SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  53
Брэст - трэці па старажытнасці горад у Беларусі
пасля Полацка і Турава.
Горад упершыню згадваецца ў «Аповесці
мінулых гадоў» у 1019 годзе пад назвай
Берестье. Гэта час барацьбы за кіеўскі прастол
паміж братамі князем тураўскім і кіеўскім
Святаполкам і князем наўгародскім Яраславам
Мудрым. Менавіта ў Бярэсце бег Святаполк
пасля паразы: «Святополк побежа и бежаще
нападе на нь бес и расслабиша кости его и не
можаще сидеть и принесоша и (его) к
Берестью, бегающее с ним…»
Паходжанне назвы звязваюць з дрэвам
«бярост», альбо з бяростай.
Назва горада даволі часта згадваецца ў
старажытных дакументах, якія адносяцца да
XII-XIII стагоддзяў.
Навагрудак - першая сталіца Вялікага
Княства Літоўскага. У Сафійскім і
Ноўгародскім летапісах горад упершыню
згадваецца ў 1044 годзе ў сувязі з паходам
Яраслава Мудрага на Літву.
У Навагрудку ў 1253 годзе каранаваўся на
"Каралеўства Літоўскае" вялікі князь літоўскі
Міндоўг. Нават пасля таго, як Гедымін
заснаваў Вільню, зрабіўшы яе ў XIV стагоддзі
сталіцай княства, Навагрудак працягваў
захоўваць статус аднаго з галоўных цэнтраў
палітычнага і грамадскага жыцця.
Навагрудак у летапісах называецца таксама
Наўгародак, Новагародак, Новы Гарадок.
Сафійскі сабор - унікальны помнік
мураванага хрысціянскага царкоўнага
дойлідства на беларускіх землях.
Велічнае збудаванне ўзводзілі візантыйскія
майстры і гараджане ў 1044 – 1066 гадах па
распараджэнню князя Усяслава Чарадзея.
Полацкая Сафія стала праваслаўным і
культурна-асветніцкім цэнтрам. Тут
знаходзіліся найбагацейшая бібліятэка,
архіў, казначэйства, магістрат, захоўваліся
рэлігійныя святыні і праводзіліся прыёмы
паслоў.
Сабор быў разбураны ў 1710 годдзе, у
сярэдзіне XVIII стагоддзя адноўлены ў стылі
віленскага барока і захоўвае такі выгляд
дагэтуль.
Мялеці Сматрыцкі - беларускі і ўкраінскі
пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны і
царкоўны дзяяч. Смaтpыцкi пepшым y
гicтopыi cлaвянcкaгa мoвaзнaўcтвa cтвapыў
пoўны, нaвyкoвa-cicтэмaтызaвaны кypc
гpaмaтыкi цapкoўнacлaвянcкaй мoвы.
Найбольш вядомы твор - «Граматыка
славенска, правільней сінтагма», у якой
упершыню на высокім навуковым узроўні
тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і
сынтаксыс стараславянскай мовы.
«Граматыка» Мялеція стала важным фактарам развіцця ўсходнеславянскай духоўнай культуры,
неаднаразова перавыдавалася і да XIX стагоддзя была ў праваслаўным свеце найбольш
аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве.
Міхаіл Ламаносаў назваў яе «брамай вучонасці».
Люблінская унія - дзяржаўны саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам
Літоўскім, які паклаў пачатак адзінай федэратыўнай дзяржаве - Рэчы Паспалітай.
Акт уніі быў складзены 28 чэрвеня 1569 года і 1 ліпеня таго ж года зацверджаны паасобна
дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў на агульным сойме, скліканым у Любліне.
4 ліпеня унія была ратыфікаваная каралём польскім і вялікім князем літоўскім
Жыгімонтам II Аўгустам.
Была створана дзяржава, якая мела значную ролю на сусветнай арэне на працягу
наступных 200 гадоў.
Царкоўны і грамадскі дзяяч, філосаф-
асветнік, педагог, паэт, драматург і
перакладчык.
Акрамя роднай беларускай мовы, добра
ведаў лацінскую, польскую,
царкоўнаславянскую. Пісаў на гэтых мовах
вершы, прамовы, навуковыя трактаты.
Выступіў у якасці заснавальніка псалмічнай
паэзіі, напісаў і паставіў дзве п’есы. Вялікую
славу прынёс Сімяону вершаваны пераклад
Псалтыра.
Вызначальная рыса творчага почырку
С. Полацкага - энцыклапедызм, гістарычная
абазнанасць і інтэлектуальная
вытанчанасць. На старонках сваіх твораў
узняў філасофскія, сацыяльныя, этычныя і
анталагічныя пытанні.
Дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага
Княства Літоўскага, мецэнат. Публіцыст і
перакладчык.
Фінансаваў выданне кніжак езуіцкай і
базылянскай друкарнямі ў Вільні.
Перакладаў з італьянскай і французскай
моваў. Аўтар кнігі «Генеалагічныя
паведамленні пра дом Бжастоўскіх» (на
розных мовах).
Пад уплывам ідэяў філёзафа-асветніка
Жана-Жака Русо, а таксама сацыялістаў-
утапістаў у сваім маёнтку правёў
радыкальныя сацыяльна-эканамічныя
рэформы, увёў самакіраванне сялян.
Свае рэформы апісаў у 2 кнігах.
Дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч,
прамысловец, вынаходнік, першы беларус,
які атрымаў афіцыйны патэнт на вынаходку.
Арганізаваў у 1830 годзе ў Моладава новую
для таго часу галіну вытворчасці - цукрова-
рафінадны завод, адзін з першых у Беларусі.
Таксама заснаваў суконную і цукровую
фабрыкі ў Парэччы, свечачную і цукровую
фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку
сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве,
паравы млын у Пінску.
Займаўся вінаградарствам.
Беларуска-польскі кампазітар, стваральнік
нацыянальнай класічнай оперы, класік
беларускай і польскай вакальнай лірыкі.
Аўтар першай беларускамоўнай оперы
«Сялянка».
Беларускі каларыт дамінуе амаль ва ўсіх яго
творах, асабліва ранніх. І ў пазнейшыя гады
Манюшка шчодра чэрпаў з крыніцы
беларускай народнай творчасці.
Аўтар стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты,
пяць месаў, два рэквіемы і больш як 300
сольных песень, што ўвайшлі ў 12 «Хатніх
спеўнікаў».
Беларускі этнограф, фалькларыст і публіцыст.
Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру
беларускага, літоўскага і польскага народаў. У артыкулах
«Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Мінскай
губерні» падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі,
адзенне і фальклор беларусаў.
Зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі
беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў.
Аўтар працы «Аб паэтычных уяўленнях літоўска-
крывіцкага народа ў яго песнях», у якой адзначыў
паэтычнасць беларускіх народных песень.
Беларускі мастак-жывапісец, педагог, выдатны
дзеяч «яўрэйскага рэнесансу» у мастацтве
пачатку XX стагоддзя, настаўнік Марка Шагала.
Адчыніў ў Віцебску ў 1897 годзе прыватную
Школу малявання і жывапісу - першае ў
Расійскай імперыі яўрэйскае мастацкае
вучылішча. Пры савецкай уладзе на аснове
школы Пэна быў створаны Віцебскі мастацкі
тэхнікум.
Вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія
складаюць толькі малую частку з усяго таго, што
