2. Маркетынгавая сітуацыя
• Настойкі, адноўленыя па нацыянальных рэцэптах, складаюць значную частку партфеля
ТАА «Завод Бульбашъ». Сярод бармэнаў дамашнія настойкі і лакальныя напоі становяцца
ўсё больш папулярнымі. Тым не менш маладая аўдыторыя рэдка звяртае ўвагу на занадта
«традыцыйны» прадукт, таму што асацыіруе яго з чымсьці старым, незразумелым.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
• Трансфармацыя ўспрымання настоек «Бульбашъ» з «састарэлых і нямодных» да
«аўтэнтычных і трэндавых»
• Фарміраванне культуры ўжывання моцных алкагольных напояў
БРЫФ
5. КРЭАТЫЎНАЯ ІДЭЯ
Выкарыстанне сімвала Беларусі, які
набірае папулярнасць:
стварэнне серыі кактэйляў, натхненнем
для якіх стануць персанажы
беларускага фальклору – Цмокі. Цмокаў
не раз апісвалі класікі беларускай
літаратуры ў сваіх творах, этнографы
ведаюць нямала гісторый і легенд,
звязаных з гэтымі фантастычнымі
персанажамі. Гэта выдатны вобраз, які
дапаможа звязаць традыцыі мінулага з
сучаснай барнай культурай: Цмок
настолькі харызматычны, што без
сумнення зможа прэтэндаваць на ролю
нацыянальнага беларускага кактэйлю!
7. БАРМЭНЫ
Да распрацоўкі кактэйляў былі прыцягнуты тры вядучыя бармэны Беларусі,
заснавальнікі і выкладчыкі школы бартэндынгу Splash&Dash:
• Васіль Сапункоў, Smokes & Mirrors
• Міхась Канаваленка, Maraschino
• Яўген Рогаў, ID BAR
8. ТВОРЧАЯ ЛОГІКА
Былі створаны 9 кактэйляў (па 3 на
бармэна) на аснове настоек
Бульбашъ «Ліпа з мёдам», «Зубровая»,
«Журавінавая», «Мядовая з перцам», «На
бярозавых пупышках».
Рэцэпты ствараліся з умовай
магчымасці іх наступнай адаптацыі
для хатняга прыгатавання.
Кактэйлі падзяляліся на 3 стыхіі:
агонь, вада, паветра.
Натхненнем для стварэння кактэйляў
з'явілася тэма «Цмокаў»: іх апісанне,
візуальнае ўяўленне.
9. КАКТЭЙЛI. ВАДА
Калючы Цмок не хаваецца і не тоіцца,
а прапануе выклік для самых
трывалых! Спрабуем рашучасць на
смак!
У астуджаную высокую шклянку
кладзем 1/2 лыжачкі васабі, 40 мл
Бульбашъ «На бярозавых пупышках»,
20 г мядовага сіропу, 20 мл соку
лімона. Змешваем з лёдам, дадаем 7
мл содавай і ўпрыгожваем мядовым
лістом норы з кунжутнай стружкай.
Дрыгвяны Цмок заўсёды адрозніваўся
мудрасцю і не пускаў туды, куды хадзіць
было не варта. І, каб ён быў побач у
вандроўках па прыгоды, усхвалім яго
адмысловым кактэйлем.
Размінаем у шэйкеры 2-3 кавалкі жоўтага
перца, 2 кавалкі агурка, дадаем 40 мл
настойкі «Журавінавая», 15 мл соку лімона,
15 мл цукровага сіропу. Узбіваем 10 секунд і
працэджваем у астуджаны кактэйльны
келiх. Упрыгожваем журавінамі.
Туманны Цмок рыхтуе нас да летніх прыгодаў.
Мроім разам з ім за келіхам кактэйлю!
Для гэтага падпальваем лісцік лаўровага
ліста і накрываем шклянкай.
Наліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Мядовая з
перцам», 120 мл таматнага соку, 15 мл соку
лімону, 3 кроплi табаска, дадаем 10 мл мёду, 5
мл вустэрскага соуса. Узбіваем 10 секунд,
працэджваем у «туманную» шклянку і падаем
кактэйль, упрыгожаны лаўровым лістом.
10. КАКТЭЙЛI. ПАВЕТРА
Паветраны Цмок даносіць да нас подых
бярозавых гаёў, каб нам дыхалася лягчэй.
Усхвалім яго ўлюбёным кактэйлем!
У шэйкер кладзем 7 лісцікаў мяты, 50 мл
настойкі “На бярозавых пупышках”, 25 мл
соку лімона і 20 мл цукровага сіропу.
Узбіваем 10 секунд і працэджваем у
астуджаны высокі келіх з лёдам. Зверху
дадаем бярозавы сок і 5 г сіропу “Кюрасао
блю”. Упрыгожваем суквеццем мяты і...
