SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  8
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                                    ад грамадскага аб’яднання
                                                       “Цэнтр “Трэці сектар”
                                                      а/с 54, Гародня, 230009,
                                                     тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                                   e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                                       сайт http://3sektar.by/

                                                            Выпуск 19 (487)

                                                            ( 26 мая 2011 г.)
                                                   Рэдактар выпуску: Кася Крот

             Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                                   абавязковая



                                                                                          Сёньня ў выпуску:


Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй?............................................2
уверх..........................................................................................................................3
Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста".......................................................3
Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы.............................3
.......................................................................................................................................3
Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»............................................4
      Конкурс адукацыйных праектаў..........................................................................5
Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі..................................................5
Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша..............................................6
.......................................................................................................................................6
Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва...................................7
Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў......................................................7
Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы..........................................................7
Міжнародны Форум Валанцёраў...............................................................................7
Міжнародная ўзнагарода для журналістаў...............................................................8
 Падзеі:
                                                                                    уверх



      Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй?
        27 мая гродзенскія веласіпедысты рыхтаваліся адзначыць юбілей – 5-годдзе Крытычнай
масы –грамадскай акцыі, якая раз на месяц збірала людзей на роварах, людзей розных
узростаў і цікаўнасцей, якія аб’ядноўваліся, каб разам заявіць аб сваіх правах удзельнікаў
дарожнага руху.
       Арганізатары планавалі зрабіць юбілейную акцыю цікавай і вясёлай, пераўтварыць у
сапраўднае свята веласпорту, але атрымалася так, што яна стане апошняй у кароткай гісторыі
Крытычнай масы ў Гродне.
       Крытычная маса больш не можа існаваць, бо ДАІ выставіла да яе ўдзельнікаў
невыканальныя патрабаванні: рухацца толькі па тратуарах.
       Паводле начальніка ДАІ, арганізатары Крытычнай масы правакуюць веласіпедыстаў на
парушэнне правіл дарожнага руху, прывучаючы рухацца па праезджай частцы, а не па тратуары.
       Таму адказнасць за траўмы і гібель веласіпедыстаў на дарогах ДАІ таксама ўскладае на
арганізатараў Крытычнай масы.
        Атрымаць дазвол ДАІ на правядзенне акцыі веласіпедысты могуць толькі згадзіўшыся
ехаць па тратуарах альбо склаўшы маршрут па лесапаркавай зоне.
       І ў тым, і ў другім выпадках Крытычная маса губляе сэнс.
       Таму вырашана, што ў пятніцу, 27 мая, апошняя Крытычная маса ў Гродне адбудзецца па
мінімальным маршруце: Савецкая плошча-плошча Леніна-Савецкая плошча.
       Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў арганізатары запрашаюць у Каложскі парк на афтэпаці з
конкурсамі і падарункамі.
        З закліку арганізатараў на Гродзенскім блогу:
       “Прашу нікога не ўпадаць у адчай. Давайце будзем верыць у тое, што гэта не канец, а
пачатак чагосьці большага.
       Мы абавязкова ўсе разам прыдумаем, куды накіроўваць свой няўемны велапатэнцыял
кожную апошнюю пятніцу месяца, каб пры гэтым не трэба было дамагацца ўзгадненняў і
дазволаў.
       Ну а пакуль давайце ўсе разам прыедзем на апошнюю Крытычную масу, каб усе ўбачылі,
што нас шмат, крытычна шмат!”
       Збор удзельнікаў Крытычнай масы ў пятніцу на Савецкай плошчы ў 19.00.
      Паводле http://t-styl.info




                                                                                          2
 уверх

         Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста"
         Удзельнікі праекта атрымалі 23 траўня пасведчанні, а выкладчыкі - падзякі за плённую
працу.
      Праект "Школа маладога журналіста" здзяйсняецца ў Гродне з 1997 г. грамадскім
аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар".
       Штогод удзел у ім бяруць 20-25 гарадзенцаў ва ўзросце ад 16 да 26 год.
      На працягу сямі месяцаў яны знаёмяцца з асновамі журналістыкі, практыкуюцца ў рэдакцыі
"Твайго стылю".
      За час існавання праекта яго ўдзельнікамі было больш за 300 чалавек.
      Сярод выпускнікоў гарадзенскай ШМЖ шмат вядомых сёння беларускіх журналістаў,
лаўрэатаў прэстыжных нацыянальных і міжнародных журналісцкіх узнагародаў.
         Паводле http://t-styl.info

