SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  6
Télécharger pour lire hors ligne
Кантрольны спіс асноўных рысаў горада,
прыязнага да сталых людзей
Гэты кантрольны спіс асноўных рысаў горада, прыязнага да сталых людзей, заснаваны на выніках
праектнай кансультацыі Глабальнага праекта СААЗ “Гарады, прыязныя да сталых людзей” у 33
гарадах у 22 краінах.
Кантрольны спіс з’яўляецца інструмантам для самаацэнкі горада і стварэння дарожнай мапы
прагрэсу. Ён створаны для індывідуальных асобаў і групаў, зацікаўленых у тым, каб іх горад стаў
больш прыязным да сталых людзей. Каб гэты кантрольны спіс быў эфектыўным, самі сталыя людзі
павінны быць заахвочаны як паўнавартасныя партнёры. Пры ацэнцы моцных і слабых бакоў горада,
сталыя людзі здольныя апісаць, як гэты кантрольны ліст дапасуецца да іх уласнага досведу
пазітыўных характарыстык горада і бар’ераў. Яны павінны адыгрываць сваю ролю ў прапановах
зменаў і ва ўкараненні ды маніторынгу паляпшэнняў.
Вулічная прастора і будынкі
Навакольнае асяроддзе
 Горад чысты, у ім выконваюцца рэгуляцыі,
што абмяжоўваюць узровень шуму і
непрыемных пахаў у публічных месцах.
Зялёныя насаджэнні і пешаходныя сцежкі
 У горадзе ёсць добраўпарадкаваныя
бяспечныя зялёныя зоны, з адпаведным
укрыццём ад дажджу і сонца, туалетамі і
месцам для сядзення. Яны лёгка дасяжныя.
 Пешаходныя сцежкі не маюць перашкодаў,
маюць гладкую паверхню, публічныя
туалеты побач, і лёгка дасяжныя.
Месцы для сядзення на свежым паветры
 Даступныя месцы для сядзення на свежым
паветры, асабліва ў парках, на прыпынках
грамадскага транспарту і ў публічных
прасторах. Яны знаходзяцца на раўнамернай
адлегласці адно ад аднаго, добра
дагледжаныя і патралююцца, каб
забяспечыць бяспечны доступ для ўсіх.
Ходнікі
 Ходнікі добра дагледжаныя, гладкія,
аднолькавага ўзроўню па ўсёй даўжыні,
неслізкія і дастаткова шырокія для праезду
інваліднага вазка, з бардзюрамі, што маюць
плаўныя з’езды.
 На ходніках няма ніякіх перашкодаў для
руху (напрыклад, вулічнага гандлю,
прыпаркаваных машынаў, дрэваў, адкідаў ад
сабак, снегу) і пешаходы маюць прыярытэт
руху па іх.
Дарогі
 Дарогі маюць адпаведныя няслізкія,
раўнамерныя па адлегласці паміж сабой
пешаходныя пераходы, якія забяспечваюць
бяспеку пераходу вуліцы.
 Дарогі маюць добра спланаваную структуру,
як напрыклад, астравы бяспекі, эстакады і
падземныя пераходы, якія дазваляюць
пешаходам пераходзіць вялікія дарогі.
 Светлафоры на пераходах даюць
дастатковую для сталых людзей колькасць
часу, каб перайсці дарогу, і маюць
візуальныя і аўдыясігналы.
Транспарт
Даступныя кошты
 Грамадскі транспарт мае кошты, даступныя
для ўсіх сталых людзей.
 Стабільныя і выразна пазначаныя тарыфы на
праезд у грамадскім транспарце.
Надзейнасць і рэгулярнасць
 Грамадскі транспарт надзейны і рэгулярны (у
тым ліку ў начны час і ў выходныя дні).
Транспартныя маршруты
 Грамадскі транспарт забяспечвае
найважнейшыя маршруты для сталых людзей,
такія як бальніцы, медыцынскія цэнтры, паркі,
гандлёвыя цэнтры, банкі і ўстановы для сталых
людзей.
 Усе раёны ў межах горада (уключаючы
прыгарад), а таксама паміж суседнімі
гарадамі добра абслугоўваюцца адэкватнымі і
добра спалучанымі транспартнымі маршрутамі.
 Розныя віды транспарту добра спалучаныя
паміж сабой.
Транспартныя сродкі, прыязныя да сталых
людзей
 Транспартныя сродкі даступныя, з нізкай
падлогай, нізкімі прыступкамі і шырокімі і
высокімі месцамі для сядзення.
 Транспартныя сродкі чыстыя і дагледжаныя.
 Транспартныя сродкі маюць выразную шыльду,
на якой адлюстроўваецца нумар і маршрут
транспартнага сродку.
Спецыялізаваныя паслугі
 Дастатковая колькасць спецыялізаваных
транспартных паслуг, якія даступныя людзям з
інваліднасцю.
Прыярытэт сядзення
 Прыярытэт сядзення прадугледжаны для
сталых людзей і паважаецца іншымі
пасажырамі.
Кіроўцы транспарту
 Кіроўцы ветлівыя, выконваюць правілы
дарожнага руху, спыняюцца на пазначаных
прыпынках, перад тым, як паехаць, чакаюць,
пакуль пасажыры сядуць, і спыняюцца побач з
ходнікам, каб сталым людзям было лягчэй
выходзіць з транспартнага сродку.
Бяспека і камфорт
 Грамадскі транспарт бяспечны ад
злачыннасцяў і не перапоўнены звыш меры.
Транспартныя прыпынкі і вакзалы
 Пазначаныя транспартныя прыпынкі
размешчаныя ў непасрэднай блізкасці ад
дамоў сталых людзей, забяспечаныя месцамі
для сядзення, сховішчам ад дрэннага
надвор’я, чыстыя і бяспечныя, дастаткова
асветленыя.
 Вакзалы даступныя, з пандусамі, эскалатарамі,
ліфтамі, зручнымі платформамі, публічнымі
туалетамі, выразнымі і добра размешчанымі
шыльдамі.
 Транспартныя прыпынкі і вакзалы
лёгкадаступныя і зручна размешчаныя.
 Персанал вакзала ветлівы і гатовы дапамагчы.
Інфармацыя
 Сталым людзям прадастаўляецца інфармацыя
пра тое, як карыстацца грамадскім
транспартам і пра магчымыя даступныя
варыянты транспарту.
 Расклады лёгка чытаюцца і добра даступныя.
 У раскладзе пазначаны маршруты аўтобусаў,
даступных для людзей з інваліднасцю.
Сацыяльны транспарт
 Сацыяльныя транспартныя паслугі, якія
ўключаюць кіроўцаў-валанцёраў і паслугі
трансфераў, гатовыя адвезці сталых людзей на
асобныя мерапрыемствы і месцы.
