Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Kronika 12.10.2012
1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 22 (534)
(12 кастрычніка 2012 г.)
Рэдактар выпуску: Кася Крот
Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
абавязковая
Сёння ў выпуску:
Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку Гродзенскага ўніверсітэта.2
Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы.....................................................3
Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных арганізацый...................4
Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску.........................................................4
Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз............................................5
Стыпендыі ўрада Чэхіі...........................................................................................5
“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 .................................6
Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”..........................................................6
Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”..........................................7
Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?........................7
IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае ....................................................7
«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў............................................8
Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ».........................................8
Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр” ............................................................8
2. Падзеі:
уверх
Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку
Гродзенскага ўніверсітэта
Інфармацыя пра гэта ў пачатку тыдня з'явілася ў інтэрнэце. Сітуацыю патлумачыў ва
ўласным блогу сам Ігар Кузьмініч – сябра ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якому пагражае звальненне
з універсітэта за публікацыі ў інтэрнэце.
«За што можна звальняць? Дык ці мала за што... Але, далібог, я нідзе не чуў, каб звальнялі
за тое, за што збіраюцца звольніць мяне.
Паколькі ў інтэрнэце ў апошнія дні з'явілася інфармацыя аб маім маючым адбыцца
звальненні з універсітэта імя Янкі Купалы, я палічыў патрэбным распавесці пра тое, як
разгортвалася гэтая сітуацыя і чаму, на мой погляд, мяне хочуць звольніць.
Прыблізна ў пачатку чэрвеня гэтага года мяне разам з дэканам юрыдычнага факультэта
тэрмінова выклікалі да рэктара. Я нават не мог сабе ўявіць прычыну выкліку і думаў, што гэта
звязана з атрыманнем новага даручэння, як гэта здаралася некалькі разоў раней.
Але размова, у якой удзельнічаў рэктар, два прарэктары і дэкан, пайшла зусім пра іншае.
Мне паказалі раздрукоўкі двух маіх казак: пра пагоню «Хто такі белы рыцар на белым кані з
белым мячом», і «Як узнік беларускі сцяг» (пра бел-чырвона-белы сцяг), а таксама маю нататку
пра «Нашу ніву».
У мяне высвятлялі, ці мае гэта матэрыялы і ці не сорамна мне за тое, што я зрабіў. Я быў
так моцна шакаваны, што нават не меў што адказаць! Сказаў толькі, што гэта сапраўды мае
матэрыялы і мне за іх не сорамна, а што тычыцца казак, то яны нават карыстаюцца некаторым
попытам у інтэрнэце.
У жніўні ў інтэрнэце распачалася дыскусія адносна артыкула Анатоля Тараса і я вырашыў
выказаць сваё меркаванне па дадзенай тэме. У выніку, у канцы месяца я меў другую размову з
адміністрацыяй універсітэта адносна маіх матэрыялаў у інтэрнэце.
Пасля той размовы я рыхтаваўся да звальнення з 1 верасня. Было непрыемна, але я
разумеў, што калі адміністрацыя ўніверсітэта паабяцала звальненне, то зробіць гэта. Але, як гэта ні
дзіўна, ніякіх крокаў па звальненню з боку адміністрацыі не было здзейснена і я пачаў думаць,
што мяне проста палохалі. Адзінае, што было зроблена – мяне вызвалілі ад абавязкаў намесніка
дэкана юрыдычнага факультэта па практыцы і прафарыентацыі.
...У верасні 2012 года сваё 15-годдзе святкавала грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці
сектар». Мне, як аднаму з заснавальнікаў і актыўных сябраў гэтай зарэгістраванай афіцыйна
2
3. арганізацыі, прапанавалі напісаць некалькі словаў у якасці віншавання. Мае словы, разам з
віншаваннямі іншых сябраў «Цэнтру «Трэці сектар», змясцілі на вэб-старонку арганізацыі.
Пасля публікацыі гэтага матэрыяла са мной зноў сустрэліся і паведамілі, што прынятае
рашэнне пра тое, што я не магу знаходзіцца ва ўніверсітэце з-за маёй грамадскай пазіцыі і павінен
да канца верасня напісаць заяву з просьбай аб звальненні па асабістым жаданні.
Чытаць цалкам
Паводле http://t-styl.info
уверх
Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы
Урачыстае адкрыццё ужо чацвёртага навучальнага года ў гэтым маштабным і
ўнікальным праекце, скіраваным на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю
сталых людзей, адбылося 11 кастрычніка.
Зала ў гарадзенскім доме культуры “Цветліт” была амаль цалкам запоўненая новымі
“абітурыентамі” і мінулагоднімі навучэнцамі.
Імпрэза распачалася прывітальным словам старшыні ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўта
Рудніка, які ў гэтым навучальным годзе па сумяшчальніцтву будзе весці гурток для будучых
журналістаў “Залатое пяро”, і каардынатаркі праекта Ланы Руднік. Цёплымі словамі таксама
вітала прысутных старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч.
Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з гісторыяй Універсітэта Залатога Веку, прынцыпамі працы
праекта, паглядзелі два фільмы, прысвечаныя мінулагодняму выпускному. Асобна была
прадстаўленая кожная секцыя, колькасць якіх у гэтым годзе ўзрасла да 17 (!).
Сярод новых можна назваць секцыі “Нямецкая мова”, “Асновы прадпрымальніцтва”,
“Эсперанта”, “Мода, стыль і прыгажосць”, “Псіхалагічнае здароўе”, “Адкрыты паказ”, “Залатое
пяро”. Працягнуць сваю працу секцыі па вывучэнню ангельскай, польскай, беларускай моў, “Сад
мары”, “Падарожжы ў часе і прасторы”, “Йога”, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмія мастацтваў
Залатога Веку”, кампутарныя курсы і гурток па фотамайстэрству “Жыццёвы дзённік”.
Вядучыя гурткоў прадставіліся і коратка анансавалі, чым хто будзе займацца. У канцы
кожны жадаючы мог яшчэ запісацца ў тую ці іншую секцыю ці змяніць адну на другую.
Пра адметнасці чацвёртага набору і ўнікальнасць праекта кажа Лана Руднік,
каардынатарка праграмы Універсітэт Залатога Веку:
“У гэтым годзе мы прапанавалі новую сістэму набору - спачатку ўсе ахвотныя маглі
прысутнічаць на прэзентацыях (такіх прэзентацый мы зрабілі 10 для малых групаў па 12-15
чалавек), на якіх падрабязна распавядалі пра праграму, пра яе прынцыпы, пра сістэму
навучання. Кожны пасля атрыманай інфармацыі прымаў рашэнне ці навучацца ў УЗВ ці не.
Ахвотных было вельмі шмат: мы атрымалі каля 200 заявак, пры наяўных 100 месцах. Такая
вялікая колькасць жадаючых сведчыць аб тым, што ў нашым горадзе вельмі мала асяродкаў
менавіта для людзей, якія ўжо выйшлі на пенсію і адчуваюць сябе незапатрабаванымі.
Думаю, што ўнікальнасць нашай праграмы ў тым, што яна дазваляе адчуць сябе
актыўным і патрэбным чалавекам, дае магчымасці развівацца ва ўсіх сэнсах. Таксама, што не
менш важна, мы з любоў’ю і ўвагай ставімся да кожнага нашага навучэнца.
Для мяне УЗВ – гэта атмасфера цеплыні і ўвагі, абмену досведам, гэта выклік і вялікая
частка майго жыцця. Страшна было пачынаць у 2010, бо гэта была новая для нас дзейнасць і
шмат сілаў спатрэбілася, каб наладзіць працу. Ды шмат сілаў спатрэбіцца яшчэ. Але, як
казала мая бабуля: “Вочы баяцца, а рукі робяць”.
Заняткі ў секцыях распачнуцца 15 кастрычніка.
3
4. Паводле http://t-styl.info
уверх
Абвесткі:
уверх
Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных
арганізацый
«NewGroupMedia» запрашае актыўных грамадскіх дзеячоў ва ўзросце ад 18 гадоў да
ўдзелу ў трэнінгу па працы з відэакантэнтам у Новых Мэдыях для грамадскіх актывістаў.
Трэнінг пройдзе ў Мінску 26-28 кастрычніка (падрабязнасці будуць паведамленыя пасля
адбору).
Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па працы з прафесійным відэа-
абсталяваннем, напісанні сцэнара і працэсу відэаздымкі, а таксама мантажу.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.
Апошні тэрмін падачы заявак - 15 кастрычніка.
Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле
“anketa_trening”, і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012@gmail.com
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску
Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” - адказ на
семінары “Грамадзянскага форума”, які ладзіцца ў Мінску 27-28 кастрычніка.
Семінар па арганізацыі навучальных гурткоў, функцыяванні нефармальнай адукацыі,
развіцці трэнерскіх кампетэнцый.
Арганізатар - Рэспубліканская Грамадская Маладзёжная Арганізацыя “Грамадзянскі
форум” (www.civilforum.eu).
Эксперты-трэнеры навучаць майстрэству арганізацыі гурткоў. Госці з паўночных
еўрапейскіх краін падзеляцца досведам функцыявання сістэмы адукацыі ў сваёй краіне.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя людзі ад 16 да 25 гадоў,
зацікаўленыя ў рэалізацыі ўласных адукацыйных праектаў і самаразвіцці.
Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету і даслаць разам з фотаздымкам
пазначаўшы тэму ліста “make hurtok” на паштовую скрыню - cf.minsk@gmail.com.
Апошні тэрмін – да 21 кастрычніка.
