SlideShare une entreprise Scribd logo
1  sur  116
3 ліпеня
АЛЕСЬ
СТАХОВІЧ
110 гадоў з дня нараджэння
Скончыў сярэднюю школу ў Оршы (1923), быў на камсамольскай рабоце ў
Оршы, Мсціслаўлі, загадваў аддзелам культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім,
Жлобінскім райкамах партыі, працаваў начальнікам палітаддзела ў саўгасах «Горкі-
Апчак», «Старчыцы», інструктарам ЦК КПБ. З 1938 г. адказны сакратар часопіса
«Полымя». У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у армейскім друку. Член СП СССР
з 1938 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і
медалямі.
У друку выступіў у 1928 г. з нарысамі, першае апавяданне апублікаваў у 1930
г. (часопіс «Беларуская работніца і сялянка»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў
«Шумяць лясы» (1944), «Пампей Шчупак» (1946), «Неспакойны гарадок» (1946), «Аповесці і
апавяданні» (1952); раманаў «Пад мірным небам» (1948) «Шырокія гарызонты» (1954) і
кніжак апавяданняў для дзяцей «Маленькія героі» (1939), «Залаты карп» (1951). У 1947 г.
выйшлі Выбраныя творы.
Пераклаў на беларускую мову «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» Б. Палявога
(1951), асобныя творы рускіх пісьменнікаў.
СТАХОВІЧ АЛЕСЬ (сапр. Аляксандр Іосіфавіч; 1907-1956 гг.), пісьменнік.
Нарадзіўся 03.07.1907 г. у вёсцы Кашына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў
сялянскай сям'і.
7 ліпеня
ЯНКА
КУПАЛА
135 гадоў з дня нараджэння
У 1898 г. скончыў Беларуцкае народнае
вучылішча. Пасля смерці бацькі (1902) год
працаваў на гаспадарцы, потым – хатні
настаўнік, пісар у судовага следчага ў
Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у
памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай
губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура
ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў
Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне, у маёнтку
Дольны Сноў Навагрудскага павета (1905-1908),
супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова
бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б.Л. Даніловіча
(Вільня, 1908-1909).
ЯНКА КУПАЛА (сапр. Іван Дамінікавіч
Луцэвіч (1882-1942 гг.), беларускі паэт, драматург,
публіцыст, перакладчык, класік беларускай
літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай
беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.
Народны паэт Беларусі (1925).
У 1909-1913 гг. вучыўся на
агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева
ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў
у Вільні, супрацоўнік «Беларускага
выдавецкага таварыства», рэдактар
«Нашай нівы» (1914-1915).
У верасні 1915 г. выехаў у
Маскву, дзе вучыўся ў Народным
універсітэце.
У студзені 1916 г. прызваны ў
армію. Служыў у дарожна-будаўнічым
атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін
у Мінску, Полацку, а таксама ў
Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую
рэвалюцыю.
У 1919 г. пераехаў у Мінск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,
Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай
вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у члены
ЦВК БССР (1927-1929), членам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага
Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Член СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам
перавезена ў Мінск у 1962 г.
Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля»
датаваны 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове – «Мужык» (15 мая 1905 г. у
мінскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне
сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае
выданне ў 1982), у 1913 г. – зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910)
выдадзены ў Пецярбургу А. Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына»
(1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва»
(1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня
будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім
партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935,
1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 – малафарматнае выданне, 1978, 1980, 1981,
1982 (4 выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і зборы твораў у 6-ці (1925-1932), 3-х
(1928-1932), 6-ці (1951-1954, 1961-1963), 7-мі (1972-1976) тамах. Многія вершы пакладзены на
музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.
Аўтар драматычных паэм «Адвечная
песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на
кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928); п'есы
«Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952
па спектаклю тэатра імя Я.Купалы створаны
аднайменны кінафільм, у 1973 г. – аперэта);
драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася
самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня,
1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм – у
1982); сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся
самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў
1936); п'есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926),
драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928,
ставіўся ў самадзейных гуртках).
У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя
творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя»,
паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія
доўгі час былі забароненыя).
Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга
«Публіцыстыка».
Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам),
міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п'есах В. Дуніна-
Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты», лібрэта оперы «Галька» С. Манюшкі, паэму А. Пушкіна
«Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т. Шаўчэнкі, асобныя творы М. Някрасава, І.
Крылова, А. Кальцова, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, Ю. Крашэўскага, У.
Бранеўскага, Е. Жулаўскага і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».
Любімось, мае суседзі!
Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
Адной нашай маткі!
Што ты маеш з сваёй звадкі,
З дзікай ненавісці?
Людзі толькі насмяюцца,
I ўсёй той карысці.
Людзі толькі насмяюцца,
Ўрагі скарыстаюць,
Над душой чорт запануе,
Унукі цябе злаюць.
А пачнема жыці ў згодзе
Ў пачцівай, харошай, –
Знойдзем долю, знойдзем волю,
На зваротак– грошы.
Ўрагам нашым прыступіцца
Трудна тады будзе,
Ды ў суседзяў ласку маюць
Згодлівыя людзі.
Дык любімася, суседзі!
Кіньма сваркі, звадкі;
Жыйма, як родныя дзеці
Адной нашай маткі! Янка Купала
(1905-1907)
31 ліпеня
ІГНАТ
ХРАПАВІЦКІ
200 гадоў з дня нараджэння
Герб рода «Гадзава»
ХРАПАВІЦКІ ІГНАТ ЯЎСТАХАВІЧ (1817-1893), паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся
ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Сам з'яўляючыся гаспадаром маёнтка, ведаў цяжкае становішча сялян і быў перакананым
антыпрыгоннікам. Служыў наглядчыкам ссыпных магазінаў Дрысенскага павета, быў абраны ў 1859 г.
дрысенскім павятовым маршалкам. Правадзейны член Віцебскага губернскага апякунства дзіцячых
прытулкаў, член статыстычнага камітэта. Калі ў 1861 г. выйшаў указ аб скасаванні прыгону і пачалася
вялікая сялянская рэформа, Ігнат Храпавіцкі ўзяўся за яе правядзенне, за што ён быў узнагароджаны
срэбным медалём на Аляксееўскай стужцы і бронзавым медалём «За труды по освобождению крестьян».
У 1862 г. быў прызначаны на пасаду дрысенскага павятовага маршалка і займаў яе да 10 лістапада 1880
г. – г. зн. займаў пасаду бесперапынна з 1859 па 1880 г. У 1871 г. удзельнічаў у з'ездзе сельскіх гаспадароў у
Смаленску. 10 лістапада 1880 г. прызначаны расійскім урадам на пасаду віцебскага губернскага маршалка
(прадвадзіцеля дваранства), якім быў да сваёй смерці 25 снежня 1893 г. Быў адным з лідараў Віцебскага
таварыства сельскай гаспадаркі: у 1880-1893 гг. быў яго старшынёй.
Пісаў на польскай мове. У 1840-я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху "Rubon"
("Рубон"), першы нумар якога пачынаўся з яго праграмнага верша "Дзвіна". У тым жа альманаху (1845,
т. 5) была надрукавана яго праца "Погляд на паэзію беларускага народа" (з дадаткам назіранняў над
асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыка-
параўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных
вершаў, пераклады на польскую мову беларускіх народных песень (1843, т. 3), некаторыя гістарычныя
дакументы.
Рыхтаваў да друку "Поўны беларускі песнязбор", распрацаваў для яго класіфікацыю,
назапашваў тэксты.
4 жніўня
ЯНКА
БРЫЛЬ
100 гадоў з дня нараджэння
У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска
Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931),
працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую
армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон,
восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. – сувязны партызанскай брыгады імя
Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. – партызан-разведчык
брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага
райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З
кастрычніка 1944г. жыве ў Мінску.
Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах
«Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. –
сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР
(1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР – Канада»
(1967-1990). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1945г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны
II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.
ЯНКА (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ (1917-2006 гг.) – беларускі пісьменнік, перакладчык,
публіцыст, Народны пісьменнік БССР (1981). Нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе
(Украіна) у сям'і чыгуначніка.
У 1938 г. Пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі
часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946),
«Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці
днее» (1951), «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма
друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І смех, і бяда» (сатыра і
гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Выбраныя апавяданні» (1959), «Мой родны
кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя
сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977),
«Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр
«Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сцежцы -
дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс «Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды»
(1964).
Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара
на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах, 1952г.
У сааўтарстве з А. Адамовічам і Ў. Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з
вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў).
Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951),
«Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і
Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х(1960), 4-х(1967-1968) і 5 тамах (1979-1981).
Я. Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна-
крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (артыкулы,
творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў
«Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...» (1968).
Вядомы і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. У яго
перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л. Талстога, А. Чэхава,
М. Горкага, П. Бажова, Г. Траяпольскага, А. Вішні, Л. Смілянскага, А. Даўжэнкі,
В. Казачэнкі, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі, Л. Кручкоўскага, Я. Івашкевіча, В.
Жукоўскага, Т. Ружэвіча, М.Ю. Канановіча, Я. Гушчы і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці
днее», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы»,
Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны
здалёк».
Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады польскай літаратуры і
ўмацаванне дружбы паміж народамі – імя Ў. Петшака (1972) і аўтарскага
аб'яднання «ЗАІКС» (1975).
5 жніўня
ЭДУАРД
САМУЙЛЁНАК
110 гадоў з дня нараджэння
ЭДУАРД ЛЮДВІКАВІЧ САМУЙЛЁНАК (1907-1939 гг.), беларускі празаік,
драматург. Нарадзіўся 5.08.1907 г. ў рабочай сям’і. Вучыўся ў польскай гімназіі
(Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі
Верхнядзвінскага раёна. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй.
Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага
сельсавета. У 1929-1930 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет
«Чырвоная Полаччына» (1930-1933), «Літаратура і мастацтва» (1934-1939).
Член СП СССР з 1934г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Дэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне
«Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць
«Тэорыя Каленбрун» (1934); зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка
эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967); раман «Будучыня»
(1938); апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977); кнігі Выбраных
твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).
Аўтар п'ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун»,
апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).
8 жніўня
АРКАДЗЬ
ЧАРНЫШЭВІЧ
105 гадоў з дня нараджэння
АРКАДЗЬ ДЗМІТРЫЕВІЧ ЧАРНЫШЭВІЧ (1912-1967 гг.), беларускі пісьменнік.
Нарадзіўся 8 жніўня 1912г. у в. Кулакі, Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. У 1930 г.
бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям'ю вывезлі
ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на
лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1940 г. завочна скончыў
Кудымкарскае педагагічнае вучылішча.
У 1950 г. вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым
Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. З 1954 г. жыў у Радашковічах, потым
пераехаў у Мінск. Член СП СССР з 1954г. Узнагароджаны медалём.
Першае апавяданне надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай
літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 г., калі апублікаваў у часопісе «Полымя
рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956),
«Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970),
раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 г. абедзве часткі
выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка».
Спачатку выступаў з творамі для дзяцей.
Выйшлі аповесці «У адной сям'і»(1951), «На сажалках»(1955);
зборнікі апавяданняў «Зосін лужок»(1952), «Апавяданні старога Арцёма»
(1958), «Складанец»(1969). У 1979г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
17 жніўня
ВАСІЛЬ
КАВАЛЬ
110 гадоў з дня нараджэння
КАВАЛЬ ВАСІЛЬ (сапр. Кавалёў Васіль Пятровіч; 1907-1937 гг.), беларускі
пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся 17.08.1907 г. у вёсцы Сава Горацкага раёна
Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1925 г. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах пры Горацкай
сельскагаспадарчай акадэміі і восенню паступіў у Магілеўскі педагагічны
тэхнікум, але неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Вучыўся на літаратурна-
лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта (1926-1927, 1928-1929).
Працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладняк». Службу ў Чырвонай Арміі
праходзіў як ваенны журналіст у Смаленску.
У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання.
Расстраляны 29.10.1937г. Рэабілітаваны ў 1957 г. Член СП СССР з 1934 г.
У друку пачаў выступаць у 1926 г. з вершамі і апавяданнямі. Выйшлі
зборнікі апавяданняў «Як вясну гукалі» (1927), «На загонах» (1928), «Крыніца»
(1929); Выбраныя творы (1932) і «Выбранае» (1959); аповесці для дзяцей
«Санька-сігналіст» (1936) і «Следапыты» (1961).
23 жніўня
ПІМЕН
ПАНЧАНКА
100 гадоў з дня нараджэння
ПІМЕН ЕМЯЛЬЯНАВІЧ ПАНЧАНКА (1917-1995 гг.), народны паэт Беларусі. Нарадзіўся
23.08.1917 г. у горадзе Таліне (Эстонія) у рабочай сям'і.
Бацькі – бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 г. сям'я вярнулася ў
Бягомль. У 1934 г. скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934-1935 гг. – загадчык Алянскай пачатковай
школы Бабруйскага раёна, у 1935-1936 гг. – настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Кіраўскага
раёна, у 1938-1939 гг. выкладаў мову і літаратуру ў Кіраўскай сярэдняй школе Магілеўскай вобласці.
Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута (скончыў у
1939).
З верасня 1939 г. да студзеня 1946г. у СавецкайАрміі –
спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах.
Прымаў удзел у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-
Заходнім франтах, у 1944-1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай
Арміі ў Іране. З 1946г. працаваў у рэдакцыях часопіса «Вожык»,
газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам
часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Неман»,1954-1958), «Маладосць»
(1958-1966), сакратаром праўлення СПБССР (1966-1971). Як член
Дэлегацыі БССР у 1958г. прымаў удзел у рабоце XIIIсесіі Генеральнай
Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР
(1957-1967,1971-1975), старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны
міру. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989г. Член СП СССР з 1938 г.
П. Панчанка і старшыня Камітэта прыхільнікаў міру Канады,
лаўрэат Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру Паміж народамі»
(1952) Джэймс Эндзікот (1960-я) гг.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума –
«Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Лаўрэат
Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі
БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР
(1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).
Пімен Панчанка, 1963 г.
З жонкай Зояй Кірылаўнай і ўнучкай Ксеніяй, 1980-я гг.
Першыя вершы з'явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху
«Ударнікі». Аўтар зборнікаў паэзіі «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік
«Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны), «Тебе, Беларусь!»
(апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на рускую мову, 1942), «Дарога вайны» (Масква, 1943),
«Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947), «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949),
«За шчасце, за мір!» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Шырокі свет» (1955), «Выбраныя творы» (1956),
«Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія маланкі»
(1960), «Тысяча небасхілаў» (1962), «Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964), «Пры святле