было створана мастаком. Тэмы палотнаў
мастака з'яўляюцца максімальна рэалістычнымі
і жыццёва -прызямлёнымі. Самыя любімыя
сюжэты яго карцін - партрэты ў інтэр'еры,
пераважна з жыцця местачковых яўрэяў.
Беларускі празаік, публіцыст, драматург,
паэт, перакладчык, адзін з пачынальнікаў
беларускай мастацкай прозы. Сапраўднае
імя яго - Антон Іванавіч Лявіцкі.
Вядомы як аўтар баек у прозе, лірычнага
апавядання, сатырычнай замалёўкі,
дарожных нататкаў, фельетона, мастацкай
публіцыстыкі, мемуараў, paмaна «Зoлaтa».
Яго творчасць мела значную ролю ў
фарміраванні норм беларускай літаратурнай
мовы, удасканаленні сістэмы яе
стылістычных сродкаў, пашырэнні
выяўленчых магчымасцей.
Мастак, жывапісец і графік. Аўтар
жанравых і гістарычных кампазіцый,
партрэтаў, архітэктурных замалёвак.
Напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў,
паэтаў, навуковых, палітычных і
грамадскіх дзеячаў Беларусі.
Адкрыў у Мінску свае прыватныя курсы
жывапісу і малявання, якія ператварыліся
ў «Рысавальную школу мастака Кругера ў
Мінску». У гэтай школе вучыліся І.
Ахрэмчык, З. Азгур, Х. Суцін і іншыя
вядомыя мастакі.
«Тарас на Парнасе» - беларуская паэма, напісаная яшчэ ў першай
палове ХІХ стагоддзя. Хто напісаў яе - невядома, бо хадзіла яна ў
народзе ў рукапісах і без подпіса аўтора.
Паэма ярка апісвае прыгоды звычайнага селяніна Тараса, які
выпадкова трапіў на Парнас. Твор напісан 4-стопным ямбам з
шырокім выкарыстаннем фальклору. Ён стаў сапраўднай візітнай
карткай беларускай літаратуры.
Упершыню паэма была надрукавана ў траўні 1889 года пад назвай
«Тарас».
Беларускі і расійскі скульптар-самавук,
народны мастак Беларускай ССР.
Працаваў у вобласці станковай сюжэтнай
кампазіцыі, рэльефу і манументальнай
пластыкі.
Яго творы, яркія і самабытныя,
адрозніваюцца арыгінальнасцю і
выразнасцю пластычнай формы,
эмацыйнасцю, глыбокім пранікненнем у
народныя традыцыі з вельмі паважлівым
вывучэннем дасягненняў сучаснай
скульптуры.
Народны пісьменнік Беларусі, адзін з
найвыдатнейшых пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар шматлікіх апавяданняў і аповесцяў.
Асноўным творам беларускай літаратуры
стаў яго раман-эпапея "Незабыўныя дні", у
якім створана велічная панарама ўсяго, што
адбывалася на тэрыторыі Беларусі на
працягу амаль чатырох гадоў Вялікай
Айчыннай вайны.
Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне
Лынькова займаюць творы для дзяцей.
Сапраўдную вядомасць пісьменніку
прынесла аповесць "Міколка-паравоз".
Беларускі пісьменнік.
Пачынаў як драматург, аўтар шматлікіх п'ес.
Шмат зроблена пісьменнікам і ў галіне
мастацкай прозы. У яго апавяданнях і
аповесцях галоўнае месца займаюць
падзеі Вялікай Айчыннай вайны і
пасляваеннага будаўніцтва.
Цікавым з’яўляецца і раман-памфлет “Чужы
хлеб”.
Перакладаў на беларускую мову Максіма
Горкага, Антона Чэхава, Марка Твэна.
Беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны
артыст СССР, Народны артыст БССР.
У гісторыю беларускага тэатра ўвайшоў як
майстар камедыйнага жанру, арганічны і
пластычны, выдатны імправізатар. Умеў
прыцягнуць увагу публікі і зрабіць самую
маленькую ролю значнай і цікавай.
Усяго выканаў больш за 160 роляў розных
жанраў. Многія яго персанажы сталі
намінальнымі.
Беларускі паэт, крытык, перакладчык.
Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі. Выступаў
таксама як крытык і празаік. Пад
псеўданімам Т. Глыбоцкі выдаў зборнік
артыкулаў «Пра літаратурныя справы».
У 1923 годзе быў адным з шасці паэтаў-
арганізатараў першага ў Беларускай ССР
літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
Беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзяяч
культуры Беларусі.
Многія вершы сталі вядомымі песнямі:
«Бывайце здаровы», «Дняпро», «Не за вочы
чорныя», «Лясная песня» (або «Ой, бярозы
ды сосны, партызанскія сёстры»), «Дзе ты,
зорка мая» і іншыя.
Найбольш вядомы яго верш, які быў
пакладзены на музыку - «Бывайце
здаровы». Аўтарам музыкі да гэтай песні
з’яўляецца кампазітар Ісак Любан. Сярод
першых выканаўцаў песні - народная
артыстка БССР Ларыса Александроўская,
якая праспявала яе для дэлегатаў
рэспубліканскага з’езду партыі 15 чэрвеня
1937 года, і Леанід Уцёсаў.
Беларускі паэт.
Актыўна публікаваўся ў газетах, дзе
апублікаваў больш за шэсцьдзесят сваіх
твораў.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» і «Ветры
буйныя». Працаваў над паэмай «Сірата
Алеся».
Разам з Міколам Хведаровічам стварыў
серыю літаратурных пародый пад агульным
псеўданімам Себасьцян Старобінскі.
Удзельнічаў у першым з'ездзе літаратурнага
аб'яднання «Маладняк» , быў абраны ў
сакратарыят.
Беларускі паэт, празаік, кінадраматург.
Творчая спадчына пісьменніка багата і
разнастайна. Вершы і апавяданні,
публіцыстычныя артыкулы і пераклады
- гэта няпоўны пералік яго
літаратурных прац.
Аўтар сцэнарыя мастацкага фільма па
аднайменнай п’есе Янкі Купалы
«Паўлінка» і дакумэнтальнага -
«Народны паэт».
Ляўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя
Якуба Коласа за кнігу «Колас расказвае
пра сябе».
Беларускі архітэктар, Народны архітэктар
СССР.
Аўтар легендарных праектаў рэканструкцыі
плошчы Леніна, будынкаў сувораўскага
вучылішча, аэравакзала «Мінск-1», музея
Вялікай Айчыннай вайны, кінатэатра
«Піянер» і Тэатра лялек; аўтар забудовы
Аўтазавадской плошчы ; адзін з аўтараў
абеліска-помніка на плошчы Перамогі.
Яго па праву можна назваць і бацькам
беларускай сельскай архітэктуры. У сваіх
праектах ён здолеў злучыць асаблівасці
сельскага жыцця з максімумам выгод,
аб'ектаў культурнага і бытавога
абслугоўвання, характэрных для горада.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
30 снежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная
канферэнцыя РКП (б). Яна прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні Заходняй камуны
«самастойнай Савецкай Рэспублікай Беларусі». Канферэнцыя абвясціла сябе I
з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП (б) Б) і абрала
кіруючы орган - Цэнтральнае бюро (ЦБ) КП (б) Б. Старшынёй Прэзідыума ЦК КП
(б) Б стаў А. Ф. Мяснікоў.
31 снежня 1918 года ЦБ КП (б) Б зацвердзіў склад Часовага рабоча-сялянскага
Савецкага ўрада Беларусі на чале з З. Ф. Жылуновіч.
1 студзеня 1919 года быў апублікаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага
савецкага ўрада Беларусі, які абвяшчал стварэнне БССР у межах этнічнага
пражывання беларусаў.
Ўвечар 1 студзеня 1919 гэты маніфест быў зачытаны па радыё.
Гэтая дата лічыцца датай абвяшчэння Савецкай Беларусі.
Віцебскае народнае мастацкае вучылішча – першая падобная
ўстанова на тэрыторыі нашай краіны.
Ініцыятарам яго стварэння з'явіўся знакаміты Марк Шагал,
побач з якім працавалі яго калегі з шырока вядомымі сёння
імёнамі - Казімір Малевіч, Лазар Лісіцкі, Вера Ермалаева, Ілля
Чашнікаў, Мсціслаў Дабужынскі, Ян Тыльберг, Мікалай Суэцін,
Юрый Пэн, Ксенія Багуслаўская, Аляксандр Ром і іншыя.
На працягу пяці гадоў у Віцебску адбыліся падзеі, якія
паўплывалі на сусветную культуру - не толькі жывапіс, але і
архітэктуру, музыку, паэзію, дызайн, у першую чаргу кніжны.
Вядомы беларускі пісьменнік, пісаў на
беларускай і рускай мовах.
Вядомы як дзіцячы пісьменнік, аўтар
вострасюжэтнай і гістарычнай прозы.
Напісаў аповесць пра Ф. Багушэвіча “ Пры
апазнанні - затрымаць”.
Пераклаў на беларускую мову Р. Кіплінга,
апавяданні латышскіх і літоўскіх
пісьменнікаў.
Быў загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва
«Мастацкая літаратура».
Беларускі пісьменнік.
Аўтар больш зa пaўтapa дзecяткa кніг
прозы.
Пісаў і для дзяцей.
Пераклаў на беларускую мову
асобныя творы Джека Лондана, У.
Гаршына, П. Паўленкі, А. Гайдара, У.
Курачкіна і іншых аўтараў.
Беларуская мастачка і графік,
прадстаўнік сацрэалізму.
Працавала ў станковым
жывапісе ў жанрах карціны,
партрэта, пейзажу, нацюрморта.
Заслужаны дзеяч мастацтва
БССР. Народны мастак Беларусі.
Беларускі архітэктар.
Працаваў галоўным архітэктарам Оршы,
Гомеля, Мінска.
Стварыў праекты застройкі кварталаў у
Гомелі, у Віцебску, планіроўку плошчы
Леніна ў Оршы, генпланы Віцебска,
Наваполацка.
Лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР за
планіроўку і забудову Наваполацка.
Беларускі архітэктар.
На яго рахунку дзясяткі спраектаваных унікальных аб'ектаў, грамадскіх
і жылых будынкаў Мінска. Удзельнічаў у праекце планіроўкі і забудовы
2-й чаргі Ленінскага праспекта.
Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой, за
які быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Кіраваў рэканструкцыяй інтэр'ера Дома афіцэраў у Мінску.
Заслужаны архітэктар Беларусі .
Савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно.
Служіў у трупе Беларускага тэатра імя
Янкі Купалы амаль чатыры дзясяткі гадоў.
Менавіта тут Павел Кармунін сыграў свае
самыя значныя ролі.
Ён стварыў самы вядомы вобраз беларуса
не толькі ў нацыянальным тэатры, але і ў
савецкім кіно, якое прынесла акцёру
ўсесаюзную славу.
За сваё жыццё адыграў у тэатры і кіно
больш за дзвесце роляў.
Народны артыст Беларусі.
Беларуская і савецкая актрыса тэатра і кіно.
Актрыса Купалаўскага тэатру з 1938 году.
Стварыла каларытныя, яркія індывідуальныя
народныя характары.
Яе талент, як глыбока самабытнай актрысы,
найбольш выявіўся ў нацыянальным
рэпертуары, п'есах А. Макаёнка.
Здымалася ў кіна- і тэлефільмах - каля 50
роляў.
Народная артыстка Беларусі, Народная
артыстка СССР.
Беларускі савецкі кампазітар.
Працаваў у жанрах сімфанічнай, камерна-
інструментальнай і вакальнай музыкі.
Асноўная тэма твораў - героіка-
патрыятычнага кірунку.
Найбольшую вядомасць яму прынеслі
масавыя песні і музыка да кінафільмаў.
Пачатковы матыў адной з іх - «Радзіма, мая
дарагая» - стаў пазыўнымі Беларускага
радыё.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі ,
Народны артыст Беларусі.
Была створана на базе навукова-даследчай і
культурна-грамадскай установы рэспублікі -
Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт) , які
быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук
пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта
і Савета Народных Камісараў БССР ад 13
кастрычніка 1928 года.
Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося
1 студзеня 1929 года. Першым прэзідэнтам
Акадэміі навук стаў гісторык прафесар У. М.
Ігнатоўскі.
З самага пачатку Акадэмія навук стала вядучым
навуковым цэнтрам, што ўплываў на
эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і
культурнае развіццё рэспублікі.
Вядомы вучоны-дарожнік, доктар тэхнічных
навук, прафесар БНТУ.
Усё яго жыццё цесна звязана з сферай
развіцця фундаментальных і прыкладных
навук дарожна-тэхнічнага комплексу,
падрыхтоўкай інжынерных і навуковых
кадраў для дарожнай гаспадаркі.
Па выніках даследаванняў апублікаваў
больш за 1150 навуковых прац, у тым ліку
65 манаграфій, слоўнікаў, даведнікаў, 55
падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Меў
78 аўтарскіх пасведчанняў на
вынаходніцтвы. Падрыхтаваў пяць дактароў
навук, 20 кандыдатаў і пяць магістраў.
Напісаў хвалюючую споведзь - кнігу
«Старонкі жыцця», дзе таленавіта распавёў
пра свой час і пра сябе.
Беларуская паэтэса, вядомая як лірычны
паэт. Тoнкa aдчyвaлa вoдap, пpыгaжocць
i мiлaгyчнacць poднaгa cлoвa, cтвapылa
нямaлa дoбpыx i выдaтныx yзopaў
бeлapycкaй лipыкі.
Пісала вершы для дзяцей, напісала
некалькі кніг прозы.
Пераклала на беларускую мову кніжку
вершаў С. Баруздзіна, а яе вершы і
паэмы перакладаліся на рускую,
украінскую, літоўскую мовы.
На яе стіхі напісана некалькі песень.
Беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар
шматлікіх паэтычных зборнікаў.
Многія вершы паэта пакладзены на музыку і
сталі вядомымі, папулярнымі песнямі, а
самым вядомым яго творам стаў верш
«Жураўлі на Палессе ляцяць». Натхніўшыся
прыгажосцю паэтычных радкоў, Ігар
Лучанок напісаў музыку, ператварыўшы
«журавель» у песню.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад
дажджом», «Лірнік», «Аўгустоўскі
поўдзень», «Зоркі зямныя».
Беларускі дзіцячы пісьменнік.
Апублікаваў дзіцячую прыгодніцку
трылогію: «Мы з Санькам у тыле ворага»,
«Мы - хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам -
артылерысты…»
Кнігі прысвечаны прыгодам двух беларускіх
падлеткаў падчас нямецка-фашысцкай
акупацыі Беларусі.
Гэтыя аповесці шырока вядомыя і
сённяшнім школьнікам.
Трылогія была перакладзена на рускую,
украінскую, літоўскую, латышскую,
малдаўскую, армянскую мовы.
Беларускі савецкі драматург, кінасцэнарыст,
публіцыст, журналіст.
Пісаў на рускай і беларускай мовах.
Аўтар 13 п'ес. П'есы ставіліся на вядучых
тэатральных пляцоўках Беларусі,
экранізаваны.
Пісаў сцэнарыі да мастацкіх і
дакументальных кінафільмаў.