Таксі
 Таксі маюць даступныя кошты, зніжкі або
субсідаваныя тарыфы, прадугледжаныя для
сталых людзей з нізкім прыбыткам.
 Таксі зручныя і даступныя, з месцам для
інваліднага вазка ці хадункоў.
 Кіроўцы таксі ветлівыя і гатовыя дапамагчы.
Дарогі
 Дарогі знаходзяцца ў добрым стане, шырокія і
добра асветленыя, спраектаваныя належным
чынам, маюць прылады для замядлення руху,
маюць сігналы і ліхтары на скрыжаваннях,
скрыжаванні выразна пазначаныя, вадастокі
закрытыя, шыльды добра бачныя і зручна
размешчаныя.
 Дарожны рух добра рэгулюецца.
 На дарогах няма перашкод, якія могуць
пагаршаць бачнасць на дарозе.
 Правілы дарожнага руху строга выконваюцца і
кіроўцы прытрымліваюцца іх.
Кіраванне аўтамабілем
 Існуюць і прасоўваюцца курсы для
перападрыхтоўкі кіроўцаў у сталым узросце.
Паркоўкі
 Паркоўка мае даступныя кошты.
 Прыярытэтныя парковачныя месцы
прадугледжаны для сталых людзей і
размешчаны каля будынкаў і транспартных
прыпынкаў.
 Прыярытэтныя парковачныя месцы для людзей
з інваліднасцю прадугледжаны каля будынкаў і
транспартных прыпынкаў. Іх выкарыстанне па
прызначэнні кантралюецца.
 Месцы для высадкі і пасадкі сталых людзей і
людзей з інваліднасцю прадугледжаны каля
будынкаў і транспартных прыпынкаў.
Жытло
Даступныя кошты
 Даступныя кошты на жытло для ўсіх сталых
людзей.
Жыццёва неабходныя паслугі
 Жыццёва неабходныя паслугі прадастаўляюцца
па даступных для ўсіх коштах.
Праектаванне жытла
 Дамы выраблены з адпаведных матэрыялаў і
добра спраектаваны.
 У дамах дастаткова прасторы, якая дазваляе
сталым людзям свабодна перасоўвацца.
 Дамы абсталяваны ў адпаведнасці з
прыроднымі ўмовамі (напрыклад, ёсць
неабходнае кандыцыянаванне ці ацяпленне).
 Дамы прыстасаваныя для сталых людзей: з
шырокімі праходамі для інвалідных вазкоў,
абсталяваныя ванныя пакоі, прыбіральні і
кухні.
Адаптаванае жытло
 Жытло адаптаванае для сталых людзей па
меры неабходнасці.
 Адаптаванне жытла мае даступныя кошты
 Абсталяванне для адаптацыі жытла
лёгкадаступнае.
 Існуе магчымасць фінансавай падтрымкі
адаптацыі жытла.
 Існуе добрае разуменне таго, як жытло можа
быць адаптаванае пад патрэбы сталых людзей.
Утрыманне жытла
 Сталым людзям прадастаўляюцца паслугі па
ўтрыманні жытла.
 Існуюць кваліфікаваныя і надзейныя
пастаўшчыкі паслуг па ўтрыманні жытла.
 Дзяржаўнае жытло, арэндаванае жытло і
публічныя прасторы знаходзяцца ў добрым
стане.
Сталенне дома
 Жытло размешчана блізка да месцаў паслуг.
 Існуюць даступныя па коштах паслугі, якія
дазваляюць сталым людзям “сталець дома”.
 Сталыя людзі добра інфармаваныя аб
даступных паслугах, якія дазваляюць ім
сталець дома.
Інтэграцыя ў супольнасць
 Праектаванне жытла спрыяе далейшай
інтэграцыі сталых людзей у грамадства.
Варыянты жытла
 Для сталых людзей, у тым ліку сталых людзей
з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і
інваліднасцю, існуе шэраг адпаведных і
даступных па кошце варыянтаў жытла.
 Сталыя людзі добра праінфармаваныя аб
даступных варыянтах жытла.
 Дастатковая колькасць жытла, прызначанага
для сталых людзей, па даступных коштах
прадстаўляецца ў іх мясцовасці.
 Існуе шэраг адпаведных паслуг, выгод і
мерапрыемстваў у месцах, дзе жывуць сталыя
людзі.
 Жытло для сталых людзей інтэгравана ў
мясцовую супольнасць.
Асяроддзе пражывання
 Жытло не перанаселенае.
 Сталыя людзі адчуваюць сябе камфортна ў
месцы, дзе яны пражываюць
 Жытло не размешчана ў раёнах, схільных да
стыхійных бедстваў.
 Сталыя людзі адчуваюць сябе ў бяспецы ў
месцы, дзе яны пражываюць
 Аказваецца фінансавая дапамога па
забеспячэнню бяспекі жытла.
Удзел у сацыяльным жыцці
Даступнасць мерапрыемстваў
 Месцы правядзення мерапрыемстваў
размешчаныя зручна, даступныя і маюць
добрае транспартнае спалучэнне
 Сталыя людзі маюць магчымасць удзелу ў
мерапрыемстве разам з сябрам або
сацыяльным працаўніком
 Мерапрыемствы праводзяцца ў зручны для
сталых людзей час
 Уваход на мерапрыемствы адкрыты для ўсіх
(напрыклад, не патрабуецца быць сябрам
арганізацыі для ўдзелу ў яе мерапрыемствах),
працэс набыцця квіткоў просты, без вялікай
чаргі
Даступныя кошты
 Мерапрыемствы і мясцовыя святочныя падзеі
даступныя для сталых людзей, без схаваных
альбо дадатковых выдаткаў за ўдзел
(напрыклад, унёсак на транспартныя выдаткі)
 Дзейнасць дабрачынных арганізацый
падтрымліваецца дзяржаўным і прыватным
сектарам, каб захаваць кошт мерапрыемстваў
даступным для сталых людзей.
Разнастайнасць мерапрыемстваў
 Прапаноўваецца шырокі выбар мерапрымстваў,
які дазваляе заангажоўваць розныя групы
сталых людзей з рознымі інтарэсамі
 Мясцовыя мерапрыемствы заахвочваюць да
ўдзелу людзей рознага ўзросту і прадстаўнікоў
розных культур.
Інфраструктура
 Мерапрыемствы з удзелам сталых людзей
ладзяцца ў разнастайных публічных месцах,
такіх як дамы адпачынку і культуры, школы,
бібліятэкі, культурныя цэнтры, паркі.
 Даступныя і абсталяваныя грамадскія аб’екты
заахвочваюць удзел людзей з інваліднасцю і
людзей, якім неабходны дагляд.
Распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы
 Прадастаўляецца поўная інфармацыя пра
мерапрыемства, у тым ліку пра даступнасць
аб'ектаў і варыянты транспарту для сталых