маланак» (1966), «Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967), «Снежань» (1972), «Вершы» (1973),
«Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Лірыка» (1980), «Млечны Шлях» (1980),
«Маўклівая малітва» (1981), «Дзе начуе жаўранак» (1983), «Сіні ранак» (1984), «Лясныя воблакі» (1985), «І
вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987), «Горкі жолуд» (1988),
«Неспакой»(1988).
Многія вершы пакладзены на музыку. Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967-1971), у 4-х
тамах (1981-1983).
Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле»(1977).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я.
Райніса, А. Пракоф'ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.
«Я гаварыў занадта гучна…»,
верш. Аўтограф, 1974 г.Пімен Панчанка, 1970-я гг.
П. Панчанка і Я. Брыль,
1962год
Той дзень прапаў і страчаны навекі...
Той дзень прапаў і страчаны навекі,
Калі ты не зрабіў таго, што мог;
Калі не паспрыяў ты чалавеку,
Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.
Той дзень збяднеў, зліняў на сотнюрадуг
I, попелам пасыпаны, сканаў,
Калі не падзяліў з суседам радасць
I больш за дзень узяў ты, чым аддаў.
Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць кусочак свету
I хараство людзей, і дрэў, і траў.
Той дзень зусім закрэслены табою,
Калі ты раўнадушна абмінуў
Бяду чужую, пабаяўся болю,
Абразу хама моўчкі праглынуў...
Пазней старэць пачнеш самотна ў
хаце
I будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.
Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць
За раўнадушша.
Вінаваты сам.
Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця...
Я не святы, хоць і не сквапны
злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.
Пімен Панчанка
25 жніўня
ПЯТРУСЬ
МАКАЛЬ
85 гадоў з дня нараджэння
ПЯТРУСЬ (Пётр Міхайлавіч) МАКАЛЬ (1932-1996 гг.), беларускі паэт,
драматург, перакладчык. Нарадзіўся 25.08.1932 г. у вёсцы Крушыняны на Беласточчыне
(цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.
У 1947 г. паступіў у Гродзенскі будаўнічы тэхнікум, правучыўся два гады.
Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1953). Быў супрацоўнікам абласной газеты
«Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1956).
Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957-
1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР (1960-1962), загадваў
аддзелам літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962-1963), быў рэдактарам
рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1965-1966), памочнікам
галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра
юнага гледача (1966-1975).
З 1975 г. – літкансультант СП БССР. З 1978 г. – старшы рэдактар выдавецтва
«Мастацкая літаратура». У 1980-1983 гг. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».
Член СП СССР з 1953 г. Узнагароджаны медалямі.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1980) за зборнік
паэзіі «Поле», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік «Смак
яблыка».
У друку выступае з 1949 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выйшлі зборнікі паэзіі
«Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы год» (1964),
«Акно» (1967), «Вершы» (выбранае, 1968), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны»
(выбранае, 1979), «Смак яблыка» (1981), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987),
«Азбука любві»(1989).
Для дзяцей выдаў кніжкі «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (вершы,
паэмы, казкі, 1983), «Чарадзейная скарбонка» (вершы, казкі, загадкі, 1987), «Я гатую абед» (паэма,
1989).
У 1982г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Сумесна з А. Вольскім напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, 1961, пастаўлена ў
1958) і «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1963). Аўтар п'ес «Адчыніце, казляняткі!» (1972,
пастаўлена ў 1970), «Дай вады, калодзеж!» (1974, паста ўлена ў 1971), «На ўсіх адна бяда» (1977,
пастаўлена ў 1976), а таксама лібрэта араторыі «Запрашэнне ў краіну маленства» (музыка Я.
Глебава,1 974).
Займаўся перакладамі са славянскіх моў. Пераклаў зборнік сучаснай славацкай паэзіі
«Татры пяюць» (1976) і зборнік вершаў М. Валека «Крылы» (1978).
27 жніўня
АЛЕСЬ
МАХНАЧ
95 гадоў з дня нараджэння
АЛЕСЬ (Аляксандр Іванавіч) МАХНАЧ (1922-2010 гг.), беларускі драматург,
празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Забалацце Уздзенскага раёна, Мінскай вобласці ў
сялянскай сям'і. У 1941 г., пасля заканчэння Калінкавіцкага ваеннага вучылішча, накіраваны на
пасаду камандзіра ўзвода ў гарнізон Брэсцкай крэпасці. Абараняючы крэпасць, быў цяжка
паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г. Знаходзіўся на
лячэнні ў ваенных шпіталях (1945-1947), загадваў прысынкаўскай сельскай бібліятэкай на
Ўздзеншчыне (1947-1953), працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1953-1961,
1963-1966). Скончыў завочна Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954) і Літаратурны інстытут у
Маскве (1960). Член СПСССР з 1957г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.
Заслужаны работнік культуры БеларускайССР (1980).
Дэбютаваў вершамі ў 1949 г. (уздзенская раённая газета «За савецкую Радзіму»).
Аўтар шэрагу аднаактовых п'ес. У 1956 г. выдаў першы зборнік «Драматычныя мініяцюры».
Потым выйшлі зборнікі п'ес, сцэнак і асобныя п'есы «Перад бурай» (1958, пастаўлены
аднайменны тэлеспектакль, 1958), «Смык і Шпунцік» (Беласток, 1958), «Аднаактовыя п'есы»
(1961), «Да пары збан ваду носіць» (1963), «Шпачок» (1963, пастаўлена ў 1964), «Усе ідуць у нагу»
(1964), «Мы будзем жыць» (1967), «Няхай прыходзяць» (1970), «Маленькія салдаты» (1971),
«Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1974, пастаўлена ў 1969), «П'есы» (1974), «Не кажы: мая хата з
краю» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982). У 1973 г. выдаў нарыс «Дзеці крэпасці» (у 1988
выйшаў як дакументальная аповесць). Складальнік зборніка нарысаў «Людзі граніцы»(1989).
31 жніўня
УЛАДЗІМІР
ШЫЦІК
95 гадоў з дня нараджэння
УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ ШЫЦІК ( 1922-2000), беларускі журналіст, пісьменнік.
Нарадзіўся 31.08.1922г. у горадзе Шклове Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага.
Вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага
транспарту (1940-1943), у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 г. вярнуўся
ў Шклоў і працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак».
У 1949 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У
1949-1952 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», у 1953-1964 гг. – у рэдакцыі
газеты «Калгасная праўда» (у 1962-1990 гг. – «Сельская газета»), у 1965-1966 гг. – адказным
сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1978-1983 гг. – карэспандэнтам «Сельскай
газеты». Член СП СССР з 1962г. Узнагароджаны медалём.
Першае апавяданне апублікаваў у 1952 г. (газета «Сталинская молодежь»). У 1958 г. у
часопісе «Полымя» надрукаваў аповесць «Назаўсёды». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае»
(1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў
і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975),
«Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979),
«Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў
сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло»
(1979).
17 верасня
МАКСІМ
ТАНК
105 гадоў з дня нараджэння
МАКСІМ ТАНК (сапр. Яўген Іванавіч Скурко; іншыя псеўданімы:
АўгеньБура; А. Граніт (1912-1995гг. ), беларускі і савецкі паэт, перакладчык,
грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 17 верасня 1912 ў в. Пількаўшчына Вілейскага
павета Віленскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Мядзельскі раён
Мінскай вобласці).
Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай
рускай і ўРадашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны
за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, рускай гімназіях.
У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху.
Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную
дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне.
З мая 1933 да мая 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме
«Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычнымдруку.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам
абласной газеты «Вілейская праўда» (1939-1940).
Хата ў Пількаўшчыне, дзе
нарадзіўся М. Танк, цяпер яго
музей
Максім Танк у турме Лукішкі,1932г. ЖэняСкурко– будучыМаксімТанк,1932г.Хата ў Пількаўшчыне
У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі
фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. – літаратурны рэдактар
часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. – першы
сакратар, а ў 1971-1990 гг. – старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР
(1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), член Савецкага камітэта
абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня
Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АНБССР. Член СПСССР з 1940г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1987).
Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага
Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы
народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі
ПНР. Народны паэт БССР(1968).
Максім Танк – удзельнік дэлегацыі БССР на сесіі ААН, 1960г.
Максім Танк, Пімен Панчанка, Піліп Пестрак на ІІ з’ездзе Саюза
пісьменьнікаў СССР. Масква, 1954г. З фондаў БДАМЛМ
Друкавацца пачаў у 1932 г. у часопісе «Пралом» (выдаваў з паэтам Я. Гарохам),
«Часопісе для ўсіх», газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё» (апошняя
выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псеўданімам Максім Танк, верш
«Заштрайкавалі гіганты-коміны»). Першыя кніжкі паэзіі выдаў у Вільні: «На этапах» (1936,
факсімільнае ў 1983, Менск), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), паэма «Нарач»
(1937). У Менску выдадзены «Выбраныя вершы» (1940), рукапіс наступнага зборніка і сцэнарыя
«Бура над Нараччу» загінулі ў час вайны, «Янук Сяліба» (паэма, 1943), «Вастрыце зброю» (вершы і
паэмы, 1945), «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Выбраныя вершы» (1947), «Вершы» (1947, 1948),
«Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «Выбраныя творы» (1952, 1954), «У дарозе»
(1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Лірыка» (1963), «Глыток вады»
(1964), «Селядцы з вершамі» (гумар, 1966), «Вершы» (1967), «Ключ жураўліны» (1972), «Хай будзе
святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Вершы» (1979), «Прайсці праз вернасць»
(1979), «Лірыка» (1982), «За маім сталом» (1984), «Лірыка» (1987), «Дарога і хлеб» (1988), «Збор
калосся: Вершы 1983-1988»(1989), «Паслухайце, вясна ідзе»(1990).
Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Галінка і верабей» (1946), «Кніжка пра мядзведзя»
(1947), «Вершы» (1948), «Урачыстае абяцанне» (1949), «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987),
кніжкі казак «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984), «Конь і леў» (1955), «Казкі. Легенды» (1960),
«Светлячок»(1970), «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні»(1979).
Аўтар кнігі-дзённіка «Лісткі календара»(1970).
У 1958г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у1966-1967гг. – у 4-х, у 1978-1981гг. – у 6 т.
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны,
М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага,
Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А.Германава і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі»,
Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР
імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», Ленінскай прэміі (1978) за зборнік
«Нарочанские сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу
«Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за
пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі.
17 верасня
СЯРГЕЙ
ДЗЯРГАЙ
110 гадоў з дня нараджэння
СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВІЧ ДЗЯРГАЙ (1907-1980), беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся
17.09.1907г. у Мінску ў сям'і чыгуначніка.
Скончыў 1-ю Мінскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), а затым трохгадовыя
агульнаадукацыйныя курсы (1927). Хвароба не дала магчымасці вучыцца далей. У сярэдзіне
30-х гадоў працаваў падчытчыкам і карэктарам у друкарні газеты «Звязда».
У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Гомелі, удзельнічаў у падпольным руху.
Працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя» (1951-1953), адказным сакратаром,
рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1953-1967). Член СП СССР з 1950 г.
Узнагароджаны медалямі.
Першыя вершы надрукаваў у 1938 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вачыма будучыні»
(вершы і паэмы, 1953), «Крэмень аб крэмень» (вершы і паэмы, 1958), «Цешча» (гумарыстычныя
вершы, 1959), «Чатыры стыхіі» (вершы і паэмы, 1962, дапоўненае выданне ў 1988), «Свята ў
будзень» (1964), «Салата з дзядоўніку» (гумарыстычныя вершы, 1967), «Выбранае» (1967), «Вершы»
(1974), «На вогненнай сцяжыне: Выбранае» (вершы і паэмы,1977).
Пераклаў на беларускую мову паэмы «Гражына» А. Міцкевіча, «Бацька зачумленых»
Ю. Славацкага, «Дванаццаць» А. Блока, «На ўвесь голас» У. Маякоўскага, «Сінія гусары» М.
Асеева, «Сын» П. Антакольскага, «1905 год» Б. Пастарнака, паасобныя творы М. Канапніцкай, У.
Бранеўскага, Ю.Тувіма, І.Бехера, Г.Зегерс, М.Лермантава, С.Шчыпачова, Л.Украінкі і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік вершаў і паэм
«Чатыры стыхіі».
Бывае, сум агорне, змога,
А дзень за днём– паўзе з начы...
Куды мне бегчы ад сябе самога?
Не, ад сябе самога не ўцячы!
Ты кажаш мне: "Пакiнь дзiвачыць
I лепей смейся, а не плач!
Не можаш свет пераiначыць,
Дык сам сябе пераiнач!«
А як сябе пераiначыць,
Калі ў табе таксама свет?
I для цябе ён столькi ж значыць,
Як i бязмежнасць, як сусвет!
I, можа, iсцiна ў гэтым
I мэта –у вечнай барацьбе
Твайго маленечкага свету
З тым, што не змесцiм у сабе?
17 верасня
УЛАДЗІМІР
КАЛЕСНІК
95 гадоў з дня нараджэння
УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ КАЛЕСНІК (1922-1994), беларускі празаік, літаратуразнаўца і крытык.
Нарадзіўся 17.09.1922 г. у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў
сялянскай сям'і.
У 1936 г. паступіў у польскую Навагрудскую гімназію. Пасля ўз'яднання Заходняй
Беларусі працягваў вучобу ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы.
З ліпеня 1941 г. прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і
баявых дружын у верхнім Наднямонні. Летам 1942 г. у складзе адной з баявых дружын уступіў
у партызанскі атрад імя Чапаева. Дыверсійная група, у якой быў мінёрам, стала заснавальніцай
новага атрада «Камсамольскі». З восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам
штаба атрада «2-гі Камсамольскі» брыгады «Камсамолец» Баранавіцкага злучэння. У 1943 г.
Мірскім падпольным райкомам быў прыняты кандыдатам у члены КП(б)Б.
Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1949),
аспірантуру пры гэтым інстытуце (1952). З 1952 г. – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага
настаўніцкага інстытута, з 1956 г. – загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэскага
педагагічнага інстытута, узначальваў Брэсцкае абласное літаратурнае аб'яднанне (1956-1970),
быў сакратаром аддзялення СП БССР (1981-1983). Кандыдат філалагічных навук, прафесар.
Член СПСССР з 1960г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы
народаў, медалямі.
Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).
У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі
выступае з 1953 г. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура»
(1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і
рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці»
(1981), «Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты» (1982), «Тварэнне легенды» (1987),
«Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай
літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1971), «Истории
белорусской советской литературы» (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для
педінстытутаў і ўніверсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы «Аповесць пра Таўлая» (часопіс
«Полымя», 1964-1965), «Пасланец Праметэя» (1984), сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём кнігу «Я
з вогненнай вёскі...» (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі «Сцягі і паходні» (1965) і
«Ростані волі» (1990).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні
двухтомнай «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской
советской литературы».
27 верасня
ЗОСЬКА
ВЕРАС
125 гадоў з дня нараджэння
ЗОСЬКА ВЕРАС (сапр. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік; 1892-1991 гг.), беларуская
пісьменніца і грамадскі дзеяч. Нарадзілася 30.09.1892 г. у пасёлку Мяджыбаж Лятычаўскага раёна
Хмяльніцкай вобласці (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага.
У 1912 г. скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гародні, у 1914 г. – агародніцка-
пчалярскія курсы ў Варшаве. Удзельніца гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (1909-1913). У
1916-1917 гг. працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад
вайны. З 1923 г. жыла ў Вільні. У 1924-1929 гг. – адміністратар рэдакцыі газет Беларускай
сялянска-рабочай грамады, у 1927-1931 гг. – рэдактар дзіцячага часопіса «Заранка», у 1934-1935 гг.
– дзіцячага часопіса «Пралескі», у 1928-1939 гг. – старшыня Беларускага кааператыўнага
таварыства «Пчала», адначасова (1934-1938) – рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць»
(Вільня). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М. Машары і выдала за свой кошт яго
першы зборнік «Малюнкі» (1928). Член СП СССР з 1982г.
Друкавацца пачала ў 1907 г. (часопіс «Падснежник», Кіеў). На беларускай мове
выступіла з абразкамі пад псеўданімам Мірко ў 1911 г. (газета «Наша ніва»). Аўтар «Беларуска-
польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка» (Вільня, 1924), брашуры «Гісторыя ўжывання
зёлак у лячэнні» (1934), кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі» (1985). Напісала ўспаміны
пра М.Багдановіча, У. Галубка, Ядвігіна Ш. і інш.
Для дзіцячага тэатра з украінскай мовы пераклала п'есы Р. Завадовіча «Князь
Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю. Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рускай – «Лясныя хаткі» В. Біянкі