Выдаў дакументальную аповесць пра
Мінскае падполле ў гады Вялікай Айчынай
вайны.
Таксама выдаў кнігу публіцыстыкі і эсэ.
Беларускі кампазітар, дырыжор, педагог.
Яго творчасць шматгранна , ахоплівае
амаль усе жанры.
Кампазітара прывабліваюць вобразы
высокай літаратуры і паэзіі, старажытнасць і
фальклор, само жыццё. Яны знаходзяць
увасабленне ў сімфоніях, аперэтах, операх,
балетах, аркестравых п’есах, жанравых
мініяцюрах. У яго творах прысутнічаюць
новыя павевы, не звязаныя з нормамі
традыцыйнага мастацтва.
Яго опера «Майстар і Маргарыта» лічыцца
класікай беларускай музычнай літаратуры, а
яго знакамітая «Палеская сюіта» увайшла ў
залаты фонд нацыянальнай культуры.
Беларускі мастак, адзін з самых значных
графікаў у гісторыі беларускага жывапісу.
Яго графічныя работы прызнаныя як на
постсавецкай прасторы, так і за яго межамі.
Асноўныя тэмы работ мастака - філасофія,
помнікі архітэктуры, біблейскія матывы.
Працаваў у жанры станковай графікі,
афармляў кнігі. Уладальнік дзясяткаў
міжнародных і нацыянальных прэміяў за
кніжнае афармленне. Яго працы
экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.
Народны мастак Беларусі.
Беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і
станковай графікі.
Яго творчасці ўласціва разнастайнасць
графічных тэхнік і стылявых прыёмаў,
выразны малюнак, эмацыйнасць і глыбокая
змястоўнасць вобразаў.
Праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кніг,
палова з якіх адзначаная на ўсесаюзных і
рэспубліканскіх конкурсах.
Быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй
Беларусі, чатырма дыпломамі і медалямі
Францішка Скарыны.
Народны мастак Беларусі.
Беларускі акварэліст, графік. Адзін з
заснавальнікаў так званай ''Віцебскай школы
акварэлі''.
Працаваў пераважна ў акварэлі, аддаючы
перавагу нацюрмортам і краявідам.
Увага мастака канцэнтруецца на выяўленні
пластычнай выразнасці спецыфічнай
акварэльнай тэхнікі.
Яго творы знаходзяцца ў Дзяржаўнай
Траццякоўскай галерэі ў Маскве,
Метрапалітэн-Музеі ў Нью-Йорку, ЗША,
Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі
Беларусь у Мінску і іншых мастацкіх музеях
свету.
Беларускі і расійскі кінарэжысёр.
З'яўляецца стваральнікам цэлага сузор'я
папулярных савецкіх кінафільмаў для
дзяцей. "Прыгоды Бураціна", "Пра
Чырвоную Шапачку", "Пітэр Пэн" і многія
іншыя вядомыя казкі, якія стварыў рэжысёр,
не страцілі сваёй актуальнасці, нават праз
30-40 гадоў пасля свайго выхаду на экран
складаюць залаты фонд савецкага дзіцячага
кіно.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай
Федэрацыі - за цыкл мастацкіх фільмаў для
дзяцей.
Першы кавалер Ордэна Бураціна.
23 чэрвеня 1944 года пачалася наступальная
аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай
Айчыннай вайны, якая атрымала кодавы
назоў «Баграціён».
Падчас гэтага шырокага наступлення была
вызвалена Беларусь і амаль цалкам
разгромлена германская група войск
«Цэнтр».
Беларуская наступальная аперацыя па
свайму размаху, колькасці сіл, што
ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з
буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны.
Беларускі архітэктар. Двойчы лаўрэат
Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь.
З'яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх
аб'ектаў, як галоўны будынак чыгуначнага
вакзала Мінска, Нацыянальная бібліятэка
Беларусі і многіх іншых аб'ектаў,
пераможцаў нацыянальных і
міжнародных архітэктурных конкурсаў.
Дырэктар праектнага прыватнага
ўнітарнага прадпрыемства «Творчая
майстэрня архітэктара Вінаградава М. К.».
Беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры.
Доктар архітэктуры, прафесар. Выкладае на
кафедрах «Горадабудаўніцтва» і «Філасофскія
вучэнні» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага
ўніверсітэта.
Даследчык гісторыі горадабудаўніцтва, тэорыі і
практыкі рэканструкцыі гістарычных раёнаў
гарадоў. Аўтар каля 90 навуковых прац,
апублікаваных у Беларусі, Расіі, Польшчы,
Украіне, Латвіі, у тым ліку 18 манаграфій.
Адзін з кіраўнікоў праграмных, навукова-
метадычных, даследчых і праектных
распрацовак, якія вызначылі
шырокамаштабную рэканструкцыю
гістарычных тэрыторый у гарадах Беларусі.
Лаўрэат прэміі імя В. А. Караля Міністэрства
архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Вядомы беларускі кампазітар.
Аўтар сімфоніі, кантаты, але найбольш
поўна праявіў сябе ў жанры лірычнай і
патрыятычнай песні. Шырока вядомы яго
песні «Пах чабаровы», «Палессе», «Шумі,
мой лес», «Вятры Палесся», «Маці-зямля»,
«Белая лілея», «Святло тваіх вачэй», «Водар
чаромхі», «Я зачараваная табой»,
«Папараць-кветка», «Каця-Кацярына» і
іншыя.
Піша таксама і інструментальныя творы,
сярод якіх вылучаецца сімфанічная паэма
«Сказ пра Палессе».
Помнік быў узведзены у гонар гераічных
дзеянняў першага, другога і трэцяга
Беларускіх і першага Прыбалтыйскага
франтоў у ваеннай аперацыі 1944 года.
Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў
дні святкавання дваццаціпяцігоддзя
вызвалення рэспублікі ад нямецка-
фашысцкіх захопнікаў.
Мемарыял ствараўся аўтарскім калектывам
у складзе народнага мастака, скульптара А.
Бембеля, скульптара А. Арцімовіча,
архітэктараў О. Стаховіч і Л. Міцкевіча, а
таксама інжынера Б. Лапцэвіча.
Мемарыяльны комплекс «Хатынь» -
мемарыял у памяць сотням
беларускіх вёсак, знішчаных
нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай
вайны і вялікага ўкладу беларускага
народа, які прынёс шматлікія ахвяры
ў імя Перамогі.
Аўтары - калектыў архітэктараў: Ю.
Градаў, В. Занковіч, Л. Левін,
скульптар народны мастак БССР С.
Селіханаў.
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага
комплексу «Хатынь» адбылося 5
ліпеня 1969 года.
26 чэрвеня 1974 года ўказам Прэзідыума
Вярхоўнага Савета СССР Мінску было
прысвоена ганаровае званне «Горад-герой».
Сталіца была ўдастоена вышэйшай
узнагароды СССР за выдатныя заслугі,
мужнасць і гераізм, праяўленыя яе
жыхарамі ў барацьбе з гітлераўскімі
акупантамі, разгортванні партызанскага руху
ў Беларусі і ў адзначэнне 30-годдзя
вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў.
Мінск стаў дзевятым па ліку горадам,
удастоеным такой узнагароды. Яе ён чакаў
без малога 30 гадоў.
ДЗЯКУЙ ЗА УВАГУ
Праграма строрана
бібліятэкарам 1-й катэгорыі
Навуковай бібліятэцы БНТУ
І. П. Івановай

