SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  9
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                            ад грамадскага аб’яднання
                                               “Цэнтр “Трэці сектар”
                                              а/с 54, Гародня, 230009,
                                             тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                           e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                               сайт http://3sektar.by/

                                                    Выпуск 22 (534)

                                             (12 кастрычніка 2012 г.)
                                            Рэдактар выпуску: Кася Крот

           Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                 Сёння ў выпуску:

Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку Гродзенскага ўніверсітэта.2
Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы.....................................................3
Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных арганізацый...................4
 Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску.........................................................4
Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз............................................5
     Стыпендыі ўрада Чэхіі...........................................................................................5
 “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 .................................6
Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”..........................................................6
Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”..........................................7
Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?........................7
IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае ....................................................7
«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў............................................8
Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ».........................................8
Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр” ............................................................8
Падзеі:
                                                                                      уверх


    Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку
Гродзенскага ўніверсітэта
        Інфармацыя пра гэта ў пачатку тыдня з'явілася ў інтэрнэце. Сітуацыю патлумачыў ва
ўласным блогу сам Ігар Кузьмініч – сябра ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якому пагражае звальненне
з універсітэта за публікацыі ў інтэрнэце.
        «За што можна звальняць? Дык ці мала за што... Але, далібог, я нідзе не чуў, каб звальнялі
за тое, за што збіраюцца звольніць мяне.
        Паколькі ў інтэрнэце ў апошнія дні з'явілася інфармацыя аб маім маючым адбыцца
звальненні з універсітэта імя Янкі Купалы, я палічыў патрэбным распавесці пра тое, як
разгортвалася гэтая сітуацыя і чаму, на мой погляд, мяне хочуць звольніць.
        Прыблізна ў пачатку чэрвеня гэтага года мяне разам з дэканам юрыдычнага факультэта
тэрмінова выклікалі да рэктара. Я нават не мог сабе ўявіць прычыну выкліку і думаў, што гэта
звязана з атрыманнем новага даручэння, як гэта здаралася некалькі разоў раней.
        Але размова, у якой удзельнічаў рэктар, два прарэктары і дэкан, пайшла зусім пра іншае.
Мне паказалі раздрукоўкі двух маіх казак: пра пагоню «Хто такі белы рыцар на белым кані з
белым мячом», і «Як узнік беларускі сцяг» (пра бел-чырвона-белы сцяг), а таксама маю нататку
пра «Нашу ніву».
        У мяне высвятлялі, ці мае гэта матэрыялы і ці не сорамна мне за тое, што я зрабіў. Я быў
так моцна шакаваны, што нават не меў што адказаць! Сказаў толькі, што гэта сапраўды мае
матэрыялы і мне за іх не сорамна, а што тычыцца казак, то яны нават карыстаюцца некаторым
попытам у інтэрнэце.
        У жніўні ў інтэрнэце распачалася дыскусія адносна артыкула Анатоля Тараса і я вырашыў
выказаць сваё меркаванне па дадзенай тэме. У выніку, у канцы месяца я меў другую размову з
адміністрацыяй універсітэта адносна маіх матэрыялаў у інтэрнэце.
        Пасля той размовы я рыхтаваўся да звальнення з 1 верасня. Было непрыемна, але я
разумеў, што калі адміністрацыя ўніверсітэта паабяцала звальненне, то зробіць гэта. Але, як гэта ні
дзіўна, ніякіх крокаў па звальненню з боку адміністрацыі не было здзейснена і я пачаў думаць,
што мяне проста палохалі. Адзінае, што было зроблена – мяне вызвалілі ад абавязкаў намесніка
дэкана юрыдычнага факультэта па практыцы і прафарыентацыі.
        ...У верасні 2012 года сваё 15-годдзе святкавала грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці
сектар». Мне, як аднаму з заснавальнікаў і актыўных сябраў гэтай зарэгістраванай афіцыйна


                                                                                                 2
арганізацыі, прапанавалі напісаць некалькі словаў у якасці віншавання. Мае словы, разам з
віншаваннямі іншых сябраў «Цэнтру «Трэці сектар», змясцілі на вэб-старонку арганізацыі.
       Пасля публікацыі гэтага матэрыяла са мной зноў сустрэліся і паведамілі, што прынятае
рашэнне пра тое, што я не магу знаходзіцца ва ўніверсітэце з-за маёй грамадскай пазіцыі і павінен
да канца верасня напісаць заяву з просьбай аб звальненні па асабістым жаданні.
       Чытаць цалкам
       Паводле http://t-styl.info
                                                                                          уверх



      Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы
       Урачыстае адкрыццё ужо чацвёртага навучальнага года ў гэтым маштабным і
ўнікальным праекце, скіраваным на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю
сталых людзей, адбылося 11 кастрычніка.
       Зала ў гарадзенскім доме культуры “Цветліт” была амаль цалкам запоўненая новымі
“абітурыентамі” і мінулагоднімі навучэнцамі.
       Імпрэза распачалася прывітальным словам старшыні ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўта
Рудніка, які ў гэтым навучальным годзе па сумяшчальніцтву будзе весці гурток для будучых
журналістаў “Залатое пяро”, і каардынатаркі праекта Ланы Руднік. Цёплымі словамі таксама
вітала прысутных старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч.
       Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з гісторыяй Універсітэта Залатога Веку, прынцыпамі працы
праекта, паглядзелі два фільмы, прысвечаныя мінулагодняму выпускному. Асобна была
прадстаўленая кожная секцыя, колькасць якіх у гэтым годзе ўзрасла да 17 (!).
       Сярод новых можна назваць секцыі “Нямецкая мова”, “Асновы прадпрымальніцтва”,
“Эсперанта”, “Мода, стыль і прыгажосць”, “Псіхалагічнае здароўе”, “Адкрыты паказ”, “Залатое
пяро”. Працягнуць сваю працу секцыі па вывучэнню ангельскай, польскай, беларускай моў, “Сад
мары”, “Падарожжы ў часе і прасторы”, “Йога”, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмія мастацтваў
Залатога Веку”, кампутарныя курсы і гурток па фотамайстэрству “Жыццёвы дзённік”.
       Вядучыя гурткоў прадставіліся і коратка анансавалі, чым хто будзе займацца. У канцы
кожны жадаючы мог яшчэ запісацца ў тую ці іншую секцыю ці змяніць адну на другую.
       Пра адметнасці чацвёртага набору і ўнікальнасць праекта кажа Лана Руднік,
каардынатарка праграмы Універсітэт Залатога Веку:
        “У гэтым годзе мы прапанавалі новую сістэму набору - спачатку ўсе ахвотныя маглі
прысутнічаць на прэзентацыях (такіх прэзентацый мы зрабілі 10 для малых групаў па 12-15
чалавек), на якіх падрабязна распавядалі пра праграму, пра яе прынцыпы, пра сістэму
навучання. Кожны пасля атрыманай інфармацыі прымаў рашэнне ці навучацца ў УЗВ ці не.
Ахвотных было вельмі шмат: мы атрымалі каля 200 заявак, пры наяўных 100 месцах. Такая
вялікая колькасць жадаючых сведчыць аб тым, што ў нашым горадзе вельмі мала асяродкаў
менавіта для людзей, якія ўжо выйшлі на пенсію і адчуваюць сябе незапатрабаванымі.
       Думаю, што ўнікальнасць нашай праграмы ў тым, што яна дазваляе адчуць сябе
актыўным і патрэбным чалавекам, дае магчымасці развівацца ва ўсіх сэнсах. Таксама, што не
менш важна, мы з любоў’ю і ўвагай ставімся да кожнага нашага навучэнца.
        Для мяне УЗВ – гэта атмасфера цеплыні і ўвагі, абмену досведам, гэта выклік і вялікая
частка майго жыцця. Страшна было пачынаць у 2010, бо гэта была новая для нас дзейнасць і
шмат сілаў спатрэбілася, каб наладзіць працу. Ды шмат сілаў спатрэбіцца яшчэ. Але, як
казала мая бабуля: “Вочы баяцца, а рукі робяць”.
       Заняткі ў секцыях распачнуцца 15 кастрычніка.
                                                                                                3
Паводле http://t-styl.info
                                                                              уверх




                                                                     Абвесткі:
                                                                                        уверх



    Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных
арганізацый
       «NewGroupMedia» запрашае актыўных грамадскіх дзеячоў ва ўзросце ад 18 гадоў да
ўдзелу ў трэнінгу па працы з відэакантэнтам у Новых Мэдыях для грамадскіх актывістаў.
       Трэнінг пройдзе ў Мінску 26-28 кастрычніка (падрабязнасці будуць паведамленыя пасля
адбору).
       Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па працы з прафесійным відэа-
абсталяваннем, напісанні сцэнара і працэсу відэаздымкі, а таксама мантажу.
       Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Апошні тэрмін падачы заявак - 15 кастрычніка.
       Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле
“anketa_trening”, і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012@gmail.com
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                    уверх



        Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску
       Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” - адказ на
семінары “Грамадзянскага форума”, які ладзіцца ў Мінску 27-28 кастрычніка.
       Семінар па арганізацыі навучальных гурткоў, функцыяванні нефармальнай адукацыі,
развіцці трэнерскіх кампетэнцый.
       Арганізатар - Рэспубліканская Грамадская Маладзёжная Арганізацыя “Грамадзянскі
форум” (www.civilforum.eu).
       Эксперты-трэнеры навучаць майстрэству арганізацыі гурткоў. Госці з паўночных
еўрапейскіх краін падзеляцца досведам функцыявання сістэмы адукацыі ў сваёй краіне.
       Да ўдзелу запрашаюцца маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя людзі ад 16 да 25 гадоў,
зацікаўленыя ў рэалізацыі ўласных адукацыйных праектаў і самаразвіцці.
       Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету і даслаць разам з фотаздымкам
пазначаўшы тэму ліста “make hurtok” на паштовую скрыню - cf.minsk@gmail.com.
       Апошні тэрмін – да 21 кастрычніка.
                                                                                             4
Пражыванне, праезд, харчаванне ўключана за кошт арганізатараў. Рэгістрацыйны ўнёсак
58.700 тысяч бел.рублей (на кава-паўзу, арганізацыйныя выдаткі). Наведванне ўсіх заняткаў
абавязковае.
                                                                                     уверх



      Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз
        Прыдумай яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода і выйграй новы iPod Nano 6-га
пакалення альбо электронную кнігу Kindle.
        Удзельнічаць можа кожны карыстальнік інтэрнэту. Шорт-ліст найбольш цікавых
прапановаў будзе вызначаны журы, а галасаванне за пераможцу адбудзецца на сайце Радыё
Свабода.
        Каб стаць удзельнікам конкурса трэба:
        1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода уКантакце ці лайкнуць суполку ў фэйсбуку.
        2. Пад паведамленнем пра конкурс змясьціце ў каментарах свой варыянт слогана.
           Прымаецца не больш за 3 варыянты ад адной асобы.
        3. Зрабіць перапост паведамлення пра конкурс на сваю старонку ў кантакце ці
           фэйсбуку.
        Апошні тэрмін – 22 кастрычніка.
        Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых
прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.
        Пры дапамозе інтэрнэт-галасавання будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары
якіх атрымаюць галоўныя прызы:
        1 месца — Apple iPod Nano 8gb
        2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,
        3 месца — плэер iRiver E300.
        Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэкламнай прадукцыі Радыё Свабода.
        Паводле svaboda.org
                                                                                   уверх



             Стыпендыі ўрада Чэхіі
        Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для
навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе:
        - 5 стыпэндый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэскай
мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання
курсаў па вывучэнні чэскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную
ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпэндыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць
вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.
        - 1 стыпэндыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі
іспыты на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на ангельскай мове (па
спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі ды
інфарматыкі).
        Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы:
http://registr.dzs.cz/registr.nsf
        Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада.

                                                                                                5
Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation-
1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                    уверх



  “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60
      Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць
навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць. Паколькі зараз працягласць жыцця
павялічваецца і здароўе паляпшаецца, сталыя людзі могуць рабіць большы ўнёсак у
грамадства, чым калі-небудзь раней.
      Калі Вы ведаеце актыўную, уплывовую і натхняльную асобу ва ўзросце за 60, Вы можаце
вылучыць яе намінантам у спіс «60 за 60!».
       Ініцыятыва стварэння сьпісу актыўных людзей за 60 належыць арганізацыі Ageinginthe
21stCentury: ACelebrationandaChallenge (Старэнне ў 21-м стагоддзі: святкаванне і выклік), UNFPA
(Фонд арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне Народанасельніцтва) і HelpAgeInternational
(Міжнародная дапамога сталым людзям).
      Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта
можна зрабіць адным з наступных спосабаў:
      -Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па
спасылцы
      -Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100
словаў) .
      -Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60
      Апошні тэрмін – 23 лістапада.
      Усе адабраныя намінанты будуць апублікаваныя на старонцы 60 over 60 платформы.
Экспертная панэль паважаных грамадскіх дзеячоў, якія працуюць з пажылымі людзьмі, і таксама
пажылыя людзі выбяруць з гэтага спісу намінатаў 60 людзей.
      Вынікі будуць абвешчаныя ў снежні 2012 года.
      Паводле http://ngo.by
                                                                                       уверх



      Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”
        БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным
фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку
2013 г.
        Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.
        Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі.
        Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11
        Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-
05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.
        Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by
        Паводле http://ngo.by

                                                                                         уверх

                                                                                                  6
  Не спазніся!
                                                                                  уверх


      Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”
      Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс-
фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-
фатографаў з Беларусі.
      Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка.
      Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ.
      Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333
      Паводле http://baj.by

                                                                                   уверх


    Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй
грамадзе?
       Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст,
фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
       Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас:
narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24,
220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім.
       Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка.
       Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце:
http://narodny.by/umovi/
       Паводле рассылкі belngo.info
                                                                                     уверх



      IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае
      Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам
для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці
нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
      Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:

                                                                                              7
-арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;
      -прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта;
      -прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;
      -удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;
      -публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;
      -свабодны ўдзел.
      Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут (http://bit.ly/N1LiUW).
      Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: +375 17 270-38-96, +375 29 107 13 66, nfo.fest@gmail.com
      Усю інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на сайце www.adukatar.net
                                                                                      уверх



      «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў
      Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор
валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў.
      Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету.
      Апошні тэрмін – да 1 лістапада.
      Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут:
      http://www.youtube.com/watch?v=uEC3cdbozKs&feature=player_embedded
      www.novisa.by
      Дадатковыя пытанні накіроўвайце на info@novisa.by
      Паводле інфармацыі Грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

                                                                                   уверх


       Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ»
      Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ
маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед працы ў журналістыцы.
      Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе прымаюцца па электроннай пошце на адрас:
baj@baj.by (з пазнакай «Multimedia»).
      Апошні тэрмін – да 20 кастрычніка.
      Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
      1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
      2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
      Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
                                                                              уверх


       Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр”
      Курс распачнецца ў апошні дзень кастрычніка і скончыцца ў снежні. Складаецца з васьмі
заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з рэпарцёрам- “зоркай”. У межах курсу
прадугледжана таксама магчымасць наведвання адной з беларускіх рэдакцый, якая мае
багаты досьвед у правядзенні анлайн-трансляцый.
      Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.
      Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай
«Reporting»).

                                                                                               8
Апошні тэрмін - да 20 кастрычніка.
Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
                                                             уверх




                                                                 9

Contenu connexe

Tendances

Tendances (15)

Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12Kronika 01.03.12
Kronika 01.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
кроніка грамадскага жыцця гарадзеншчыны 7.04.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 

Similaire à Kronika 12.10.2012

Similaire à Kronika 12.10.2012 (17)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Kronika 29.03.2012
Kronika   29.03.2012Kronika   29.03.2012
Kronika 29.03.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012Kronika 10.05.2012
Kronika 10.05.2012
 