(Вільня, 1931).
7 кастрычніка
ІВАН
ПТАШНІКАЎ
85 гадоў з дня нараджэння
ІВАН МІКАЛАЕВІЧ ПТАШНІКАЎ (1932- 2016 гг.), беларускі пісьменнік.
Нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай
сям'і. Скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951).
Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай
пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным
выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з
1962г. – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СПСССР з 1959г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984).
Выступіў у друку з вершамі ў 1952 г. Першы празаічны твор – аповесць «Чачык»
апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне
падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965,
1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. Аднайменны
тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972),
«Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя
творы ў 2 тамах, у 1990г. – 1 і 2 тамы Збору твораў у 4 тамах.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць
«Найдорф».
9 кастрычніка
ІВАН
КАЛЕСНІК
85 гадоў з дня нараджэння
ІВАН ІВАНАВІЧ КАЛЕСНІК (1932-1979), пісьменнік. Нарадзіўся 09.10.1932 г. у
вёсцы Грычына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1954 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Працаваў
загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена» (1954-1961), адначасова завочна
вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
(1954-1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка» (1962-1963), старшым
рэдактарам на Беларускім радыё (1963-1965, 1967-1968), літсупрацоўнікам
часопіса «Маладосць» (1968-1972). У 1967 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя
курсы ў Маскве. У 1972-1979 гг. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая
літаратура». Член СП СССР з 1962 г.
Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар
зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор'яў» (1963), «Калі разам
мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы,
пераклады, 1982).
Перакладаў творы А. Суркова, М. Ціханава, М. Рыльскага, М. Нагнібеды,
З. Нуры, М. Ханінава і іншых паэтаў.
15 кастрычніка
РАМАН
САБАЛЕНКА
110 гадоў з дня нараджэння
РАМАН КАРПАВІЧ САБАЛЕНКА (1907- 1975) , беларускі савецкі празаік,
паэт, публіцыст. Нарадзіўся 15.10.1907 г. у вёсцы Сабалі Брагінскага раёна Гомельскай
вобласці ў сялянскай сям'і.
Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929), вучыўся ў Гомельскім
педагагічным інстытуце (1933-1935). У 1929 г. пачаў працаваць у рэспубліканскай
газеце «Звязда», але праз паўгода быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1930-1941 гг.
працаваў у рэдакцыі абласной газеты «Палеская праўда» (з 1938 г. «Гомельская праўда»).
Двойчы арыштоўваўся (1933, 1937), але справы закрываліся.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў асуджаны Ваенным трыбуналам да
10 год пазбаўлення волі, але прыгавор быў адменены з-за адсутнасці складу
злачынства. Удзельнічаў у баях на Калінінскім і 2-м Прыбалтыйскім франтах.
У 1945-1953 гг. – загадчык аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара
баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда». У 1953 г. пераехаў у Мінск, дзе
працаваў у рэдакцыях газеты «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957-1966
гг. – намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП
СССР з 1939г.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі
і медалямі.
Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму
«Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая
эстафета» (1954). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят»
(апавяданні і нарысы, 1957), «Сустрэчы» (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае
ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962),
«Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое
застаецца ў сэрцы» (1905). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966),
«Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах
беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў
дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі
трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1967-1968), «Выбранае»
(1977), «Творы» (1983).
17 кастрычніка
МІКАЛАЙ
ЧАРГІНЕЦ
80 гадоў з дня нараджэння
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ ЧАРГІНЕЦ (17 кастрычніка 1937, Мінск), беларускі пісьменнік і
палітычны дзеяч. Нарадзіўся 17.10.1937г. у горадзе Мінску ў сям'і рабочага.
Скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай
культуры (1963). Быў членам футбольнай каманды майстроў «Спартак» (Менск), некаторых іншых
каманд краіны. Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Менскім прыборабудаўнічым заводзе. У
1964 г. накіраваны на работу ў органы міліцыі – у крымінальны вышук. У 1967 г. скончыў юрыдычны
факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1969 г. –намеснік начальніка Першамайскага, з
1973 г. – начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 г. – намеснік начальніка
ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, з 1981 г. – начальнік Упраўлення крымінальнага
вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984-1987 гг. быў у Афганістане, удзельнічаў у баявых
аперацыях, быў паранены. З 1987 г. – начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на
транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР з 1978 г.
Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР(1977).
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым
афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі.
У 1963 г. пачаў выступаць у друку як журналіст. Піша на рускай мове. Выдаў кнігі прозы
«Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба»
(1979), «Приказ № 1» (1985), «Служба – дни и ночи» (1981), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986),
раманы «Вам – задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор»(1987), «Сыновья»
(1989). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева(1990) за раман «Сыновья».
20 кастрычніка
ЮРКА
ГОЛУБ
70 гадоў з дня нараджэння
ЮРКА (Юрый Уладзіміравіч) ГОЛУБ, беларускі паэт. Нарадзіўся
20.10.1947 г. у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978
г. – загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. –
загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлерадыё. Член СП
СССР з 1971г.
Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім – у 1965 г.
Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973),
«Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989).
Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).
1 лістапада
УЛАДЗІМІР
ВЕРАМЕЙЧЫК
80 гадоў з дня нараджэння
УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ ВЕРАМЕЙЧЫК (1937-1999 гг.), беларускі паэт,
публіцыст. Нарадзіўся 01.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці
ў сям'і настаўнікаў.
У 1955 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Год працаваў старшым
піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі
(1956-1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай
школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) – яе дырэктар.
Член СПСССР з 1976г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём.
Першы верш надрукаваў у 1955 г. (рэчыцкая раённая газета).
Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973),
«Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся
Прыпяццю» (1988); кніг публіцыстыкі
«Гарызонты сельскіх педагогаў», «Запіскі
дырэктара школы» (1984).
Выступаў і як сатырык.
К Богу праб'юсь праз кардоны ўсіх сакратарак
I на каленях скрываўленых буду ў Бога прасіць:
Хойнікі,
Брагін,
Нароўлю
вярні безадкладна,
Чыстымі,
чыстымі,
чыстымі
мне
і народу вярні! (Верш «Зона»)
3 лістапада
ЯКУБ
КОЛАС
135 гадоў з дня нараджэння
І доўга будзеш ты пад небам сінім
Ісці, спяваць, паэт, і жыць, і жыць!
П. Броўка «Якубу Коласу»
ЯКУБ КОЛАС (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; 1882-1956 гг.), беларускі паэт,
празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з
заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы.
Нарадзіўся 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскай
вобласці ў сям'і лесніка.
Засценак Акінчыцы
Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых
сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі
Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую
семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна
Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна
(1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906).
За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе
быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва
ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу.
У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў
Вільні, у 1908 г. – у прыватнай школе ў вёсцы Сані
Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім
з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады,
адбываў пакаранне ў мінскім астрозе.
У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-м
прыходскім вучылішчы ў Пінску.
У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі
павет Маскоўскай губерніі, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень
1915). Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў
Пярмі.
Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны
ў горад Абаянь. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік.
Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам.
Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім
педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах
настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння
АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце
Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы.
Якуб Колас са сваёй сям’ёй, Мінск(1928г.)Я. Колас, 1923г.
У Вялікую Айчынную
вайну жыў у Клязьме (пад Масквой),
Ташкенце (жнівень 1941 – лістапад
1943), Маскве. Займаўся творчай і
навукова-грамадскай дзейнасцю. У
снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў
членам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-
1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета
СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956),
з'яўляўся старшынёй Беларускага
рэспубліканскага камітэта абароны
міру. Акадэмік АН БССР. Член СП
СССР з 1934г.
Узнагароджаны ордэнамі
Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага
Чырвонага Сцяга і медалямі.
Народны паэт БССР
(1926). Заслужаны дзеяч навукі
Беларускай ССР (1944).
НА АБАРОНУ
Грымяць гарматы ўдзень і ўночы,
Зямля палошчацца ў агні,
Крывавы жах па свеце крочыць,
Паўстаўшы з чорнай глыбіні.
Драпежны звер аскаліў зубы,
А побач з ім брыдзе шкілет.
Шукае Гітлер свае згубы,
I згіне наглы людаед.
Яму крыві пралітай мала–
Разбойнік прагне больш ахвяр,
Змяіным ядам вострыць джала
Сусветны злодзей і махляр.
I ноччу з ім плывуць пажары,
Няволя, біч і грабяжы.
Як саранча, паўзуць пачвары
На нашы гоні, рубяжы.
Але не доўга дзікім гунам
Чыніць крывавы свой разгул:
Я чую– робяць людзі труны,
Куюць ланцуг для калігул.
Мы не схіснуліся пад бурай,
Навалай дзікае арды.
Бандыт заплаціць сваёй скурай
За нашы сёлы, гарады.
Вышэй, ярчэй узнімем молат,
Распалім горны гарачэй.
На абарону, мой люд-волат!
Удар па ворагу ямчэй! (1941)
Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску
«Наш родны край» (14 верасня 1906г. газета «Наша доля»).
У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае
выданне ў 1982), затым – кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу
ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні
вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў».
У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне – Коўна,
1921); зборнік вершаў «Водгулле» (1922); паэма «Новая зямля» (1923); аповесць «У палескай
глушы» (1923); зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай
вадзе»; паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925); аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана
ў 1929; уключаны і апавяданні, 2-е дапоўненае выданне ў 1928); аповесці «У глыбі Палесся»
(1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934); зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім»
(1942), «Голас зямлі» (1943); паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946); зборнік вершаў
«Мой дом» (1946); паэма «Рыбакова хата» (1947); трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніравана
пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960-1961 гг.); зборнік вершаў «Жыве між
нас геній» (1952) і інш.
Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.
Аўтар твораў для дзяцей – паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі
«Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945),
зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950).
Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.
Аўтар п'ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925),
«Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся»
(1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця»(1917).
Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік
«Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей
беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы»(1926).
Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т.
Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского
словаря» (1953).
Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах.
Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай
прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».
4 лістапада
ЦІШКА
ГАРТНЫ
130 гадоў з дня нараджэння
ЦІШКА ГАРТНЫ (сапр. Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч; 1887-1937 гг.), беларускі
пісьменнік, гісторык, публіцыст, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся
04.11.1887 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1905 г. скончыў двухкласнае вучылішча ў Капылі. Працаваў у гарбарнай
майстэрні. Прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гг. У пошуках працы аб'ехаў
Беларусь, Украіну і Літву. У 1910 і 1911 гг. прыязджаў у Капыль і ўдзельнічаў у рабоце
мясцовай арганізацыі РСДРП, у выданні рукапісных часопісаў. У маі 1913 г. стаў
працаваць на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. Газета «Правда» ў 1912-1913 гг. змясціла шэраг
яго вершаў і нарыс пра гарбароў. Быў членам рабочага культурна-асветнага таварыства
«Знание». У 1914 г. перайшоў працаваць на завод «Айваз».
Вёў у Петраградзе прапагандысцкую і арганізацыйную работу сярод бежанцаў-
беларусаў. Пасля Кастрычніка – сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята пры
ўрадзе РСФСР, рэдактар газеты «Дзянніца».
Цішка Гартны з сям’ёй, 1929 г.
Капыль, дом Цішкі Гартнага.
З дня ўтварэння БССР (01.01.1919) да 03.02.1919 г. быў старшынёй Часовага рабоча-
сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. З сакавіка 1919 г. – рэдактар-выпускаючы і сакратар
газеты «Красная заря» (Харкаў), а з чэрвеня 1919 г. – палітработнік у штабе 14-й арміі.
Працаваў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», часопіса «Полымя», дырэктарам
Дзяржаўнага выдавецтва БССР і Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і
намеснікам народнага камісара асветы БССР.
Быў членам Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры), а ў 1928 г. абраны
акадэмікам АН БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР.
Быў членам ЦВКБССР (1920-1931).
15.11.1936г. арыштаваны. Знаходзячыся ў
турме, быў абвешчаны псіхічна хворым, у сувязі
з чым пераведзены ў Магілеўскую псіхіятрычную
лячэбніцу, дзе памёр (па іншых звестках – скончыў
жыццё самагубствам).
15.10.1955 г. рэабілітаваны ў грамадска-прававых
адносінах, у 1988г. адбылася поўная палітычная
рэабілітацыя.
Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934г.
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1908 г. на старонках «Нашай нівы». Выдаў
зборнікі паэзіі «Песні» (1913), «Песні працы і змагання» (Берлін, 1922), «Урачыстасць» (1925).
У 1967г. выйшлі «Вершы».
Актыўна выступаў як празаік. Аўтар кніг апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924),
«Прысады» (апавяданні і п'есы, 1927), «Гаспадар» (1930), «Гоман зарніц» (1932), «Наступ на
горны» (апавяданні, нарысы і вершы, 1932), аповесцей «На новым месцы» (1930), «Зялёны шум»
(1931), рамана «Сокі цаліны» (ч. I-III, 1922-1930). У 1929-1932 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах,
у 1987-1989 гг. – тры тамы Збору твораў у 4 тамах. У 1926 і 1962 гг. – «Выбраныя
апавяданні», у 1978г. – кніга выбраных апавяданняў «Насустрач сонцу».
Аўтар драм «Хвалі жыцця» (1918), «Сацыялістка» (1924), «Дзвё сілы» (1927), зборніка
літаратурна-крытычных артыкулаў «Узгоркі і нізіны» (1928), крытыка-біяграфічнага нарыса
«Янка Купала– пясняр вызвалення» («Янка Купала ў літаратурнай крытыцы», 1928).
Пераклаў на беларускую мову раман А. Фадзеева «Апошні з удэгэ» (1932).
6 лістапада
Фабіян
Саковіч
275 гадоў з дня нараджэння
ФАБІЯН САКОВІЧ (1742–1787 гг.), паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся на
тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1759-62 гг. вучыўся ў Віцебскім і Нясвіжскім езуіцкіх
калегіўмах, працаваў выкладчыкам у Нясвіжы.
З 1766 года жыў у Варшаве, у 1772-1777 гг. супрацоўнічаў з часопісам «Прыемныя і
карысныя забавы» (польск.: «Zabawy przyjemne i pożyteczne»), дзе публікаваў большасць сваіх
вершаў (некаторыя з ix прысвечаны ўраджэнцам i жыхарам Беларусі).
З 1777 года жыў у маёнтку Адама Нарушэвіча Павець каля Пінска і дапамагаў
яму перапісваць тэксты для «Гісторыі…».
У 1778 годзе пераехаў у вёску Чарнаўчыцы каля Камянца.
Пераклаў на польскую мову «Песні» Гарацыя.
У сваіх творах значнае месца адводзіў Віцебску, ўспамінах і ўражаннях аб ім. Імя
Ф. Саковіча звязана з Віцебскам галоўным чынам гадамі яго вучобы ў Віцебскім езуіцкім
калегіўме. Аднак пасля, дзе б ён ні жыў, у сваіх творах цёпла адгукаўся пра Прыдзвінскі край,
калег па вучобе ў Віцебску, прысвячаў ім свае вершы (значная іх частка была апублікавана ў
варшаўскім тыднёвіку «Прыгоды прыемныя і карысныя»).
Разам з Ф. Карпінскім і Ф. Князніным яны склалі на Беларусі своеасаблівае
духоўна-літаратурнае ядро, якое аказала істотны ўплыў на фарміраванне «мясцовага»
сэнтымэнталізму.
14 лістапада
ПАЎЛЮК
БАГРЫМ
205 гадоў з дня нараджэння
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)
Беларускія пісьменнікі - юбіляры  2017 года (частка 2)