Contenu connexe

Tendances

Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальдbntulibrary
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…ander_temp
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»Татьяна Слонская
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годssuser35db48
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуkulturanovCBS
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)Таиса Покатович
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіbibibstu
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча kulturanovCBS
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechowIrina
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Таиса Покатович
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)Таиса Покатович
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. КоласаНадежда Прокопова
 

Tendances (20)

Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
Bel.knigi 16
Bel.knigi 16Bel.knigi 16
Bel.knigi 16
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
Грюнвальд
ГрюнвальдГрюнвальд
Грюнвальд
 
Ян Чачот
Ян ЧачотЯн Чачот
Ян Чачот
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 годКнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
Кнігі - юбіляры беларускіх пісьменнікаў. 2021 год
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 (частка 1)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 (частка 1)
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
A. kylechow
A. kylechowA. kylechow
A. kylechow
 
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
Волаты слова народнага (да 135-годдзя Купалы і Коласа)
 
Якуб Колас
Якуб КоласЯкуб Колас
Якуб Колас
 
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)
 
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы  Я. Купалы і Я. КоласаЧытаем разам творы  Я. Купалы і Я. Коласа
Чытаем разам творы Я. Купалы і Я. Коласа
 

Similaire à Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года

Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)kulturanovCBS
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмAndrey Lysyuk
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaMakarevichIrina
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusіkulturanovCBS
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культурыЕлена Кунцевич
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаADL94
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадрукуMakarevichIrina
 
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )biblioteka
 
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )bntulibrary
 
Беларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхБеларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхbntulibrary
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіПётр Ситник
 
знакамитыя земляки
знакамитыя землякизнакамитыя земляки
знакамитыя землякиkotovniio
 
моя презентация
моя презентациямоя презентация
моя презентацияTanyaGrinevich
 

Similaire à Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года (20)

Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільмЛітаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
Літаратурная карта камянецкага раёна слайд фільм
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 
Dzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstvaDzen belaruskaga pismenstva
Dzen belaruskaga pismenstva
 
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
20161019 kulturnaya-spadchyna-belarusі
 
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества ЛитовскогоГісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
Гісторыя Вялікага княства Літоўскага. История Великого княжества Литовского
 
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 Славутыя дзеячы навукі і культуры Славутыя дзеячы навукі і культуры
Славутыя дзеячы навукі і культуры
 
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.БагдановічаУшанаванне памяці М.Багдановіча
Ушанаванне памяці М.Багдановіча
 
Ад батлейкі да тэатра
Ад батлейкі да тэатраАд батлейкі да тэатра
Ад батлейкі да тэатра
 
500 год кнігадруку
500 год кнігадруку500 год кнігадруку
500 год кнігадруку
 
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )
 
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )таямніцы полацкай зямлі (да 1150   годдзя полацка )
таямніцы полацкай зямлі (да 1150 годдзя полацка )
 
Bel
BelBel
Bel
 
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
Рукапісы татараў Беларусі канца 17 - пачатку 20 стагоддзя з фондаў Цэнтральна...
 
Беларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедияхБеларусь в энциклопедиях
Беларусь в энциклопедиях
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
Івацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыіІвацэвіччына: постаці гісторыі
Івацэвіччына: постаці гісторыі
 
знакамитыя земляки
знакамитыя землякизнакамитыя земляки
знакамитыя земляки
 
моя презентация
моя презентациямоя презентация
моя презентация
 
Prezent
PrezentPrezent
Prezent
 

Plus de bntulibrary

Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022bntulibrary
 
Книги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаКниги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаbntulibrary
 
Литературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаЛитературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаbntulibrary
 
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияСтандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияbntulibrary
 
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»bntulibrary
 
Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021bntulibrary
 
Книги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаКниги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаbntulibrary
 
Литературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаЛитературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаbntulibrary
 
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыБезбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыbntulibrary
 
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУТехнические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУbntulibrary
 
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векНаучная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векbntulibrary
 
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыБПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыbntulibrary
 
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)bntulibrary
 
Стандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыСтандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыbntulibrary
 
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУbntulibrary
 
Эргономика
ЭргономикаЭргономика
Эргономикаbntulibrary
 
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...bntulibrary
 
Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...bntulibrary
 
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.bntulibrary
 
Интеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьИнтеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьbntulibrary
 

Plus de bntulibrary (20)

Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022Памятные даты в области науки и техники - 2022
Памятные даты в области науки и техники - 2022
 
Книги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 годаКниги-юбиляры 2022 года
Книги-юбиляры 2022 года
 
Литературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 годаЛитературные даты 2022 года
Литературные даты 2022 года
 
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развитияСтандарты для достижения Целей устойчивого развития
Стандарты для достижения Целей устойчивого развития
 
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
Эпистолярный жанр на выставке «И целый мир в простом конверте…»
 
Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021Памятные даты в области науки и техники - 2021
Памятные даты в области науки и техники - 2021
 
Книги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 годаКниги-юбиляры 2021 года
Книги-юбиляры 2021 года
 
Литературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 годаЛитературные даты 2021 года
Литературные даты 2021 года
 
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базыБезбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
Безбарьерная среда: совершенствование нормативной базы
 
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУТехнические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
Технические нормативные правовые акты: организация-разработчик БНТУ
 
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в векНаучная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
Научная библиотека БНТУ: дорога длиною в век
 
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективыБПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
БПИ-БГПА-БНТУ: история, традиции, перспективы
 
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)Фердинанд Рущиц (1870-1936)
Фердинанд Рущиц (1870-1936)
 
Стандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планетыСтандарты для защиты планеты
Стандарты для защиты планеты
 
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
Работа с социальными сетями в библиотеке. Пример Научной библиотеки БНТУ
 
Эргономика
ЭргономикаЭргономика
Эргономика
 
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
Эффективные научные коммуникации: современные услуги и возможности Научной би...
 
Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...Нам дороги эти позабыть нельзя...
Нам дороги эти позабыть нельзя...
 
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
Беларусь: Подвиг. Трагедия. Память.
 
Интеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственностьИнтеллектуальная собственность
Интеллектуальная собственность
 

