Publicité

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Смалявічы 2.0

budzma
18 Dec 2017
Publicité

Contenu connexe

Similaire à “Кірмаш праектаў” у Мінску: Смалявічы 2.0(9)

Plus de budzma(20)

Publicité

“Кірмаш праектаў” у Мінску: Смалявічы 2.0

  1. Стварэнне інтэрнэт-рэсурса для актывізацыі грамадзянскай актыўнасці жыхароў г. Смалявічы Яўген Пугач, Грамадская ініцыятыва “За Новыя Смалявічы”, +375291179833
  2. Сутнасць ідэі ч.1 На базе сайта Smaliavichy.by/Smali.by (зараз неактыўны) запускаем платформу для развіцця грамадзянская актыўнасці жыхароў Смалявічаў. Пры наяўнасці сродкаў зможам адразу стварыць мабільныя прылады (Android, IOS). Платформа дазваляе кожнаму жадаючаму зарэгістравацца і публікаваць “праблемныя” месцы сваёй вуліцы, двара і г.д. Гэта азначае, што я магу сфатаграфаваць і апублікаваць дрэнны стан свайго двара, адсутнасць тратуара, пустыр і г.д. Але ня проста апублікаваць, а прапанаваць шляхі вырашэння. Напрыклад, па дарозе ў дзіцячы садок адсутнічае тратуар і бацькі вымушаны з дзецьмі ісці па праезджай частцы. Зарэгістраваны ўдзельнік публікуе фота з рэальным станам рэчаў, месца,дзе гэта адбываецца, абірае (з прапанаваных платформай) на яго думку адказную арганізацыю (-цыі) і шляхі вырашэння праблемы: афіцыйны зварот, калектыўны зварот, петыцыя бацькоў у адказную арганізацыю з просьбай зрабіць тратуар, і г.д. Калі адказ загадзя «зразумелы» - недахоп сродкаў, можна прапанаваць абмежаваць аўтамабільны рух на гэтым участку ў вызначаныя гадзіны, усталяваць дадатковыя дарожныя знакі, паставіць ліхтары, слупы (штучная агароджа) пешаходнай зоны. Іншы прыклад, жыхар можа пазначыць пусты кавалак зямлі ў межах горада, побач з домам, дваром і прапанаваць, што на яго месцы можа паўстаць, хто зацікаўлены ў гэтым, колькі можа каштаваць, дзе браць грошы, адказная арганізацыя, магчымы дызайн.
  3. Сутнасць ідэі ч.2 У сваю чаргу адміністратар рэсурса і каардынатар праекта пры дапамозе экспертаў (юрысты, эканамісты, СМІ, інш.) дадаюць “праблемны” аб’ект вытрымкамі з афіцыйных нормаў і стандартаў (напрыклад, яма у асфальце не можа быць глыбей 3см – інакш патрабуецца тэрміновы рамонт), рыхтуюць шаблоны афіцыйнага зварота, петыцыі ў адказныя арганізацыі. Інфармуем пра адукацыйныя магчымасці для актывістаў: навучанне вядзення грамадзкіх кампаній, адкрытыя конкурсы грантаў, рэспубліканскія конкурсы на рэалізацыію ідэй і г.д. Плануем на сустрэчы запрашаць прадстаўнікоў Фонда імя Льва Сапегі, якія распавядуць пра магчымасці ўдзелу жыхароў у мясцовым самакіраванні, то бок у прыняцці рашэнняў, юрыстаў і праваабаронцаў, экспертаў і кансультантаў, якія дэталёва распавядуць пра ўмовы конкурсаў грантаў, правядуць навучанне напісанню праектных заявак. Пад час сустрэчаў удзельнікі будуць знаёміцца, дзяліцца досьведам, адукоўвацца – такім чынам будзе фармавацца супольнасць актыўных жыхароў. Пасля завяршэння праекта прадугледжана прэзентацыя для СМІ, актывістаў з іншых гарадоў, чыноўнікаў Мінаблвыканкама. На прэзентацыі мы падзелімся стаўноўчым досьведам рэалізацыі праекта, актывізацыі грамадзян, удзел чыноўнікаў і дзяржслужачых.
  4. Мэты Дзякуючы гэтаму рэсурсу: • збіраем актуальныя праблемы нашага горада • фармуем супольнасць актыўных жыхароў г. Смалявічы • актывізуем грамадзянскую актыўнасць жыхароў Смалявічаў • вучым жыхароў ня толькі “паказаць” праблему, але і прапанаваць шляхі яе вырашэнне. • прыцягваем увагу чыноўнікаў да лакальных праблем з мэтаю іх далейшага вырашэння
  5. На каго скіраваны рэсурс • Удзельнікамі праекта выступаюць актыўныя і неабыякавыя жыхары горада. Пераважна людзі ва ўзросце 18-50 год, хто ў паўсядзённым жыцці карыстаецца інтэрнэтам і мабільнымі прыстасаваннямі, • Чыноўнікі і дзяржслужачыя горада, + чыноўнікі Мінаблвыканкама. • Лакальныя і абласныя СМІ • Праект можа быць пілотным і пасля рэалізаваны ў іншых гарадах Беларусі. • У выніку можа быць створана мабільная прылада (Android, IOS), дазваляючая працавць у любым горадзе Беларусі.
  6. Час рэалізацыі Студзень-верасень 2018. Праект будзе рэалізаваны на працягу дзевяці месяцаў 2018 года і завершыцца перад штогадовым святкаваннем Дня горада (верасень 2018). Упэўнены, што дзякуючы афіцыйнаму Святу чыноўнікі будуць вымушаны вырашыць шэраг лакальных праблем. Жыхары ўбачыць вынікі сваёй працы, а гэта ў сваю чаргу надасць дадатковы стымул актывізавацца.
  7. Рэсурсы, якія ёсць і якія шукаем Зараз маем: • Анлайн рэсурс Smaliavichy.by/Smali.by (зараз неактыўны, але дамен, хостынг аплочаны) • Каманда аднадумцаў (каардынатар праекта, праграміст, адміністратар рэсурса) Шукаем фінансавую падтрымку: - на запуск платформы на базе smaliavichy.by - адміністраванне платформы: публікацыя дадатковых матэрыялаў, кансультацыі экспертаў - арганізацыю 2-х анлайн сустрэч для 30 чалавек кожная - выступы экспертаў пад час афлайн-сустрэч - арганізацыю фінальнай прэзентацыі вынікаў праэкта Стварэнне інтэрнэт-рэсурса для актывізацыі грамадзянскай актыўнасці жыхароў г. Смалявічы
Publicité