Contenu connexe

Tendances

Tendances (20)

Васіль Быкаў
Васіль БыкаўВасіль Быкаў
Васіль Быкаў
 
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
Імя, славутае ў вяках (Францыск Скарына.Ушанаванне памяці)
 
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ  ПРАЗ ЭПОХУ»
«З ВЕРАЙ I ПРАЎДАЙ ПРАЙШОЎ ПРАЗ ЭПОХУ»
 
шамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровічшамякін іван пятровіч
шамякін іван пятровіч
 
георгій васільевіч марчук
георгій васільевіч марчукгеоргій васільевіч марчук
георгій васільевіч марчук
 
Літаратурная Івацэвіччына
Літаратурная ІвацэвіччынаЛітаратурная Івацэвіччына
Літаратурная Івацэвіччына
 
Гартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкіГартаючы памяці старонкі
Гартаючы памяці старонкі
 
Ivan shamyakin
Ivan shamyakinIvan shamyakin
Ivan shamyakin
 
Maksim Bagdanovich
Maksim BagdanovichMaksim Bagdanovich
Maksim Bagdanovich
 
Творчасць Васіля Быкава
Творчасць Васіля БыкаваТворчасць Васіля Быкава
Творчасць Васіля Быкава
 
08. Літаратура, мастацтва, тэатр і музыка БССР у другой палове 1950 х–1980-я гг
08. Літаратура, мастацтва, тэатр і музыка БССР у другой палове 1950 х–1980-я гг08. Літаратура, мастацтва, тэатр і музыка БССР у другой палове 1950 х–1980-я гг
08. Літаратура, мастацтва, тэатр і музыка БССР у другой палове 1950 х–1980-я гг
 
Мастацтва БССР (другая палова 1950 х – 1980-я гг.)
Мастацтва БССР (другая палова 1950 х – 1980-я гг.)Мастацтва БССР (другая палова 1950 х – 1980-я гг.)
Мастацтва БССР (другая палова 1950 х – 1980-я гг.)
 
Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…Першае слова ў кожным лёсе…
Першае слова ў кожным лёсе…
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
пісьменнікі беларусі
пісьменнікі  беларусіпісьменнікі  беларусі
пісьменнікі беларусі
 
Kandrat krapiva
Kandrat krapivaKandrat krapiva
Kandrat krapiva
 
Творчасць Васіля Быкава
Творчасць Васіля БыкаваТворчасць Васіля Быкава
Творчасць Васіля Быкава
 
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігуАдкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
Адкрый для сябе беларускую гістарычную кнігу
 
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайнеПісьменнікі  Беларусі  аб  Вялікай Айчыннай вайне
Пісьменнікі Беларусі аб Вялікай Айчыннай вайне
 
янищиц
янищицянищиц
янищиц
 

En vedette

правапіс складаных назоўнікаў
правапіс складаных назоўнікаўправапіс складаных назоўнікаў
правапіс складаных назоўнікаў
jakim1332
 

En vedette (17)

Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны).
Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны).Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны).
Мужны сейбіт асветы і кніг (Жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны).
 
Поздравляем участников и победителей районной олимпиады учащихся IV – X классов
Поздравляем участников и победителей районной олимпиады учащихся IV – X классовПоздравляем участников и победителей районной олимпиады учащихся IV – X классов
Поздравляем участников и победителей районной олимпиады учащихся IV – X классов
 
знакі прыпынку ў сбс
знакі прыпынку ў сбсзнакі прыпынку ў сбс
знакі прыпынку ў сбс
 
знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
знакі прыпынку ў сказах з простай мовайзнакі прыпынку ў сказах з простай мовай
знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
 
знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
знакі прыпынку ў складаназлучаных сказахзнакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
 
Злучнік
ЗлучнікЗлучнік
Злучнік
 
складаназалежныя сказы
складаназалежныя сказыскладаназалежныя сказы
складаназалежныя сказы
 
Прыдаткі
ПрыдаткіПрыдаткі
Прыдаткі
 
правапіс складаных назоўнікаў
правапіс складаных назоўнікаўправапіс складаных назоўнікаў
правапіс складаных назоўнікаў
 
прыслоўе
прыслоўепрыслоўе
прыслоўе
 
складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
складаныя сказы з рознымі відамі сувязіскладаныя сказы з рознымі відамі сувязі
складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
 
скланенне лічэбнікаў
скланенне лічэбнікаўскланенне лічэбнікаў
скланенне лічэбнікаў
 
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаваннюЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
ЦІКАВІНКІ 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
 
прэзентацыя па беларускай мове часціца
прэзентацыя па беларускай мове   часціцапрэзентацыя па беларускай мове   часціца
прэзентацыя па беларускай мове часціца
 
прыметник
прыметникпрыметник
прыметник
 
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеясловаДзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова
 
таблIцы - схемы
таблIцы - схемытаблIцы - схемы
таблIцы - схемы
 

Similaire à Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)

літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
T_A_MIL
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
T_A_MIL
 

Similaire à Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2) (20)

Не бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилогаНе бывае у вайны эпилога
Не бывае у вайны эпилога
 
Ne buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epilogaNe buvae-u-vaini-epiloga
Ne buvae-u-vaini-epiloga
 
кузьма чорны
кузьма чорныкузьма чорны
кузьма чорны
 
Ніл Гілевіч
Ніл ГілевічНіл Гілевіч
Ніл Гілевіч
 
ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2ніл гілевіч партал2
ніл гілевіч партал2
 
Bel 15
Bel 15Bel 15
Bel 15
 
Памяти Нила Гилевича
Памяти Нила ГилевичаПамяти Нила Гилевича
Памяти Нила Гилевича
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 годПухавіцкі каляндар на 2016 год
Пухавіцкі каляндар на 2016 год
 
Кондрат Крапива
Кондрат КрапиваКондрат Крапива
Кондрат Крапива
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 20-50 год
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 годКнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
Кнігі-юбіляры. Беларуская мастацкая літаратура. 60-100 год
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
кандрат крапіва
кандрат крапівакандрат крапіва
кандрат крапіва
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
літаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўнялітаратурная гасцёўня
літаратурная гасцёўня
 
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
Нязгасная зорка Максіма Багдановіча
 
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
Заўжды за навуку!: віртуальная выстава (библиотека-филиал №1 им.Я.Коласа)
 
вацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўсківацлаў ластоўскі
вацлаў ластоўскі
 

Беларускія пісьменнікі - юбіляры 2017 года (частка 2)