Знамянальныя даты беларускага календара 2019 года

  • 1.
  • 2. Брэст - трэці па старажытнасці горад у Беларусі пасля Полацка і Турава. Горад упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 1019 годзе пад назвай Берестье. Гэта час барацьбы за кіеўскі прастол паміж братамі князем тураўскім і кіеўскім Святаполкам і князем наўгародскім Яраславам Мудрым. Менавіта ў Бярэсце бег Святаполк пасля паразы: «Святополк побежа и бежаще нападе на нь бес и расслабиша кости его и не можаще сидеть и принесоша и (его) к Берестью, бегающее с ним…» Паходжанне назвы звязваюць з дрэвам «бярост», альбо з бяростай. Назва горада даволі часта згадваецца ў старажытных дакументах, якія адносяцца да XII-XIII стагоддзяў.
  • 3. Навагрудак - першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. У Сафійскім і Ноўгародскім летапісах горад упершыню згадваецца ў 1044 годзе ў сувязі з паходам Яраслава Мудрага на Літву. У Навагрудку ў 1253 годзе каранаваўся на "Каралеўства Літоўскае" вялікі князь літоўскі Міндоўг. Нават пасля таго, як Гедымін заснаваў Вільню, зрабіўшы яе ў XIV стагоддзі сталіцай княства, Навагрудак працягваў захоўваць статус аднаго з галоўных цэнтраў палітычнага і грамадскага жыцця. Навагрудак у летапісах называецца таксама Наўгародак, Новагародак, Новы Гарадок.
  • 4. Сафійскі сабор - унікальны помнік мураванага хрысціянскага царкоўнага дойлідства на беларускіх землях. Велічнае збудаванне ўзводзілі візантыйскія майстры і гараджане ў 1044 – 1066 гадах па распараджэнню князя Усяслава Чарадзея. Полацкая Сафія стала праваслаўным і культурна-асветніцкім цэнтрам. Тут знаходзіліся найбагацейшая бібліятэка, архіў, казначэйства, магістрат, захоўваліся рэлігійныя святыні і праводзіліся прыёмы паслоў. Сабор быў разбураны ў 1710 годдзе, у сярэдзіне XVIII стагоддзя адноўлены ў стылі віленскага барока і захоўвае такі выгляд дагэтуль.
  • 5. Мялеці Сматрыцкі - беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны і царкоўны дзяяч. Смaтpыцкi пepшым y гicтopыi cлaвянcкaгa мoвaзнaўcтвa cтвapыў пoўны, нaвyкoвa-cicтэмaтызaвaны кypc гpaмaтыкi цapкoўнacлaвянcкaй мoвы. Найбольш вядомы твор - «Граматыка славенска, правільней сінтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтаксыс стараславянскай мовы. «Граматыка» Мялеція стала важным фактарам развіцця ўсходнеславянскай духоўнай культуры, неаднаразова перавыдавалася і да XIX стагоддзя была ў праваслаўным свеце найбольш аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве. Міхаіл Ламаносаў назваў яе «брамай вучонасці».
  • 6. Люблінская унія - дзяржаўны саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім, які паклаў пачатак адзінай федэратыўнай дзяржаве - Рэчы Паспалітай. Акт уніі быў складзены 28 чэрвеня 1569 года і 1 ліпеня таго ж года зацверджаны паасобна дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў на агульным сойме, скліканым у Любліне. 4 ліпеня унія была ратыфікаваная каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам. Была створана дзяржава, якая мела значную ролю на сусветнай арэне на працягу наступных 200 гадоў.
  • 7. Царкоўны і грамадскі дзяяч, філосаф- асветнік, педагог, паэт, драматург і перакладчык. Акрамя роднай беларускай мовы, добра ведаў лацінскую, польскую, царкоўнаславянскую. Пісаў на гэтых мовах вершы, прамовы, навуковыя трактаты. Выступіў у якасці заснавальніка псалмічнай паэзіі, напісаў і паставіў дзве п’есы. Вялікую славу прынёс Сімяону вершаваны пераклад Псалтыра. Вызначальная рыса творчага почырку С. Полацкага - энцыклапедызм, гістарычная абазнанасць і інтэлектуальная вытанчанасць. На старонках сваіх твораў узняў філасофскія, сацыяльныя, этычныя і анталагічныя пытанні.
  • 8. Дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Публіцыст і перакладчык. Фінансаваў выданне кніжак езуіцкай і базылянскай друкарнямі ў Вільні. Перакладаў з італьянскай і французскай моваў. Аўтар кнігі «Генеалагічныя паведамленні пра дом Бжастоўскіх» (на розных мовах). Пад уплывам ідэяў філёзафа-асветніка Жана-Жака Русо, а таксама сацыялістаў- утапістаў у сваім маёнтку правёў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, увёў самакіраванне сялян. Свае рэформы апісаў у 2 кнігах.
  • 9. Дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, прамысловец, вынаходнік, першы беларус, які атрымаў афіцыйны патэнт на вынаходку. Арганізаваў у 1830 годзе ў Моладава новую для таго часу галіну вытворчасці - цукрова- рафінадны завод, адзін з першых у Беларусі. Таксама заснаваў суконную і цукровую фабрыкі ў Парэччы, свечачную і цукровую фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве, паравы млын у Пінску. Займаўся вінаградарствам.
  • 10. Беларуска-польскі кампазітар, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі. Аўтар першай беларускамоўнай оперы «Сялянка». Беларускі каларыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асабліва ранніх. І ў пазнейшыя гады Манюшка шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасці. Аўтар стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты, пяць месаў, два рэквіемы і больш як 300 сольных песень, што ўвайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў».
  • 11. Беларускі этнограф, фалькларыст і публіцыст. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру беларускага, літоўскага і польскага народаў. У артыкулах «Дзяды», «Некалькі словаў пра звычаі народу ў Мінскай губерні» падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне і фальклор беларусаў. Зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў. Аўтар працы «Аб паэтычных уяўленнях літоўска- крывіцкага народа ў яго песнях», у якой адзначыў паэтычнасць беларускіх народных песень.
  • 12. Беларускі мастак-жывапісец, педагог, выдатны дзеяч «яўрэйскага рэнесансу» у мастацтве пачатку XX стагоддзя, настаўнік Марка Шагала. Адчыніў ў Віцебску ў 1897 годзе прыватную Школу малявання і жывапісу - першае ў Расійскай імперыі яўрэйскае мастацкае вучылішча. Пры савецкай уладзе на аснове школы Пэна быў створаны Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія складаюць толькі малую частку з усяго таго, што было створана мастаком. Тэмы палотнаў мастака з'яўляюцца максімальна рэалістычнымі і жыццёва -прызямлёнымі. Самыя любімыя сюжэты яго карцін - партрэты ў інтэр'еры, пераважна з жыцця местачковых яўрэяў.
  • 13. Беларускі празаік, публіцыст, драматург, паэт, перакладчык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Сапраўднае імя яго - Антон Іванавіч Лявіцкі. Вядомы як аўтар баек у прозе, лірычнага апавядання, сатырычнай замалёўкі, дарожных нататкаў, фельетона, мастацкай публіцыстыкі, мемуараў, paмaна «Зoлaтa». Яго творчасць мела значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні выяўленчых магчымасцей.
  • 14. Мастак, жывапісец і графік. Аўтар жанравых і гістарычных кампазіцый, партрэтаў, архітэктурных замалёвак. Напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў, паэтаў, навуковых, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі. Адкрыў у Мінску свае прыватныя курсы жывапісу і малявання, якія ператварыліся ў «Рысавальную школу мастака Кругера ў Мінску». У гэтай школе вучыліся І. Ахрэмчык, З. Азгур, Х. Суцін і іншыя вядомыя мастакі.
  • 15. «Тарас на Парнасе» - беларуская паэма, напісаная яшчэ ў першай палове ХІХ стагоддзя. Хто напісаў яе - невядома, бо хадзіла яна ў народзе ў рукапісах і без подпіса аўтора. Паэма ярка апісвае прыгоды звычайнага селяніна Тараса, які выпадкова трапіў на Парнас. Твор напісан 4-стопным ямбам з шырокім выкарыстаннем фальклору. Ён стаў сапраўднай візітнай карткай беларускай літаратуры. Упершыню паэма была надрукавана ў траўні 1889 года пад назвай «Тарас».
  • 16. Беларускі і расійскі скульптар-самавук, народны мастак Беларускай ССР. Працаваў у вобласці станковай сюжэтнай кампазіцыі, рэльефу і манументальнай пластыкі. Яго творы, яркія і самабытныя, адрозніваюцца арыгінальнасцю і выразнасцю пластычнай формы, эмацыйнасцю, глыбокім пранікненнем у народныя традыцыі з вельмі паважлівым вывучэннем дасягненняў сучаснай скульптуры.
