SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  5
Télécharger pour lire hors ligne
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
                                   ад грамадскага аб’яднання
                                      “Цэнтр “Трэці сектар”
                                    тэл./факс (0-152) 75-71-72,
                                  e-mail: trecisektar@yahoo.com
                                      сайт http://3sektar.by/

                                         Выпуск 19 (531)

                                       (18 жніўня 2012 г.)
                                 Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік

       Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу
                             абавязковая



                                                                 Сёння ў выпуску:

Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў ........................................................ 2
Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год .............................................. 2
Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу
Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў ................................................................... 3
«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна ................................................................... 3
На ровары ў пошуках Атлантыды.................................................................................. 4
Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць:
вырашаем праблемы разам» ........................................................................................... 4
Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі .......... 5
Падзеі:
                                                                                  уверх


Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў
Больш за 100 чалавек заявіліся на ўдзел у трэнінгах другога модулю адукацыйнай праграмы
By_HUB, якую ладзіць ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.
Чарговыя два трэнінгі ў межах праграмы адбудуцца ў Кіеве (6-7 кастрычніка і 20-21 кастрычніка)
і будуць арганізаваныя нашымі партнѐрамі з супольнасці MediaNext.
Першы з серыі трэнінгаў пад агульнай назвай “Да новых аўдыторый з дапамогай новых
медыяў” адбыўся ў Кіеве 28-29 ліпеня.
Удзельнікі трэнінга вывучалі, як выпрацаваць уласнае разуменне працы ў новых медыя, як
ствараць кантэнт, які прыцягвае аўдыторыю, як арганізаваць фільтрацыю інфармацыі, каб не
патануць у нарастаючай плыні дадзеных і навучыцца прабівацца да аўдыторыі. Асобнымі
аспектамінавучання былі спосабы забеспячэння бяспекі ў інтэрнэце, а таксама арганізацыя працы
з відэа для прыцягнення аўдыторыі, выкарыстоўваючы схаваныя магчымасці YouTube.
BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub ) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для стасункаў
людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэта і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння
якасці жыцця грамадства.
Навучальная частка праграмы ўключае майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы і іншыя
мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца перш за ўсѐ прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, журналісты,
блогеры, зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў па новых тэхналогіях у Інтэрнэце.
                                                                                   уверх



                        Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на
                        2012/2013 год
                        Прыѐм заяваў пачнецца з 3 верасня. Анкеты на ўдзел у праграме
                        чацьвѐртага акадэмічнага года будуць запаўняць як слухачы, якія
                        жадаюць працягваць удзел у ѐй, так і новыя кандыдаты.
                        Сѐлетні адбор будзе складацца з двух этапаў. Спачатку ўсе ахвотныя
браць удзел у занятках "Універсітэту Залатога Веку" запоўняць анкеты-заяўкі, а затым адбудзецца
некалькі групавых суразмоваў-прэзентацый, па выніках якіх будзе сфармаваны спіс слухачоў УЗВ
на 2012/2013 акадэмічны год.
У час прэзентацый будуць прадстаўленыя секцыі, якія будуць працаваць у межах УЗВ,
прадстаўлена канцэпцыя працы Праграмы, а таксама ўмовы ўдзелу ў ѐй. Расклад прэзентацый-
суразмоваў з'явіцца ў пачатку верасня.

                                                                                              2
Дадатковую інфармацыю пра набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год можна атрымаць па
тэл. 75-71-72 (грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар"), а таксама (8-029) 284-77-99 (Лана
Руднік, кіраўнік Праграмы УЗВ).
                                                                                    уверх



Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту
Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу
Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў
Чарговая сустрэча гэтай арганізацыі, у склад якой уваходзяць арганізацыі з розных еўрапейскіх
краін, адбудзецца 4-6 кастрычніка ва Ўроцлаве (Польшча).