4
5. Пражыванне, праезд, харчаванне ўключана за кошт арганізатараў. Рэгістрацыйны ўнёсак
58.700 тысяч бел.рублей (на кава-паўзу, арганізацыйныя выдаткі). Наведванне ўсіх заняткаў
абавязковае.
уверх
Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз
Прыдумай яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода і выйграй новы iPod Nano 6-га
пакалення альбо электронную кнігу Kindle.
Удзельнічаць можа кожны карыстальнік інтэрнэту. Шорт-ліст найбольш цікавых
прапановаў будзе вызначаны журы, а галасаванне за пераможцу адбудзецца на сайце Радыё
Свабода.
Каб стаць удзельнікам конкурса трэба:
1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода уКантакце ці лайкнуць суполку ў фэйсбуку.
2. Пад паведамленнем пра конкурс змясьціце ў каментарах свой варыянт слогана.
Прымаецца не больш за 3 варыянты ад адной асобы.
3. Зрабіць перапост паведамлення пра конкурс на сваю старонку ў кантакце ці
фэйсбуку.
Апошні тэрмін – 22 кастрычніка.
Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых
прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.
Пры дапамозе інтэрнэт-галасавання будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары
якіх атрымаюць галоўныя прызы:
1 месца — Apple iPod Nano 8gb
2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,
3 месца — плэер iRiver E300.
Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэкламнай прадукцыі Радыё Свабода.
Паводле svaboda.org
уверх
Стыпендыі ўрада Чэхіі
Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для
навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе:
- 5 стыпэндый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэскай
мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання
курсаў па вывучэнні чэскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную
ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпэндыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць
вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.
- 1 стыпэндыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі
іспыты на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на ангельскай мове (па
спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі ды
інфарматыкі).
Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы:
http://registr.dzs.cz/registr.nsf
Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада.
5
6. Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation-
1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60
Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць
навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць. Паколькі зараз працягласць жыцця
павялічваецца і здароўе паляпшаецца, сталыя людзі могуць рабіць большы ўнёсак у
грамадства, чым калі-небудзь раней.
Калі Вы ведаеце актыўную, уплывовую і натхняльную асобу ва ўзросце за 60, Вы можаце
вылучыць яе намінантам у спіс «60 за 60!».
Ініцыятыва стварэння сьпісу актыўных людзей за 60 належыць арганізацыі Ageinginthe
21stCentury: ACelebrationandaChallenge (Старэнне ў 21-м стагоддзі: святкаванне і выклік), UNFPA
(Фонд арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне Народанасельніцтва) і HelpAgeInternational
(Міжнародная дапамога сталым людзям).
Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта
можна зрабіць адным з наступных спосабаў:
-Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па
спасылцы
-Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100
словаў) .
-Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60
Апошні тэрмін – 23 лістапада.
Усе адабраныя намінанты будуць апублікаваныя на старонцы 60 over 60 платформы.
Экспертная панэль паважаных грамадскіх дзеячоў, якія працуюць з пажылымі людзьмі, і таксама
пажылыя людзі выбяруць з гэтага спісу намінатаў 60 людзей.
Вынікі будуць абвешчаныя ў снежні 2012 года.
Паводле http://ngo.by
уверх
Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”
БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным
фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку
2013 г.
Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.
Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі.
Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11
Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-
05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.
Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by
Паводле http://ngo.by
уверх
6
7. Не спазніся!
уверх
Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”
Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс-
фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-
фатографаў з Беларусі.
Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка.
Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ.
Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333
Паводле http://baj.by
уверх
Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй
грамадзе?
Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст,
фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас:
narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24,
220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім.
Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце:
http://narodny.by/umovi/
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам
для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці
нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:
7
8. -арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;
-прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта;
-прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;
-удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;
-публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;
-свабодны ўдзел.
Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут (http://bit.ly/N1LiUW).
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: +375 17 270-38-96, +375 29 107 13 66, nfo.fest@gmail.com
Усю інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на сайце www.adukatar.net
уверх
«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў
Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор
валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету.
Апошні тэрмін – да 1 лістапада.
Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут:
http://www.youtube.com/watch?v=uEC3cdbozKs&feature=player_embedded
www.novisa.by
Дадатковыя пытанні накіроўвайце на info@novisa.by
Паводле інфармацыі Грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»
уверх
Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ»
Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ
маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед працы ў журналістыцы.
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе прымаюцца па электроннай пошце на адрас:
baj@baj.by (з пазнакай «Multimedia»).
Апошні тэрмін – да 20 кастрычніка.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
уверх
Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр”
Курс распачнецца ў апошні дзень кастрычніка і скончыцца ў снежні. Складаецца з васьмі
заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з рэпарцёрам- “зоркай”. У межах курсу
прадугледжана таксама магчымасць наведвання адной з беларускіх рэдакцый, якая мае
багаты досьвед у правядзенні анлайн-трансляцый.
Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай
«Reporting»).
8
9. Апошні тэрмін - да 20 кастрычніка.
Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
уверх
9