  • 1.
  • 2.
  • 3.
  • 5. Скончыў сярэднюю школу ў Оршы (1923), быў на камсамольскай рабоце ў Оршы, Мсціслаўлі, загадваў аддзелам культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім, Жлобінскім райкамах партыі, працаваў начальнікам палітаддзела ў саўгасах «Горкі- Апчак», «Старчыцы», інструктарам ЦК КПБ. З 1938 г. адказны сакратар часопіса «Полымя». У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у армейскім друку. Член СП СССР з 1938 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі. У друку выступіў у 1928 г. з нарысамі, першае апавяданне апублікаваў у 1930 г. (часопіс «Беларуская работніца і сялянка»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Шумяць лясы» (1944), «Пампей Шчупак» (1946), «Неспакойны гарадок» (1946), «Аповесці і апавяданні» (1952); раманаў «Пад мірным небам» (1948) «Шырокія гарызонты» (1954) і кніжак апавяданняў для дзяцей «Маленькія героі» (1939), «Залаты карп» (1951). У 1947 г. выйшлі Выбраныя творы. Пераклаў на беларускую мову «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» Б. Палявога (1951), асобныя творы рускіх пісьменнікаў. СТАХОВІЧ АЛЕСЬ (сапр. Аляксандр Іосіфавіч; 1907-1956 гг.), пісьменнік. Нарадзіўся 03.07.1907 г. у вёсцы Кашына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
  • 7. У 1898 г. скончыў Беларуцкае народнае вучылішча. Пасля смерці бацькі (1902) год працаваў на гаспадарцы, потым – хатні настаўнік, пісар у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшы прыказчык у памешчыка ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні (1904), практыкант і памочнік вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў Яхімоўшчыне на Маладзечаншчыне, у маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета (1905-1908), супрацоўнік «Нашай нівы» і адначасова бібліятэкар бібліятэкі «Веды» Б.Л. Даніловіча (Вільня, 1908-1909). ЯНКА КУПАЛА (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882-1942 гг.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925).
  • 8. У 1909-1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева ў Пецярбургу. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік «Беларускага выдавецкага таварыства», рэдактар «Нашай нівы» (1914-1915). У верасні 1915 г. выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Народным універсітэце. У студзені 1916 г. прызваны ў армію. Служыў у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю.
  • 9. У 1919 г. пераехаў у Мінск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук БССР, у разгортванні выдавецкай справы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, у пасёлку Пячышчы каля Казані. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1927-1929), членам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1940 г.). Акадэмік АН БССР, АН УССР. Член СП СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Трагічна загінуў 28.06.1942 г. у Маскве. Урна з прахам перавезена ў Мінск у 1962 г.
  • 10. Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове – «Мужык» (15 мая 1905 г. у мінскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г. – зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А. Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935, 1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 – малафарматнае выданне, 1978, 1980, 1981, 1982 (4 выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і зборы твораў у 6-ці (1925-1932), 3-х (1928-1932), 6-ці (1951-1954, 1961-1963), 7-мі (1972-1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш.
  • 11. Аўтар драматычных паэм «Адвечная песня» (Пецярбург, 1910, пастаўлена ў 1921) і «Сон на кургане» (Пецярбург, 1912, пастаўлена ў 1928); п'есы «Паўлінка» (Пецярбург, 1913, пастаўлена ў 1913, у 1952 па спектаклю тэатра імя Я.Купалы створаны аднайменны кінафільм, у 1973 г. – аперэта); драматычнай паэмы «На папасе» (1913, ставілася самадзейнасцю), драмы «Раскіданае гняздо» (Вільня, 1919, пастаўлена ў 1917, аднайменны кінафільм – у 1982); сцэнічнага жарту «Прымакі» (1920, ставіўся самадзейнасцю ў 20-я гады, у тэатры пастаўлены ў 1936); п'есы «Тутэйшыя» (1924, пастаўлена ў 1926), драматычнага абразка «На Куццю» (Вільня, 1928, ставіўся ў самадзейных гуртках). У 1989 г. выйшлі «Паэмы. Драматычныя творы» (уключаны трагікамедыя «Тутэйшыя», паэмы «Калека», «На Куццю» і іншыя творы, якія доўгі час былі забароненыя).
  • 12. Выступаў як публіцыст і літаратурны крытык. У 1972 г. выйшла кніга «Публіцыстыка». Пераклаў на беларускую мову «Слова аб палку Ігаравым» (прозай і вершам), міжнародны пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал», польскі тэкст у п'есах В. Дуніна- Марцінкевіча «Ідылія» і «Залёты», лібрэта оперы «Галька» С. Манюшкі, паэму А. Пушкіна «Медны коннік», шэраг вершаў і паэм Т. Шаўчэнкі, асобныя творы М. Някрасава, І. Крылова, А. Кальцова, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, Ю. Крашэўскага, У. Бранеўскага, Е. Жулаўскага і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца».
  • 13. Любімось, мае суседзі! Кіньма сваркі, звадкі; Жыйма, як родныя дзеці Адной нашай маткі! Што ты маеш з сваёй звадкі, З дзікай ненавісці? Людзі толькі насмяюцца, I ўсёй той карысці. Людзі толькі насмяюцца, Ўрагі скарыстаюць, Над душой чорт запануе, Унукі цябе злаюць. А пачнема жыці ў згодзе Ў пачцівай, харошай, – Знойдзем долю, знойдзем волю, На зваротак– грошы. Ўрагам нашым прыступіцца Трудна тады будзе, Ды ў суседзяў ласку маюць Згодлівыя людзі. Дык любімася, суседзі! Кіньма сваркі, звадкі; Жыйма, як родныя дзеці Адной нашай маткі! Янка Купала (1905-1907)
  • 14. 31 ліпеня ІГНАТ ХРАПАВІЦКІ 200 гадоў з дня нараджэння Герб рода «Гадзава»
  • 15. ХРАПАВІЦКІ ІГНАТ ЯЎСТАХАВІЧ (1817-1893), паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Сам з'яўляючыся гаспадаром маёнтка, ведаў цяжкае становішча сялян і быў перакананым антыпрыгоннікам. Служыў наглядчыкам ссыпных магазінаў Дрысенскага павета, быў абраны ў 1859 г. дрысенскім павятовым маршалкам. Правадзейны член Віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прытулкаў, член статыстычнага камітэта. Калі ў 1861 г. выйшаў указ аб скасаванні прыгону і пачалася вялікая сялянская рэформа, Ігнат Храпавіцкі ўзяўся за яе правядзенне, за што ён быў узнагароджаны срэбным медалём на Аляксееўскай стужцы і бронзавым медалём «За труды по освобождению крестьян». У 1862 г. быў прызначаны на пасаду дрысенскага павятовага маршалка і займаў яе да 10 лістапада 1880 г. – г. зн. займаў пасаду бесперапынна з 1859 па 1880 г. У 1871 г. удзельнічаў у з'ездзе сельскіх гаспадароў у Смаленску. 10 лістапада 1880 г. прызначаны расійскім урадам на пасаду віцебскага губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства), якім быў да сваёй смерці 25 снежня 1893 г. Быў адным з лідараў Віцебскага таварыства сельскай гаспадаркі: у 1880-1893 гг. быў яго старшынёй. Пісаў на польскай мове. У 1840-я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху "Rubon" ("Рубон"), першы нумар якога пачынаўся з яго праграмнага верша "Дзвіна". У тым жа альманаху (1845, т. 5) была надрукавана яго праца "Погляд на паэзію беларускага народа" (з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыка- параўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, пераклады на польскую мову беларускіх народных песень (1843, т. 3), некаторыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку "Поўны беларускі песнязбор", распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты.
  • 16.
  • 17. 4 жніўня ЯНКА БРЫЛЬ 100 гадоў з дня нараджэння
  • 18. У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму ў Заходнюю Беларусь (вёска Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці). Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй. У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восенню 1941 г. уцёк на радзіму. З кастрычніка 1942 г. – сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. – партызан-разведчык брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала». З кастрычніка 1944г. жыве ў Мінску. Працаваў у рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР. У 1966-1971 гг. – сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР – Канада» (1967-1990). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Член СП СССР з 1945г. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі. ЯНКА (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ (1917-2006 гг.) – беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст, Народны пісьменнік БССР (1981). Нарадзіўся 04.08.1917 г. у горадзе Адэсе (Украіна) у сям'і чыгуначніка.
  • 19. У 1938 г. Пачаў друкавацца як паэт і публіцыст (віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (апавяданні і нарысы), «Вераснёвая рунь» (1949), «У Забалоцці днее» (1951), «Дзеля сапраўднай радасці» (1952), «На Быстранцы» (1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца камуніста» (нарыс, 1957), «І смех, і бяда» (сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе» (1958), «Выбраныя апавяданні» (1959), «Мой родны кут» (1959), «Працяг размовы» (апавяданні, замалёўкі, нарысы, 1962), «Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965), «Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое» (1980), зборнікаў апавяданняў і мініяцюр «Ты жывеш» (1978), «Сёння і памяць» (1985), «Ад сяўбы да жніва» (1987), «На сцежцы - дзеці» (1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс «Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды» (1964). Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах, 1952г.
  • 20. У сааўтарстве з А. Адамовічам і Ў. Калеснікам напісаў дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975, па матывах кнігі пастаўлены «Хатынскі цыкл» дакументальных фільмаў). Выдаў кніжкі прозы для дзяцей «Ліпка і клёнік» (1949), «Зялёная школа» (1951), «Светлае ранне» (1954), «Пачатак сталасці» (1957), «Жыў-быў вожык» (1976), «Сняжок і Волечка» (1983). Выйшлі Зборы твораў у 2-х(1960), 4-х(1967-1968) і 5 тамах (1979-1981).
  • 21. Я. Брылю належаць таксама кнігі «Роздум і слова» (літаратурна- крытычныя артыкулы, нататкі, 1963) і «Трохі пра вечнае» (артыкулы, творчыя партрэты, лірычны роздум, 1978). Напісаў тэксты да альбомаў «Там, дзе сінее Нарач» (1963) і «Між тых палёў...» (1968). Вядомы і як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі паасобныя творы Л. Талстога, А. Чэхава, М. Горкага, П. Бажова, Г. Траяпольскага, А. Вішні, Л. Смілянскага, А. Даўжэнкі, В. Казачэнкі, М. Канапніцкай, Э. Ажэшкі, Л. Кручкоўскага, Я. Івашкевіча, В. Жукоўскага, Т. Ружэвіча, М.Ю. Канановіча, Я. Гушчы і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) за аповесць «У Забалоцці днее», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1963) за кнігу «Працяг размовы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за аповесць «Золак, убачаны здалёк». Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі – імя Ў. Петшака (1972) і аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1975).
  • 23. ЭДУАРД ЛЮДВІКАВІЧ САМУЙЛЁНАК (1907-1939 гг.), беларускі празаік, драматург. Нарадзіўся 5.08.1907 г. ў рабочай сям’і. Вучыўся ў польскай гімназіі (Петраград). Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Верхнядзвінскага раёна. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929-1930 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930-1933), «Літаратура і мастацтва» (1934-1939). Член СП СССР з 1934г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Дэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934); зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967); раман «Будучыня» (1938); апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977); кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952). Аўтар п'ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).
  • 25. АРКАДЗЬ ДЗМІТРЫЕВІЧ ЧАРНЫШЭВІЧ (1912-1967 гг.), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 8 жніўня 1912г. у в. Кулакі, Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) памагаў бацькам у гаспадарцы. У 1930 г. бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям'ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1940 г. завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. У 1950 г. вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. З 1954 г. жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Член СП СССР з 1954г. Узнагароджаны медалём. Першае апавяданне надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 г., калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданні» (1970), раманаў «Світанне» (1957), «Засценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 г. абедзве часткі выйшлі пад назвай «Засценак Малінаўка». Спачатку выступаў з творамі для дзяцей. Выйшлі аповесці «У адной сям'і»(1951), «На сажалках»(1955); зборнікі апавяданняў «Зосін лужок»(1952), «Апавяданні старога Арцёма» (1958), «Складанец»(1969). У 1979г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
  • 27. КАВАЛЬ ВАСІЛЬ (сапр. Кавалёў Васіль Пятровіч; 1907-1937 гг.), беларускі пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся 17.08.1907 г. у вёсцы Сава Горацкага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1925 г. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і восенню паступіў у Магілеўскі педагагічны тэхнікум, але неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Вучыўся на літаратурна- лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1926-1927, 1928-1929). Працаваў у рэдакцыі часопіса «Маладняк». Службу ў Чырвонай Арміі праходзіў як ваенны журналіст у Смаленску. У 1936 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.10.1937г. Рэабілітаваны ў 1957 г. Член СП СССР з 1934 г. У друку пачаў выступаць у 1926 г. з вершамі і апавяданнямі. Выйшлі зборнікі апавяданняў «Як вясну гукалі» (1927), «На загонах» (1928), «Крыніца» (1929); Выбраныя творы (1932) і «Выбранае» (1959); аповесці для дзяцей «Санька-сігналіст» (1936) і «Следапыты» (1961).
  • 29. ПІМЕН ЕМЯЛЬЯНАВІЧ ПАНЧАНКА (1917-1995 гг.), народны паэт Беларусі. Нарадзіўся 23.08.1917 г. у горадзе Таліне (Эстонія) у рабочай сям'і. Бацькі – бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 г. сям'я вярнулася ў Бягомль. У 1934 г. скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934-1935 гг. – загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёна, у 1935-1936 гг. – настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Кіраўскага раёна, у 1938-1939 гг. выкладаў мову і літаратуру ў Кіраўскай сярэдняй школе Магілеўскай вобласці. Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута (скончыў у 1939). З верасня 1939 г. да студзеня 1946г. у СавецкайАрміі – спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах. Прымаў удзел у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна- Заходнім франтах, у 1944-1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай Арміі ў Іране. З 1946г. працаваў у рэдакцыях часопіса «Вожык», газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Неман»,1954-1958), «Маладосць» (1958-1966), сакратаром праўлення СПБССР (1966-1971). Як член Дэлегацыі БССР у 1958г. прымаў удзел у рабоце XIIIсесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957-1967,1971-1975), старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989г. Член СП СССР з 1938 г. П. Панчанка і старшыня Камітэта прыхільнікаў міру Канады, лаўрэат Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру Паміж народамі» (1952) Джэймс Эндзікот (1960-я) гг.
  • 30. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума – «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979). Пімен Панчанка, 1963 г. З жонкай Зояй Кірылаўнай і ўнучкай Ксеніяй, 1980-я гг.