                                                                                        уверх


    Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія
класы
       Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гродзенскім
грамадскім транспарце.
       Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя
дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць
беларускую культуру і традыцыі.
       Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць
звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна.
       Размяшчэнню ў гродзенскім транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла
упраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з
актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай
мовай навучання ў Гродне.
       На сёння ў Гродне аніводнага беларускага класа няма.
         Паводле http://t-styl.info




                                                                       Абвесткі:
                                                                                        уверх

         Летняя школа по размеркавальных вылічэннях
                                                                                                3
Летняя школа па размеркавальных вылічэннях ладзіцца з 12 да 18 ліпеня ў
г.Даўгапрудным Маскоўскай вобласці.
       Школа праводзіцца сумесна з Яндэксам і МФТІ.
       Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і аспіранты, у тым ліку з Беларусі.
       Плануецца адабраць каля 70 найбольш паспяховых і матываваных удзельнікаў.
       Удзел, харчаванне, праезд і навучальныя матэрыялы для адабраных удзельнікаў – за кошт
арганізатараў.
       У праграме – спраборніцтвы па праграмаванню, спартовыя і інтэлектуальныя гульні па
вечарах і іншыя заняткі па інтарэсах.
       Працоўныя мовы – англійская і руская.
       Праграма школы і больш падрабязная інфармацыя – на сайце.
       Заяўкі дасылайце на адрас ysss2011@yandex.ru, далучыце падрабязнае рэзюмэ і прыклады
публікацый у фармаце PDF.
      Апошні тэрмін падачы заявак - 30 мая.
      Падрыхтавала Кася Красуцка

                                                                                       уверх


       Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»
       Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае
досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях
па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
       Дата правядзення: 10-14 жніўня, Данецк.
       Працоўныя мовы: русская, англійская.
       Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня.
       Удзельнікі: валанцёры ва ўзросце 18-30 гадоў з Украіны, Расіі, Беларусі, Малдовы,
Польшчы, Грэцыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі і Бельгіі.
       Удзел бясплатны, аплочваюцца харчаванне, пражыванне і 70% транспартных выдаткаў.
       Мэта правядзення – распаўсюд метадаў творчай рэабілітацыі моладзі з абмежаваннямі
для паляпшэння іх сацыяльнай адаптацыіі інтэграцыі ў грамадства пры дапамозе валанцёрскай
дзейнасці.
       У праграме:
       - азнаямленне з асновамі творчай рэабілітацыі людзей з асаблівымі патрэбамі,
       - практыкум і майстар-класы па розных відах творчасці, якія могуць прымяняцца для
рэабілітацыі асобаў з абмежаваннямі,
       - візіты ў НГА, якія дапамагаюць людзям з абмежаваннямі,
       - правядзенне майстар-класаў для інвалідаў Данецка,
       - міжнародны абмен досведам.
       Удзельнікі атрымаюць сэртыфікаты.
       Узрост удзельнікаў ад 18 да 30 гадоў, вопыт валанцёрскай альбо грамадскай працы
(пажадана з людзьмі з абмежаваннямі), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у трэнінгу і
выкарыстоўваць атрыманыя веды пазней.
       Абавязковая ўмова ўдзелу – гатоўнасць правесці майстар-клас па творчай рэабілітацыі ў
сваім горадзе альбо выкарыстоўваць методыкі творчай рэабілітацыі падчас заняткаў з людзьмі з
абмежаваннямі, а таксама напісаць кароткую справаздачу і накіраваць яе арганізатарам.
       Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на
эл.адрас info@ekoart.org.
                                                                                               4
У тэме пазначце “Заявка на тренінг”, сваё прозвішча і краіну, назва файла таксама павінна
складацца з прозвішча і краіны лацінскімі літарамі.
      Адабраныя кандыдаты будуць папярэджаны пра вынікі да 5 ліпеня.
      Спіс кандыдатаў таксама будзе змешчаны на сайце http://ekoart.org.
      Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21,
+38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл.
+7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.:
0048-71-759-16-26.
      Паводле рассылкі БАСР