Федэрацыя была створаная ў 1990 г. Яе мэтамі з'яўляюцца пашырэнне доступа сталых людзей да
акадэмічнай адукацыі, развіццѐ супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія працуюць у сферы
адукацыі сталых.
Дэлегацыя УЗВ будзе мець магчымасць пазнаѐміцца з дзейнасцю Федэрацыі, каб у будучым,
магчыма, таксама ўступіць у яе шэрагі.
                                                                                 уверх



«Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна
                     Сустрэчу з такой назвай ладзяць 24 жніўня сябры грамадскага
                     аб'яднання "Ліберальны клуб" сумесна з Friedrich Naumann Foundation,
                     Robert Bosch Foundation, European Academy Berlin і Polish Robert Shuman
                     Foundation.
                     «Еўропа ў сакваяжы» – гэта міжнародны адукацыйны праект беларускіх,
                     нямецкіх і польскіх маладых экспертаў у галіне еўрапейскай палітыкі.

                    Мэтай праекта з'яўляецца азнаямлення беларускай грамадскасці з асноўнымі
трэндамі развіцця Еўрапейскага саюза ў XXI cтагоддзі.

Праект будзе праходзіць у чатырох беларускіх гарадах – Гродна, Віцебску, Мінску і Брэсце. У
рамках праекта маладыя эксперты з розных краін выступяць з прэзентацыямі аб еўрапейскай
інтэграцыі, праблемах і перспектывах развіцця Еўрапейскага саюза, адукацыйных праграмах для
беларусаў у краінах ЕС.




                                                                                                 3
Як адзначае адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандр Апейкін (на здымку), гэты праект будзе
цікавы гарадзенцам у першую чаргу тым, што яны змогуць атрымаць веды аб Еўрасаюзе ды яго
ініцыятывах з першых вуснаў, ад еўрапейскіх экспертаў:

“На жаль, зараз беларускія грамадзяне не шмат ведаюць пра канкрэтную дзейнась Еўрапейскага
саюза, у тым ліку – скіраваную на Беларусь. Шмат якой інфармацыі пра цікавыя ды карысныя
магчымасці для беларусаў увогуле не даходзіць да простых людзей. Асабліва гэтая праблема
бачная ў рэгіянальных гарадах. Наш праект накіраваны на тое, каб ліквідаваць гэты недахоп
ведаў – каб жыхары Гродна, Віцебску ды Брэсту мелі магчымасць наўпрост паразмаўляць з
еўрапейскімі ды айчыннымі экспертамі і даведацца пра ўсе цікавыя для іх аспекты дзейнасці
Еўрасаюза”.

Цягам мерапрыемства удзельнікі лепш пазнаѐмяцца са зместам праграм «Усходняе партнѐрства»,
«Дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», а таксама шэрагам іншых праграм Еўрапейскага саюза,
накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі.

Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства не патрабуецца. З дакладнай праграмай ды экспертамі
можна пазнаѐміцца на сайце “Ліберальнага клуба”

Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне ў арт-кавярні “Палітра” (вул. Моладзевая, 1).
                                                                                  уверх




На ровары ў пошуках Атлантыды
                     Кола раварыстаў-вандроўнікаў, некамерцыйная ініцыятыва краязнаўчых
                     падарожжаў па гістарычнай Гарадзеншчыне й Літве.Так яны пішуць пра
                     сябе ў сацыяльных сетках.
                     Сайт “Твой стыль” зрабіў інтэрв’ю з адным з заснавальнікаў суполкі
гарадзенскім журналістам Вітаўтам Парфёненкам.
                                                                                  уверх



Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў
конкурсе «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы
разам»
                     Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія» падсумавала вынікі
                     конкурсу «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам», накіраванага
                     на
                     ўмацаванне партнѐрства мясцовых органаў улады і грамадзян праз