людзей.
Вырашэнне праблемы сацыяльнай ізаляцыі
 Дасылаюцца асабістыя запрашэнні для
прасоўвання дзейнасці і заахвочвання да
ўдзелу.
 На мерапрыемства лёгка трапіць і для ўдзелу
не патрабуецца валодаць спецыфічнымі
навыкамі (у тым ліку пісьменнасцю)
 Чалец клуба, які больш не наведвае
мерапрыемствы, працягвае атрымліваць
запрашэнні па пошце і тэлефоне, пакуль сам
не адмовіцца ад атрымання навінаў.
 Арганізацыі намагаюцца заангажоўваць у
дзейнасць адзінокіх сталых людзей праз
тэлефонныя званкі ці асабістыя візіты.
Спрыянне сацыяльнай інтэграцыі
 Спрыянне сумеснаму і шматмэтаваму
выкарыстанню грамадскіх аб’ектаў людзьмі
рознага ўзросту і з рознымі інтарэсамі для
паляпшэння ўзаемадзення паміж рознымі
групамі насельніцтва.
 Мясцовыя сустрэчы і мерапрыемствы
спрыяюць знаёмству і ўзаемадзеянню жыхароў
розных раёнаў.
Павага і сацыяльная ўключанасць
Паважлівае ды інклюзіўнае абслугоўванне
 Сталыя людзі рэгулярна ўдзельнічаюць у
абмеркаваннях па ўдасканаленні сферы
паслугаў для сталых людзей камерцыйнымі,
дзяржаўнымі і валанцёрскімі арганізацыямі
 Дзяржаўны і камерцыйны сектар прапануюць
паслугі і прадукты, адаптаваныя да патрэбаў і
пажаданняў сталых людзей.
 У сферы паслугаў працуе ветлівы і чулы
персанал, навучаны ўзаемадзейнічаць са
сталымі людзьмі.
Публічны вобраз сталення
 Вобраз сталых людзей транслюецца ў сродках
масавай інфармацыі станоўча і без
стэрэатыпаў
Узаемадзеянне ў сям’і і міжпакаленчыя сувязі
 Публічныя мерапрыемствы і дзейнасць
арганізуюцца з улікам патрэбаў і пажаданняў
розных узроставых груп насельніцтва для
магчымасці прыцягнення прадстаўнікоў розных
пакаленняў.
 Сталыя людзі ўключаныя ў публічныя
мерапрыемствы, арганізаваныя для сем’яў.
 Рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы,
накіраваныя на ўзаемадзеянне і абмен паміж
пакаленнямі.
Грамадзянская адукацыя
 Адукацыя ў галіне сталення і сталых людзей
уключаная ў праграму пачатковых і сярэдніх
школаў.
 Сталыя людзі актыўна і рэгулярна
ўдзельнічаюць у мерапрыемствах мясцовых
школаў разам з дзецьмі і настаўнікамі.
 Сталым людзям прапануюць магчымасці
падзяліцца сваімі ведамі, уменнямі і досведам
з іншымі пакаленнямі.
Уключанасць у жыццё супольнасці
 Сталыя людзі ўплываюць на прыняццё
рашэнняў, якія іх тычацца.
 Сталыя людзі атрымліваюць прызнанне
грамадства як за мінулыя, так і за цяперашнія
дасягненні і ўнёсак у жыццё грамадства.
 Дзейнасць супольнасці па ўмацаванні сувязей і
падтрымкі паміж жыхарамі адбываецца з
прыцягненнем сталых людзей у якасці
кансультантаў і экспертаў.
Эканамічная ўключанасць
 Сталыя людзі, якія знаходзяцца ў
неспрыяльным эканамічным становішчы,
маюць доступ да дзяржаўных, дабраахвотных і
прыватных паслугаў і мерапрыемстваў.
Грамадзянскі ўдзел і занятасць
Магчымасці для валанцёрства
 Існуе мноства варыянтаў ўдзелу для
валанцёраў сталага ўзросту.
 Валанцёрскія арганізацыі добра развіты, з
інфраструктурай, навучальнымі праграмамі і
дапамогай валанцёраў.
 Веды і інтарэсы валанцёраў дапасуюцца да
вакансій (напрыклад, праз рэгістр або базу
дадзеных).
 Валанцёры атрымліваюць падтрымку ў працы,
напрыклад, ім прадастаўляецца дапамога з
транспартам або пакрываецца кошт паркінга.
Магчымасці для занятасці
 Існуе цэлы шэраг магчымасцяў для працы
людзей у сталым узросце.
 Палітыка і заканадаўства прадухіляюць
дыскрымінацыю па ўзросце.
 Выхад на пенсію - гэта выбар, а не абавязак.
 Існуюць гнуткія магчымасці, з варыянтамі
няпоўнай або сезоннай занятасці для сталых
людзей.
 Існуюць праграмы занятасці і агенцтвы для
сталых працаўнікоў.
 Арганізацыі супрацоўнікаў (напрыклад,
прафсаюзы) падтрымліваюць гнуткія
варыянты, такія як няпоўны працоўны дзень і
валанцёрскую працу, каб забяспечыць большы
дзел сталых працаўнікоў.
 Працадаўцы заахвочваюцца да прыняцця на
працу і ўтрымання працаўнікоў сталага
ўзросту.
Навучанне
 Для сталых працаўнікоў прадастаўляецца
навучанне па магчымасцях занятасці пасля
выхаду на пенсію.
 Магчымасці перанавучання, такія як навучанне
новым тэхналогіям, даступныя для сталых
работнікаў.
 Добраахвотныя арганізацыі праводзяць
навучанне на пасады ў сваіх арганізацыях.
Даступнасць
 Магчымасці валанцёрскай і аплочваемай працы
вядомыя і актыўна прасоўваюцца.
 Даступны публічны транспарт да месца працы.
 Працоўныя месцы адаптаваны для
задавальнення патрэбаў людзей з
інваліднасцю.
 З працаўніка не бярэцца плата за ўдзел у
аплочваемай або валанцёрскай працы.
 Падтрымка арганізацый (напрыклад,
фінансаванне або скарачэнне страхавых
выдаткаў), якія наймаюць навучаюці і
ўтрымліваюць на працы сталых валанцёраў.
Грамадзянскі ўдзел
 Кансультацыйныя рады, рады арганізацый і
іншыя органы самакіравання ўключаюць у сваю
дзейнасць сталых людзей.
 Існуе падтрымка, якая дазваляе сталым
людзям удзельнічаць у сходах і грамадзянскіх
мерапрыемствах, напрыклад, зарэзерваваныя
месцы для сядзення, падтрымка людзей з
інваліднасцю, дадатковая падтрымка для
людзей з парушэннямі слыху, дадатковы
транспарт.
 Законы, праграмы і планы для сталых людзей
уключаюць унёсак сталых людзей.
 Сталыя людзі актыўна заахвочваюцца да
ўдзелу.
Ацэнены ўнёсак