                                                                                         уверх


             Конкурс адукацыйных праектаў
       Конкурс малых праектаў прадугледжвае падтрымку адукацыйных ініцыятываў з боку
настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а
таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый.
       Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на грамадзянскую адукацыю, пашырэнне ідэяў
дэмакратыі і правоў чалавека, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў,
бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці.
       Прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай
педагагічнай супольнасці.
       Асаблівая ўвага будзе нададзеная праектам, якія спрыяюць прафесійнай свабодзе,
самареалізацыі, а таксама самаарганізацыі з мэтай адстойвання грамадзянскіх і прафесійных
правоў педагогаў.
       Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар-
класы (для настаўнікаў, моладзі, навучэнцаў, мясцовых жыхароў), краязнаўчыя праекты,
распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя
школьных і тэматычных фестываляў і г.д.
       Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку (гл.даданы файл "ankieta_2011.doc") і
дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2011@gmail.com.
       Апошні тэрмін падачы заявак – 12 чэрвеня.
       Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 19 чэрвеня.
       Агульныя палажэнні:
– час правядзення праектаў 20.06.2011 – 31.12.2011;
– бюджэт праекта не павінен быць больш за 500$;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2011 году;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі і закупка тэхнікі.
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                         уверх


       Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі
       Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26
год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну.



                                                                                                  5
Мэта праграмы – даць моладзі магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці
даследаванні палітычных і культурных падзеяў. Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі
памерам да 550 еўра.
        Для ўдзелу неабходна прадставіць:
- біяграфія кандыдата;
- прычына, па якой кандыдат абраў краіну падарожжа і прадмет даследавання;
- інфармацыя пра метады рэалізацыі і сутнасці даследавання, маршрут падарожжа і
транспартны сродак, якімі будзе карыстацца кандыдат;
- запоўненая аплікацыйная анкета .
        Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра.
        Заяўкі з дакументацыяй дасылайце на электронны адрас: info@schwarzkopf-stiftung.de
        Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня.
        Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут
      Паводле рассылкі belngo.info

                                                                                       уверх


       Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша
      Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны
да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.
      Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу).
Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзе
змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі,
навукоўцамі.
      Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады.
      Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі
электроннага ліста) – 20 чэрвеня.
      Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага паэта, лаўрэата
Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.
      Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com.
      Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр".
      Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.
      Паводле budzma.org

                                                                                       уверх




                                                               Не спазьніся!
                                                                                       уверх

                                                                                             6
Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва
      Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшы, якое выконвае функцыі Сумеснага Воргану
кіравання, абвяшчае конкурсны набор транспамежных праектаў у межах Праграмы
транспамежнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна на 2007-2013 гады па наступных
мерапрыемствах:
      Тэрмін падачы заявак – 30 верасня да 15.00 цэнтральнаеўрапейскага часу.
      Падрабязную інфармацыю і пакет аплікацыйных дакументаў можна атрымаць у офісе
Сумеснага Тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы, у Прадстаўніцтвах у Брэсце і Львове, на сайце
Праграмы www.pl-by-ua.eu.
      Паводле http://www.pl-by-ua.eu

                                                                                     уверх


       Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў
      ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 3-4 чэрвеня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у
вышэйшай школе: формы і метады працы”.
      Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 27 мая.
      Кантакты: 220028, а/с-63, Мінск, Беларусь, тэл.: + 375 29 678 15 04, E-mail:
nastaunik@gmail.com
                                                                                    уверх


       Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы
      Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і
жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме
«Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
      Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.
      Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com .
      Паводле http://nastaunik.info


                                                                                     уверх

       Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI”
      Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай
платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных
кінематаграфістаў.
      Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня.
      Форма заяўкі знаходзіцца тут
      Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI
      Падрыхтавала Кася Красуцка
                                                                                     уверх


       Міжнародны Форум Валанцёраў
     19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта
“Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў.