                                                                                              4
падтрымку дэманстрацыйных рашэнняў у галіне энергетычнай эфектыўнасці.
Сярод пераможцаў конкурсу апынуліся
- Парэчская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва
PBEU-5 "Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне энергіі”;
- Азѐрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва
PBEU-21 "Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій і
альтэрнатыўных крыніц энергіі”;
- Яслі-сад г.п. Жалудок - праектная ініцыятыва PBEU-15 "Энергазберажэнне ў дзіцячым садку”;
- Гімназія г. Шчучына - праектная ініцыятыва PBEU-11 “Энергаэфектыўнасць: ад
энэегаэфектыўнага кабінета да практыкі энергазберажэння”.
Па матэрыялах eurasia.by
                                                                                        уверх




Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам
            чалавека ў Беларусі
                       Першы нумар выдання прысвечаны праблемам свабоды сходаў і справядлівага
                       суда. Наступны выпуск будзе прысвечаны падзеям 19 снежня 2010 г.
                       Рускамоўную і ангельскамоўную версію часопіса «Lawtrend Monitor» можна
                       пагартаць альбо спампаваць па
                       спасылцы http://lawtrend.org/ru/content/about/news/Lawtrend-monitor-1-dostupen-
                       v-elektronnoi-versii/




                                                                                                     5

Contenu connexe

Tendances

Tendances (11)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-14.07.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-7.07.11
 
Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12Kronika 23.03.12
Kronika 23.03.12
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны 28.04.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-25.08.11
 
Kronika 05.04.2012
Kronika   05.04.2012Kronika   05.04.2012
Kronika 05.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-30.06.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-02.06.11
 

En vedette

Describing people personality and appearance up
Describing people personality and appearance upDescribing people personality and appearance up
Describing people personality and appearance up
jolehidy6
 
Dia internacional do homem
Dia internacional do homemDia internacional do homem
Dia internacional do homem
Aldo Cioffi
 
Muyang Power Engineering
Muyang Power EngineeringMuyang Power Engineering
Muyang Power Engineering
Niki Lei
 
Actividades curso asesora para el usos de las tic en la formacion
Actividades curso asesora para el usos de las tic en la formacionActividades curso asesora para el usos de las tic en la formacion
Actividades curso asesora para el usos de las tic en la formacion
Marlys Villamil
 
淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011
淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011
淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011
Yiwei Ma
 

En vedette (20)

Describing people personality and appearance up
Describing people personality and appearance upDescribing people personality and appearance up
Describing people personality and appearance up
 
Programa 'Convivim Esportivament'
Programa 'Convivim Esportivament'Programa 'Convivim Esportivament'
Programa 'Convivim Esportivament'
 
Creación de Contenido Online
Creación de Contenido OnlineCreación de Contenido Online
Creación de Contenido Online
 
Marketing und PR für Crowdfunding-Kampagnen (Crowdday 2014)
Marketing und PR für Crowdfunding-Kampagnen (Crowdday 2014)Marketing und PR für Crowdfunding-Kampagnen (Crowdday 2014)
Marketing und PR für Crowdfunding-Kampagnen (Crowdday 2014)
 
Calendario laboral 2015. Madrid, Barcelona, Valencia, Sevilla, La Coruña
Calendario laboral 2015. Madrid, Barcelona, Valencia, Sevilla, La CoruñaCalendario laboral 2015. Madrid, Barcelona, Valencia, Sevilla, La Coruña
Calendario laboral 2015. Madrid, Barcelona, Valencia, Sevilla, La Coruña
 
Dia internacional do homem
Dia internacional do homemDia internacional do homem
Dia internacional do homem
 
8º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 // Have a Nice Beer
8º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 // Have a Nice Beer8º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 // Have a Nice Beer
8º Ideias na Laje - Apresentação 5.0 // Have a Nice Beer
 
15112010 fireworks
15112010 fireworks15112010 fireworks
15112010 fireworks
 
Muyang Power Engineering
Muyang Power EngineeringMuyang Power Engineering
Muyang Power Engineering
 