 Сталых людзей паважаюць, іх унёсак цэніцца ў
грамадстве.
 Працадаўцы і арганізацыі адчувальныя да
патрэбаў сталых працаўнікоў.
 Перавагі найму сталых працаўнікоў
прасоўваюцца сярод працадаўцаў.
Прадпрымальніцтва
 Існуе падтрымка сталых прадпрымальнікаў і
магчымасці для індывідуальнага
прадпрымальніцтва (напрыклад, кірмашы для
продажу фермерскай прадукцыі і самаробных
тавараў, трэнінгі для малага бізнесу, мікра-
фінансаванне для сталых людзей).
 Інфармацыя для падтрымкі малых і хатніх
бізнесаў існуе ва ўсіх фарматах, якія пасавалі
б для сталых людзей.
Аплата працы
 Сталыя працаўнікі атрымліваюць справядлівую
плату за сваю працу.
 Валанцёрам аплочваюцца выдаткі, вытрачаныя
падчас валанцёрства.
 Заробак сталых людзей не вылічваецца з іх
пенсій або іншых формаў сацыяльнай
падрымкі, якія яны атрымліваюць.
Зносіны і інфармацыя
Сістэма інфармавання
 Базавая, універсальная камунікацыйная
сістэма пісьмовых і тэле-радыё СМІ і тэлефаніі
даступная кожнаму жыхару.
 Рэгулярны і надзейны распаўсюд інфармацыі
забяспечваецца дзяржаўнымі ці грамадскімі
арганізацыямі.
 Інфармацыя распаўсюджваецца такім чынам,
каб ахапіць сталых людзей блізка да іх дамоў і
месцаў іх штодзённых актыўнасцяў.
 Распаўсюд інфармацыі каардынуецца
даступнай публічнай службай, дзейнасць якой
шырока асвятляецца - існуе адзіны
інфармацыйны цэнтр.
 Рэгулярныя інфармацыя перадачы, якія
прадстаўляюць інтарэс для сталых людзей,
прапануюцца як у звычайных, так і ў вузка
спецыялізаваных СМІ.
Вусныя зносіны
 Даступная вусная камунікацыя з’яўляеца
найбольш прыярытэтнай для сталых людзей,
напрыклад праз публічныя сустрэчы,
супольную сяброўскую камунікацыю з людзьмі
ў цэнтрах, клубах і праз сродкі масавай
інфармацыі, а таксама праз асоб, адказных за
распаўсюд інфармацыі.
 Людзі, якія знаходзяцца пад пагрозай
сацыяльнай ізаляцыі, атрымліваюць
інфармацыю ад давераных асоб, з якімі яны
могуць узаемадзейнічаць, такіх як валанцёры і
працаўнікі сацыяльных службаў, цырульнікі,
вахцёры ці апекуны.
 Прадстаўнікі дзяржаўных службаў і прыватных
бізнесаў прадастаўляюць індывідуальнае
абслугоўванне па запыце.
Друкаваная інфармацыя
 Друкаваная інфармацыя, у тым ліку афіцыйныя
формы, тэлевізійныя надпісы і тэкст на
візуальных дысплеях, павінна быць напісана
вялікімі літарамі, асноўныя ідэі паказаны
выразнымі загалоўкамі і тлустым шрыфтам.
Простая мова
 У друку і вуснай камунікацыі
выкарыстоўваюцца кароткія зразумелыя сказы
з простымі і знаёмымі словамі.
Аўтаматызаваная сувязь і абсталяванне
 Службы аўтаадказнікаў даюць інструкцыі
павольна і выразна, паведамляюць абанентам
аб тым, як пачуць паведамленне паўторна.
 Карыстальнікі маюць магчымасць гаварыць з
рэальным чалавекам ці пакінуць паведамленне
для таго, каб хтосьці ператэлефанаваў.
 Электроннае абсталяванне такое як мабільныя
тэлефоны, радыёпрымачы, тэлевізары,
банкаматы і інфакіёскі маюць вялікія кнопкі і
надпісы.
 Панэль дысплея банкаўскіх, паштовых і іншых
аўтаматаў добра асветлена і можа быць
даступная людзям рознага росту.
Кампутары і інтэрнэт
 У публічных месцах, такіх як урадавыя
ўстановы, грамадскія цэнтры і бібліятэкі, існуе
адкрыты доступ да кампутараў і інтэрнэту
бясплатна або па мінімальным кошце.
 Даступныя адмысловыя інструкцыі і
індывідуальная дапамога для карыстальнікаў.
Падтрымка супольнасці і ахова здароўя
Даступнасць паслугаў
 Медыцынскія і сацыяльныя паслугі добра
размеркаваны па ўсім горадзе, зручна
суразмешчаны і лёгка дасягнутыя ўсімі відамі
транспарту
 Адмысловыя інстытуцыі, такія як дамы
састарэлых і цэнтры дзённага знаходжання
размешчаны блізка да паслуг і жылых раёнаў,
каб жыхары гэтых установаў былі інтэграваныя
ў сваю супольнасць.
 Будынкі цэнтраў паслуг бяспечныя і цалкам
даступныя для людзей з інваліднасцю.
 Сталым людзям прадастаўляецца зразумелая і
даступная інфармацыя аб медыцынскіх і
сацыяльных паслугах.
 Аказанне індывідуальных паслуг каардынуецца
і адбываецца з мінімумам бюракратыі.
 Адміністрацыйны і абслугоўваючы персанал
ставіцца да сталых людзей з павагай і
чуласцю.
 Эканамічныя бар’еры, якія перашкаджаюць
доступу да паслуг аховы здароўя і падтрымкі
супольнасці, мінімальныя.
 Існуе адэкватны доступ да адмаслова
прызначаных месцаў пахавання.
Прапановы паслуг
 Існуе адэкватны шэраг медыцынскіх паслуг і
падтрымкі супольнасці для прасоўвання
здаровага ладу жыцця, захавання і аднаўлення
здароўя.
 Прапанаваныя паслугі хатняга догляду
ўключаюць у сябе медыцынскія паслугі,
індывідуальны догляд і вядзенне хатняй
гаспадаркі.
 Прапанаваныя медыцынскія і сацыяльныя
паслугі задавальняюць патрэбы і інтарэсы
сталых людзей.
 Спецыялісты маюць адпаведныя навыкі і
падрыхтоўку для эфектыўных зносінаў і
абслугоўвання сталых людзей.
Валанцёрская падтрымка
 Валанцёры ўсіх узростаў заахвочаны і
падтрымліваюцца ў аказанні дапамогі
шырокага спектру сталым людзям у розных
сферах медыцынскіх і грамадскіх паслугаў.
Неадкладная медыцынская дапамога і план
дзейнасці ў надзвычайных сітуацыях
 Аварыйнае планаванне ўключае ў сябе сталых
людзей, прымаючы да ўвагі іх патрэбы і
магчымасці ў працэсе падрыхтоўкі і рэагавання
на надзвычайныя сітуацыі.