аблокам цукровай ваты.
Змрочны Цмок набірае сілу. Паспрабуйце
кактэйль, які ён прапануе, каб потым
шчыра павесяліцца ў цемры.
Каб пачаставацца, разамніце дольку
апельсіна ў астуджаным шэйкеры,
дадайце 20 мл вішнёвага сіропу (варэння) і
40 мл настойкі “Ліпа з мёдам”. Узбейце 10
секунд, працадзіце ў астуджаны высокі
келіх з лёдам, дадайце 120 мл цёмнага
квасу і ўпрыгожце размарынам і
апельсінам.
ЧАТЫРОХГАЛОВЫ ЦМОК - ПІЛЬНЫ,
УСЕМАГУТНЫ ЦМОК КІРУЕ ЗМЕНАМІ ПАРЫ
ГОДА, А ТАКСАМА СОЧЫЦЬ, КАБ НІХТО НЕ
ЗАСЕДЖВАЎСЯ НА МЕСЦЫ.
Зiма: Настойка Бульбашъ® “Зубровая”,
шакалад, маліны, мята Восень: Настойка
Бульбашъ® “Журавінавая”, імбірна-
мядовы сіроп, мандарын, грэцкі арэх
Лета: Настойка Бульбашъ® “Зубровая”,
груша, прашутта, сіроп бузіна
Вясна: Настойка Бульбашъ® “На
бярозавых пупышках”, лаймавы сарбет
11. КАКТЭЙЛI. АГОНЬ
Чакайце Цмока Шыпахвоста! Гэты па-
добраму хітры Цмок любіць затаіцца,
каб потым нечакана здзівіць. А каб ён
хутчэй прыйшоў – гатуйце яго
кактэйль!
Размінаем у шэйкеры 1/4 сцябла
салеры і 3 кавалкі агурка. Уліваем у
шэйкер 40 мл настойкі «Мядовая з
перцам», 2 кроплі зялёнага табаска,
бялок 1 яйка, 20 мл цукровага сіропу і
дадаем лёд. Узбіваем 10 секунд і
працэджваем у астуджаны высокі
келіх з лёдам. Упрыгожваем хвастом
салеры з гваздзікай, чакаем прыгодаў.
Скарбны Цмок напамінае нам пра
сапраўдныя каштоўнасці: завіце сяброў і
частуйце іх кактэйлем Скарбнага Цмока.
Каб зрабіць кактэйль, у астуджаны нізкі
келiх пакладзіце 2 лыжкі абрыкосавага
джэму, дадайце 50 мл настойкі «Зубровая»,
15 мл соку лімона, 10 мл цукровага сіропу,
50 мл
маркоўнага соку. Дадайце дробку лёду і
моцна размяшайце лыжкай, потым
дасыпце яшчэ лёду. Упрыгожыванне –
цэдра апельсіна. І па жаданні залатыя
кандытарскія шарыкі для шыку.
Снежны Цмок ужо сабраўся зноўку спаць
– хутка лета, трэба набрацца сіл, каб
узімку абуджаць нас прахалодай свайго
кактэйлю. Пакуль не позна, паспрабуйце
яго!
Уліваем у шэйкер 40 мл настойкі «Ліпа з
мёдам», 25 мл моцнай кавы, 20 мл не
вельмі гарачага цукровага сіропу.
Узбіваем 10 секунд і працэджваем у келіх з
лёдам. Зверху на напой кладзем шарык
марожанага і пасыпаем какосавай
стружкай.
13. АНЛАЙН-ПРАЕКТ
Галоўная драма будавалася на
ідэі таго, што Цмок «жыве»,
пакуль пра яго памятаюць
(як i традыцыi).
Тыя кактэйлі, за якія прагаласуе
большасць удзельнікаў, будуць
жыць у барах Мінска, а тыя, якія
прайграюць, «памруць» у
забыцці.
Акрамя магчымасці выратаваць
Цмока, кожны жадаючы мог
прыняць удзел у розыгрышы
запрашэння на дэгустацыю, каб
правесці вырашальны адбор.
Галасаваць!
Шэр кактэйля, увод тэлефона і
ўдзел у розыгрышы
Падпіска на сацыяльныя сеткі
Знаёмства з праектам
18. МЕХАНІКА
Кожны наведвальнік сайта мог
аддаць голас толькі за адзін
кактэйль.
Пасля гэтага пры жаданні і
магчымасці ўдзельнік дзяліўся ў
сацыяльнай сетцы сваім Цмокам і
пакідаў свой нумар тэлефона, каб
удзельнічаць у розыгрышы
запрашэння на дэгустацыю.