  • 17. Народны пісьменнік Беларусі, адзін з найвыдатнейшых пісьменнікаў Беларусі. Аўтар шматлікіх апавяданняў і аповесцяў. Асноўным творам беларускай літаратуры стаў яго раман-эпапея "Незабыўныя дні", у якім створана велічная панарама ўсяго, што адбывалася на тэрыторыі Беларусі на працягу амаль чатырох гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне Лынькова займаюць творы для дзяцей. Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць "Міколка-паравоз".
  • 18. Беларускі пісьменнік. Пачынаў як драматург, аўтар шматлікіх п'ес. Шмат зроблена пісьменнікам і ў галіне мастацкай прозы. У яго апавяданнях і аповесцях галоўнае месца займаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага будаўніцтва. Цікавым з’яўляецца і раман-памфлет “Чужы хлеб”. Перакладаў на беларускую мову Максіма Горкага, Антона Чэхава, Марка Твэна.
  • 19. Беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР, Народны артыст БССР. У гісторыю беларускага тэатра ўвайшоў як майстар камедыйнага жанру, арганічны і пластычны, выдатны імправізатар. Умеў прыцягнуць увагу публікі і зрабіць самую маленькую ролю значнай і цікавай. Усяго выканаў больш за 160 роляў розных жанраў. Многія яго персанажы сталі намінальнымі.
  • 20. Беларускі паэт, крытык, перакладчык. Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі. Выступаў таксама як крытык і празаік. Пад псеўданімам Т. Глыбоцкі выдаў зборнік артыкулаў «Пра літаратурныя справы». У 1923 годзе быў адным з шасці паэтаў- арганізатараў першага ў Беларускай ССР літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
  • 21. Беларускі паэт-песеннік. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі. Многія вершы сталі вядомымі песнямі: «Бывайце здаровы», «Дняпро», «Не за вочы чорныя», «Лясная песня» (або «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры»), «Дзе ты, зорка мая» і іншыя. Найбольш вядомы яго верш, які быў пакладзены на музыку - «Бывайце здаровы». Аўтарам музыкі да гэтай песні з’яўляецца кампазітар Ісак Любан. Сярод першых выканаўцаў песні - народная артыстка БССР Ларыса Александроўская, якая праспявала яе для дэлегатаў рэспубліканскага з’езду партыі 15 чэрвеня 1937 года, і Леанід Уцёсаў.
  • 22. Беларускі паэт. Актыўна публікаваўся ў газетах, дзе апублікаваў больш за шэсцьдзесят сваіх твораў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» і «Ветры буйныя». Працаваў над паэмай «Сірата Алеся». Разам з Міколам Хведаровічам стварыў серыю літаратурных пародый пад агульным псеўданімам Себасьцян Старобінскі. Удзельнічаў у першым з'ездзе літаратурнага аб'яднання «Маладняк» , быў абраны ў сакратарыят.
  • 23. Беларускі паэт, празаік, кінадраматург. Творчая спадчына пісьменніка багата і разнастайна. Вершы і апавяданні, публіцыстычныя артыкулы і пераклады - гэта няпоўны пералік яго літаратурных прац. Аўтар сцэнарыя мастацкага фільма па аднайменнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка» і дакумэнтальнага - «Народны паэт». Ляўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за кнігу «Колас расказвае пра сябе».
  • 24. Беларускі архітэктар, Народны архітэктар СССР. Аўтар легендарных праектаў рэканструкцыі плошчы Леніна, будынкаў сувораўскага вучылішча, аэравакзала «Мінск-1», музея Вялікай Айчыннай вайны, кінатэатра «Піянер» і Тэатра лялек; аўтар забудовы Аўтазавадской плошчы ; адзін з аўтараў абеліска-помніка на плошчы Перамогі. Яго па праву можна назваць і бацькам беларускай сельскай архітэктуры. У сваіх праектах ён здолеў злучыць асаблівасці сельскага жыцця з максімумам выгод, аб'ектаў культурнага і бытавога абслугоўвання, характэрных для горада. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
  • 25. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б). Яна прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні Заходняй камуны «самастойнай Савецкай Рэспублікай Беларусі». Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП (б) Б) і абрала кіруючы орган - Цэнтральнае бюро (ЦБ) КП (б) Б. Старшынёй Прэзідыума ЦК КП (б) Б стаў А. Ф. Мяснікоў. 31 снежня 1918 года ЦБ КП (б) Б зацвердзіў склад Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі на чале з З. Ф. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 года быў апублікаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі, які абвяшчал стварэнне БССР у межах этнічнага пражывання беларусаў. Ўвечар 1 студзеня 1919 гэты маніфест быў зачытаны па радыё. Гэтая дата лічыцца датай абвяшчэння Савецкай Беларусі.
  • 26. Віцебскае народнае мастацкае вучылішча – першая падобная ўстанова на тэрыторыі нашай краіны. Ініцыятарам яго стварэння з'явіўся знакаміты Марк Шагал, побач з якім працавалі яго калегі з шырока вядомымі сёння імёнамі - Казімір Малевіч, Лазар Лісіцкі, Вера Ермалаева, Ілля Чашнікаў, Мсціслаў Дабужынскі, Ян Тыльберг, Мікалай Суэцін, Юрый Пэн, Ксенія Багуслаўская, Аляксандр Ром і іншыя. На працягу пяці гадоў у Віцебску адбыліся падзеі, якія паўплывалі на сусветную культуру - не толькі жывапіс, але і архітэктуру, музыку, паэзію, дызайн, у першую чаргу кніжны.
  • 27. Вядомы беларускі пісьменнік, пісаў на беларускай і рускай мовах. Вядомы як дзіцячы пісьменнік, аўтар вострасюжэтнай і гістарычнай прозы. Напісаў аповесць пра Ф. Багушэвіча “ Пры апазнанні - затрымаць”. Пераклаў на беларускую мову Р. Кіплінга, апавяданні латышскіх і літоўскіх пісьменнікаў. Быў загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура».
  • 28. Беларускі пісьменнік. Аўтар больш зa пaўтapa дзecяткa кніг прозы. Пісаў і для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Джека Лондана, У. Гаршына, П. Паўленкі, А. Гайдара, У. Курачкіна і іншых аўтараў.
  • 29. Беларуская мастачка і графік, прадстаўнік сацрэалізму. Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР. Народны мастак Беларусі.
  • 30. Беларускі архітэктар. Працаваў галоўным архітэктарам Оршы, Гомеля, Мінска. Стварыў праекты застройкі кварталаў у Гомелі, у Віцебску, планіроўку плошчы Леніна ў Оршы, генпланы Віцебска, Наваполацка. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР за планіроўку і забудову Наваполацка.
  • 31. Беларускі архітэктар. На яго рахунку дзясяткі спраектаваных унікальных аб'ектаў, грамадскіх і жылых будынкаў Мінска. Удзельнічаў у праекце планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць-герой, за які быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Кіраваў рэканструкцыяй інтэр'ера Дома афіцэраў у Мінску. Заслужаны архітэктар Беларусі .
  • 32. Савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Служіў у трупе Беларускага тэатра імя Янкі Купалы амаль чатыры дзясяткі гадоў. Менавіта тут Павел Кармунін сыграў свае самыя значныя ролі. Ён стварыў самы вядомы вобраз беларуса не толькі ў нацыянальным тэатры, але і ў савецкім кіно, якое прынесла акцёру ўсесаюзную славу. За сваё жыццё адыграў у тэатры і кіно больш за дзвесце роляў. Народны артыст Беларусі.
  • 33. Беларуская і савецкая актрыса тэатра і кіно. Актрыса Купалаўскага тэатру з 1938 году. Стварыла каларытныя, яркія індывідуальныя народныя характары. Яе талент, як глыбока самабытнай актрысы, найбольш выявіўся ў нацыянальным рэпертуары, п'есах А. Макаёнка. Здымалася ў кіна- і тэлефільмах - каля 50 роляў. Народная артыстка Беларусі, Народная артыстка СССР.
  • 34. Беларускі савецкі кампазітар. Працаваў у жанрах сімфанічнай, камерна- інструментальнай і вакальнай музыкі. Асноўная тэма твораў - героіка- патрыятычнага кірунку. Найбольшую вядомасць яму прынеслі масавыя песні і музыка да кінафільмаў. Пачатковы матыў адной з іх - «Радзіма, мая дарагая» - стаў пазыўнымі Беларускага радыё. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі , Народны артыст Беларусі.
  • 35. Была створана на базе навукова-даследчай і культурна-грамадскай установы рэспублікі - Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт) , які быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР ад 13 кастрычніка 1928 года. Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося 1 студзеня 1929 года. Першым прэзідэнтам Акадэміі навук стаў гісторык прафесар У. М. Ігнатоўскі. З самага пачатку Акадэмія навук стала вядучым навуковым цэнтрам, што ўплываў на эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё рэспублікі.