Contenu connexe

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

Plus de Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" (20)

HrodnaYouthHub
HrodnaYouthHubHrodnaYouthHub
HrodnaYouthHub
 
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...Планирование и проведение программ в сфере гражданского  образования. Пособие...
Планирование и проведение программ в сфере гражданского образования. Пособие...
 
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
Папярэдняя праграма Беларуска-Нямецкага Форума НГА PRodvizhenie-2019
 
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
Валанцёрства і іншыя формы актывізацыі сталых людзей: практыка арганізацый-уд...
 
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
ПОМНЯ НАПЕРЕД РОЛЬ ГЕРОГОГИКИ И КУЛЬТУРЫ В РЕСУРСНО-ОРИЕНТИРОВАННОЙ БИОГРАФИЧ...
 
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ  В СРЕДСТВАХ М...
ЭФФЕКТИВНОЕ ОСВЕЩЕНИЕ ВОПРОСОВ ПРОТИВОДЕЙСТВИЯ ТОРГОВЛЕ ЛЮДЬМИ В СРЕДСТВАХ М...
 
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для сексаСексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
Сексуальность в золотом возрасте или...не слишком старые для секса
 
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими ХолокостИндивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
Индивидуальная и групповая работа психолога с пережившими Холокост
 
Remembering-Forward
Remembering-ForwardRemembering-Forward
Remembering-Forward
 
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, ГерманияСовет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
Совет пожилых людей г. Арнсберг, Германия
 
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людейСтимулирование бизнес-активности пожилых людей
Стимулирование бизнес-активности пожилых людей
 
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
Арнсберг - город для всех поколений. Старение в будущем: сформируем условия в...
 
Отношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старости
Отношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старостиОтношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старости
Отношение населения к людям пожилого возраста и восприятие феномена старости
 
Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...
Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...
Роль и образ пожилого человека в современном белорусском обществе: взгляд люд...
 
Программа мероприятий по разгрузке родственников, ухаживающих за своими близкими
Программа мероприятий по разгрузке родственников, ухаживающих за своими близкимиПрограмма мероприятий по разгрузке родственников, ухаживающих за своими близкими
Программа мероприятий по разгрузке родственников, ухаживающих за своими близкими
 
Особенности потребностей тех, кому за...
Особенности потребностей тех, кому за...Особенности потребностей тех, кому за...
Особенности потребностей тех, кому за...
 
Программа «Место встречи: диалог»: 10 лет реализации в Беларуси
Программа «Место встречи: диалог»: 10 лет реализации в БеларусиПрограмма «Место встречи: диалог»: 10 лет реализации в Беларуси
Программа «Место встречи: диалог»: 10 лет реализации в Беларуси
 
Как сделать, чтобы голос пожилых людей был услышан: опыт гражданского обществ...
Как сделать, чтобы голос пожилых людей был услышан: опыт гражданского обществ...Как сделать, чтобы голос пожилых людей был услышан: опыт гражданского обществ...
Как сделать, чтобы голос пожилых людей был услышан: опыт гражданского обществ...
 
Потребности, интересы и качество жизни людей пожилого и старшего возраста (55...
Потребности, интересы и качество жизни людей пожилого и старшего возраста (55...Потребности, интересы и качество жизни людей пожилого и старшего возраста (55...
Потребности, интересы и качество жизни людей пожилого и старшего возраста (55...
 
Освещение противодействия торговле людьми и незаконной миграции
Освещение противодействия торговле людьми и незаконной миграцииОсвещение противодействия торговле людьми и незаконной миграции
Освещение противодействия торговле людьми и незаконной миграции
 

