песняром, быў яго дабравольным сакратаром. У выніку склалася цікавая біяграфічная кніга «Колас расказвае пра сябе», за якую ў 1965 г. М.Лужанін атрымаў літаратурную прэмію імя Я.Коласа. Вершы М. Лужаніна
  • 36. Паўлюк Прануза ў час Вялікай Айчыннай вайны служыў у зенітнай артылерыі. Прайшоў усю вайну і перамогу сустрэў у Берліне. Пасля дэмабілізацыіі выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе №3 Нясвіжа. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі. Першыя вершы надрукаваў у 1936 г. У час Вялікай Айчыннай вайны вершы друкаваліся ў газетах «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», у газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». Аўтар зборнікаў вершаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Родныя мясціны» (выбранае, 1968), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (выбранае, 1978), «Сустрэчы» (1983), «Мой аўтограф» (1988), «Рукі салдата» (1990). Склаў зборнік вершаў і ўспамінаў пра М.Сурначова «Акопны спеў» (1986). Перакладаў з рускай, украінскай і польскай моў. Вершы П. Пранузы
  • 37. Вялiкую Айчынную вайну Пётр Фёдаравіч Прыходзька прайшоў з першага дня i да апошняга. Пасля вайны скончыў Вышэйшыя лiтаратурныя курсы ў Маскве. Пятро Прыходзька — аўтар многiх зборнiкаў i кнiг паэзii, лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя А. Куляшова. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Аўтар зборнікаў паэзіі «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Пасля развітання» [1958), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і паэма, 1969), «Прызнанне: Выбранае» (1970), «Не здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» [1975), «Плацдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з паходаў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка» (вершы, балады, паэмы, 1982), «Парог памяці» (вершы, балады, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты» (вершы, балада, паэма, 1986), «Водгулле грому» (1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990) і кнігі нарысаў «На новых землях» (з П.Багаценкавым, 1954). Для дзяцей выдаў зборнік вершаў «Сустрэча з маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981), «Сцяблінка» (1986), паэму «Сын камунара» (1973). Вершы П. Прыходзькі
  • 38. У гады Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Пысін служыў сувязным, быў двойчы паранены. Узнагароджаны медалём «За адвагу». Вайна пакінула глыбокі след у памяці паэта. Нягледзячы на тое, што, будучы салдатам, ён ніколі не браў у рукі пяро (выключэннем з'яўляецца верш «Часавы», які быў напісаны, калі А.Пысін у першыя пасляваенныя гады яшчэ заставаўся ў арміі), цэнтрам творчасці А.Пысіна з'яўляецца вайна. Салдату - галоўнаму ўдзельніку вайны - прысвечаны «Балада сувязісту» і «Балада пра начлег». «Кожны мой верш, - сведчыў А.Пысін – мае біяграфію, нічога няма выдуманага. Прозвішчы, якія ў вершах пра вайну - сапраўдныя». Там, дзе няма прозвішчаў, адчуваецца прывязка да канкрэтных мясцінаў. Біяграфія паэта-франтавіка ярка выявілася ў вершах. Праз усю творчасць праходзіць матыў памяці, «пабрацімства мёртвых і жывых». У адлюстраванні вайны А.Пысін чымсьці блізкі да В.Быкава. Як для паэта, так і для празаіка, характэрнае ўзнаўленне падзей і абставін ваеннага часу, асвятленне іх маральнага і духоўнага сэнсу. Вершы А. Пысіна
  • 39. З пачаткам вайны Аляксей Сцяпанавіч Русецкі, як і многія, падаўся на Усход, а са студзеня 1942 г. апынуўся на фронце, на пасадзе начальніка палявой лабараторыі. Ваеннага ліха зазнаў у поўнай меры, ваяваў на розных напрамках і ў розных мясцінах. Давялося прайсці фактычна дзве вайны - з фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай Японіяй, куды была накіраваная вайсковая часць, у якой служыў А.Русецкі. Перажытае давала багаты матэрыял для творчасці. Таму, калі ў маі 1947 г. ён, дэмабілізаваўшыся з арміі, прыехаў у Мінск, яму было пра што расказаць у сваіх вершах. Першая кніжка-зборнік «У заўтрашні свет» з'явілася ў 1951 г. Аўтару споўнілася тады трыццаць дзевяць год, і кніга выглядала, як работа сталага майстра. Многія вершы звярталі ўвагу чытача — «Хмурынка», «Наступ» (абодва- 1943), «Май» (1945), «Дадому» (1946). Яны напісаны ў розныя гады вайны і пасля Перамогі, захаваўшы перажыванні савецкага байца- вызваліцеля. Вершы А .Русецкага
  • 40. У гады вайны Максім Танк працуе ў газеце «За Савецкую Беларусь», агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну», піша i выдае паэму «Янук Сяліба» (1943), зборнікі вершаў «Вастрыце зброю» i «Праз вогненны небасхіл» (1945). У ваеннай лiрыцы М.Танка цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi - партызанкi, паланёнай, але няскоранай. Паэт адчуў нiцi, што звязваюць вайну на перадавой з бацькоўскiм краем, перадаў трывожныя думы мацi, якiя чакаюць сыноў, жанчын, якiя ў думках разам з мужамi i братамi ў баi. У паэзii ваенных гадоў поруч з матывамi пагрозы фашызму выразна чуецца вера ў перамогу дабра над сiламi зла. М. Танк — Герой Сацыялістычнай працы (1974), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Вершы М. Танка
  • 41. Складальнік: галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ імя У.Маякоўскага г.Наваполацка Закрэўская Н.І.