                                                                                             7
Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня.
      Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by
      Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”




                                                                                     уверх


       Міжнародная ўзнагарода для журналістаў
       Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з краін з пераходнай эканомікай ці краін, якія
развіваюцца. Прымаюцца заяўкі ад журналістаў і груп жўрналістаў.
       Апошні тэрмін падачы артыкулаў - 1 чэрвеня.
       Падрабязней гл. на сайце Фонда: http://www.ksmfund.org/submission.html
      Паводле http://ngo.by
                                                                                     уверх




                                                                                         8

Contenu connexe

Tendances

Tendances (14)

Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012Kronika 21.12.2012
Kronika 21.12.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-16.06.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012Kronika 20.09.2012
Kronika 20.09.2012
 
Kronika 19.04.2012
Kronika   19.04.2012Kronika   19.04.2012
Kronika 19.04.2012
 
Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12Kronika 18.08.12
Kronika 18.08.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 

En vedette

Palácio Domabahce em Istambul
Palácio Domabahce em IstambulPalácio Domabahce em Istambul
Palácio Domabahce em IstambulAldo Cioffi
 
Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010
Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010
Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010Beatriz Diniz
 
Return on youth p20 nl cover
Return on youth p20 nl coverReturn on youth p20 nl cover
Return on youth p20 nl coverbpost
 
Divulgação valdir
Divulgação valdirDivulgação valdir
Divulgação valdirvalcsantos
 
Plan de centro rfdo 2012 con enlaces
Plan de centro rfdo 2012  con enlaces Plan de centro rfdo 2012  con enlaces
Plan de centro rfdo 2012 con enlaces javiermartinmartin
 
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldasIdeias na Laje
 

En vedette (7)

Palácio Domabahce em Istambul
Palácio Domabahce em IstambulPalácio Domabahce em Istambul
Palácio Domabahce em Istambul
 
Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010
Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010
Relatório de Imprensa - CATRJ - Maio a Dezembro 2010
 
Return on youth p20 nl cover
Return on youth p20 nl coverReturn on youth p20 nl cover
Return on youth p20 nl cover
 
Geralnews07fev
Geralnews07fevGeralnews07fev
Geralnews07fev
 
Divulgação valdir
Divulgação valdirDivulgação valdir
Divulgação valdir
 
Plan de centro rfdo 2012 con enlaces
Plan de centro rfdo 2012  con enlaces Plan de centro rfdo 2012  con enlaces
Plan de centro rfdo 2012 con enlaces
 
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
2º Ideias na Laje Pitch - NetFraldas
 

Similaire à кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11

Similaire à кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11 (20)

Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-19.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012Kronika 17.05.2012
Kronika 17.05.2012
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-22.09.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012Kronika 30.11.2012
Kronika 30.11.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-18.08.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012Kronika 01.11.2012
Kronika 01.11.2012
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 14.04.11
 