Кантрольны спіс асноўных рысаў горада, прыязнага да сталых людзей

  • 1. Кантрольны спіс асноўных рысаў горада, прыязнага да сталых людзей Гэты кантрольны спіс асноўных рысаў горада, прыязнага да сталых людзей, заснаваны на выніках праектнай кансультацыі Глабальнага праекта СААЗ “Гарады, прыязныя да сталых людзей” у 33 гарадах у 22 краінах. Кантрольны спіс з’яўляецца інструмантам для самаацэнкі горада і стварэння дарожнай мапы прагрэсу. Ён створаны для індывідуальных асобаў і групаў, зацікаўленых у тым, каб іх горад стаў больш прыязным да сталых людзей. Каб гэты кантрольны спіс быў эфектыўным, самі сталыя людзі павінны быць заахвочаны як паўнавартасныя партнёры. Пры ацэнцы моцных і слабых бакоў горада, сталыя людзі здольныя апісаць, як гэты кантрольны ліст дапасуецца да іх уласнага досведу пазітыўных характарыстык горада і бар’ераў. Яны павінны адыгрываць сваю ролю ў прапановах зменаў і ва ўкараненні ды маніторынгу паляпшэнняў. Вулічная прастора і будынкі Навакольнае асяроддзе  Горад чысты, у ім выконваюцца рэгуляцыі, што абмяжоўваюць узровень шуму і непрыемных пахаў у публічных месцах. Зялёныя насаджэнні і пешаходныя сцежкі  У горадзе ёсць добраўпарадкаваныя бяспечныя зялёныя зоны, з адпаведным укрыццём ад дажджу і сонца, туалетамі і месцам для сядзення. Яны лёгка дасяжныя.  Пешаходныя сцежкі не маюць перашкодаў, маюць гладкую паверхню, публічныя туалеты побач, і лёгка дасяжныя. Месцы для сядзення на свежым паветры  Даступныя месцы для сядзення на свежым паветры, асабліва ў парках, на прыпынках грамадскага транспарту і ў публічных прасторах. Яны знаходзяцца на раўнамернай адлегласці адно ад аднаго, добра дагледжаныя і патралююцца, каб забяспечыць бяспечны доступ для ўсіх. Ходнікі  Ходнікі добра дагледжаныя, гладкія, аднолькавага ўзроўню па ўсёй даўжыні, неслізкія і дастаткова шырокія для праезду інваліднага вазка, з бардзюрамі, што маюць плаўныя з’езды.  На ходніках няма ніякіх перашкодаў для руху (напрыклад, вулічнага гандлю, прыпаркаваных машынаў, дрэваў, адкідаў ад сабак, снегу) і пешаходы маюць прыярытэт руху па іх. Дарогі  Дарогі маюць адпаведныя няслізкія, раўнамерныя па адлегласці паміж сабой пешаходныя пераходы, якія забяспечваюць бяспеку пераходу вуліцы.  Дарогі маюць добра спланаваную структуру, як напрыклад, астравы бяспекі, эстакады і падземныя пераходы, якія дазваляюць пешаходам пераходзіць вялікія дарогі.  Светлафоры на пераходах даюць дастатковую для сталых людзей колькасць часу, каб перайсці дарогу, і маюць візуальныя і аўдыясігналы. Транспарт Даступныя кошты  Грамадскі транспарт мае кошты, даступныя для ўсіх сталых людзей.  Стабільныя і выразна пазначаныя тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Надзейнасць і рэгулярнасць  Грамадскі транспарт надзейны і рэгулярны (у тым ліку ў начны час і ў выходныя дні). Транспартныя маршруты  Грамадскі транспарт забяспечвае найважнейшыя маршруты для сталых людзей, такія як бальніцы, медыцынскія цэнтры, паркі, гандлёвыя цэнтры, банкі і ўстановы для сталых людзей.  Усе раёны ў межах горада (уключаючы прыгарад), а таксама паміж суседнімі гарадамі добра абслугоўваюцца адэкватнымі і добра спалучанымі транспартнымі маршрутамі.  Розныя віды транспарту добра спалучаныя паміж сабой.
  • 2. Транспартныя сродкі, прыязныя да сталых людзей  Транспартныя сродкі даступныя, з нізкай падлогай, нізкімі прыступкамі і шырокімі і высокімі месцамі для сядзення.  Транспартныя сродкі чыстыя і дагледжаныя.  Транспартныя сродкі маюць выразную шыльду, на якой адлюстроўваецца нумар і маршрут транспартнага сродку. Спецыялізаваныя паслугі  Дастатковая колькасць спецыялізаваных транспартных паслуг, якія даступныя людзям з інваліднасцю. Прыярытэт сядзення  Прыярытэт сядзення прадугледжаны для сталых людзей і паважаецца іншымі пасажырамі. Кіроўцы транспарту  Кіроўцы ветлівыя, выконваюць правілы дарожнага руху, спыняюцца на пазначаных прыпынках, перад тым, як паехаць, чакаюць, пакуль пасажыры сядуць, і спыняюцца побач з ходнікам, каб сталым людзям было лягчэй выходзіць з транспартнага сродку. Бяспека і камфорт  Грамадскі транспарт бяспечны ад злачыннасцяў і не перапоўнены звыш меры. Транспартныя прыпынкі і вакзалы  Пазначаныя транспартныя прыпынкі размешчаныя ў непасрэднай блізкасці ад дамоў сталых людзей, забяспечаныя месцамі для сядзення, сховішчам ад дрэннага надвор’я, чыстыя і бяспечныя, дастаткова асветленыя.  Вакзалы даступныя, з пандусамі, эскалатарамі, ліфтамі, зручнымі платформамі, публічнымі туалетамі, выразнымі і добра размешчанымі шыльдамі.  Транспартныя прыпынкі і вакзалы лёгкадаступныя і зручна размешчаныя.  Персанал вакзала ветлівы і гатовы дапамагчы. Інфармацыя  Сталым людзям прадастаўляецца інфармацыя пра тое, як карыстацца грамадскім транспартам і пра магчымыя даступныя варыянты транспарту.  Расклады лёгка чытаюцца і добра даступныя.  У раскладзе пазначаны маршруты аўтобусаў, даступных для людзей з інваліднасцю. Сацыяльны транспарт  Сацыяльныя транспартныя паслугі, якія ўключаюць кіроўцаў-валанцёраў і паслугі трансфераў, гатовыя адвезці сталых людзей на асобныя мерапрыемствы і месцы. Таксі  Таксі маюць даступныя кошты, зніжкі або субсідаваныя тарыфы, прадугледжаныя для сталых людзей з нізкім прыбыткам.  Таксі зручныя і даступныя, з месцам для інваліднага вазка ці хадункоў.  Кіроўцы таксі ветлівыя і гатовыя дапамагчы. Дарогі  Дарогі знаходзяцца ў добрым стане, шырокія і добра асветленыя, спраектаваныя належным чынам, маюць прылады для замядлення руху, маюць сігналы і ліхтары на скрыжаваннях, скрыжаванні выразна пазначаныя, вадастокі закрытыя, шыльды добра бачныя і зручна размешчаныя.  Дарожны рух добра рэгулюецца.  На дарогах няма перашкод, якія могуць пагаршаць бачнасць на дарозе.  Правілы дарожнага руху строга выконваюцца і кіроўцы прытрымліваюцца іх. Кіраванне аўтамабілем  Існуюць і прасоўваюцца курсы для перападрыхтоўкі кіроўцаў у сталым узросце. Паркоўкі  Паркоўка мае даступныя кошты.  Прыярытэтныя парковачныя месцы прадугледжаны для сталых людзей і размешчаны каля будынкаў і транспартных прыпынкаў.  Прыярытэтныя парковачныя месцы для людзей з інваліднасцю прадугледжаны каля будынкаў і транспартных прыпынкаў. Іх выкарыстанне па прызначэнні кантралюецца.  Месцы для высадкі і пасадкі сталых людзей і людзей з інваліднасцю прадугледжаны каля будынкаў і транспартных прыпынкаў. Жытло Даступныя кошты  Даступныя кошты на жытло для ўсіх сталых людзей. Жыццёва неабходныя паслугі  Жыццёва неабходныя паслугі прадастаўляюцца па даступных для ўсіх коштах. Праектаванне жытла  Дамы выраблены з адпаведных матэрыялаў і добра спраектаваны.  У дамах дастаткова прасторы, якая дазваляе сталым людзям свабодна перасоўвацца.  Дамы абсталяваны ў адпаведнасці з прыроднымі ўмовамі (напрыклад, ёсць неабходнае кандыцыянаванне ці ацяпленне).