Па выніках галасавання кожны з 9
кактэйляў атрымліваў некаторую
колькасць галасоў, якія былi
ўлічаны ў фінальным галасаванні
на мерапрыемстве.
20. ЗАПРАШЭННЕ
Запрашэнне на мерапрыемства быў
дастаўлены кур'ерскай дастаўкай за
5 дзён да мерапрыемства.
Ён уяўляў сабой каробку-кніжку з
фанеры з журавінавай настойкай і
запрашэннем.
Каб даведацца пра месца і час
правядзення мерапрыемства, было
неабходна нагрэць яго і праявіць
нябачныя чарнілы.
21. МЕРАПРЫЕМСТВА
на мерапрыемстве можна было
акунуцца ў свет Цмокаў: зрабіць
фатаграфію з яркім вобразам,
паспрабаваць стварыць уласнага
кішэннага Цмока, выпаліць Цмока на
нататніку і прайсці тэст на веданне
легендаў.
Краязнаўца Мікалай Півавар зрабіў
экскурс у паходжанне легендаў пра
Цмокаў.
Усе госці прынялі ўдзел у выбары
лепшых кактэйляў і маглі
прадэгуставаць напоі.
Дэгустацыя праходзіла праз
раздзяленне гасцей на тры стыхіі.
Актывацыі
Уступная гаворка -
данясенне ідэі
Дэгустацыя
Падвядзенне вынікаў
Галасаванне
Экскурсія ў свет
Цмокаў
22. ГОСЦІ
У якасці гасцей мерапрыемства
выступілі журналісты анлайн-
выданняў і часопісаў: Ірына Міхно
(Нoliday.by), Мікалай Янкойць (Kyky.org),
Антон Трафімовіч (Svaboda.org),
Алена Васільева (Sputnik.by), Яся
Каралевіч-Картэль (СityDog.by) і інш.
Таксама блогеры і лідары
меркаванняў: Слава Радзівонаў,
Дзіма Валотка, Антон Матолька,
Андрэй Астахновіч, Марына
Кандрацьева, Улад Луневич і інш.
Агульная колькасць запрошаных
склала 30 чалавек, гасцей
мерапрыемства – каля 50.
23. АКТЫВАЦЫІ
Фотазона
Вобраз Цмока знайшоў адлюстраванне ў
моднай тэхналогіі стварэння драўлянага
падвеснага трафея.
Кішэнны Цмок
У стылістыцы арыгамі госці маглі
стварыць уласнага Цмока розных
колераў.
Вогненны Цмок
Агнём і металам госці выпальвалі стыхіі і
выявы Цмока.
Мабільная актывацыя
Самых уважлівых слухачоў Мікалая
Півавара ўзнагародзілі фірмовымі
шэйкерамі. Прайсці тэст на веданне
Цмокаў аказалася не так і лёгка.
25. ДЭКОР І АФАРМЛЕННЕ
У афармленні выкарыстоўваліся:
• драўляныя вогнішчы,
• манеты і боксы для галасавання,
• падвесныя драконы (унікальныя
ілюстрацыі),
• жывыя фларыстычныя кампазіцыі
на аснове інгрэдыентаў настоек,
• элементы брэндынгу з дрэва,
• абклейванне ліфтаў і люстэрка.
26. ПРОМАПЕРСАНАЛ
Тры дзяўчыны-прамоўтэры,
супервайзер і майстар па выпальванні
ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.
Форма персаналу была пашыта
спецыяльна для праекта.
Таксама для бармэнаў былі створаны
фартухі з брэндынгам праекта.
29. ПЕРАМОЖЦЫ
Госці мерапрыемства выбіралі па адным кактэйлі ў кожнай стыхіі.
Пераможцамі сталі: Паветраны Цмок, Шыпахвост, Скарбны Цмок.
Важна, што вынікі галасавання на сайце цалкам супалі з
меркаваннем журы, што сведчыць пра спалучэнне цікавай падачы
напояў і іх густ.
30. ПАДАРУНКІ
Напрыканцы мерапрыемства ўсе госці атрымалі ўнікальную падстаўку
пад настойку ў выглядзе цмока і Бульбашъ «Зубровую».
Тры лепшых матэрыялы пра мерапрыемства на беларускай мове
атрымалі сертыфікаты на 300 000 у краму беларускага адзення LSTR.