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” а/с 54, Гародня, 230009, тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 19 (487) ( 26 мая 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёньня ў выпуску: Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй?............................................2 уверх..........................................................................................................................3 Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста".......................................................3 Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы.............................3 .......................................................................................................................................3 Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру»............................................4 Конкурс адукацыйных праектаў..........................................................................5 Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі..................................................5 Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша..............................................6 .......................................................................................................................................6 Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва...................................7 Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў......................................................7 Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы..........................................................7 Міжнародны Форум Валанцёраў...............................................................................7 Міжнародная ўзнагарода для журналістаў...............................................................8
  • 2.  Падзеі:  уверх Юбілейная Крытычная маса ў Гродне стане апошняй? 27 мая гродзенскія веласіпедысты рыхтаваліся адзначыць юбілей – 5-годдзе Крытычнай масы –грамадскай акцыі, якая раз на месяц збірала людзей на роварах, людзей розных узростаў і цікаўнасцей, якія аб’ядноўваліся, каб разам заявіць аб сваіх правах удзельнікаў дарожнага руху. Арганізатары планавалі зрабіць юбілейную акцыю цікавай і вясёлай, пераўтварыць у сапраўднае свята веласпорту, але атрымалася так, што яна стане апошняй у кароткай гісторыі Крытычнай масы ў Гродне. Крытычная маса больш не можа існаваць, бо ДАІ выставіла да яе ўдзельнікаў невыканальныя патрабаванні: рухацца толькі па тратуарах. Паводле начальніка ДАІ, арганізатары Крытычнай масы правакуюць веласіпедыстаў на парушэнне правіл дарожнага руху, прывучаючы рухацца па праезджай частцы, а не па тратуары. Таму адказнасць за траўмы і гібель веласіпедыстаў на дарогах ДАІ таксама ўскладае на арганізатараў Крытычнай масы. Атрымаць дазвол ДАІ на правядзенне акцыі веласіпедысты могуць толькі згадзіўшыся ехаць па тратуарах альбо склаўшы маршрут па лесапаркавай зоне. І ў тым, і ў другім выпадках Крытычная маса губляе сэнс. Таму вырашана, што ў пятніцу, 27 мая, апошняя Крытычная маса ў Гродне адбудзецца па мінімальным маршруце: Савецкая плошча-плошча Леніна-Савецкая плошча. Пасля гэтага ўсіх удзельнікаў арганізатары запрашаюць у Каложскі парк на афтэпаці з конкурсамі і падарункамі. З закліку арганізатараў на Гродзенскім блогу: “Прашу нікога не ўпадаць у адчай. Давайце будзем верыць у тое, што гэта не канец, а пачатак чагосьці большага. Мы абавязкова ўсе разам прыдумаем, куды накіроўваць свой няўемны велапатэнцыял кожную апошнюю пятніцу месяца, каб пры гэтым не трэба было дамагацца ўзгадненняў і дазволаў. Ну а пакуль давайце ўсе разам прыедзем на апошнюю Крытычную масу, каб усе ўбачылі, што нас шмат, крытычна шмат!” Збор удзельнікаў Крытычнай масы ў пятніцу на Савецкай плошчы ў 19.00. Паводле http://t-styl.info 2
  • 3.  уверх Чарговы выпуск "Школы маладога журналіста" Удзельнікі праекта атрымалі 23 траўня пасведчанні, а выкладчыкі - падзякі за плённую працу. Праект "Школа маладога журналіста" здзяйсняецца ў Гродне з 1997 г. грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці сектар". Штогод удзел у ім бяруць 20-25 гарадзенцаў ва ўзросце ад 16 да 26 год. На працягу сямі месяцаў яны знаёмяцца з асновамі журналістыкі, практыкуюцца ў рэдакцыі "Твайго стылю". За час існавання праекта яго ўдзельнікамі было больш за 300 чалавек. Сярод выпускнікоў гарадзенскай ШМЖ шмат вядомых сёння беларускіх журналістаў, лаўрэатаў прэстыжных нацыянальных і міжнародных журналісцкіх узнагародаў. Паводле http://t-styl.info  уверх Гродзенскае ўпраўленне адукацыі рэкламуе беларускія класы Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гродзенскім грамадскім транспарце. Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць беларускую культуру і традыцыі. Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна. Размяшчэнню ў гродзенскім транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла упраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай мовай навучання ў Гродне. На сёння ў Гродне аніводнага беларускага класа няма. Паводле http://t-styl.info Абвесткі:  уверх Летняя школа по размеркавальных вылічэннях 3