  • 3.  Дамы прыстасаваныя для сталых людзей: з шырокімі праходамі для інвалідных вазкоў, абсталяваныя ванныя пакоі, прыбіральні і кухні. Адаптаванае жытло  Жытло адаптаванае для сталых людзей па меры неабходнасці.  Адаптаванне жытла мае даступныя кошты  Абсталяванне для адаптацыі жытла лёгкадаступнае.  Існуе магчымасць фінансавай падтрымкі адаптацыі жытла.  Існуе добрае разуменне таго, як жытло можа быць адаптаванае пад патрэбы сталых людзей. Утрыманне жытла  Сталым людзям прадастаўляюцца паслугі па ўтрыманні жытла.  Існуюць кваліфікаваныя і надзейныя пастаўшчыкі паслуг па ўтрыманні жытла.  Дзяржаўнае жытло, арэндаванае жытло і публічныя прасторы знаходзяцца ў добрым стане. Сталенне дома  Жытло размешчана блізка да месцаў паслуг.  Існуюць даступныя па коштах паслугі, якія дазваляюць сталым людзям “сталець дома”.  Сталыя людзі добра інфармаваныя аб даступных паслугах, якія дазваляюць ім сталець дома. Інтэграцыя ў супольнасць  Праектаванне жытла спрыяе далейшай інтэграцыі сталых людзей у грамадства. Варыянты жытла  Для сталых людзей, у тым ліку сталых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і інваліднасцю, існуе шэраг адпаведных і даступных па кошце варыянтаў жытла.  Сталыя людзі добра праінфармаваныя аб даступных варыянтах жытла.  Дастатковая колькасць жытла, прызначанага для сталых людзей, па даступных коштах прадстаўляецца ў іх мясцовасці.  Існуе шэраг адпаведных паслуг, выгод і мерапрыемстваў у месцах, дзе жывуць сталыя людзі.  Жытло для сталых людзей інтэгравана ў мясцовую супольнасць. Асяроддзе пражывання  Жытло не перанаселенае.  Сталыя людзі адчуваюць сябе камфортна ў месцы, дзе яны пражываюць  Жытло не размешчана ў раёнах, схільных да стыхійных бедстваў.  Сталыя людзі адчуваюць сябе ў бяспецы ў месцы, дзе яны пражываюць  Аказваецца фінансавая дапамога па забеспячэнню бяспекі жытла. Удзел у сацыяльным жыцці Даступнасць мерапрыемстваў  Месцы правядзення мерапрыемстваў размешчаныя зручна, даступныя і маюць добрае транспартнае спалучэнне  Сталыя людзі маюць магчымасць удзелу ў мерапрыемстве разам з сябрам або сацыяльным працаўніком  Мерапрыемствы праводзяцца ў зручны для сталых людзей час  Уваход на мерапрыемствы адкрыты для ўсіх (напрыклад, не патрабуецца быць сябрам арганізацыі для ўдзелу ў яе мерапрыемствах), працэс набыцця квіткоў просты, без вялікай чаргі Даступныя кошты  Мерапрыемствы і мясцовыя святочныя падзеі даступныя для сталых людзей, без схаваных альбо дадатковых выдаткаў за ўдзел (напрыклад, унёсак на транспартныя выдаткі)  Дзейнасць дабрачынных арганізацый падтрымліваецца дзяржаўным і прыватным сектарам, каб захаваць кошт мерапрыемстваў даступным для сталых людзей. Разнастайнасць мерапрыемстваў  Прапаноўваецца шырокі выбар мерапрымстваў, які дазваляе заангажоўваць розныя групы сталых людзей з рознымі інтарэсамі  Мясцовыя мерапрыемствы заахвочваюць да ўдзелу людзей рознага ўзросту і прадстаўнікоў розных культур. Інфраструктура  Мерапрыемствы з удзелам сталых людзей ладзяцца ў разнастайных публічных месцах, такіх як дамы адпачынку і культуры, школы, бібліятэкі, культурныя цэнтры, паркі.  Даступныя і абсталяваныя грамадскія аб’екты заахвочваюць удзел людзей з інваліднасцю і людзей, якім неабходны дагляд. Распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы  Прадастаўляецца поўная інфармацыя пра мерапрыемства, у тым ліку пра даступнасць аб'ектаў і варыянты транспарту для сталых людзей. Вырашэнне праблемы сацыяльнай ізаляцыі  Дасылаюцца асабістыя запрашэнні для прасоўвання дзейнасці і заахвочвання да ўдзелу.
  • 4.  На мерапрыемства лёгка трапіць і для ўдзелу не патрабуецца валодаць спецыфічнымі навыкамі (у тым ліку пісьменнасцю)  Чалец клуба, які больш не наведвае мерапрыемствы, працягвае атрымліваць запрашэнні па пошце і тэлефоне, пакуль сам не адмовіцца ад атрымання навінаў.  Арганізацыі намагаюцца заангажоўваць у дзейнасць адзінокіх сталых людзей праз тэлефонныя званкі ці асабістыя візіты. Спрыянне сацыяльнай інтэграцыі  Спрыянне сумеснаму і шматмэтаваму выкарыстанню грамадскіх аб’ектаў людзьмі рознага ўзросту і з рознымі інтарэсамі для паляпшэння ўзаемадзення паміж рознымі групамі насельніцтва.  Мясцовыя сустрэчы і мерапрыемствы спрыяюць знаёмству і ўзаемадзеянню жыхароў розных раёнаў. Павага і сацыяльная ўключанасць Паважлівае ды інклюзіўнае абслугоўванне  Сталыя людзі рэгулярна ўдзельнічаюць у абмеркаваннях па ўдасканаленні сферы паслугаў для сталых людзей камерцыйнымі, дзяржаўнымі і валанцёрскімі арганізацыямі  Дзяржаўны і камерцыйны сектар прапануюць паслугі і прадукты, адаптаваныя да патрэбаў і пажаданняў сталых людзей.  У сферы паслугаў працуе ветлівы і чулы персанал, навучаны ўзаемадзейнічаць са сталымі людзьмі. Публічны вобраз сталення  Вобраз сталых людзей транслюецца ў сродках масавай інфармацыі станоўча і без стэрэатыпаў Узаемадзеянне ў сям’і і міжпакаленчыя сувязі  Публічныя мерапрыемствы і дзейнасць арганізуюцца з улікам патрэбаў і пажаданняў розных узроставых груп насельніцтва для магчымасці прыцягнення прадстаўнікоў розных пакаленняў.  Сталыя людзі ўключаныя ў публічныя мерапрыемствы, арганізаваныя для сем’яў.  Рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўзаемадзеянне і абмен паміж пакаленнямі. Грамадзянская адукацыя  Адукацыя ў галіне сталення і сталых людзей уключаная ў праграму пачатковых і сярэдніх школаў.  Сталыя людзі актыўна і рэгулярна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах мясцовых школаў разам з дзецьмі і настаўнікамі.  Сталым людзям прапануюць магчымасці падзяліцца сваімі ведамі, уменнямі і досведам з іншымі пакаленнямі. Уключанасць у жыццё супольнасці  Сталыя людзі ўплываюць на прыняццё рашэнняў, якія іх тычацца.  Сталыя людзі атрымліваюць прызнанне грамадства як за мінулыя, так і за цяперашнія дасягненні і ўнёсак у жыццё грамадства.  Дзейнасць супольнасці па ўмацаванні сувязей і падтрымкі паміж жыхарамі адбываецца з прыцягненнем сталых людзей у якасці кансультантаў і экспертаў. Эканамічная ўключанасць  Сталыя людзі, якія знаходзяцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы, маюць доступ да дзяржаўных, дабраахвотных і прыватных паслугаў і мерапрыемстваў. Грамадзянскі ўдзел і занятасць Магчымасці для валанцёрства  Існуе мноства варыянтаў ўдзелу для валанцёраў сталага ўзросту.  Валанцёрскія арганізацыі добра развіты, з інфраструктурай, навучальнымі праграмамі і дапамогай валанцёраў.  Веды і інтарэсы валанцёраў дапасуюцца да вакансій (напрыклад, праз рэгістр або базу дадзеных).  Валанцёры атрымліваюць падтрымку ў працы, напрыклад, ім прадастаўляецца дапамога з транспартам або пакрываецца кошт паркінга. Магчымасці для занятасці  Існуе цэлы шэраг магчымасцяў для працы людзей у сталым узросце.  Палітыка і заканадаўства прадухіляюць дыскрымінацыю па ўзросце.  Выхад на пенсію - гэта выбар, а не абавязак.  Існуюць гнуткія магчымасці, з варыянтамі няпоўнай або сезоннай занятасці для сталых людзей.  Існуюць праграмы занятасці і агенцтвы для сталых працаўнікоў.  Арганізацыі супрацоўнікаў (напрыклад, прафсаюзы) падтрымліваюць гнуткія варыянты, такія як няпоўны працоўны дзень і валанцёрскую працу, каб забяспечыць большы дзел сталых працаўнікоў.  Працадаўцы заахвочваюцца да прыняцця на працу і ўтрымання працаўнікоў сталага ўзросту.