Festival 2011
Festival 2011Festival 2011
Festival 2011
 
Apresentação Ordem dos Cavaleiros da Inconfidência Mineira
Apresentação Ordem dos Cavaleiros da Inconfidência MineiraApresentação Ordem dos Cavaleiros da Inconfidência Mineira
Apresentação Ordem dos Cavaleiros da Inconfidência Mineira
 
Projetomultimidia
ProjetomultimidiaProjetomultimidia
Projetomultimidia
 
ICC:
ICC:ICC:
ICC:
 
Actividades curso asesora para el usos de las tic en la formacion
Actividades curso asesora para el usos de las tic en la formacionActividades curso asesora para el usos de las tic en la formacion
Actividades curso asesora para el usos de las tic en la formacion
 
Informativo=março
Informativo=marçoInformativo=março
Informativo=março
 
淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011
淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011
淘宝前台系统优化实践“吞吐量优化”-Qcon2011
 
Geralnews05mai
Geralnews05maiGeralnews05mai
Geralnews05mai
 
Frames.adri
Frames.adriFrames.adri
Frames.adri
 
Lojas modernas
Lojas modernasLojas modernas
Lojas modernas
 
Mena facebook in 6m
Mena facebook in 6mMena facebook in 6m
Mena facebook in 6m
 

Similaire à Kronika 18.08.12

Similaire à Kronika 18.08.12 (20)

кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-12.05.11
 
Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012Kronika 12.10.2012
Kronika 12.10.2012
 
Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012Kronika 26.04.2012
Kronika 26.04.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-05.05.11
 
Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12Kronika 09.03.12
Kronika 09.03.12
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012Kronika 31.05.2012
Kronika 31.05.2012
 
Kronika 29.03.2012
Kronika   29.03.2012Kronika   29.03.2012
Kronika 29.03.2012
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-26.05.11
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
Kronika 22.12.11
Kronika   22.12.11Kronika   22.12.11
Kronika 22.12.11
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012Kronika 03.10.2012
Kronika 03.10.2012
 
Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12Kronika 15.03.12
Kronika 15.03.12
 
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця ГарадзеншчыныКроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
кроніка грамадскага-жыцця-гарадзеншчыны-15.09.11
 

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"
 

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

Excel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptxExcel and Elevate .pptx
Excel and Elevate .pptx
 
Time management
Time management Time management
Time management
 
Happy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCEHappy New Year, EENCE
Happy New Year, EENCE
 
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активисткиКак сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
Как сформировать персональный бренд общественного активиста/активистки
 
The third sector certificate
The third sector certificateThe third sector certificate
The third sector certificate
 
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future TrendsCitizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
Citizenship Education in Eastern Europe: Status and Future Trends
 
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
Падсумаванне вынікаў працы Універсітэту Залатога Веку-2020
 
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019Агляд грамадскіх падзеяў 2019
Агляд грамадскіх падзеяў 2019
 
HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 

Kronika 18.08.12

  • 1. Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” тэл./факс (0-152) 75-71-72, e-mail: trecisektar@yahoo.com сайт http://3sektar.by/ Выпуск 19 (531) (18 жніўня 2012 г.) Рэдактар выпуску: Вітаўт Руднік Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая Сёння ў выпуску: Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў ........................................................ 2 Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год .............................................. 2 Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў ................................................................... 3 «Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна ................................................................... 3 На ровары ў пошуках Атлантыды.................................................................................. 4 Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам» ........................................................................................... 4 Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі .......... 5
  • 2. Падзеі: уверх Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў Больш за 100 чалавек заявіліся на ўдзел у трэнінгах другога модулю адукацыйнай праграмы By_HUB, якую ладзіць ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Чарговыя два трэнінгі ў межах праграмы адбудуцца ў Кіеве (6-7 кастрычніка і 20-21 кастрычніка) і будуць арганізаваныя нашымі партнѐрамі з супольнасці MediaNext. Першы з серыі трэнінгаў пад агульнай назвай “Да новых аўдыторый з дапамогай новых медыяў” адбыўся ў Кіеве 28-29 ліпеня. Удзельнікі трэнінга вывучалі, як выпрацаваць уласнае разуменне працы ў новых медыя, як ствараць кантэнт, які прыцягвае аўдыторыю, як арганізаваць фільтрацыю інфармацыі, каб не патануць у нарастаючай плыні дадзеных і навучыцца прабівацца да аўдыторыі. Асобнымі аспектамінавучання былі спосабы забеспячэння бяспекі ў інтэрнэце, а таксама арганізацыя працы з відэа для прыцягнення аўдыторыі, выкарыстоўваючы схаваныя магчымасці YouTube. BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub ) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для стасункаў людзей, зацікаўленых у тэхналогіях Інтэрнэта і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства. Навучальная частка праграмы ўключае майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца перш за ўсѐ прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, журналісты, блогеры, зацікаўленыя ў атрыманні новых ведаў па новых тэхналогіях у Інтэрнэце. уверх Хутка пачнецца набор слухачоў УЗВ на 2012/2013 год Прыѐм заяваў пачнецца з 3 верасня. Анкеты на ўдзел у праграме чацьвѐртага акадэмічнага года будуць запаўняць як слухачы, якія жадаюць працягваць удзел у ѐй, так і новыя кандыдаты. Сѐлетні адбор будзе складацца з двух этапаў. Спачатку ўсе ахвотныя браць удзел у занятках "Універсітэту Залатога Веку" запоўняць анкеты-заяўкі, а затым адбудзецца некалькі групавых суразмоваў-прэзентацый, па выніках якіх будзе сфармаваны спіс слухачоў УЗВ на 2012/2013 акадэмічны год. У час прэзентацый будуць прадстаўленыя секцыі, якія будуць працаваць у межах УЗВ, прадстаўлена канцэпцыя працы Праграмы, а таксама ўмовы ўдзелу ў ѐй. Расклад прэзентацый- суразмоваў з'явіцца ў пачатку верасня. 2
  • 3. Дадатковую інфармацыю пра набор слухачоў на 2012/2013 акадэмічны год можна атрымаць па тэл. 75-71-72 (грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар"), а таксама (8-029) 284-77-99 (Лана Руднік, кіраўнік Праграмы УЗВ). уверх Прадстаўнікі гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” запрошаныя на сустрэчу Еўрапейскай Федэрацыі сталых студэнтаў Чарговая сустрэча гэтай арганізацыі, у склад якой уваходзяць арганізацыі з розных еўрапейскіх краін, адбудзецца 4-6 кастрычніка ва Ўроцлаве (Польшча). Федэрацыя была створаная ў 1990 г. Яе мэтамі з'яўляюцца пашырэнне доступа сталых людзей да акадэмічнай адукацыі, развіццѐ супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія працуюць у сферы адукацыі сталых. Дэлегацыя УЗВ будзе мець магчымасць пазнаѐміцца з дзейнасцю Федэрацыі, каб у будучым, магчыма, таксама ўступіць у яе шэрагі. уверх «Еўропу ў сакваяжы» прывязуць у Гродна Сустрэчу з такой назвай ладзяць 24 жніўня сябры грамадскага аб'яднання "Ліберальны клуб" сумесна з Friedrich Naumann Foundation, Robert Bosch Foundation, European Academy Berlin і Polish Robert Shuman Foundation. «Еўропа ў сакваяжы» – гэта міжнародны адукацыйны праект беларускіх, нямецкіх і польскіх маладых экспертаў у галіне еўрапейскай палітыкі. Мэтай праекта з'яўляецца азнаямлення беларускай грамадскасці з асноўнымі трэндамі развіцця Еўрапейскага саюза ў XXI cтагоддзі. Праект будзе праходзіць у чатырох беларускіх гарадах – Гродна, Віцебску, Мінску і Брэсце. У рамках праекта маладыя эксперты з розных краін выступяць з прэзентацыямі аб еўрапейскай інтэграцыі, праблемах і перспектывах развіцця Еўрапейскага саюза, адукацыйных праграмах для беларусаў у краінах ЕС. 3
  • 4. Як адзначае адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандр Апейкін (на здымку), гэты праект будзе цікавы гарадзенцам у першую чаргу тым, што яны змогуць атрымаць веды аб Еўрасаюзе ды яго ініцыятывах з першых вуснаў, ад еўрапейскіх экспертаў: “На жаль, зараз беларускія грамадзяне не шмат ведаюць пра канкрэтную дзейнась Еўрапейскага саюза, у тым ліку – скіраваную на Беларусь. Шмат якой інфармацыі пра цікавыя ды карысныя магчымасці для беларусаў увогуле не даходзіць да простых людзей. Асабліва гэтая праблема бачная ў рэгіянальных гарадах. Наш праект накіраваны на тое, каб ліквідаваць гэты недахоп ведаў – каб жыхары Гродна, Віцебску ды Брэсту мелі магчымасць наўпрост паразмаўляць з еўрапейскімі ды айчыннымі экспертамі і даведацца пра ўсе цікавыя для іх аспекты дзейнасці Еўрасаюза”. Цягам мерапрыемства удзельнікі лепш пазнаѐмяцца са зместам праграм «Усходняе партнѐрства», «Дыялог для мадэрнізацыі Беларусі», а таксама шэрагам іншых праграм Еўрапейскага саюза, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі. Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства не патрабуецца. З дакладнай праграмай ды экспертамі можна пазнаѐміцца на сайце “Ліберальнага клуба” Сустрэча пачнецца а 19-й гадзіне ў арт-кавярні “Палітра” (вул. Моладзевая, 1). уверх На ровары ў пошуках Атлантыды Кола раварыстаў-вандроўнікаў, некамерцыйная ініцыятыва краязнаўчых падарожжаў па гістарычнай Гарадзеншчыне й Літве.Так яны пішуць пра сябе ў сацыяльных сетках. Сайт “Твой стыль” зрабіў інтэрв’ю з адным з заснавальнікаў суполкі гарадзенскім журналістам Вітаўтам Парфёненкам. уверх Чатыры праекты з Гарадзеншчыны перамаглі ў конкурсе «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам» Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія» падсумавала вынікі конкурсу «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам», накіраванага на ўмацаванне партнѐрства мясцовых органаў улады і грамадзян праз 4
  • 5. падтрымку дэманстрацыйных рашэнняў у галіне энергетычнай эфектыўнасці. Сярод пераможцаў конкурсу апынуліся - Парэчская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва PBEU-5 "Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне энергіі”; - Азѐрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раѐна - праектная ініцыятыва PBEU-21 "Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій і альтэрнатыўных крыніц энергіі”; - Яслі-сад г.п. Жалудок - праектная ініцыятыва PBEU-15 "Энергазберажэнне ў дзіцячым садку”; - Гімназія г. Шчучына - праектная ініцыятыва PBEU-11 “Энергаэфектыўнасць: ад энэегаэфектыўнага кабінета да практыкі энергазберажэння”. Па матэрыялах eurasia.by уверх Выйшаў першых нумар часопіса, прысвечанага правам чалавека ў Беларусі Першы нумар выдання прысвечаны праблемам свабоды сходаў і справядлівага суда. Наступны выпуск будзе прысвечаны падзеям 19 снежня 2010 г. Рускамоўную і ангельскамоўную версію часопіса «Lawtrend Monitor» можна пагартаць альбо спампаваць па спасылцы http://lawtrend.org/ru/content/about/news/Lawtrend-monitor-1-dostupen- v-elektronnoi-versii/ 5