  • 31. Першыя вершы з'явіліся ў 1934 г. у кіраўскай раённай газеце «Кіравец» і альманаху «Ударнікі». Аўтар зборнікаў паэзіі «Упэўненасць» (1938), «Вераснёвыя сцягі» (1940) (зборнік «Трывожныя зарніцы» быў падрыхтаваны да друку і згарэў у час вайны), «Тебе, Беларусь!» (апублікаваны ў Маскве ў перакладзе на рускую мову, 1942), «Дарога вайны» (Масква, 1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (вершы і паэмы, 1947), «Вершы» (1948), «Прысяга» (1949), «За шчасце, за мір!» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Шырокі свет» (1955), «Выбраныя творы» (1956), «Гарачы лівень» (гумар і сатыра, 1957), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія маланкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962), «Чатыры кантыненты» (вершы і паэмы, 1964), «Пры святле маланак» (1966), «Размова з наследнікамі» (вершы і паэма, 1967), «Снежань» (1972), «Вершы» (1973), «Выбранае» (1975), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977), «Лірыка» (1980), «Млечны Шлях» (1980), «Маўклівая малітва» (1981), «Дзе начуе жаўранак» (1983), «Сіні ранак» (1984), «Лясныя воблакі» (1985), «І вера, і вернасць, і вечнасць» (1986), «Прылучэнне» (вершы і паэма, 1987), «Горкі жолуд» (1988), «Неспакой»(1988).
  • 32. Многія вершы пакладзены на музыку. Выйшлі Зборы твораў у 2-х (1959), у 3-х (1967-1971), у 4-х тамах (1981-1983). Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле»(1977). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф'ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш. «Я гаварыў занадта гучна…», верш. Аўтограф, 1974 г.Пімен Панчанка, 1970-я гг.
  • 33. П. Панчанка і Я. Брыль, 1962год Той дзень прапаў і страчаны навекі... Той дзень прапаў і страчаны навекі, Калі ты не зрабіў таго, што мог; Калі не паспрыяў ты чалавеку, Няшчыры быў, зманіў, не дапамог. Той дзень збяднеў, зліняў на сотнюрадуг I, попелам пасыпаны, сканаў, Калі не падзяліў з суседам радасць I больш за дзень узяў ты, чым аддаў. Той дзень, лічы, завянуў пустацветам, Калі ты пяць хвілін пашкадаваў, Каб дзецям паказаць кусочак свету I хараство людзей, і дрэў, і траў. Той дзень зусім закрэслены табою, Калі ты раўнадушна абмінуў Бяду чужую, пабаяўся болю, Абразу хама моўчкі праглынуў... Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце I будзеш скаргі гнеўна кідаць нам. Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць За раўнадушша. Вінаваты сам. Мы не плюём на дружбу і на працу: Нам без трывог не зберагчы жыцця. Сябры, давайце будзем хвалявацца За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця... Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень. Даруйце, калі часам быў глухі Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў... Грахі мае, бясконцыя грахі. Пімен Панчанка
  • 35. ПЯТРУСЬ (Пётр Міхайлавіч) МАКАЛЬ (1932-1996 гг.), беларускі паэт, драматург, перакладчык. Нарадзіўся 25.08.1932 г. у вёсцы Крушыняны на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і. У 1947 г. паступіў у Гродзенскі будаўнічы тэхнікум, правучыўся два гады. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1953). Быў супрацоўнікам абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1956). Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957- 1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР (1960-1962), загадваў аддзелам літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962-1963), быў рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1965-1966), памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1966-1975). З 1975 г. – літкансультант СП БССР. З 1978 г. – старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1980-1983 гг. – рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Член СП СССР з 1953 г. Узнагароджаны медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1980) за зборнік паэзіі «Поле», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік «Смак яблыка».
  • 36. У друку выступае з 1949 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы год» (1964), «Акно» (1967), «Вершы» (выбранае, 1968), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны» (выбранае, 1979), «Смак яблыка» (1981), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві»(1989). Для дзяцей выдаў кніжкі «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (вершы, паэмы, казкі, 1983), «Чарадзейная скарбонка» (вершы, казкі, загадкі, 1987), «Я гатую абед» (паэма, 1989). У 1982г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Сумесна з А. Вольскім напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, 1961, пастаўлена ў 1958) і «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1963). Аўтар п'ес «Адчыніце, казляняткі!» (1972, пастаўлена ў 1970), «Дай вады, калодзеж!» (1974, паста ўлена ў 1971), «На ўсіх адна бяда» (1977, пастаўлена ў 1976), а таксама лібрэта араторыі «Запрашэнне ў краіну маленства» (музыка Я. Глебава,1 974). Займаўся перакладамі са славянскіх моў. Пераклаў зборнік сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976) і зборнік вершаў М. Валека «Крылы» (1978).
  • 38. АЛЕСЬ (Аляксандр Іванавіч) МАХНАЧ (1922-2010 гг.), беларускі драматург, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Забалацце Уздзенскага раёна, Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1941 г., пасля заканчэння Калінкавіцкага ваеннага вучылішча, накіраваны на пасаду камандзіра ўзвода ў гарнізон Брэсцкай крэпасці. Абараняючы крэпасць, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г. Знаходзіўся на лячэнні ў ваенных шпіталях (1945-1947), загадваў прысынкаўскай сельскай бібліятэкай на Ўздзеншчыне (1947-1953), працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1953-1961, 1963-1966). Скончыў завочна Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954) і Літаратурны інстытут у Маскве (1960). Член СПСССР з 1957г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі. Заслужаны работнік культуры БеларускайССР (1980). Дэбютаваў вершамі ў 1949 г. (уздзенская раённая газета «За савецкую Радзіму»). Аўтар шэрагу аднаактовых п'ес. У 1956 г. выдаў першы зборнік «Драматычныя мініяцюры». Потым выйшлі зборнікі п'ес, сцэнак і асобныя п'есы «Перад бурай» (1958, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1958), «Смык і Шпунцік» (Беласток, 1958), «Аднаактовыя п'есы» (1961), «Да пары збан ваду носіць» (1963), «Шпачок» (1963, пастаўлена ў 1964), «Усе ідуць у нагу» (1964), «Мы будзем жыць» (1967), «Няхай прыходзяць» (1970), «Маленькія салдаты» (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1974, пастаўлена ў 1969), «П'есы» (1974), «Не кажы: мая хата з краю» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982). У 1973 г. выдаў нарыс «Дзеці крэпасці» (у 1988 выйшаў як дакументальная аповесць). Складальнік зборніка нарысаў «Людзі граніцы»(1989).
  • 40. УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ ШЫЦІК ( 1922-2000), беларускі журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся 31.08.1922г. у горадзе Шклове Магілеўскай вобласці ў сям'і рабочага. Вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1940-1943), у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Шклоў і працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». У 1949 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1949-1952 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», у 1953-1964 гг. – у рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (у 1962-1990 гг. – «Сельская газета»), у 1965-1966 гг. – адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва», у 1978-1983 гг. – карэспандэнтам «Сельскай газеты». Член СП СССР з 1962г. Узнагароджаны медалём. Першае апавяданне апублікаваў у 1952 г. (газета «Сталинская молодежь»). У 1958 г. у часопісе «Полымя» надрукаваў аповесць «Назаўсёды». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).
  • 41.
  • 43. МАКСІМ ТАНК (сапр. Яўген Іванавіч Скурко; іншыя псеўданімы: АўгеньБура; А. Граніт (1912-1995гг. ), беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 17 верасня 1912 ў в. Пількаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай рускай і ўРадашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, рускай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З мая 1933 да мая 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычнымдруку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейская праўда» (1939-1940). Хата ў Пількаўшчыне, дзе нарадзіўся М. Танк, цяпер яго музей Максім Танк у турме Лукішкі,1932г. ЖэняСкурко– будучыМаксімТанк,1932г.Хата ў Пількаўшчыне
  • 44. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. – літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. – першы сакратар, а ў 1971-1990 гг. – старшыня праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1969-1989) і БССР (1947-1971), сакратар праўлення СП СССР (з 1966), член Савецкага камітэта абароны міру, старшыня Беларускага аддзялення савецка-польскай дружбы (з 1958 г.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР VI-VII скліканняў. Акадэмік АНБССР. Член СПСССР з 1940г. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ганаровы грамадзянін г. Мінска (1987). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыйнай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР. Народны паэт БССР(1968). Максім Танк – удзельнік дэлегацыі БССР на сесіі ААН, 1960г. Максім Танк, Пімен Панчанка, Піліп Пестрак на ІІ з’ездзе Саюза пісьменьнікаў СССР. Масква, 1954г. З фондаў БДАМЛМ
  • 45. Друкавацца пачаў у 1932 г. у часопісе «Пралом» (выдаваў з паэтам Я. Гарохам), «Часопісе для ўсіх», газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё» (апошняя выдадзена ў Львове, у ёй змешчаны першы, падпісаны псеўданімам Максім Танк, верш «Заштрайкавалі гіганты-коміны»). Першыя кніжкі паэзіі выдаў у Вільні: «На этапах» (1936, факсімільнае ў 1983, Менск), «Журавінавы цвет» (1937), «Пад мачтай» (1938), паэма «Нарач» (1937). У Менску выдадзены «Выбраныя вершы» (1940), рукапіс наступнага зборніка і сцэнарыя «Бура над Нараччу» загінулі ў час вайны, «Янук Сяліба» (паэма, 1943), «Вастрыце зброю» (вершы і паэмы, 1945), «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Выбраныя вершы» (1947), «Вершы» (1947, 1948), «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «Выбраныя творы» (1952, 1954), «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Лірыка» (1963), «Глыток вады» (1964), «Селядцы з вершамі» (гумар, 1966), «Вершы» (1967), «Ключ жураўліны» (1972), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Вершы» (1979), «Прайсці праз вернасць» (1979), «Лірыка» (1982), «За маім сталом» (1984), «Лірыка» (1987), «Дарога і хлеб» (1988), «Збор калосся: Вершы 1983-1988»(1989), «Паслухайце, вясна ідзе»(1990).
  • 46. Для дзяцей напісаў кніжкі вершаў «Галінка і верабей» (1946), «Кніжка пра мядзведзя» (1947), «Вершы» (1948), «Урачыстае абяцанне» (1949), «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987), кніжкі казак «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984), «Конь і леў» (1955), «Казкі. Легенды» (1960), «Светлячок»(1970), «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні»(1979). Аўтар кнігі-дзённіка «Лісткі календара»(1970). У 1958г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у1966-1967гг. – у 4-х, у 1978-1981гг. – у 6 т.
  • 47. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А.Германава і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за зборнік паэзіі «Каб ведалі», Літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959) за зборнік «След бліскавіцы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1966) за зборнік «Мой хлеб надзённы», Ленінскай прэміі (1978) за зборнік «Нарочанские сосны» (Масква, 1977), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980) за кнігу «Прайсці праз вернасць». Атрымаў у Польшчы прэмію аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС» (1971) за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі.
  • 49. СЯРГЕЙ СЦЯПАНАВІЧ ДЗЯРГАЙ (1907-1980), беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся 17.09.1907г. у Мінску ў сям'і чыгуначніка. Скончыў 1-ю Мінскую чыгуначную сямігадовую школу (1924), а затым трохгадовыя агульнаадукацыйныя курсы (1927). Хвароба не дала магчымасці вучыцца далей. У сярэдзіне 30-х гадоў працаваў падчытчыкам і карэктарам у друкарні газеты «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Гомелі, удзельнічаў у падпольным руху. Працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя» (1951-1953), адказным сакратаром, рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык» (1953-1967). Член СП СССР з 1950 г. Узнагароджаны медалямі. Першыя вершы надрукаваў у 1938 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вачыма будучыні» (вершы і паэмы, 1953), «Крэмень аб крэмень» (вершы і паэмы, 1958), «Цешча» (гумарыстычныя вершы, 1959), «Чатыры стыхіі» (вершы і паэмы, 1962, дапоўненае выданне ў 1988), «Свята ў будзень» (1964), «Салата з дзядоўніку» (гумарыстычныя вершы, 1967), «Выбранае» (1967), «Вершы» (1974), «На вогненнай сцяжыне: Выбранае» (вершы і паэмы,1977). Пераклаў на беларускую мову паэмы «Гражына» А. Міцкевіча, «Бацька зачумленых» Ю. Славацкага, «Дванаццаць» А. Блока, «На ўвесь голас» У. Маякоўскага, «Сінія гусары» М. Асеева, «Сын» П. Антакольскага, «1905 год» Б. Пастарнака, паасобныя творы М. Канапніцкай, У. Бранеўскага, Ю.Тувіма, І.Бехера, Г.Зегерс, М.Лермантава, С.Шчыпачова, Л.Украінкі і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік вершаў і паэм «Чатыры стыхіі».
  • 50. Бывае, сум агорне, змога, А дзень за днём– паўзе з начы... Куды мне бегчы ад сябе самога? Не, ад сябе самога не ўцячы! Ты кажаш мне: "Пакiнь дзiвачыць I лепей смейся, а не плач! Не можаш свет пераiначыць, Дык сам сябе пераiнач!« А як сябе пераiначыць, Калі ў табе таксама свет? I для цябе ён столькi ж значыць, Як i бязмежнасць, як сусвет! I, можа, iсцiна ў гэтым I мэта –у вечнай барацьбе Твайго маленечкага свету З тым, што не змесцiм у сабе?
  • 52. УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ КАЛЕСНІК (1922-1994), беларускі празаік, літаратуразнаўца і крытык. Нарадзіўся 17.09.1922 г. у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1936 г. паступіў у польскую Навагрудскую гімназію. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі працягваў вучобу ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы. З ліпеня 1941 г. прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Летам 1942 г. у складзе адной з баявых дружын уступіў у партызанскі атрад імя Чапаева. Дыверсійная група, у якой быў мінёрам, стала заснавальніцай новага атрада «Камсамольскі». З восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада «2-гі Камсамольскі» брыгады «Камсамолец» Баранавіцкага злучэння. У 1943 г. Мірскім падпольным райкомам быў прыняты кандыдатам у члены КП(б)Б. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1952). З 1952 г. – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. – загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэскага педагагічнага інстытута, узначальваў Брэсцкае абласное літаратурнае аб'яднанне (1956-1970), быў сакратаром аддзялення СП БССР (1981-1983). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Член СПСССР з 1960г. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1979).
  • 53. У друку з літаратурна-крытычнымі, літаратуразнаўчымі і дакументальнымі творамі выступае з 1953 г. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці» (1981), «Лёсам пазнанае: Выбраныя літаратурныя партрэты» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль: Нарыс жыцця і творчасці» (1990). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964), «Истории советской многонациональной литературы» (1971), «Истории белорусской советской литературы» (1977), а таксама вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для педінстытутаў і ўніверсітэтаў. Напісаў дакументальныя творы «Аповесць пра Таўлая» (часопіс «Полымя», 1964-1965), «Пасланец Праметэя» (1984), сумесна з А. Адамовічам і Я. Брылём кнігу «Я з вогненнай вёскі...» (1975). Склаў зборнікі паэзіі Заходняй Беларусі «Сцягі і паходні» (1965) і «Ростані волі» (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у напісанні двухтомнай «Истории белорусской дооктябрьской литературы» і «Истории белорусской советской литературы».