  • 5. Навучанне  Для сталых працаўнікоў прадастаўляецца навучанне па магчымасцях занятасці пасля выхаду на пенсію.  Магчымасці перанавучання, такія як навучанне новым тэхналогіям, даступныя для сталых работнікаў.  Добраахвотныя арганізацыі праводзяць навучанне на пасады ў сваіх арганізацыях. Даступнасць  Магчымасці валанцёрскай і аплочваемай працы вядомыя і актыўна прасоўваюцца.  Даступны публічны транспарт да месца працы.  Працоўныя месцы адаптаваны для задавальнення патрэбаў людзей з інваліднасцю.  З працаўніка не бярэцца плата за ўдзел у аплочваемай або валанцёрскай працы.  Падтрымка арганізацый (напрыклад, фінансаванне або скарачэнне страхавых выдаткаў), якія наймаюць навучаюці і ўтрымліваюць на працы сталых валанцёраў. Грамадзянскі ўдзел  Кансультацыйныя рады, рады арганізацый і іншыя органы самакіравання ўключаюць у сваю дзейнасць сталых людзей.  Існуе падтрымка, якая дазваляе сталым людзям удзельнічаць у сходах і грамадзянскіх мерапрыемствах, напрыклад, зарэзерваваныя месцы для сядзення, падтрымка людзей з інваліднасцю, дадатковая падтрымка для людзей з парушэннямі слыху, дадатковы транспарт.  Законы, праграмы і планы для сталых людзей уключаюць унёсак сталых людзей.  Сталыя людзі актыўна заахвочваюцца да ўдзелу. Ацэнены ўнёсак  Сталых людзей паважаюць, іх унёсак цэніцца ў грамадстве.  Працадаўцы і арганізацыі адчувальныя да патрэбаў сталых працаўнікоў.  Перавагі найму сталых працаўнікоў прасоўваюцца сярод працадаўцаў. Прадпрымальніцтва  Існуе падтрымка сталых прадпрымальнікаў і магчымасці для індывідуальнага прадпрымальніцтва (напрыклад, кірмашы для продажу фермерскай прадукцыі і самаробных тавараў, трэнінгі для малага бізнесу, мікра- фінансаванне для сталых людзей).  Інфармацыя для падтрымкі малых і хатніх бізнесаў існуе ва ўсіх фарматах, якія пасавалі б для сталых людзей. Аплата працы  Сталыя працаўнікі атрымліваюць справядлівую плату за сваю працу.  Валанцёрам аплочваюцца выдаткі, вытрачаныя падчас валанцёрства.  Заробак сталых людзей не вылічваецца з іх пенсій або іншых формаў сацыяльнай падрымкі, якія яны атрымліваюць. Зносіны і інфармацыя Сістэма інфармавання  Базавая, універсальная камунікацыйная сістэма пісьмовых і тэле-радыё СМІ і тэлефаніі даступная кожнаму жыхару.  Рэгулярны і надзейны распаўсюд інфармацыі забяспечваецца дзяржаўнымі ці грамадскімі арганізацыямі.  Інфармацыя распаўсюджваецца такім чынам, каб ахапіць сталых людзей блізка да іх дамоў і месцаў іх штодзённых актыўнасцяў.  Распаўсюд інфармацыі каардынуецца даступнай публічнай службай, дзейнасць якой шырока асвятляецца - існуе адзіны інфармацыйны цэнтр.  Рэгулярныя інфармацыя перадачы, якія прадстаўляюць інтарэс для сталых людзей, прапануюцца як у звычайных, так і ў вузка спецыялізаваных СМІ. Вусныя зносіны  Даступная вусная камунікацыя з’яўляеца найбольш прыярытэтнай для сталых людзей, напрыклад праз публічныя сустрэчы, супольную сяброўскую камунікацыю з людзьмі ў цэнтрах, клубах і праз сродкі масавай інфармацыі, а таксама праз асоб, адказных за распаўсюд інфармацыі.  Людзі, якія знаходзяцца пад пагрозай сацыяльнай ізаляцыі, атрымліваюць інфармацыю ад давераных асоб, з якімі яны могуць узаемадзейнічаць, такіх як валанцёры і працаўнікі сацыяльных службаў, цырульнікі, вахцёры ці апекуны.  Прадстаўнікі дзяржаўных службаў і прыватных бізнесаў прадастаўляюць індывідуальнае абслугоўванне па запыце.
  • 6. Друкаваная інфармацыя  Друкаваная інфармацыя, у тым ліку афіцыйныя формы, тэлевізійныя надпісы і тэкст на візуальных дысплеях, павінна быць напісана вялікімі літарамі, асноўныя ідэі паказаны выразнымі загалоўкамі і тлустым шрыфтам. Простая мова  У друку і вуснай камунікацыі выкарыстоўваюцца кароткія зразумелыя сказы з простымі і знаёмымі словамі. Аўтаматызаваная сувязь і абсталяванне  Службы аўтаадказнікаў даюць інструкцыі павольна і выразна, паведамляюць абанентам аб тым, як пачуць паведамленне паўторна.  Карыстальнікі маюць магчымасць гаварыць з рэальным чалавекам ці пакінуць паведамленне для таго, каб хтосьці ператэлефанаваў.  Электроннае абсталяванне такое як мабільныя тэлефоны, радыёпрымачы, тэлевізары, банкаматы і інфакіёскі маюць вялікія кнопкі і надпісы.  Панэль дысплея банкаўскіх, паштовых і іншых аўтаматаў добра асветлена і можа быць даступная людзям рознага росту. Кампутары і інтэрнэт  У публічных месцах, такіх як урадавыя ўстановы, грамадскія цэнтры і бібліятэкі, існуе адкрыты доступ да кампутараў і інтэрнэту бясплатна або па мінімальным кошце.  Даступныя адмысловыя інструкцыі і індывідуальная дапамога для карыстальнікаў. Падтрымка супольнасці і ахова здароўя Даступнасць паслугаў  Медыцынскія і сацыяльныя паслугі добра размеркаваны па ўсім горадзе, зручна суразмешчаны і лёгка дасягнутыя ўсімі відамі транспарту  Адмысловыя інстытуцыі, такія як дамы састарэлых і цэнтры дзённага знаходжання размешчаны блізка да паслуг і жылых раёнаў, каб жыхары гэтых установаў былі інтэграваныя ў сваю супольнасць.  Будынкі цэнтраў паслуг бяспечныя і цалкам даступныя для людзей з інваліднасцю.  Сталым людзям прадастаўляецца зразумелая і даступная інфармацыя аб медыцынскіх і сацыяльных паслугах.  Аказанне індывідуальных паслуг каардынуецца і адбываецца з мінімумам бюракратыі.  Адміністрацыйны і абслугоўваючы персанал ставіцца да сталых людзей з павагай і чуласцю.  Эканамічныя бар’еры, якія перашкаджаюць доступу да паслуг аховы здароўя і падтрымкі супольнасці, мінімальныя.  Існуе адэкватны доступ да адмаслова прызначаных месцаў пахавання. Прапановы паслуг  Існуе адэкватны шэраг медыцынскіх паслуг і падтрымкі супольнасці для прасоўвання здаровага ладу жыцця, захавання і аднаўлення здароўя.  Прапанаваныя паслугі хатняга догляду ўключаюць у сябе медыцынскія паслугі, індывідуальны догляд і вядзенне хатняй гаспадаркі.  Прапанаваныя медыцынскія і сацыяльныя паслугі задавальняюць патрэбы і інтарэсы сталых людзей.  Спецыялісты маюць адпаведныя навыкі і падрыхтоўку для эфектыўных зносінаў і абслугоўвання сталых людзей. Валанцёрская падтрымка  Валанцёры ўсіх узростаў заахвочаны і падтрымліваюцца ў аказанні дапамогі шырокага спектру сталым людзям у розных сферах медыцынскіх і грамадскіх паслугаў. Неадкладная медыцынская дапамога і план дзейнасці ў надзвычайных сітуацыях  Аварыйнае планаванне ўключае ў сябе сталых людзей, прымаючы да ўвагі іх патрэбы і магчымасці ў працэсе падрыхтоўкі і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.