32. СХЕМА ПАДТРЫМКІ
Папярэдняе PR-
анансаванне
Кактэйлі на нацыянальную
тэматыку ад мінскіх
бармэнаў
9 публікацый
Падбор гасцей на
мерапрыемства і іх
запрашэнне
30 пастоў у сацсетках
POST-PR
Вынікі конкурсу
12 публікацый
CITYDOG.by
Інтэрв’ю з гісторыкам у
падтрымку тэмы Цмокаў
33. ДОСТИГНУТЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ
Колькасць бясплатных публікацый
Колькасць згадванняў праекта «Цмокi
на новы лад» у СМІ
Колькасць згадванняў завода «Бульбашъ»
ТМ «Бульбашъ» у складзе назваў
настоек у СМІ
21
41
16
ВЫНІКІ
40. ДОСТИГНУТЫЕ РЕЗУЛЬТАТЫ
Патэнцыяльны ахоп (OTS)
Колькасць пастоў гасцей у сацсетках
Колькасць адзнак «Падабаецца» да пастоў
гасцей
Колькасць згадванняў праекта «Цмокі
на новы лад» у пастах
Колькасць згадванняў завода «Бульбашъ»
ТМ «Бульбашъ» у пастах
102 773
3 723
15
15
30
41.
42.
43.
44. Водгукі гасцей пра мерапрыемства
Кася Сырамалот
«Цмокi на новы лад» – з лепшымi i самымi любiмымi бармэнамi краiны i «Бульбашом». Я нi разу б
не падумала, што пiць гарэлку можна так. Але бармэны Splash&Dash пастаралiся i
прыдумалi цудоўныя i сапраўды смачныя кактэйлi. Асаблiвая падзяка за беларускую мову.
Усё было вельмi стылёва i нечакана. Беларуская культура можа быць такой, а
мерапрыемствы абысцiся без вышыванак, затое з вытанчанымi кактэйлямi. Well done!
Вольга Герасенка
«Цмокi на новы лад» или тренд национального колорита уже и в создании коктейлей и в
честь белорусских драконов! Мне вот очень понравился свежей и легкий
коктейль #шыпахвост
Антаніна Яцук
Казалось бы, при чем здесь драконы вообще, при чем здесь «Цмокi на новы лад». Ан нет,
придумали идею, взяли и сделали. И сделали сильно и хорошо.
Дзмітрый Валотка
«Бульбашъ», а ты молодец!
Марына Кандрацьева
Бармэны выдатна працавалi. Яны ўмела эксперыментавалі са смакамі, стваралі добрыя
букеты, якія ярка гучалі падчас ужытку і пакідалі прыемны прысмак у канцы. Больш за ўсё
мне спадабаўся падыход да інгрэдыентаў: многія кактэйлі былі адаптаваны пад Беларусь.
46. ВЫНІКІ
Папярэдняе і пост-анансаванне: была атрымана добрая колькасць
бясплатных публікацый у пазітыўным ключы. Журналісты ў падачы
матэрыялаў выдзелілі такія ключавыя моманты, як выкарыстанне вобразаў
цмокаў у стварэнні кактэйляў, удзел вядомых мінскіх бармэнаў і распрацоўку
кактэйляў з нацыянальным характарам. Некаторыя журналісты развілі тэму
праекта як стварэнне беларускіх аналагаў сусветных кактэйляў «Піна
калада», «Махіта».
У артыкулах больш за 40 разоў згадваецца ТМ або завод «Бульбашъ».
Агульная падача пастоў і матэрыялаў замацоўвае імідж ТАА «Бульбашъ» як
ініцыятара праекта ў нацыянальным стылі, вытворцы, які звяртаецца за
натхненнем да традыцый і гісторыі.
Сацыяльныя сеткі: госці мерапрыемства падзяліліся ў сацсетках уражаннямі
і згенеравалі каля 30 пастоў, у якіх станоўча адазваліся пра ТМ «Бульбашъ»,
праект «Цмокi на новы лад» і прыгатаваныя кактэйлі.
47. Са старту анлайн-праекта выкарыстанне выявы цмока для стварэння
нацыянальных кактэйляў выклікала пазітыўнае стаўленне аўдыторыі.
Фэнтэзійны персанаж з дапамогай выступу гісторыка быў абгрунтаваны як
аўтэнтычны вобраз для кактэйляў і падмацаваў нацыянальны складнік
камунікацыі брэнда.
Сапраўды якасная рэалізацыя блока кактэйляў і аўтарытэтнае ўспрыманне за
кошт прыцягнення бармэнаў са школы Splash&Dash дазволіла замацаваць ва
ўспрыманні не толькі цікавую ідэю, але і канкурэнтаздольную прапанова для
HORECA.
Мерапрыемства было пазітыўна ацэнена гасцямі і журналістамі. Госці з ліку
лідараў меркаванняў падкрэслілі ў пастах і водгуках высокі ўзровень
арганізацыі і высокую якасць прыгатаваных кактэйляў.
Атрыманыя водгукі і матэрыялы могуць стаць сур'ёзнай асновай для
далейшага прасоўвання кактэйляў у кафэ і рэстаранах і іх папулярызацыі, а
разам з імі і папулярызацыі нацыянальных напояў – настоек «Бульбашъ».
ВЫНІКІ