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 12.10.2012

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 22 (534) (12 кастрычніка 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку Гродзенскага ўніверсітэта.2 Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы.....................................................3 Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных арганізацый...................4 Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску.........................................................4 Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз............................................5 Стыпендыі ўрада Чэхіі...........................................................................................5 “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 .................................6 Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”..........................................................6 Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”..........................................7 Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?........................7 IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае ....................................................7 «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў............................................8 Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ».........................................8 Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр” ............................................................8
  • 2. Падзеі:  уверх Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку Гродзенскага ўніверсітэта Інфармацыя пра гэта ў пачатку тыдня з'явілася ў інтэрнэце. Сітуацыю патлумачыў ва ўласным блогу сам Ігар Кузьмініч – сябра ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якому пагражае звальненне з універсітэта за публікацыі ў інтэрнэце. «За што можна звальняць? Дык ці мала за што... Але, далібог, я нідзе не чуў, каб звальнялі за тое, за што збіраюцца звольніць мяне. Паколькі ў інтэрнэце ў апошнія дні з'явілася інфармацыя аб маім маючым адбыцца звальненні з універсітэта імя Янкі Купалы, я палічыў патрэбным распавесці пра тое, як разгортвалася гэтая сітуацыя і чаму, на мой погляд, мяне хочуць звольніць. Прыблізна ў пачатку чэрвеня гэтага года мяне разам з дэканам юрыдычнага факультэта тэрмінова выклікалі да рэктара. Я нават не мог сабе ўявіць прычыну выкліку і думаў, што гэта звязана з атрыманнем новага даручэння, як гэта здаралася некалькі разоў раней. Але размова, у якой удзельнічаў рэктар, два прарэктары і дэкан, пайшла зусім пра іншае. Мне паказалі раздрукоўкі двух маіх казак: пра пагоню «Хто такі белы рыцар на белым кані з белым мячом», і «Як узнік беларускі сцяг» (пра бел-чырвона-белы сцяг), а таксама маю нататку пра «Нашу ніву». У мяне высвятлялі, ці мае гэта матэрыялы і ці не сорамна мне за тое, што я зрабіў. Я быў так моцна шакаваны, што нават не меў што адказаць! Сказаў толькі, што гэта сапраўды мае матэрыялы і мне за іх не сорамна, а што тычыцца казак, то яны нават карыстаюцца некаторым попытам у інтэрнэце. У жніўні ў інтэрнэце распачалася дыскусія адносна артыкула Анатоля Тараса і я вырашыў выказаць сваё меркаванне па дадзенай тэме. У выніку, у канцы месяца я меў другую размову з адміністрацыяй універсітэта адносна маіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пасля той размовы я рыхтаваўся да звальнення з 1 верасня. Было непрыемна, але я разумеў, што калі адміністрацыя ўніверсітэта паабяцала звальненне, то зробіць гэта. Але, як гэта ні дзіўна, ніякіх крокаў па звальненню з боку адміністрацыі не было здзейснена і я пачаў думаць, што мяне проста палохалі. Адзінае, што было зроблена – мяне вызвалілі ад абавязкаў намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па практыцы і прафарыентацыі. ...У верасні 2012 года сваё 15-годдзе святкавала грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар». Мне, як аднаму з заснавальнікаў і актыўных сябраў гэтай зарэгістраванай афіцыйна 2
  • 3. арганізацыі, прапанавалі напісаць некалькі словаў у якасці віншавання. Мае словы, разам з віншаваннямі іншых сябраў «Цэнтру «Трэці сектар», змясцілі на вэб-старонку арганізацыі. Пасля публікацыі гэтага матэрыяла са мной зноў сустрэліся і паведамілі, што прынятае рашэнне пра тое, што я не магу знаходзіцца ва ўніверсітэце з-за маёй грамадскай пазіцыі і павінен да канца верасня напісаць заяву з просьбай аб звальненні па асабістым жаданні. Чытаць цалкам Паводле http://t-styl.info  уверх Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы Урачыстае адкрыццё ужо чацвёртага навучальнага года ў гэтым маштабным і ўнікальным праекце, скіраваным на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю сталых людзей, адбылося 11 кастрычніка. Зала ў гарадзенскім доме культуры “Цветліт” была амаль цалкам запоўненая новымі “абітурыентамі” і мінулагоднімі навучэнцамі. Імпрэза распачалася прывітальным словам старшыні ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўта Рудніка, які ў гэтым навучальным годзе па сумяшчальніцтву будзе весці гурток для будучых журналістаў “Залатое пяро”, і каардынатаркі праекта Ланы Руднік. Цёплымі словамі таксама вітала прысутных старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч. Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з гісторыяй Універсітэта Залатога Веку, прынцыпамі працы праекта, паглядзелі два фільмы, прысвечаныя мінулагодняму выпускному. Асобна была прадстаўленая кожная секцыя, колькасць якіх у гэтым годзе ўзрасла да 17 (!). Сярод новых можна назваць секцыі “Нямецкая мова”, “Асновы прадпрымальніцтва”, “Эсперанта”, “Мода, стыль і прыгажосць”, “Псіхалагічнае здароўе”, “Адкрыты паказ”, “Залатое пяро”. Працягнуць сваю працу секцыі па вывучэнню ангельскай, польскай, беларускай моў, “Сад мары”, “Падарожжы ў часе і прасторы”, “Йога”, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”, кампутарныя курсы і гурток па фотамайстэрству “Жыццёвы дзённік”. Вядучыя гурткоў прадставіліся і коратка анансавалі, чым хто будзе займацца. У канцы кожны жадаючы мог яшчэ запісацца ў тую ці іншую секцыю ці змяніць адну на другую. Пра адметнасці чацвёртага набору і ўнікальнасць праекта кажа Лана Руднік, каардынатарка праграмы Універсітэт Залатога Веку: “У гэтым годзе мы прапанавалі новую сістэму набору - спачатку ўсе ахвотныя маглі прысутнічаць на прэзентацыях (такіх прэзентацый мы зрабілі 10 для малых групаў па 12-15 чалавек), на якіх падрабязна распавядалі пра праграму, пра яе прынцыпы, пра сістэму навучання. Кожны пасля атрыманай інфармацыі прымаў рашэнне ці навучацца ў УЗВ ці не. Ахвотных было вельмі шмат: мы атрымалі каля 200 заявак, пры наяўных 100 месцах. Такая вялікая колькасць жадаючых сведчыць аб тым, што ў нашым горадзе вельмі мала асяродкаў менавіта для людзей, якія ўжо выйшлі на пенсію і адчуваюць сябе незапатрабаванымі. Думаю, што ўнікальнасць нашай праграмы ў тым, што яна дазваляе адчуць сябе актыўным і патрэбным чалавекам, дае магчымасці развівацца ва ўсіх сэнсах. Таксама, што не менш важна, мы з любоў’ю і ўвагай ставімся да кожнага нашага навучэнца. Для мяне УЗВ – гэта атмасфера цеплыні і ўвагі, абмену досведам, гэта выклік і вялікая частка майго жыцця. Страшна было пачынаць у 2010, бо гэта была новая для нас дзейнасць і шмат сілаў спатрэбілася, каб наладзіць працу. Ды шмат сілаў спатрэбіцца яшчэ. Але, як казала мая бабуля: “Вочы баяцца, а рукі робяць”. Заняткі ў секцыях распачнуцца 15 кастрычніка. 3
  • 4. Паводле http://t-styl.info  уверх Абвесткі:  уверх Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных арганізацый «NewGroupMedia» запрашае актыўных грамадскіх дзеячоў ва ўзросце ад 18 гадоў да ўдзелу ў трэнінгу па працы з відэакантэнтам у Новых Мэдыях для грамадскіх актывістаў. Трэнінг пройдзе ў Мінску 26-28 кастрычніка (падрабязнасці будуць паведамленыя пасля адбору). Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па працы з прафесійным відэа- абсталяваннем, напісанні сцэнара і працэсу відэаздымкі, а таксама мантажу. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Апошні тэрмін падачы заявак - 15 кастрычніка. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “anketa_trening”, і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012@gmail.com Паводле рассылкі belngo.info  уверх Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” - адказ на семінары “Грамадзянскага форума”, які ладзіцца ў Мінску 27-28 кастрычніка. Семінар па арганізацыі навучальных гурткоў, функцыяванні нефармальнай адукацыі, развіцці трэнерскіх кампетэнцый. Арганізатар - Рэспубліканская Грамадская Маладзёжная Арганізацыя “Грамадзянскі форум” (www.civilforum.eu). Эксперты-трэнеры навучаць майстрэству арганізацыі гурткоў. Госці з паўночных еўрапейскіх краін падзеляцца досведам функцыявання сістэмы адукацыі ў сваёй краіне. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя людзі ад 16 да 25 гадоў, зацікаўленыя ў рэалізацыі ўласных адукацыйных праектаў і самаразвіцці. Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету і даслаць разам з фотаздымкам пазначаўшы тэму ліста “make hurtok” на паштовую скрыню - cf.minsk@gmail.com. Апошні тэрмін – да 21 кастрычніка. 4
  • 5. Пражыванне, праезд, харчаванне ўключана за кошт арганізатараў. Рэгістрацыйны ўнёсак 58.700 тысяч бел.рублей (на кава-паўзу, арганізацыйныя выдаткі). Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае.  уверх Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз Прыдумай яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода і выйграй новы iPod Nano 6-га пакалення альбо электронную кнігу Kindle. Удзельнічаць можа кожны карыстальнік інтэрнэту. Шорт-ліст найбольш цікавых прапановаў будзе вызначаны журы, а галасаванне за пераможцу адбудзецца на сайце Радыё Свабода. Каб стаць удзельнікам конкурса трэба: 1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода уКантакце ці лайкнуць суполку ў фэйсбуку. 2. Пад паведамленнем пра конкурс змясьціце ў каментарах свой варыянт слогана. Прымаецца не больш за 3 варыянты ад адной асобы. 3. Зрабіць перапост паведамлення пра конкурс на сваю старонку ў кантакце ці фэйсбуку. Апошні тэрмін – 22 кастрычніка. Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак. Пры дапамозе інтэрнэт-галасавання будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы: 1 месца — Apple iPod Nano 8gb 2 месца — электронная кніга Amazon Kindle, 3 месца — плэер iRiver E300. Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэкламнай прадукцыі Радыё Свабода. Паводле svaboda.org  уверх Стыпендыі ўрада Чэхіі Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе: - 5 стыпэндый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэскай мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнні чэскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпэндыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку. - 1 стыпэндыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі іспыты на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на ангельскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі ды інфарматыкі). Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы: http://registr.dzs.cz/registr.nsf Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада. 5