  • 36. Вядомы вучоны-дарожнік, доктар тэхнічных навук, прафесар БНТУ. Усё яго жыццё цесна звязана з сферай развіцця фундаментальных і прыкладных навук дарожна-тэхнічнага комплексу, падрыхтоўкай інжынерных і навуковых кадраў для дарожнай гаспадаркі. Па выніках даследаванняў апублікаваў больш за 1150 навуковых прац, у тым ліку 65 манаграфій, слоўнікаў, даведнікаў, 55 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Меў 78 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Падрыхтаваў пяць дактароў навук, 20 кандыдатаў і пяць магістраў. Напісаў хвалюючую споведзь - кнігу «Старонкі жыцця», дзе таленавіта распавёў пра свой час і пра сябе.
  • 37. Беларуская паэтэса, вядомая як лірычны паэт. Тoнкa aдчyвaлa вoдap, пpыгaжocць i мiлaгyчнacць poднaгa cлoвa, cтвapылa нямaлa дoбpыx i выдaтныx yзopaў бeлapycкaй лipыкі. Пісала вершы для дзяцей, напісала некалькі кніг прозы. Пераклала на беларускую мову кніжку вершаў С. Баруздзіна, а яе вершы і паэмы перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую мовы. На яе стіхі напісана некалькі песень.
  • 38. Беларускі паэт, празаік, драматург, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў. Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі, а самым вядомым яго творам стаў верш «Жураўлі на Палессе ляцяць». Натхніўшыся прыгажосцю паэтычных радкоў, Ігар Лучанок напісаў музыку, ператварыўшы «журавель» у песню. Аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом», «Лірнік», «Аўгустоўскі поўдзень», «Зоркі зямныя».
  • 39. Беларускі дзіцячы пісьменнік. Апублікаваў дзіцячую прыгодніцку трылогію: «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы - хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам - артылерысты…» Кнігі прысвечаны прыгодам двух беларускіх падлеткаў падчас нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі. Гэтыя аповесці шырока вядомыя і сённяшнім школьнікам. Трылогія была перакладзена на рускую, украінскую, літоўскую, латышскую, малдаўскую, армянскую мовы.
  • 40. Беларускі савецкі драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, журналіст. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар 13 п'ес. П'есы ставіліся на вядучых тэатральных пляцоўках Беларусі, экранізаваны. Пісаў сцэнарыі да мастацкіх і дакументальных кінафільмаў. Выдаў дакументальную аповесць пра Мінскае падполле ў гады Вялікай Айчынай вайны. Таксама выдаў кнігу публіцыстыкі і эсэ.
  • 41. Беларускі кампазітар, дырыжор, педагог. Яго творчасць шматгранна , ахоплівае амаль усе жанры. Кампазітара прывабліваюць вобразы высокай літаратуры і паэзіі, старажытнасць і фальклор, само жыццё. Яны знаходзяць увасабленне ў сімфоніях, аперэтах, операх, балетах, аркестравых п’есах, жанравых мініяцюрах. У яго творах прысутнічаюць новыя павевы, не звязаныя з нормамі традыцыйнага мастацтва. Яго опера «Майстар і Маргарыта» лічыцца класікай беларускай музычнай літаратуры, а яго знакамітая «Палеская сюіта» увайшла ў залаты фонд нацыянальнай культуры.
  • 42. Беларускі мастак, адзін з самых значных графікаў у гісторыі беларускага жывапісу. Яго графічныя работы прызнаныя як на постсавецкай прасторы, так і за яго межамі. Асноўныя тэмы работ мастака - філасофія, помнікі архітэктуры, біблейскія матывы. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Уладальнік дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэміяў за кніжнае афармленне. Яго працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету. Народны мастак Беларусі.
  • 43. Беларускі мастак. Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі. Яго творчасці ўласціва разнастайнасць графічных тэхнік і стылявых прыёмаў, выразны малюнак, эмацыйнасць і глыбокая змястоўнасць вобразаў. Праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кніг, палова з якіх адзначаная на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах. Быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі, чатырма дыпломамі і медалямі Францішка Скарыны. Народны мастак Беларусі.
  • 44. Беларускі акварэліст, графік. Адзін з заснавальнікаў так званай ''Віцебскай школы акварэлі''. Працаваў пераважна ў акварэлі, аддаючы перавагу нацюрмортам і краявідам. Увага мастака канцэнтруецца на выяўленні пластычнай выразнасці спецыфічнай акварэльнай тэхнікі. Яго творы знаходзяцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Метрапалітэн-Музеі ў Нью-Йорку, ЗША, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у Мінску і іншых мастацкіх музеях свету.
  • 45. Беларускі і расійскі кінарэжысёр. З'яўляецца стваральнікам цэлага сузор'я папулярных савецкіх кінафільмаў для дзяцей. "Прыгоды Бураціна", "Пра Чырвоную Шапачку", "Пітэр Пэн" і многія іншыя вядомыя казкі, якія стварыў рэжысёр, не страцілі сваёй актуальнасці, нават праз 30-40 гадоў пасля свайго выхаду на экран складаюць залаты фонд савецкага дзіцячага кіно. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі - за цыкл мастацкіх фільмаў для дзяцей. Першы кавалер Ордэна Бураціна.
  • 46. 23 чэрвеня 1944 года пачалася наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, якая атрымала кодавы назоў «Баграціён». Падчас гэтага шырокага наступлення была вызвалена Беларусь і амаль цалкам разгромлена германская група войск «Цэнтр». Беларуская наступальная аперацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з буйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны.
  • 47. Беларускі архітэктар. Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь. З'яўляецца аўтарам і сааўтарам такіх аб'ектаў, як галоўны будынак чыгуначнага вакзала Мінска, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і многіх іншых аб'ектаў, пераможцаў нацыянальных і міжнародных архітэктурных конкурсаў. Дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Вінаградава М. К.».
  • 48. Беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Доктар архітэктуры, прафесар. Выкладае на кафедрах «Горадабудаўніцтва» і «Філасофскія вучэнні» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Даследчык гісторыі горадабудаўніцтва, тэорыі і практыкі рэканструкцыі гістарычных раёнаў гарадоў. Аўтар каля 90 навуковых прац, апублікаваных у Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіне, Латвіі, у тым ліку 18 манаграфій. Адзін з кіраўнікоў праграмных, навукова- метадычных, даследчых і праектных распрацовак, якія вызначылі шырокамаштабную рэканструкцыю гістарычных тэрыторый у гарадах Беларусі. Лаўрэат прэміі імя В. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
  • 49. Вядомы беларускі кампазітар. Аўтар сімфоніі, кантаты, але найбольш поўна праявіў сябе ў жанры лірычнай і патрыятычнай песні. Шырока вядомы яго песні «Пах чабаровы», «Палессе», «Шумі, мой лес», «Вятры Палесся», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Святло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына» і іншыя. Піша таксама і інструментальныя творы, сярод якіх вылучаецца сімфанічная паэма «Сказ пра Палессе».
  • 50. Помнік быў узведзены у гонар гераічных дзеянняў першага, другога і трэцяга Беларускіх і першага Прыбалтыйскага франтоў у ваеннай аперацыі 1944 года. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў дні святкавання дваццаціпяцігоддзя вызвалення рэспублікі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Мемарыял ствараўся аўтарскім калектывам у складзе народнага мастака, скульптара А. Бембеля, скульптара А. Арцімовіча, архітэктараў О. Стаховіч і Л. Міцкевіча, а таксама інжынера Б. Лапцэвіча.
  • 51. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» - мемарыял у памяць сотням беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і вялікага ўкладу беларускага народа, які прынёс шматлікія ахвяры ў імя Перамогі. Аўтары - калектыў архітэктараў: Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар народны мастак БССР С. Селіханаў. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 года.
  • 52. 26 чэрвеня 1974 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінску было прысвоена ганаровае званне «Горад-герой». Сталіца была ўдастоена вышэйшай узнагароды СССР за выдатныя заслугі, мужнасць і гераізм, праяўленыя яе жыхарамі ў барацьбе з гітлераўскімі акупантамі, разгортванні партызанскага руху ў Беларусі і ў адзначэнне 30-годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мінск стаў дзевятым па ліку горадам, удастоеным такой узнагароды. Яе ён чакаў без малога 30 гадоў.
  • 53. ДЗЯКУЙ ЗА УВАГУ Праграма строрана бібліятэкарам 1-й катэгорыі Навуковай бібліятэцы БНТУ І. П. Івановай