  • 55. ЗОСЬКА ВЕРАС (сапр. Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік; 1892-1991 гг.), беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч. Нарадзілася 30.09.1892 г. у пасёлку Мяджыбаж Лятычаўскага раёна Хмяльніцкай вобласці (Украіна) у сям'і ваеннаслужачага. У 1912 г. скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гародні, у 1914 г. – агародніцка- пчалярскія курсы ў Варшаве. Удзельніца гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (1909-1913). У 1916-1917 гг. працавала ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З 1923 г. жыла ў Вільні. У 1924-1929 гг. – адміністратар рэдакцыі газет Беларускай сялянска-рабочай грамады, у 1927-1931 гг. – рэдактар дзіцячага часопіса «Заранка», у 1934-1935 гг. – дзіцячага часопіса «Пралескі», у 1928-1939 гг. – старшыня Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала», адначасова (1934-1938) – рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць» (Вільня). Вынесла з віленскай турмы «Лукішкі» вершы М. Машары і выдала за свой кошт яго першы зборнік «Малюнкі» (1928). Член СП СССР з 1982г. Друкавацца пачала ў 1907 г. (часопіс «Падснежник», Кіеў). На беларускай мове выступіла з абразкамі пад псеўданімам Мірко ў 1911 г. (газета «Наша ніва»). Аўтар «Беларуска- польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка» (Вільня, 1924), брашуры «Гісторыя ўжывання зёлак у лячэнні» (1934), кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі» (1985). Напісала ўспаміны пра М.Багдановіча, У. Галубка, Ядвігіна Ш. і інш. Для дзіцячага тэатра з украінскай мовы пераклала п'есы Р. Завадовіча «Князь Марцыпан» (Вільня, 1929), Ю. Ігарава «Сірата» (Вільня, 1929), з рускай – «Лясныя хаткі» В. Біянкі (Вільня, 1931).
  • 56.
  • 58. ІВАН МІКАЛАЕВІЧ ПТАШНІКАЎ (1932- 2016 гг.), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962г. – рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СПСССР з 1959г. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984). Выступіў у друку з вершамі ў 1952 г. Першы празаічны твор – аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сцяпан Жыхар са Сцешыц» (1966), аповесцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнарыя аўтара пастаўлены ў 1973 г. Аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990г. – 1 і 2 тамы Збору твораў у 4 тамах. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».
  • 60. ІВАН ІВАНАВІЧ КАЛЕСНІК (1932-1979), пісьменнік. Нарадзіўся 09.10.1932 г. у вёсцы Грычына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Працаваў загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена» (1954-1961), адначасова завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954-1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка» (1962-1963), старшым рэдактарам на Беларускім радыё (1963-1965, 1967-1968), літсупрацоўнікам часопіса «Маладосць» (1968-1972). У 1967 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1972-1979 гг. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1962 г. Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор'яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы, пераклады, 1982). Перакладаў творы А. Суркова, М. Ціханава, М. Рыльскага, М. Нагнібеды, З. Нуры, М. Ханінава і іншых паэтаў.
  • 62. РАМАН КАРПАВІЧ САБАЛЕНКА (1907- 1975) , беларускі савецкі празаік, паэт, публіцыст. Нарадзіўся 15.10.1907 г. у вёсцы Сабалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929), вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце (1933-1935). У 1929 г. пачаў працаваць у рэспубліканскай газеце «Звязда», але праз паўгода быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1930-1941 гг. працаваў у рэдакцыі абласной газеты «Палеская праўда» (з 1938 г. «Гомельская праўда»). Двойчы арыштоўваўся (1933, 1937), але справы закрываліся. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў асуджаны Ваенным трыбуналам да 10 год пазбаўлення волі, але прыгавор быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Удзельнічаў у баях на Калінінскім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. У 1945-1953 гг. – загадчык аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда». У 1953 г. пераехаў у Мінск, дзе працаваў у рэдакцыях газеты «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957-1966 гг. – намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». Член СП СССР з 1939г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.
  • 63. Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), «Сустрэчы» (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1905). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1967-1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983).
  • 65. МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ ЧАРГІНЕЦ (17 кастрычніка 1937, Мінск), беларускі пісьменнік і палітычны дзеяч. Нарадзіўся 17.10.1937г. у горадзе Мінску ў сям'і рабочага. Скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры (1963). Быў членам футбольнай каманды майстроў «Спартак» (Менск), некаторых іншых каманд краіны. Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Менскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 г. накіраваны на работу ў органы міліцыі – у крымінальны вышук. У 1967 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1969 г. –намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 г. – начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 г. – намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, з 1981 г. – начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984-1987 гг. быў у Афганістане, удзельнічаў у баявых аперацыях, быў паранены. З 1987 г. – начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР з 1978 г. Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР(1977). Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі. У 1963 г. пачаў выступаць у друку як журналіст. Піша на рускай мове. Выдаў кнігі прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Приказ № 1» (1985), «Служба – дни и ночи» (1981), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманы «Вам – задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор»(1987), «Сыновья» (1989). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева(1990) за раман «Сыновья».
  • 67. ЮРКА (Юрый Уладзіміравіч) ГОЛУБ, беларускі паэт. Нарадзіўся 20.10.1947 г. у вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гродзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. – загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. – загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлерадыё. Член СП СССР з 1971г. Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім – у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989). Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).
  • 68.
  • 70. УЛАДЗІМІР МІХАЙЛАВІЧ ВЕРАМЕЙЧЫК (1937-1999 гг.), беларускі паэт, публіцыст. Нарадзіўся 01.11.1937 г. у вёсцы Петрыцкае Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча. Год працаваў старшым піянерважатым Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1956-1959). Пасля дэмабілізацыі паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1964). Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы Рэчыцкага раёна, пасля рэарганізацыі гэтай школы ў сярэднюю (1966) – яе дырэктар. Член СПСССР з 1976г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалём. Першы верш надрукаваў у 1955 г. (рэчыцкая раённая газета). Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988); кніг публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў», «Запіскі дырэктара школы» (1984). Выступаў і як сатырык. К Богу праб'юсь праз кардоны ўсіх сакратарак I на каленях скрываўленых буду ў Бога прасіць: Хойнікі, Брагін, Нароўлю вярні безадкладна, Чыстымі, чыстымі, чыстымі мне і народу вярні! (Верш «Зона»)
  • 71. 3 лістапада ЯКУБ КОЛАС 135 гадоў з дня нараджэння І доўга будзеш ты пад небам сінім Ісці, спяваць, паэт, і жыць, і жыць! П. Броўка «Якубу Коласу»
  • 72. ЯКУБ КОЛАС (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; 1882-1956 гг.), беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Янкам Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Нарадзіўся 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Засценак Акінчыцы
  • 73. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 г. – у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912-1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Пінску.
  • 74. У час першай імперыялістычнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерніі, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Па дэкрэце Савецкага ўрада ў пачатку 1918 г. звольнены з войска як настаўнік. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. Па выкліку ўрада БССР у маі 1921 г. пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. Якуб Колас са сваёй сям’ёй, Мінск(1928г.)Я. Колас, 1923г.
  • 75. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 – лістапад 1943), Маскве. Займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў членам ЦВК БССР (1929-1931, 1935- 1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), з'яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Народны паэт БССР (1926). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944). НА АБАРОНУ Грымяць гарматы ўдзень і ўночы, Зямля палошчацца ў агні, Крывавы жах па свеце крочыць, Паўстаўшы з чорнай глыбіні. Драпежны звер аскаліў зубы, А побач з ім брыдзе шкілет. Шукае Гітлер свае згубы, I згіне наглы людаед. Яму крыві пралітай мала– Разбойнік прагне больш ахвяр, Змяіным ядам вострыць джала Сусветны злодзей і махляр. I ноччу з ім плывуць пажары, Няволя, біч і грабяжы. Як саранча, паўзуць пачвары На нашы гоні, рубяжы. Але не доўга дзікім гунам Чыніць крывавы свой разгул: Я чую– робяць людзі труны, Куюць ланцуг для калігул. Мы не схіснуліся пад бурай, Навалай дзікае арды. Бандыт заплаціць сваёй скурай За нашы сёлы, гарады. Вышэй, ярчэй узнімем молат, Распалім горны гарачэй. На абарону, мой люд-волат! Удар па ворагу ямчэй! (1941)
  • 76. Пісаць пачаў на рускай мове. У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906г. газета «Наша доля»). У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым – кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У Пецярбургу ў 1913 г. асобнымі выданнямі выйшлі апавяданні «Тоўстае палена» і «Нёманаў дар», апавяданні вершам «Прапаў чалавек. Паслушная жонка. Грушы сапяжанкі» і «Батрак. Як Юрка збагацеў».
  • 77. У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця» (1926, 1-е выданне – Коўна, 1921); зборнік вершаў «Водгулле» (1922); паэма «Новая зямля» (1923); аповесць «У палескай глушы» (1923); зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе»; паэма «Сымон-музыка» (усе ў 1925); аповесць «На прасторах жыцця» (1926, экранізавана ў 1929; уключаны і апавяданні, 2-е дапоўненае выданне ў 1928); аповесці «У глыбі Палесся» (1927), «Адшчапенец» (1932), «Дрыгва» (1934); зборнікі вершаў «Нашы дні» (1937), «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі» (1943); паэмы «Суд у лесе» (Масква, 1943), «Адплата» (1946); зборнік вершаў «Мой дом» (1946); паэма «Рыбакова хата» (1947); трылогія «На ростанях» (1955, інсцэніравана пад назвай «Навальніца будзе» ў 1958; экранізавана ў 1960-1961 гг.); зборнік вершаў «Жыве між нас геній» (1952) і інш.
  • 78. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку. Аўтар твораў для дзяцей – паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950). Апрацаваў шэраг беларускіх народных казак.
  • 79. Аўтар п'ес «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20-х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця»(1917). Выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі. У 1957 г. выйшаў зборнік «Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы». Выдаў падручнікі «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (Пецярбург, 1909) і «Методыка роднае мовы»(1926). Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора і інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953). Выйшлі Зборы твораў у 7-мі (1952), 12-ці (1961-1964), 14-ці (1972-1978) тамах. Неаднаразова перавыдаваліся Выбраныя творы (апавяданні, вершы і паэмы). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».
  • 80.
  • 82. ЦІШКА ГАРТНЫ (сапр. Зміцер (Змітро) Хведаравіч Жылуновіч; 1887-1937 гг.), беларускі пісьменнік, гісторык, публіцыст, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся 04.11.1887 г. у гарадскім пасёлку Капыль Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1905 г. скончыў двухкласнае вучылішча ў Капылі. Працаваў у гарбарнай майстэрні. Прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гг. У пошуках працы аб'ехаў Беларусь, Украіну і Літву. У 1910 і 1911 гг. прыязджаў у Капыль і ўдзельнічаў у рабоце мясцовай арганізацыі РСДРП, у выданні рукапісных часопісаў. У маі 1913 г. стаў працаваць на заводзе «Вулкан» у Пецярбургу. Газета «Правда» ў 1912-1913 гг. змясціла шэраг яго вершаў і нарыс пра гарбароў. Быў членам рабочага культурна-асветнага таварыства «Знание». У 1914 г. перайшоў працаваць на завод «Айваз». Вёў у Петраградзе прапагандысцкую і арганізацыйную работу сярод бежанцаў- беларусаў. Пасля Кастрычніка – сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР, рэдактар газеты «Дзянніца». Цішка Гартны з сям’ёй, 1929 г. Капыль, дом Цішкі Гартнага.
  • 83. З дня ўтварэння БССР (01.01.1919) да 03.02.1919 г. быў старшынёй Часовага рабоча- сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. З сакавіка 1919 г. – рэдактар-выпускаючы і сакратар газеты «Красная заря» (Харкаў), а з чэрвеня 1919 г. – палітработнік у штабе 14-й арміі. Працаваў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», часопіса «Полымя», дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР і Дзяржаўнага архіва БССР, загадчыкам Галоўмастацтва і намеснікам народнага камісара асветы БССР. Быў членам Інбелкульта (Інстытута беларускай культуры), а ў 1928 г. абраны акадэмікам АН БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР. Быў членам ЦВКБССР (1920-1931). 15.11.1936г. арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, быў абвешчаны псіхічна хворым, у сувязі з чым пераведзены ў Магілеўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе памёр (па іншых звестках – скончыў жыццё самагубствам). 15.10.1955 г. рэабілітаваны ў грамадска-прававых адносінах, у 1988г. адбылася поўная палітычная рэабілітацыя. Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934г.
  • 84. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1908 г. на старонках «Нашай нівы». Выдаў зборнікі паэзіі «Песні» (1913), «Песні працы і змагання» (Берлін, 1922), «Урачыстасць» (1925). У 1967г. выйшлі «Вершы». Актыўна выступаў як празаік. Аўтар кніг апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924), «Прысады» (апавяданні і п'есы, 1927), «Гаспадар» (1930), «Гоман зарніц» (1932), «Наступ на горны» (апавяданні, нарысы і вершы, 1932), аповесцей «На новым месцы» (1930), «Зялёны шум» (1931), рамана «Сокі цаліны» (ч. I-III, 1922-1930). У 1929-1932 гг. выйшаў Збор твораў у 4 тамах, у 1987-1989 гг. – тры тамы Збору твораў у 4 тамах. У 1926 і 1962 гг. – «Выбраныя апавяданні», у 1978г. – кніга выбраных апавяданняў «Насустрач сонцу». Аўтар драм «Хвалі жыцця» (1918), «Сацыялістка» (1924), «Дзвё сілы» (1927), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Узгоркі і нізіны» (1928), крытыка-біяграфічнага нарыса «Янка Купала– пясняр вызвалення» («Янка Купала ў літаратурнай крытыцы», 1928). Пераклаў на беларускую мову раман А. Фадзеева «Апошні з удэгэ» (1932).
  • 86. ФАБІЯН САКОВІЧ (1742–1787 гг.), паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1759-62 гг. вучыўся ў Віцебскім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіўмах, працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. З 1766 года жыў у Варшаве, у 1772-1777 гг. супрацоўнічаў з часопісам «Прыемныя і карысныя забавы» (польск.: «Zabawy przyjemne i pożyteczne»), дзе публікаваў большасць сваіх вершаў (некаторыя з ix прысвечаны ўраджэнцам i жыхарам Беларусі). З 1777 года жыў у маёнтку Адама Нарушэвіча Павець каля Пінска і дапамагаў яму перапісваць тэксты для «Гісторыі…». У 1778 годзе пераехаў у вёску Чарнаўчыцы каля Камянца. Пераклаў на польскую мову «Песні» Гарацыя. У сваіх творах значнае месца адводзіў Віцебску, ўспамінах і ўражаннях аб ім. Імя Ф. Саковіча звязана з Віцебскам галоўным чынам гадамі яго вучобы ў Віцебскім езуіцкім калегіўме. Аднак пасля, дзе б ён ні жыў, у сваіх творах цёпла адгукаўся пра Прыдзвінскі край, калег па вучобе ў Віцебску, прысвячаў ім свае вершы (значная іх частка была апублікавана ў варшаўскім тыднёвіку «Прыгоды прыемныя і карысныя»). Разам з Ф. Карпінскім і Ф. Князніным яны склалі на Беларусі своеасаблівае духоўна-літаратурнае ядро, якое аказала істотны ўплыў на фарміраванне «мясцовага» сэнтымэнталізму.