  • 6. Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation- 1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014 Паводле рассылкі belngo.info  уверх “60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць. Паколькі зараз працягласць жыцця павялічваецца і здароўе паляпшаецца, сталыя людзі могуць рабіць большы ўнёсак у грамадства, чым калі-небудзь раней. Калі Вы ведаеце актыўную, уплывовую і натхняльную асобу ва ўзросце за 60, Вы можаце вылучыць яе намінантам у спіс «60 за 60!». Ініцыятыва стварэння сьпісу актыўных людзей за 60 належыць арганізацыі Ageinginthe 21stCentury: ACelebrationandaChallenge (Старэнне ў 21-м стагоддзі: святкаванне і выклік), UNFPA (Фонд арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне Народанасельніцтва) і HelpAgeInternational (Міжнародная дапамога сталым людзям). Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта можна зрабіць адным з наступных спосабаў: -Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па спасылцы -Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100 словаў) . -Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60 Апошні тэрмін – 23 лістапада. Усе адабраныя намінанты будуць апублікаваныя на старонцы 60 over 60 платформы. Экспертная панэль паважаных грамадскіх дзеячоў, якія працуюць з пажылымі людзьмі, і таксама пажылыя людзі выбяруць з гэтага спісу намінатаў 60 людзей. Вынікі будуць абвешчаныя ў снежні 2012 года. Паводле http://ngo.by  уверх Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г. Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г. Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі. Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11 Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46- 05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92. Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by Паводле http://ngo.by  уверх 6
  • 7.  Не спазніся!  уверх Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя” Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс- фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс- фатографаў з Беларусі. Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка. Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ. Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333 Паводле http://baj.by  уверх Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы. Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас: narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24, 220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім. Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка. Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце: http://narodny.by/umovi/ Паводле рассылкі belngo.info  уверх IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным: 7
  • 8. -арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу; -прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта; -прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы; -удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю; -публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»; -свабодны ўдзел. Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут (http://bit.ly/N1LiUW). Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: +375 17 270-38-96, +375 29 107 13 66, nfo.fest@gmail.com Усю інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на сайце www.adukatar.net  уверх «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў. Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету. Апошні тэрмін – да 1 лістапада. Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут: http://www.youtube.com/watch?v=uEC3cdbozKs&feature=player_embedded www.novisa.by Дадатковыя пытанні накіроўвайце на info@novisa.by Паводле інфармацыі Грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»  уверх Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ» Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед працы ў журналістыцы. Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Multimedia»). Апошні тэрмін – да 20 кастрычніка. Ваша заяўка павінна ўтрымліваць: 1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў). 2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе. Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр” Курс распачнецца ў апошні дзень кастрычніка і скончыцца ў снежні. Складаецца з васьмі заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з рэпарцёрам- “зоркай”. У межах курсу прадугледжана таксама магчымасць наведвання адной з беларускіх рэдакцый, якая мае багаты досьвед у правядзенні анлайн-трансляцый. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Reporting»). 8
  • 9. Апошні тэрмін - да 20 кастрычніка. Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"  уверх 9