  • 4. Летняя школа па размеркавальных вылічэннях ладзіцца з 12 да 18 ліпеня ў г.Даўгапрудным Маскоўскай вобласці. Школа праводзіцца сумесна з Яндэксам і МФТІ. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і аспіранты, у тым ліку з Беларусі. Плануецца адабраць каля 70 найбольш паспяховых і матываваных удзельнікаў. Удзел, харчаванне, праезд і навучальныя матэрыялы для адабраных удзельнікаў – за кошт арганізатараў. У праграме – спраборніцтвы па праграмаванню, спартовыя і інтэлектуальныя гульні па вечарах і іншыя заняткі па інтарэсах. Працоўныя мовы – англійская і руская. Праграма школы і больш падрабязная інфармацыя – на сайце. Заяўкі дасылайце на адрас ysss2011@yandex.ru, далучыце падрабязнае рэзюмэ і прыклады публікацый у фармаце PDF. Апошні тэрмін падачы заявак - 30 мая. Падрыхтавала Кася Красуцка  уверх Майстэрня па творчай рэабілітацыі «Дай руку сябру» Данецкі гарадскі моладзевы цэнтр мастацтваў «ЭкаАрт» запрашае моладзь, якая мае досвед валанцёрскай дзейнасці, да ўдзелу ў міжнароднай моладзевай сустрэчы – майстэрнях па творчай рэабілітацыі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дата правядзення: 10-14 жніўня, Данецк. Працоўныя мовы: русская, англійская. Апошні тэрмін падачы заявак – 26 чэрвеня. Удзельнікі: валанцёры ва ўзросце 18-30 гадоў з Украіны, Расіі, Беларусі, Малдовы, Польшчы, Грэцыі, Германіі, Італіі, Нарвегіі і Бельгіі. Удзел бясплатны, аплочваюцца харчаванне, пражыванне і 70% транспартных выдаткаў. Мэта правядзення – распаўсюд метадаў творчай рэабілітацыі моладзі з абмежаваннямі для паляпшэння іх сацыяльнай адаптацыіі інтэграцыі ў грамадства пры дапамозе валанцёрскай дзейнасці. У праграме: - азнаямленне з асновамі творчай рэабілітацыі людзей з асаблівымі патрэбамі, - практыкум і майстар-класы па розных відах творчасці, якія могуць прымяняцца для рэабілітацыі асобаў з абмежаваннямі, - візіты ў НГА, якія дапамагаюць людзям з абмежаваннямі, - правядзенне майстар-класаў для інвалідаў Данецка, - міжнародны абмен досведам. Удзельнікі атрымаюць сэртыфікаты. Узрост удзельнікаў ад 18 да 30 гадоў, вопыт валанцёрскай альбо грамадскай працы (пажадана з людзьмі з абмежаваннямі), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у трэнінгу і выкарыстоўваць атрыманыя веды пазней. Абавязковая ўмова ўдзелу – гатоўнасць правесці майстар-клас па творчай рэабілітацыі ў сваім горадзе альбо выкарыстоўваць методыкі творчай рэабілітацыі падчас заняткаў з людзьмі з абмежаваннямі, а таксама напісаць кароткую справаздачу і накіраваць яе арганізатарам. Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на сайце http://ekoart.org і накіраваць яе на эл.адрас info@ekoart.org. 4
  • 5. У тэме пазначце “Заявка на тренінг”, сваё прозвішча і краіну, назва файла таксама павінна складацца з прозвішча і краіны лацінскімі літарамі. Адабраныя кандыдаты будуць папярэджаны пра вынікі да 5 ліпеня. Спіс кандыдатаў таксама будзе змешчаны на сайце http://ekoart.org. Кантакты: Валянціна Сахненка, e-mail: info(at)ekoart.org, тэл.: +38-095-494-18-21, +38-097-292-80-60; Кацярына Вацякова (Расія), e-mail: kvotters(at)gmail.com, тэл. +7906-67-589-11;Томаш Ястжэбскі (Польшча), e-mail: tomasz_jastrzebski(at)yahoo.com, тэл.: 0048-71-759-16-26. Паводле рассылкі БАСР  уверх Конкурс адукацыйных праектаў Конкурс малых праектаў прадугледжвае падтрымку адукацыйных ініцыятываў з боку настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый. Перавагу будуць мець праекты, скiраваныя на грамадзянскую адукацыю, пашырэнне ідэяў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, захаванне і абуджэнне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці. Прыярытэт будуць мець праекты, досвед якіх можа быць карысны для шырокай педагагічнай супольнасці. Асаблівая ўвага будзе нададзеная праектам, якія спрыяюць прафесійнай свабодзе, самареалізацыі, а таксама самаарганізацыі з мэтай адстойвання грамадзянскіх і прафесійных правоў педагогаў. Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі, майстар- класы (для настаўнікаў, моладзі, навучэнцаў, мясцовых жыхароў), краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык, выпуск інфармацыйных матэрыялаў, арганізацыя школьных і тэматычных фестываляў і г.д. Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце анкету-заяўку (гл.даданы файл "ankieta_2011.doc") і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2011@gmail.com. Апошні тэрмін падачы заявак – 12 чэрвеня. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 19 чэрвеня. Агульныя палажэнні: – час правядзення праектаў 20.06.2011 – 31.12.2011; – бюджэт праекта не павінен быць больш за 500$; – cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31 снежня 2011 году; – у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі і закупка тэхнікі. Паводле рассылкі belngo.info  уверх Гранты на падарожжа па Нямеччыне для моладзі Фонд Шварцкопф прапануе гранты на падарожжа для еўрапейцаў ва ўзросце ад 18 да 26 год, якія плануюць навучальную паездку ў Нямеччыну. 5
  • 6. Мэта праграмы – даць моладзі магчымасць пазнаёміцца з еўрапейскімі краінамі і правесці даследаванні палітычных і культурных падзеяў. Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра. Для ўдзелу неабходна прадставіць: - біяграфія кандыдата; - прычына, па якой кандыдат абраў краіну падарожжа і прадмет даследавання; - інфармацыя пра метады рэалізацыі і сутнасці даследавання, маршрут падарожжа і транспартны сродак, якімі будзе карыстацца кандыдат; - запоўненая аплікацыйная анкета . Арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі памерам да 550 еўра. Заяўкі з дакументацыяй дасылайце на электронны адрас: info@schwarzkopf-stiftung.de Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасня. Больш падрабязную інфармацыю глядзі тут Паводле рассылкі belngo.info  уверх Літаратурны конкурс да 100-годдзя Чэслава Мілаша Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на традыцыйныя некалькідзённыя майстар-класы, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі. Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, мастацкія пераклады. Апошні тэрмін падачы твораў (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 чэрвеня. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 30 чэрвеня, у дзень народзінаў выбітнага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша. Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: penkonkurs@gmail.com. Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр". Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29. Паводле budzma.org  уверх Не спазьніся!  уверх 6
  • 7. Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшы, якое выконвае функцыі Сумеснага Воргану кіравання, абвяшчае конкурсны набор транспамежных праектаў у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна на 2007-2013 гады па наступных мерапрыемствах: Тэрмін падачы заявак – 30 верасня да 15.00 цэнтральнаеўрапейскага часу. Падрабязную інфармацыю і пакет аплікацыйных дакументаў можна атрымаць у офісе Сумеснага Тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы, у Прадстаўніцтвах у Брэсце і Львове, на сайце Праграмы www.pl-by-ua.eu. Паводле http://www.pl-by-ua.eu  уверх Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 3-4 чэрвеня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 27 мая. Кантакты: 220028, а/с-63, Мінск, Беларусь, тэл.: + 375 29 678 15 04, E-mail: nastaunik@gmail.com  уверх Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка». Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com . Паводле http://nastaunik.info  уверх Міжнародны моладзевы фестываль СМІ „YOUKI” Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных кінематаграфістаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня. Форма заяўкі знаходзіцца тут Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI Падрыхтавала Кася Красуцка  уверх Міжнародны Форум Валанцёраў 19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта “Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў. 7
  • 8. Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня. Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”  уверх Міжнародная ўзнагарода для журналістаў Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з краін з пераходнай эканомікай ці краін, якія развіваюцца. Прымаюцца заяўкі ад журналістаў і груп жўрналістаў. Апошні тэрмін падачы артыкулаў - 1 чэрвеня. Падрабязней гл. на сайце Фонда: http://www.ksmfund.org/submission.html Паводле http://ngo.by  уверх 8